25 жніўня 2022 года ў Нясвіжы адбылося пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Расійскай камісіі па ахове і рацыянальным выкарыстанні трансгранічных водных аб’ектаў.
У рамках пасяджэння Сумеснай Беларуска-Расійскай камісіяй падведзены вынікі рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў за мінулы перыяд, а таксама разгледжаны перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва, падпісаны Зводная праграма маніторынгу трансгранічных водных аб’ектаў па басейнах рэк Дняпро і Заходняя Дзвіна і пратакол XIII пасяджэння камісіі.
Сумеснае кіраванне воднымі рэсурсамі садзейнічае захаванню воднага патэнцыялу трансгранічных дзяржаў, павышэнню эфектыўнасці выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, а таксама ўносіць важны ўклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 6, 13, 14, 17 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб пасяджэнні можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/o-zasedanii-sovmestnoj-belorussko-rossijskoj-komissii-po-oxrane-i-ratsionalnomu-ispolzovaniju-transgranichnyx-4378/.
З мэтай арганізацыі парадку на паркоўцы і эканоміі часу, кампанія-рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій ТАА «ЛВО» (Light Well Organization) стварыла лічбавы сэрвіс, які дазваляе забраніраваць парковачнае месца анлайн. З дапамогай лічбавага сэрвісу «Адкрый» у рамках прыкладання «Аплаці», любы карыстач можа лёгка і хутка атрымаць доступ да розных сістэм паркоўкі пры дапамозе смартфона.
Паслуга папярэдняга браніравання месцаў для паркоўкі ўжо працуе ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. На дадзены момант можна забраніраваць 173 месцы. Да вясны 2023 года плануецца пашырэнне колькасці месц для браніравання. Аналагічная магчымасць забраніраваць парковачнае месца анлайн неўзабаве стане даступна ў Мінску.
Анлайн-браніраванне парковачных месцаў робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб паслузе баранавання паркоўкі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/prilozhenie-k-mestu.html.
У Рэспубліцы Беларусь на сённяшні дзень колькасць пажылых людзей складае каля 16 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва. У сувязі з гэтым вельмі важным з’яўляецца фармаванне інфармацыйнага поля ў краіне, накіраванага на стварэнне пазітыўнага іміджу пажылога чалавека ў грамадстве, чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
Для гэтага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі распрацавана Інфармацыйная стратэгія па актыўным даўгалецці (ІС 65+) на 2022–2024 гады. Для павышэння дасведчанасці насельніцтва па тэматыцы актыўнага даўгалецця з 24 жніўня па 30 верасня 2022 года ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдзе серыя навучальных трэнінгаў. Усяго запланавана правядзенне 14 навучальных трэнінгаў, удзел у якіх прымуць каля 350 спецыялістаў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, якія працуюць з людзьмі старэйшага ўзросту і каардынуюць інфармацыйную работу з насельніцтвам.
Рэалізацыя Інфармацыйнай стратэгіі па актыўным даўгалецці на 2022-2024 гады ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 16 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Інфармацыйнай стратэгіі можна азнаёміцца па спасылцы: https://mintrud.gov.by/ru/news-ru/view/v-grodno-sostojalos-otkrytie-serii-obuchajuschix-treningov-v-ramkax-informatsionnoj-strategii-po-5823-2022/.
Адной з рацыянальных мадэляў цыркулярнай эканомікі з’яўляецца шэрынг-эканоміка, якая дазваляе аптымізаваць спажыванне рэсурсаў. Гэты падыход атрымаў найбольшае распаўсюджванне ў такіх сферах, як транспарт, нерухомасць, спажывецкія тавары і прыватныя паслугі, машыны і абсталяванне, фінансы.
Цяпер Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі працуе над прыняццем рэгулятарных мер і плана мерапрыемстваў па развіццю шэрынг-эканомікі ў Беларусі з улікам міжнароднага вопыту рэалізацыі.
Стварэнне ўмоў для прасоўвання шэрынг-эканомікі прадугледжана стратэгічнымі праграмнымі дакументамі: Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, Нацыянальны план дзеянняў па развіццю «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады. і інш.
Развіццё шэрынг-эканомікі ў Беларусі будзе садзейнічаць устойліваму вядзенню бізнесу, развіццю IT-сектара, а таксама дасягненню Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб развіцці шэрынг-эканомікі ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/tatjjana-brantsevich-v-belarusi-pojavitsja-dorozhnaja-karta-razvitija-sheringovoj-ekonomiki-46730-2022/.
18 жніўня 2022 года ў Мінску адбыўся круглы стол «Маладзёжная палітыка ў Беларусі: асноўныя напрамкі і прыярытэты».
Падчас мерапрыемства прадстаўнікі дзяржаўных органаў і ўстаноў адукацыі абмеркавалі асноўныя напрамкі і прыярытэты рэалізацыі маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці палажэнні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», падтрымку маладзёжных ініцыятыў, крытэрыі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, сацыяльныя льготы моладзі, меры па прафілактыцы правапарушэнняў сярод дзяцей, у тым ліку звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў і інш.
Эфектыўная рэалізацыя маладзёжнай палітыкі садзейнічае стварэнню ўмоў для паспяховай сацыялізацыі і развіцця патэнцыялу маладых людзей, што ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб круглым стале можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/roundtable/view/molodezhnaja-politika-v-belarusi-osnovnye-napravlenija-i-prioritety-1472/.
З мэтай акумуляваць усе справаздачы ў адным пункце доступу з 1 студзеня 2023 года прадастаўленне ўсёй статыстычнай справаздачнасці Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца ў электронным выглядзе. Поўны пераход на электронны фармат таксама ажыццявяць і ўсе вытворцы статыстычнай інфармацыі – Нацыянальны банк, Міністэрства фінансаў, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства аховы здароўя і іншыя.
Акрамя таго, Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь працягвае працу па інтэграванні сатэлітных рахункаў у сістэму нацыянальных рахункаў, рэалізацыі магчымасці прадстаўлення рэспандэнтамі справаздачнасці з дапамогай любога браўзэра з выкарыстаннем ID-карт, укараненню ў выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак па занятасці новай класіфікацыі статусу ў занятасці, а таксама ўкараненню ГІС-тэхналогій у сістэму маніторынгу Мэт устойлівага развіцця і статыстычны бізнес-рэгістра.
Развіццё дзяржаўнай статыстыкі і ўдасканаленне механізмаў яе атрымання садзейнічае прадастаўленню дакладнай і своечасовай інфармацыі, што ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб развіцці статыстыкі ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/interview/view/tsifrovizatsija-konfidentsialnost-i-edinaja-sistema-statdannyh-medvedeva-o-razvitii-belstata-8328/.
З мэтай удасканалення праграм і дапаможнікаў па вучэбных прадметах на базе абласных інстытутаў развіцця адукацыі былі праведзены дыялогавыя пляцоўкі. Мерапрыемствы прайшлі пры ўдзеле каля 400 чалавек – прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, устаноў адукацыі, удзельнікаў доследнай праверкі, метадыстаў, аўтараў і рэцэнзентаў навучальных дапаможнікаў.
На падставе атрыманых прапаноў сфарміраваны план мерапрыемстваў – дарожная карта па павышэнні якасці навучальных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Гэтыя мерапрыемствы маюць комплексны характар і прадугледжваюць карэкціроўку нарматыўных прававых і інструктыўна-метадычных дакументаў, удасканаленне метадычнай падтрымкі педагагічных кадраў і механізмаў нацыянальнага навучальнага кнігавыдання, перагляд планаў выпуску вучэбных выданняў.
Удасканаленне праграм і дапаможнікаў па вучэбных прадметах уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб дарожнай карце па павышэнні якасці школьных падручнікаў можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/interview/view/obnovlenie-i-pereizdanie-chto-novogo-pojavitsja-v-shkolnyh-uchebnikah-v-etom-godu-8318/.
Валанцёрскі навукова-адукацыйны праект па развіцці даследчых і вынаходніцкіх кампетэнцый у моладзі рэалізуюць падчас летніх канікулаў ва УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». Для ўдзелу ў праекце зарэгістраваліся больш за 150 чалавек – старшакласнікі і студэнты з устаноў адукацыі Беларусі, Расіі і Узбекістана.
Навучальныя заняткі праходзяць анлайн у фармаце нетворкінга па трох модулях: правядзенне навуковага даследавання, мадэляванне стартап-ідэі і праектаванне навукаёмістай, інавацыйнай распрацоўкі.
Свае вынікі ўдзельнікі прадэманструюць падчас моладзевага форуму «Наватар», якой пройдзе ў кастрычніку 2022 года.
Рэалізацыя валанцёрскага навукова-адукацыйнага праекта па развіццю даследчых і вынаходніцкіх кампетэнцый у моладзі ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы: https://xn--d1acdremb9i.xn--90ais/news/obrazovanie/volonterskiy_nauchno_obrazovatelnyy_proekt_realizuyut_v_bargu/.
У мэтах стварэння ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць рэспубліканскі Конкурс ідэй па новых спосабах прымянення драўніны і драўнінных адходаў «WOOD INNOVATION». Прэзентацыя ідэй (канцэпцый) адбудзецца 16 верасня 2022 года ў рамках XX Міжнароднай спецыялізаванай выставы-кірмашу «ЛЕСДРЭЎТЭХ-2022».
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа».
Да ўдзелу запрашаюцца аўтары новых ідэй, распрацовак, вынаходстваў, звязаных з ужываннем драўніны і драўняных адходаў у прамысловасці, энергетыцы, будаўніцтве, добраўпарадкаванні, паўсядзённым жыцці чалавека.
Заяўку на ўдзел у конкурсе неабходна запоўніць да 26 жніўня 2022 года.
Правядзенне конкурсу ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 12, 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе «WOOD INNOVATION» можна азнаёміцца па спасылцы: https://lesdrevtech.by/konkurs/.
У 2021 годзе холдынг «Гарызонт» пачаў рэвіталізацыю былых завадскіх плошчаў пад інавацыйна-вытворчы «NeoПарк», усе аб’екты якога аб’яднаны інтэлектуальнымі, працоўнымі, культурна-бытавымі сувязямі. Мадэрнізацыя прадугледжвае стварэнне індустрыяльнага і медыцынскага цэнтраў, унікальнага забаўляльна-адукацыйнага комплексу для людзей усіх узростаў і асяроддзе для прафесійнай арыентацыі моладзі пад агульнай назвай «Тэхнаград».
У холдынгу ўжо створаны Дэпартамент інавацыйных распрацовак, дзе рыхтуюць і ўкараняюць інавацыйныя прадукты, аб’екты інфраструктуры разумнага горада. Акрамя таго, праведзена поўная тэхнічная мадэрнізацыя плошчаў корпуса нумар 25 па вытворчасці авіёнікі і бартавой электронікі, падрыхтаваны перспектыўныя плошчы для размяшчэння групы па распрацоўцы і тэсціраванню прадукцыі.
Плануецца, што работы па ўзвядзенні тэхнапарку завершацца да 2025 года.
Стварэнне інавацыйна-вытворчага «NeoПарку» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 8, 9, 12 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб мадэрнізацыі плошчаў холдынгу «Гарызонт» можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/hi-tech-budet.html.
КАРТА САЙТА