admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 125 of 182

Цэнтр падтрымкі сельскага прадпрымальніцтва адкрыўся ў Брэсцкай вобласці

Цэнтр падтрымкі сельскага прадпрымальніцтва адкрыўся ў Брэсцкай вобласці

У красавіку 2022 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці адкрыўся Цэнтр падтрымкі сельскага прадпрымальніцтва.

Работнікі Цэнтра прадастаўляюць мясцовым прадпрымальнікам інфармацыйную і кансультацыйную падтрымку, дапамагаюць у распрацоўцы бізнес-мадэлей і дакументаў па развіццю бізнесу, навучаюць асновам вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і фінансавай пісьменнасці. Таксама ў Цэнтры можна атрымаць насенне і саджанцы, навучыцца будаваць цяпліцы і садовыя гадавальнікі, пракансультавацца па інавацыйных тэхналогіях работы з сельскагаспадарчымі культурамі. Акрамя таго, Цэнтр садзейнічае прадпрымальнікам у перапрацоўцы і рэалізацыі сельгаспрадукцыі.

Стварэнне і развіццё суб’ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва стымулюе мясцовую ініцыятыву, садзейнічае паляпшэнню дзелавога асяроддзя і ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 4, 8, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Цэнтр падтрымкі сельскага прадпрымальніцтва можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/presscenter/articles/rural_entrepreneurship_support_undp.html.

13 мая 2022 года ў вёсцы Дабраплесы Віцебскай вобласці падпісана Палажэнне аб Змешанай Беларуска-Расійскай камісіі для каардынацыі дзейнасці па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі «Запаведнае Паазер’е».

Мэтай стварэння трансганічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі з’яўляецца захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Віцебскага і Себежскага Паазер’я і садзейнічанне двухбаковаму супрацоўніцтву ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў з улікам экалагічнага, сацыяльнага і культурнага прыярытэтаў, правядзення маніторынгу навакольнага асяроддзя і вывучэння, развіцця экалагічнай асветы і турызму.

Сумеснае кіраванне трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй «Запаведнае Паазер’е» зробіць важны ўнёсак у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб першым паседжанні Змешанай Беларуска-Расійскай камісіі можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/o-realizatsii-soglashenija-mezhdu-pravitelstvom-respubliki-belarus-i-pravitelstvom-rossijskoj-federatsii-4200/?fbclid=IwAR3lbBa57wQ8s00M69uDVPU_402Tkkx2uJXj4EywnatRarzS4eYpmvPmF8c.

Здольнасць краіны падтрымліваць і ўкараняць інавацыі, задзейнічаць тэхналогіі для рашэнняў сацыяльных і экалагічных выклікаў вызначае нацыянальную дынаміку ўстойлівага развіцця і прагрэс у дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Падтрымка нацыянальнага патэнцыялу з мэтай пашырэння магчымасцей прымянення інавацый і цыфравізацыі – адзін з прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Праграмы развіцця ААН.

Удасканаленню нацыянальнай інавацыйнай экасістэмы можа садзейнічаць прымяненне шэрага інавацыйных рашэнняў у такіх напрамках як:

  • павышэнне рэзультатыўнасці фінансавання інавацыйных праектаў;
  • удасканаленне механізма адбору інавацыйных праектаў;
  • развіццё венчурнага заканадаўства;
  • пашырэнне венчурнага фінансавання;
  • стварэнне платформа рэгіянальнага развіцця і інвестыцый.

Падтрымка інавацыйнага развіцця адыгрывае важную ролю ў дасягненні Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб развіцці механізмаў падтрымкі інавацый у Рэспубліцы Беларусь можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/presscenter/articles/innovations_support_belarus.html.

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў за 2021 год.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 70 суб’ектаў гаспадарання рознай формы ўласнасці. Па выніках конкурсу ў кожнай намінацыі вызначана тройка пераможцаў. Найлепшых вынікаў у працы па зніжэнні выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад механічных транспартных сродкаў у 2021 годзе дасягнулі:

  • у намінацыі «арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца ад 25 да 100 адзінак механічных транспартных сродкаў» – ААТ «Белмагістральаўтатранс»;
  • у намінацыі «арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца 100 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў» – РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб выніках конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/podvedeny-itogi-respublikanskogo-konkursa-po-sokrascheniju-vybrosov-ot-mexanicheskix-transportnyx-sredstv-4185/?fbclid=IwAR0w_7TVml2elZkYaycz43eEzoSsCYirG7pu_6JRvvZEsI2g7d92gILbutw.

25 красавіка 2022 года ў Беларусі зацверджаны абноўлены Комплекс мер па запуску новага інвестыцыйнага цыкла.

Комплекс мер накіраваны на нарошчванне крыніц стварэння рэсурсаў і капіталу і пашырэнне сегмента «доўгіх грошай» у эканоміцы, што прадугледжвае стварэнне ўмоў для развіцця «зялёнага» фінансавання, а таксама ўкараненне інструментаў фінансавання інфраструктурных праектаў. Акрамя таго, комплексам мер прадугледжваецца рэалізацыя мерапрыемстваў для далейшага развіцця тэрыторый індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і свабодных эканамічных зон. Асобны блок мер накіраваны на зніжэнне выдаткаў інвестараў і ўдасканаленне зямельна-маёмасных адносін. Прадоўжыцца работа па стымуляванні інвестыцый у рэгіёны краіны.

Зацвярджэнне Комплексу мер па запуску новага інвестыцыйнага цыкла садзейнічае стварэнню канкурэнтных умоў для ажыццяўлення інвестыцый і вядзення бізнесу ў Беларусі і ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 9, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Комплексе мер па запуску новага інвестыцыйнага цыкла можна азнаёміцца па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/jurij-chebotar-obnovlennyj-kompleks-mer-po-zapusku-novogo-investitsionnogo-tsikla-uluchshit-uslovija-dlja-46358-2022/.

У красавіку 2022 года Урад Беларусі зацвердзіў Комплексны план па падтрымцы эканомікі, у якім транспартнаму складальніку ўдзяляецца асаблівая ўвага. У прыватнасці, планам прадугледжваюцца меры па развіццю міжнародных транспартна-лагістычных калідораў і стварэнню дадатковых умоў для выбудоўвання лагістычных ланцужкоў у пастаўцы тавараў ва ўсходнім напрамку.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі» ў 2022 годзе запланавана выканаць бягучы і капітальны рамонты на 39 мастах, а да 2025 года прадугледжана рэканструкцыя 107 мастоў і рамонт каля 10 тысяч пагонных метраў дарожных збудаванняў, а таксама мадэрнізацыя аўтадарогі М-3 Мінск – Віцебск на ўчастку Мінск – Плешчаніцы, Р-23 Мінск – Мікашэвічы на ўчастку ад Салігорска да Старобіна, М-8/Е 95 ад Віцебска да Оршы.

Совершенствование условий функционирования транспорта и развитие его инфраструктуры вносит важный вклад в достижение Республикой Беларусь Цели устойчивого развития 9 и других МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб прыярытэтах працы ў транспартнай сферы можна азнаёміцца па спасылцы: https://mintrans.gov.by/ru/news-ru/view/avramenko-rasskazal-o-prioritetax-raboty-v-transportnoj-sfere-4300-2022.

З мэтай развіцця сучаснай дыягнастычнай і лячэбнай дапамогі дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Упраўлення спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сумесна з раённымі бальніцамі Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай вобласці рэалізуецца адукацыйны праект «Сучасная медыцынская дапамога ў рэгіёны».

Праект рэалізуецца на базе адукацыйнага сімуляцыйнага цэнтра ў гарадах Бяроза, Кобрын, Лунінец, Астравец, Ліда, Салігорск па напрамках:

для лекараў: прамянёвая дыягностыка, УАЗ-дыягностыка, гнуткая эндаскапія, эндавідэахірургія ў чэраўной хірургіі пры дабраякаснай і злаякаснай паталогіі, рэнтгенэндаваскулярная хірургія, траўматалогія;

для медыцынскіх сясцёр: інфекцыйна-эпідэміялагічны кантроль, хуткая медыцынская дапамога на догоспитальном этапе, трансфузіялогіі.

Адукацыйны праект «Сучасная медыцынская дапамога ў рэгіёны» ўносіць важны ўклад у павышэнне якасці і даступнасці атрымання сучаснай медыцынскай дапамогі ў раённых бальніцах, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 4 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы: http://pmrb.gov.by/ru/news-ru/view/obrazovatelnyj-proekt-sovremennaja-meditsina-v-regiony-25202-2022/.

З мэтай падтрымкі таленавітай моладзі і прыцягнення ўвагі да праблем захавання прыродных рэсурсаў Беларусі, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь сумесна з дзяржаўнымі вытворчымі лесагаспадарчымі аб’яднаннямі праводзіць Рэспубліканскі юніёрскі лясны конкурс «Квітней, мой лес».

Каб прыняць удзел у конкурсе, навучэнцам школьных лясніцтваў і ўстаноў адукацыі неабходна накіраваць у адрас дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў заяву на ўдзел і рэферат па тэматыцы намінацый:

  • «Устойлівае лесакіраванне»;
  • «Экалогія лясных раслін»;
  • «Экалогія лясных жывёл».

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу будуць аб’яўлены 20 мая 2022 года ў рамках вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі і атрымаюць магчымасць удзелу на Міжнародным юніёрскім лясным конкурсе.

Правядзенне конкурсу садзейнічае фарміраванню беражлівых адносін да лесу і яго насельнікаў, развіццю навыкаў лясной доследнай справы і робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 12, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыі аб конкурсе «Квітней, мой лес» можна азнаёміцца па спасылцы: https://mlh.by/press-service/news/8291/.

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сумесна з сацыяльна-дабрачыннай установай «Мама Пра Хэлп» і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын» ва ўсіх радзільных дамах Беларусі рэалізуюць новы праект для маладых бацькоў.

Сутнасць праекта заключаецца ў прадастаўленні жанчынам, якія нарадзілі дзіця, друкаванага выдання «Карысны набор чэк-лістоў MAMA PRO», якое змяшчае карысную інфармацыю аб іх здароўі, а таксама здароўе і развіцці дзіцяці ў першы год жыцця. Аднымі з першых з брашурай пазнаёміліся жанчыны з радзільнага дома Гарадской клінічнай бальніцы №1.

Выданне дапаможа маладым бацькам атрымаць якасную інфармацыю, а таксама ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 4 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылках: https://mamapro.by/category/all-news/, https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-provodjat-obrazovatelnyj-proekt-dlja-molodyh-roditelej-499429-2022/.

Інавацыі задаюць імклівы тэмп развіцця эканомікі і забяспечваюць попыт на высокакваліфікаваныя кадры. Прадпрыемствы змушаныя падладжвацца пад змены, змяняць сваю сістэму падрыхтоўкі кадраў і фармаваць запыты да сістэмы прафадукацыі. Адукацыйныя ўстановы для забеспячэння сваёй канкурэнтаздольнасці таксама павінны працаваць на апярэджанне і рыхтаваць спецыялістаў з кампетэнцыямі, якія будуць запатрабаваны ў будучыні.

Асноўным арыенцірам у фарміраванні нацыянальнай сістэмы кваліфікацыі ў Беларусі з’яўляецца стварэнне сістэмы незалежнай ацэнкі сертыфікацыі. Вынікам гэтай работы стане ўстараненне дыспрапорцыі паміж сферай прафесійнай адукацыі і патрабаваннямі наймальнікаў. Гэта паступовая замена кваліфікацыйных даведнікаў на прафесійныя стандарты, новы падыход да падрыхтоўкі кадраў і незалежнай ацэнкі іх кваліфікацый, а ўвогуле — павышэнне ўзроўню эканомікі і, адпаведна, дабрабыту грамадзян. Пры незалежнай ацэнцы работнік зможа пацвердзіць свае ўменні і навыкі, атрыманыя па-за сістэмай фармальнай адукацыі, і атрымаць сертыфікат, які дае права на працаўладкаванне.

Стварэнне сістэмы незалежнай ацэнкі сертыфікацыі дасць магчымасць забяспечыць мабільнасць усіх катэгорый працоўных рэсурсаў, а таксама ўнясе істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/pavljuchenko-nazrela-neobhodimost-sovershenstvovat-natsionalnuju-sistemu-kvalifikatsij-499391-2022/.

КАРТА САЙТА