З 9 па 16 красавіка 2022 года ў Беларусі праходзіць акцыя «Тыдзень лесу». Для яе правядзення падрыхтавана больш як 2 тыс. аб’ектаў і плануецца высадзіць маладыя насаджэнні на плошчы амаль 28 тыс. гектараў.
«Тыдзень лесу» ў Беларусі праводзіцца з 2008 года. У 2021 годзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 60 тысяч чалавек. Каб стаць удзельнікам акцыі «Тыдня лесу», неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром, абазначаць аб’екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы зялёных насаджэнняў.
Правядзенне акцыі «Тыдзень лесу» робіць важны ўклад у захаванне лясных рэсурсаў, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб акцыі можна азнаёміцца па спасылцы: http://www.mlh.by/press-service/news/?ELEMENT_CODE=8038.
1 красавіка 2022 года Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Інваліды-спінальнікі» сумесна з саветам грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў Гомельскай вобласці «Даступнае асяроддзе – інклюзіўная Беларусь» арганізавалі сустрэчу са студэнтамі факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва УА «БелДУТ».
Тэмай гэтай сустрэчы стала вывучэнне асаблівасцей праектавання і эксплуатацыі сацыяльна значных аб’ектаў на прыкладзе інтэгратыўнага адукацыйна-тэрапеўтычнага цэнтра для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Укараненне мер па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для людзей з інваліднасцю і ўцягванне моладзі ў гэту дзейнасць робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб сустрэчы можна азнаёміцца па спасылцы: http://invagomel.by/knopka-vyzova-eto-ne-reshenie-problemy-v-gomele-proshla-vstrecha-studentov-i-predstavitelej-go-oo-invalidy-spinalniki/?fbclid=IwAR2H1dTvkfUrlQiOa6r-IXBrlJheyfCdoF91htEdHj4XZqK7ft4-sbAheLg.
У 2021 годзе ў навучальных агульнаадукацыйных і дашкольных установах Рэспублікі Беларусь было зарэгістравана 2852 чалавекі з парушэннем зроку, з іх 569 чалавек – у школах-інтэрнатах.
Для навучання і сацыяльнай адаптацыі невідушчых і са слабым зрокам людзей у Беларусі вядзецца работа па распрацоўцы і вырабе рэльефна-графічных дапаможнікаў. РУП «Белкартаграфія» ўжо распрацаваны эксперыментальныя творы: тактыльная карта «Рэспубліка Беларусь. Фізічная карта» і схема «Планеты сонечнай сістэмы». Названыя дапаможнікі прайшлі адаптацыю ў Мінскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе №188 для дзяцей з парушэннем зроку. У 2022 годзе запланаваны работы па распрацоўцы і адаптацыі атласа для 4-га класа «Чалавек і святло. Мая Радзіма – Беларусь» для невідушчых і са слабым зрокам дзяцей. Акрамя таго, плануецца ўключэнне гэтых пазіцый у тэматычны план падрыхтоўкі і выдання навучальных картаграфічных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
Распрацоўка картаграфічнай прадукцыі для невідушчых і са слабым зрокам людзей робіць уклад у стварэнне безбар’ернага асяроддзя, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб картаграфічнай прадукцыі для невідушчых і са слабым зрокам людзей можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/direktor-belkartografii-o-produktsii-dlja-nezrjachih-i-slabovidjaschih-ljudej-494795-2022.
З 7 па 8 красавіка 2022 года ў ДУА «Інстытут бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Бізнес. Адукацыя. Эканоміка».
У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 170 навуковых і педагагічных работнікаў, дактарантаў, аспірантаў, практыкуючых спецыялістаў, прадстаўнікоў бізнесу, дзяржаўных органаў, СМІ, грамадскіх аб’яднанняў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Сербіі, Кітая, Ізраіля, Латвіі і Узбекістана.
Канферэнцыя стала пляцоўкай для абмену досведам па пытаннях развіцця эканомікі, бізнэсу і бізнэс-адукацыі. На канферэнцыі абмяркоўваліся стан і перспектывы развіцця бізнес-працэсаў ва ўмовах цыфравізацыі, інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў эканоміцы, адукацыі і бізнесе, інавацыйныя рашэнні ў лагістыцы і іншыя актуальныя тэмы.
Правядзенне III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Бізнес. Адукацыя. Эканоміка» з’яўляецца важным укладам у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9, 17 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://mpei.ru/news/Lists/AdsList/AdsDispForm.aspx?ID=2121.
З мэтай развіцця фермерства ў Рэспубліцы Беларусь фермерскім гаспадаркам будзе аказана фінансавая падтрымка, якая прадугледжвае прадастаўленне субсідый на рэалізацыю стартап-праекта стварэння і (або) развіцця сялянскай (фермерскай) гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці. Такі від падтрымкі будуць атрымліваць фермерскія гаспадаркі, з моманту рэгістрацыі якіх прайшло больш за 24 месяцы, а таксама грамадзяне, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі.
Падтрымка будзе мэтавай і можа быць выкарыстана для распрацоўкі праектнай дакументацыі пад будаўніцтва (рэканструкцыю) памяшканняў, набыцця сельгастэхнікі, жывёл, пасадачнага матэрыялу, першаснага ўладкавання і іншых мэт.
Развіццё фермерскіх гаспадарак унясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 2, 8 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб фінансавай падтрымцы фермерскіх гаспадарак у Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/economics/view/minselhozprod-predlagaet-novoe-napravlenie-finpodderzhki-fermerov-494206-2022/.
З 4 па 8 красавіка 2022 года ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля!». Мерапрыемствы, якія праводзяцца, накіраваны на прыцягненне ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблемы правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін.
На сённяшні дзень у краіне функцыянуюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, 2 гарадскія цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей, 137 «крызісных» пакояў. У 2021 годзе ў цэнтры звярнуліся па дапамогу амаль 11 тыс. грамадзян, якія пацярпелі ад насілля ў сям’і, з якіх 2,5 тыс. сем’яў з дзецьмі да 18 гадоў. Паслуга часовага прытулку аказана 630 грамадзянам, у тым ліку 340 пацярпелым ад насілля ў сям’і, з якіх 66 сем’яў са 132 дзецьмі.
Правядзенне акцыі «Дом без насілля» робіць уклад у рэалізацыю Нацыянальнага плана па забеспячэнні гендэрнай роўнасці Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады і Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб супрацьдзеянні гвалту ў сям’і ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылках: https://mintrud.gov.by/ru/news-ru/view/s-4-po-8-aprelja-provoditsja-respublikanskaja-profilakticheskaja-aktsija-dom-bez-nasilija-5329-2022/, https://mintrud.gov.by/ru/news-ru/view/v-2021-godu-v-ttsson-obratilos-za-pomoschjju-pochti-11-tys-grazhdan-postradavshix-ot-nasilija-v-semje-5331-2022/.
6 і 7 красавіка 2022 года ў Жэневе праходзіць Рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.
На Рэгіянальным Форуме ад імя Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця выступіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч. У выступленні намеснік Міністра акцэнтаваў увагу на тым, што ў сучасным свеце знешнія ўмовы ўстойлівага развіцця нацыі залежаць ад узаемнага супрацоўніцтва краін і неабходнасці ўліку інтарэсаў кожнай дзяржавы і гарантавання бяспекі.
Поўнае выступленне ў відэа фармаце даступна па спасылцы.
Нягледзячы на зніжэнне колькасці выпадкаў захворвання COVID-19, якія рэгіструюцца як у свеце, так і ў Беларусі, пандэмія ўсё яшчэ застаецца сур’ёзным выклікам для жыхароў планеты.
Асабліва гэта датычыцца найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва, да якіх адносяцца і цяжарныя жанчыны. Навуковыя дадзеныя паказваюць, што цяжарнасць з’яўляецца фактарам рызыкі цяжэйшай плыні COVID-19. Акрамя таго, каранавірусная інфекцыя можа прывесці да ўскладненняў цяжарнасці, небяспечных для здароўя маці і дзіцяці.
Для павышэння якасці дыягностыкі COVID-19 пры цяжарнасці і эфектыўнасці перанакіравання пацыентак з COVID-19, у Беларусі была закуплена партыя пульсаксіметраў і сродкаў індывідуальнай абароны. Закупка праведзена па ініцыятыве Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў рамках праекта ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА «Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь-3» пры фінансавай падтрымцы ЮНФПА. Закупленыя медыцынскія тавары перададзены ў Касцюковіцкую цэнтральную раённую бальніцу і Брэсцкі абласны радзільны дом.
2 красавіка штогод адзначаецца Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб аўтызме. У гэты дзень звяртаюць увагу на неабходнасць садзейнічання павышэнню якасці жыцця людзей з інтэлектуальнымі асаблівасцямі, а таксама прадастаўленне ім роўных магчымасцей у атрыманні інфармацыі і якаснай адукацыі.
Людзям, якія маюць цяжкасці з успрыманнем і разуменнем тэксту, асабліва цяжка самастойна атрымаць інфармацыю і разабрацца ў падзеях, якія адбываюцца. Дапамагчы такім людзям можа кожны з нас. Для гэтага можна выкарыстоўваць 10 базавых прынцыпаў яснай мовы, якія дапамогуць адаптаваць любую інфармацыю і зрабіць яе больш зразумелай для людзей з цяжкасцямі ўспрымання.
Прадастаўленне даступнай інфармацыі і якаснай адукацыі для людзей з інтэлектуальнымі парушэннямі з’яўляецца важным укладам у дасягненні Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 10 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА