admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 13 of 182

Пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе

Пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе

Падрабязней аб пасяджэнні

Відэазапіс

У шэрагу прыярытэтных задач сёння – цыфрызацыя кадравай палітыкі. У цяперашні час ужо пачалася праца па стварэнню аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Кадры».

Гэта сістэма дасць магчымасць кансалідаваць персанальныя даныя кадраў у адзіным рэсурсе, аптымізаваць каналы міжведамаснага ўзаемадзеяння, паскорыць прыняцце кадравых рашэнняў, пашырыць магчымасці фарміравання кадравых рэзерваў і паступова адысці ад папяровай вытворчасці ў электронную.

Пачатак эксплуатацыі рэсурса запланаваны на 2027 год.

Распрацоўка і функцыянаванне АІС «Кадры» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім саюзам архітэктараў і Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь распрацавалі навучальны спецкурс «Камфортнае і эфектыўнае гарадское асяроддзе». Яго мэтай з’яўляецца сістэматызацыя і актуалізацыя ведаў і навыкаў у сферы кіравання развіццём камфортнага гарадскога асяроддзя.

Спецкурс уяўляе сабой інтэнсіўнае аднадзённае навучанне з дзесяці акадэмічных гадзін, дзе даецца мінімум тэорыі і максімум практыкі. У яго праграме прадугледжана азнаямленне і аналіз кейсаў рознапрофільных айчынных і замежных праектных кампаній па стварэнню эфектыўнага асяроддзя пры ўзвядзенні, рэканструкцыі і мадэрнізацыі грамадскіх, жылых, медыцынскіх аб’ектаў. Удзельнікі спецкурса таксама атрымаюць унікальны вопыт адаптацыі міжнародных практык у Беларусі, а таксама змогуць абмяняцца адзін з адным прафесійнымі праблемнымі аспектамі і знайсці выйсце з іх.

Прайсці спецкурс могуць практыкуючыя спецыялісты, напрыклад, галоўныя архітэктары гарадоў і намеснікі кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія курыруюць пытанні будаўніцтва.

Праграма спецкурса «Камфортнае і эфектыўнае гарадское асяроддзе», даты правядзення заняткаў і ўмовы ўдзелу размешчаны на афіцыйным сайце Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Фарміраванне эфектыўнага і спрыяльнага гарадскога асяроддзя ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 11 і іншых МУР.

18 красавіка 2025 года ў Брэсцкай вобласці адбыўся семінар «Падтрымка інвестыцый: асаблівасці стымулюючых механізмаў», накіраваны на інфармаванне патэнцыйных інвестараў, прадстаўнікоў бізнесу і прадпрыемстваў аб новых механізмах падтрымкі перспектыўных ініцыятыў.

Семінар стаў унікальнай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў прыцягнення інвестыцый у Брэсцкую вобласць, сабраўшы прадстаўнікоў бізнесу, дзяржаўных структур, фінансавых інстытутаў.

Сустрэча прайшла ў рэжыме адкрытага дыялогу. У ходзе абмеркавання тэматычных дакладаў разгледжаны розныя падыходы да падтрымання бізнес-ідэй і іх рэалізацыі ў інвестыцыйны праект. Таксама прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі расказалі аб асаблівасцях прымянення інструментаў падтрымкі інвестпраектаў, развіцці прамысловых паркаў, спецыяльных банкаўскіх крэдытных праграмах, аб дзеючай у краіне комплекснай сістэме падтрымкі інвестыцыйнай актыўнасці.

Як адзначана падчас семінара, сёння ўсё большая ўвага рэгіянальных улад надаецца механізму прэферэнцыйных інвестпраектаў. Ужо прынята 8 рашэнняў аб уключэнні інвестпраектаў у пералік прэферэнцыйных, з іх 4 прыпадае на Брэсцкую вобласць.

Паспяховыя інвестыцыі садзейнічаюць устойліваму развіццю рэгіёнаў і паляпшэнню якасці жыцця іх жыхароў, што ўносіць важны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця.

.

Крыніца інфармацыі

12 красавіка 2025 года ў рамках пілотнай ініцыятывы «Дарога ў будучыню. Фарміраванне кампетэнцый у галіне дакладнага земляробства ў дзяцей і моладзі дашкольнага і школьнага ўзросту» на базе Цэнтра перадавога аграбізнесу ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі) прайшло навучальнае мерапрыемства «Сучасная сельская гаспадарка».

Удзельнікамі мерапрыемства сталі члены чатырох сем’яў – 11 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў і 4 дарослых. У ходзе заняткаў яны азнаёміліся з асноўнымі тэхналагічнымі сельскагаспадарчымі аперацыямі. З дапамогай інтэрактыўнай платформы і спецыяльных пультаў юнакі і дзяўчаты змаглі самастойна пакіраваць аграробатамі і адчуць сябе сапраўднымі работнікамі сельскагаспадарчага прадпрыемства. У прыватнасці, яны даставілі корм сельскагаспадарчай жывёле, прыбралі пустазельныя расліны з поля, даставілі малако з фермы на прадпрыемства па перапрацоўцы.

Пілотная ініцыятыва «Дарога ў будучыню. Фарміраванне кампетэнцый у галіне дакладнага земляробства ў дзяцей і моладзі дашкольнага і школьнага ўзросту» рэалізуецца Асацыяцыяй франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Рэалізацыя мерапрыемстваў ініцыятывы робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 2, 4, 8, 12 і іншых МУР.

Фота: belta.by

4 красавіка 2025 года ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку адбыўся фінал 14-га сезона рэспубліканскага маладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі» па выніках 2024 года.

Свае праекты прадстаўлялі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (першая катэгорыя), студэнты, курсанты (другая катэгорыя), працуючая моладзь, маладыя вучоныя, прадстаўнікі ўстаноў, арганізацый, падпарадкаваных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (трэцяя катэгорыя).

Усяго на ўдзел у праекце паступіла больш за 1,3 тыс. заявак з усёй краіны. У фінале было прадстаўлена 155 аўтарскіх распрацовак. Па выніках сезона экспертная рада вызначыла 30 пераможцаў у трох узроставых катэгорыях у 10 намінацыях і ў дадатковай намінацыі «Лепшая бізнэс-ідэя».

У прыватнасці, пераможцамі сталі такія праекты як «Цынк-іённы акумулятар», «Тэстэр цягавітасці матэрыялаў», «Машына для абслугоўвання кармавога стала буйной рагатай жывёлы», «Мікрачып для алергадыягностыкі», «Тэхналогія перапрацоўкі вадкіх радыеактыўных адходаў», «Персанальны медыцынскі асістэнт», «Харчаванне дзяцей – здароўе нацыі» і іншыя. Поўны спіс пераможцаў будзе даступны на афіцыйным сайце праекту.

Усім пераможцам праекта будзе прадастаўлена фінансавая і партнёрская падтрымка на распрацоўку і рэалізацыю іх бізнес-планаў, магчымасць удзельнічаць у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў, а таксама магчымасць уключэння ў спецыяльны фонд па падтрымцы адораных і таленавітых навучэнцаў і студэнтаў.

Рэспубліканскі моладзевы праект «100 ідэй для Беларусі» дапамагае маладым людзям рэалізоўваць свае інавацыйныя ідэі і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 10 і іншых МУР.

16-17 красавіка 2025 года ў Омску (Расійская Федэрацыя) адбыўся І Міжнародны форум устойлівага развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі дзяржаўных структур, бізнесу, навуковай супольнасці, дыпламатычных ведамстваў, экспертнай супольнасці з Расіі, Беларусі, Казахстана, Індыі, Кітая, Узбекістана, Азербайджана, Кыргызстана.

На пляцоўках форуму абмяркоўваліся механізмы паскоранага дасягнення Мэт устойлівага развіцця, развіццё зялёнай эканомікі, адаптацыя рэгіёнаў да кліматычных змен, а таксама інтэграцыя ўстойлівага развіцця ў рэалізацыю нацыянальных і міжнародных праектаў і іншыя пытанні.

Рэспубліку Беларусь на форуме прадставіў Саветнік Пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі ў Новасібірску Сяргей Цялежынскі. У ходзе выступлення на панэльнай сесіі «Устойлівае развіццё ў ШАС: ад лакальных ініцыятыў да глабальных вынікаў» ён адзначыў актыўны ўдзел і высокія дасягненні Беларусі ў рэалізацыі Парадаку дня – 2030: Беларусь займае 30-е месца са 167 краін свету ў міжнародным рэйтынгу МУР, узровень прагрэсу складае больш як 80%, што з’яўляецца лепшым паказчыкам сярод краін-членаў ШАС.

Сяргей Целяжынскі падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь лічыць вельмі своечасовай ініцыятыву Расійскай Федэрацыі па стварэнню Савета па ўстойліваму развіццю ШАС, вітае і падтрымлівае яе.

Па выніках Міжнароднага форуму ШАС, прынята рэзалюцыя з пералікам прапаноў, якія лягуць у аснову новых міжнародных і нацыянальных рашэнняў у сферы ўстойлівага развіцця, падтрымана стварэнне пастаянна дзеючай міжнароднай экспертнай платформы пры Сакратарыяце ШАС – Савета па ўстойлівым развіццi, ухвалена правядзенне ў 2025 годзе Маладзевага форуму ШАС на тэрыторыі Омскай вобласці.

.

Крыніца інфармацыі

Фота: redflag.by

16 красавіка 2025 года адбыўся ўводны семінар пілотнай ініцыятывы «Дыстанцыйнае навучанне Мэтам устойлівага развіцця». Семінар прайшоў у гарадскім пасёлку Краснаполле, які быў абраны пляцоўкай для рэалізацыі пілотнай ініцыятывы.

У семінары прынялі ўдзел 60 чалавек (з іх 55 – жанчыны). Сярод іх прадстаўнікі мясцовых органаў улады, арганізатары і партнёры ініцыятывы, жыхары Краснапольскага раёна.

У ходзе семінара была прадстаўлена інфармацыя аб мэтах і задачах пілотнай ініцыятывы, Мэтах устойлівага развіцця і іх дасягненні на мясцовым узроўні, а таксама запуску адукацыйных анлайн-курсаў па тэматыцы ўстойлівага развіцця і Конкурсе для жыхароў Краснапольскага раёна.

Так, асноўнай мэтай пілотнай ініцыятывы «Дыстанцыйнае навучанне Мэтам устойлівага развіцця» з’яўляецца папулярызацыя ідэй і каштоўнасцяў устойлівага развіцця сярод насельніцтва праз правядзенне анлайн курсаў і адукацыйных мерапрыемстваў па тэматыцы МУР.

Спецыялізаваныя адукацыйныя анлайн-курсы па МУР будуць распрацаваны ў рамках пілотнай ініцыятывы і размешчаны на беларускай платформе для дыстанцыйнай адукацыі Skybel. Доступ да навучальных матэрыялаў будзе неабмежаваны з любой прылады: кампутара, планшэта, смартфона. Усяго плануецца стварыць 4 анлайн-курсы: Мэты ўстойлівага развіцця для стварэння гарманічнай будучыні; Асновы зялёнай эканомікі; Гендэрная роўнасць; Экалагізацыя жыццядзейнасці.

Пілотная ініцыятыва «Дыстанцыйнае навучанне Мэтам устойлівага развіцця» рэалізуецца ГА «Экалагічная ініцыятыва» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

16 красавіка 2025 года на базе Цэнтра перадавога аграбізнесу ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў рамках пілотнай ініцыятывы «Дарога ў будучыню. Фарміраванне кампетэнцый у галіне дакладнага земляробства ў дзяцей і моладзі дашкольнага і школьнага ўзросту» прайшло адукацыйнае мерапрыемства «Салодкае жыццё».

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 25 выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў г. Горкі. Падчас заняткаў юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з асновамі сучаснага пчалярства, даведаліся цікавыя факты аб пчолах, прадуктах пчалярства, напрамках развіцця пчалярства ў Беларусі. Для нагляднага прадстаўлення працэсаў арганізацыі сучаснай пчалярскай гаспадаркі рабятам прадэманстравалі разумны вулей. Дзеці самастойна папрацавалі з інтэрактыўнай платформай, убачылі, як жывуць і растуць пчолы, як арганізавана іх хата, а потым паўдзельнічалі ў вырабе рамак для вулля.

Пілотная ініцыятыва «Дарога ў будучыню. Фарміраванне кампетэнцый у галіне дакладнага земляробства ў дзяцей і моладзі дашкольнага і школьнага ўзросту» рэалізуецца Асацыяцыяй франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Рэалізацыя мерапрыемстваў ініцыятывы робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 24812 і іншых МУР.

14 красавіка 2025 года ў рамках пілотнай ініцыятывы «Рэгіянальны інфармацыйны рэсурсны цэнтр для людзей з інваліднасцю – дапамога ў рэалізацыі і абароне іх правоў» у Гомелі прайшоў семінар-практыкум, прысвечаны пытанням стварэння даступнага асяроддзя на аб’ектах інфраструктуры.

Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, у тым ліку органы па працы і занятасці, адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, архітэктуры і горадабудаўніцтва, а таксама грамадскіх аб’яднанняў.

Удзельнікам семінара прадэманстравалі абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для арганізацыі безбар’ернага асяроддзя, звярнулі ўвагу на памылкі пры яго мантажы, расказалі аб асаблівасцях абсталявання аб’ектаў сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры элементамі даступнага асяроддзя для невідушчых і людзей са слабым зрокам.

Семінар-практыкум, праведзены ў Гомелі – гэта пачатак маштабнай тлумачальнай работы па пытанню стварэння безбар’ернага асяроддзя для людзей з інваліднасцю. В течение 2025 года такие семинары пройдут еще в 5 крупных городах Гомельской области.

Пілотная ініцыятыва «Рэгіянальны інфармацыйны рэсурсны цэнтр для людзей з інваліднасцю – дапамога ў рэалізацыі і абароне іх правоў» рэалізуецца Гомельскім абласным грамадскім аб’яднаннем інвалідаў з парушэннем функцый апорна-рухальнай сістэмы «Інваліды – спінальнікі» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Асноўная ідэя пілотнай ініцыятывы заключаецца ў стварэнні рэсурснага цэнтра для людзей з інваліднасцю і іх акружэння, а таксама правядзенні інфармацыйных кампаній, конкурсаў і трэнінгаў па інклюзіўнай тэматыцы. Рэалізацыя мерапрыемстваў ініцыятывы робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 10, 11 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА