22 лютага 2022 года ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбыўся фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», на якім было прадстаўлена 120 аўтарскіх распрацовак у дзесяці намінацыях і ў дзвюх узроставых катэгорыях.
У фінал увайшлі праекты «Сэнсарная пальчатка для людзей з абмежаванымі магчымасцямі», «3D мясны прынцінг», «Крос-платформеннае прыкладанне для мадэравання сацыяльных сетак і месэнджараў «PIE-BOT», «Мультыфункцыянальнае мабільнае прыкладанне для ўладальнікаў хатніх жывёл і GPR-трэкер для гадаванца» і іншыя.
Праект «100 ідэй для Беларусі» садзейнічае прыцягненню моладзі да інавацыйнага рашэння задач устойлівага развіцця краіны, што ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце «100 ідэй для Беларусі» і яго пераможцах можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/stali-izvestny-imena-pobeditelej-proekta-100-idej-dlja-belarusi-486333-2022/.
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц назначаны Нацыянальным каардынатарам па дасягненню Мэт устойлівага развіцця. Адпаведны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падпісаны 21 лютага 2022 года.
Анатоль Ісачэнка, які раней займаў пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, вызвалены ад гэтай пасады.
Дзейнасць Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця накіравана на каардынацыю намаганняў па дасягненні МУР і рэалізуецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. № 181 «Аб Нацыянальным каардынатару па дасягненні Мэт устойлівага развіцця».
Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе 1391 беспрацоўнаму былі прадастаўлены субсідыі, накіраваныя на арганізацыю:
Акрамя таго, 1087 чалавек (78,1%), якія атрымалі фінансавую падтрымку, прайшлі навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці.
Да асноўных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якая арганізуецца беспрацоўнымі, можна аднесці паслугі ў галіне будаўніцтва, рознічны гандаль, прадастаўленне паслуг цырульнямі і салонамі прыгажосці, вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі і інш.
Фінансавая падтрымка беспрацоўных грамадзян садзейнічае павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва, а таксама ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб падтрымцы беспрацоўных у Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://mintrud.gov.by/ru/news_ru/view/pochti-1400-bezrabotnym-grazhdanam-predostavleny-subsidii-na-organizatsiju-sobstvennogo-dela_4404/.
18 лютага 2022 года на базе Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра адбыўся фінал конкурсу «Моладзевыя паслы МУР — устойлівае развіццё ў нашых руках».
У фінале конкурсу прынялі ўдзел 32 канкурсанты, з якіх было выбрана 17 лепшых. Пераможцы конкурсу сфарміравалі трэцяе скліканне Моладзевых паслоў МУР.
Моладзевымі пасламi Мэт устойлівага развіцця на 2022 – 2023 гады сталі:
МУР 1 – Андрукевіч Кацярына (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка);
МУР 2 – Жыліна Таццяна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту);
МУР 3 – Шумчэня Данііл (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі);
МУР 4 – Анішчанка Лізавета (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт);
МУР 5 – Сталёрава Уладзіслава (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка);
МУР 6 – Яфімавіч Максім (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны);
МУР 7 – Мартынава Вера (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы);
МУР 8 – Грэчка Уладзіслаў (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт міжнародных адносін);
МУР 9 – Баранаў Аляксандр (Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі);
МУР 10 – Манковіч Паліна (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт);
МУР 11 – Красоўская Кацярына (Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт);
МУР 12 – Кастэль Арцём (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка);
МУР 13 – Асадчы Міхаіл (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, хімічны факультэт);
МУР 14 – Гунько Вадзім (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы);
МУР 15 – Крупенка Вікторыя (Гомельскі Дзяржаўны Універсітэт імя Ф. Скарыны);
МУР 16 – Міхалкін Дзмітрый (Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін);
МУР 17 – Віннічак Стэфанія-Віталія (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт).
Дзейнасць Моладзевых паслоў МУР уносіць важны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
18 лютага 2022 года на базе Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра адбыўся фінал конкурсу «Маладзёжныя паслы МУР — устойлівае развіццё ў нашых руках».
У фінале конкурсу прынялі ўдзел 32 канкурсанты, з якіх было выбрана 17 лепшых. Пераможцы конкурсу сфарміравалі трэцяе скліканне Маладзёжных паслоў МУР.
Моладзевымі амбасадарамі Мэт устойлівага развіцця на 2022 – 2023 гады сталі:
Дзейнасць Маладзёжных паслоў МУР уносіць важны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З мэтай асветы моладзі па пытаннях у галіне ўстойлівага развіцця і стварэння ўмоў распаўсюджвання пазітыўнага вопыту фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці дзяржаўную ўстанову адукацыі «Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» праводзіць адкрыты конкурс «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця».
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падрыхтаваць эсэ, відэаролік ці стэндавы даклад на адзін з наступных тэматычных напрамкаў:
Вынікі конкурсу арганізатары падвядуць 31 сакавіка 2022 года.
Правядзенне конкурсу садзейнічае папулярызацыі Мэт устойлівага развіцця сярод моладзі, а таксама фарміраванню матывацыі актыўных дзеянняў па іх дасягненню і ўносіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы: https://ucp.by/university/news/novosti-universiteta/konkurs-po-bezopasnosti-zhiznedeyatelnosti-v-dostizhenii-tsur-startoval-v-universitete-mchs-belta/.
15–17 лютага 2022 у Мінску праходзіць форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: сацыяльны, эканамічны і кіраўнічы складнікі». Форум арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. На Форуме абмяркоўваюцца арганізацыйныя і тэхнічныя аспекты развіцця разумных устойлівых гарадоў.
Развіццё разумных устойлівых гарадоў у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца ў рамках комплекснага праекта «Разумныя гарады Беларусі», які рэалізуецца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады.
Праект накіраваны на пабудову сучаснай сістэмы кіравання рэгіёнамі як базісу для правядзення мерапрыемстваў па комплекснай лічбавай трансфармацыі эканомікі і сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь.
Укараненне «разумных» рашэнняў, аналіз і ўлік перадавога міжнароднага вопыту з’яўляецца важным укладам у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11, 17 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме «Разумныя ўстойлівыя гарады: сацыяльны, эканамічны і кіраўнічая складнікі» можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.mpt.gov.by/ru/news/14-02-2022-7700.
З мэтай папулярызацыі форм інтэлектуальнага вольнага часу і развіцця творчага патэнцыялу моладзі, а таксама выяўлення і падтрымкі перспектыўных стартап-праектаў у сферы аховы здароўя, з лютага па сакавік 2022 года пройдзе конкурс стартап-праектаў «MedicalStartup».
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканская маладзёжная рада пры Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».
У конкурсе могуць прыняць удзел студэнты, магістранты і аспіранты, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, выпускнікі ўстаноў адукацыі, маладыя вучоныя і маладыя спецыялісты, якія прадставілі ідэю праекта ў адной з наступных намінацый:
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку.
Парадак арганізацыі і правядзення конкурсу вызначаны загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2022 г. №150.
Падтрымка стартап-праектаў у сферы аховы здароўя ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе “MedicalStartup” можна азнаёміцца па спасылцы: https://gsmu.by/about_the_university/news/63920/.
З мэтай развіцця турыстычнай інфраструктуры і прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці, на тэрыторыі, прылеглай да Чыгірынскага вадасховішча, будзе створаны эколага-турыстычна-рэкрэацыйны кластар «Чыгірынка».
Цяпер вядзецца работа па выпрацоўцы алгарытму развіцця кластара, у якую ўцягнуты абласное ўпраўленне спорту і турызму, Кіраўскі і Быхаўскі райвыканкамы, ААТ «Магілёўаблтурыст», студэнты профільных ВНУ, інстытут менеджменту і турызму, федэрацыя туріндустрыі. Для гаспадароў аграсядзіб і спецыялістаў баз адпачынку намечаны цыкл семінараў і трэнінгаў. Акрамя таго, будзе распрацаваны падзейны каляндар мерапрыемстваў і набыта маёмасць для агульнага карыстання.
Стварэнне на «Чыгірынцы» турысцка-рэкрэацыйнай зоны зробіць уклад ва ўстойлівае рэгіянальнае развіццё і дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10, 12 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Чыгірынскім турыстычным кластары можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/chigirinka-kak-novyy-brend.html
КАРТА САЙТА