12 студзеня 2022 года ў рамках мерапрыемстваў Нацыянальнага плана дзеянняў па развіццю «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021–2025 гады ў дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбыўся круглы стол «Праблемы мадэрнізацыі працэсу падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў у ВНУ з улікам патрэбаў «зялёнай» эканомікі».
Падчас круглага стала прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Цэнтра рэсурсаэфектыўнай і чысцейшай вытворчасці Інстытута бізнесу БДУ, Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі» абмеркавалі пытанні развіцця экалагічнай адукацыі ў Беларусі і прынялі рэзалюцыю, у якой адлюстравалі асноўныя напрамкі ўдасканалення сістэмы адукацыі з улікам інтарэсаў развіцця «зялёнай» эканомікі.
Дзейнасць па ўдасканаленні экалагічнай адукацыі робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб круглым стале можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/kruglyj-stol-problemy-modernizatsii-protsessa-podgotovki-perepodgotovki-i-povyshenija-kvalifikatsii-kadrov-v-3990/.
У Беларусі больш за 76 тысяч маладых людзей з’яўляюцца валанцёрамі. З мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі пачынаючых добраахвотнікаў Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі быў распрацаваны зборнік практычных матэрыялаў для спецыялістаў, якія працуюць з валанцёрамі ва ўстановах адукацыі «Як навучыць дапамагаць?».
У зборніку прадстаўлены лепшыя практыкі каардынатараў валанцёрскіх атрадаў ва ўстановах адукацыі з усёй Беларусі, рэкамендацыі па рабоце валанцёраў з уразлівымі групамі насельніцтва, інфармацыя аб ролі валанцёраў у дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Таксама зборнік змяшчае больш за 40 трэнінгаў і гульняў для валанцёрскіх атрадаў, з дапамогай якіх можна ў інтэрактыўнай форме падрыхтаваць маладых людзей да працы валанцёрамі.
Выпуск зборніка садзейнічае развіццю прафесійнай валанцёрскай супольнасці, сацыяльна інклюзіўнаму ўстойліваму развіццю краіны, а таксама робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 5, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб валанцёрстве можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/presscenter/articles/support_volunteers_practicies.html?fbclid=IwAR2A0H39c9cRNz7arHXneyzqdl3x18yx41yg81tFwqrX48u25MxifN6eSyE.
Па папярэдніх дадзеных каля 20% Мэт ўстойлівага развіцця, у іх ліку – планетарныя МУР 13-15 маюць патрэбу ў паскарэнні дасягнення.
Комплексная ацэнка кропак для паскарэння нізкавугляроднага росту і падрыхтоўка адпаведных рэкамендацый будуць выкананы ў рамках сумеснай праграмы ААН «Прасоўванне новых інструментаў фінансавання ў галіне ўстойлівага развіцця з акцэнтам на ўразлівыя групы насельніцтва», якая рэалізуецца пры падтрымцы Сумеснага фонду МУР.
З інфармацыяй аб рэалізацыі праграмы «Прасоўванне новых інструментаў фінансавання ў галіне ўстойлівага развіцця з акцэнтам на ўразлівыя групы насельніцтва» можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/presscenter/pressreleases/Belarus_to_define_areas_of_green_growth_for_acceleration_in_reaching_SDGs_with_the_help_of_specialized_assessments_and_methodologies.html?fbclid=IwAR3ZSEi3i3le3OnGCRz0xpFeJlr_BwsmqwX1g6YFuH8a2FCotXDV5O2Rsos.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2008 г. №734 «Аб дзяржаўным фондзе даных аб стане навакольнага асяроддзя і ўздзеяннях на яе» ўладальнікі экалагічнай інфармацыі вядуць рэестры экалагічнай інфармацыі дзяржаўнага фонду даных аб стане навакольнага асяроддзя і ўздзеяннях на яе.
У 2021 годзе Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя апрацавана 44 рэестры экалагічнай інфармацыі ад яе ўладальнікаў, уключаючы рэестры філіялаў арганізацый, у якія былі накіраваны запыты, у тым ліку ад мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама дзяржаўных органаў і арганізацый.
Фарміраванне і вядзенне зводнага рэестра экалагічнай інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя і ўздзеяннях на яе ўносіць уклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Азнаёміцца са зводным рэестрам экалагічнай інфармацыі дзяржаўнага фонду даных аб стане навакольнага асяроддзя і ўздзеяннях на яе можна па спасылках:
РУБРЫКАТАР
ЗВОДНЫ РЭЕСТР
Больш падрабязную інфармацыю аб зводным рэестры экалагічнай інфармацыі можна знайсці па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/minprirody-podgotovilo-svodnyj-reestr-ekologicheskoj-informatsii-gosudarstvennogo-fonda-dannyx-o-sostojanii-3983/?fbclid=IwAR39qcqOfkxy-JFxyORkUAVX-T4l7y2ql7uUSUvlKLcl-TSuKySvhIUIfVM.
1 студзеня 2022 года стартаваў рэспубліканскі конкурс па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў.
Конкурс праводзіцца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Парадак арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў вызначаны пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2019 г. № 27.
Адной з галоўных задач конкурсу з’яўляецца мабілізацыя творчай ініцыятывы работнікаў арганізацый рэспублікі па скарачэнні выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад мабільных крыніц выкідаў з мэтай зніжэння шкоднага ўздзеяння выкідаў адпрацаваных газаў рухавікоў транспартных сродкаў на навакольнае асяроддзе і здароўе.
Правядзенне рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў з’яўляецца ўкладам у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/minprirody-napominaet-o-nachale-respublikanskogo-konkursa-po-sokrascheniju-vybrosov-ot-mexanicheskix-3980/.
28 снежня 2021 года адбылося пасяджэнне грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
У ходзе пасяджэння ўдзельнікі падвялі вынікі рэалізацыі экалагічных ініцыятыў і праектаў у 2021 годзе, а таксама абмеркавалі наступныя тэмы:
Таксама, у рамках пасяджэння грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады адбылося ўзнагароджанне пераможцаў двух рэспубліканскіх конкурсаў на лепшага грамадскага эколага і на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.
Удзел грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў уносіць значны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб паседжанні ГКЭР можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/28-dekabrja-2021-g-sostojalos-zasedanie-obschestvennogo-koordinatsionnogo-ekologicheskogo-soveta-pri-3977/.
Пытанні стварэння даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю з’яўляюцца важным складальнікам дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у сацыяльнай сферы.
На сённяшні дзень у краіне больш за 30 тысяч аб’ектаў сацыяльнай сферы, з якіх 18% з’яўляюцца поўнасцю даступнымі для людзей з інваліднасцю і 70% абсталяваны элементамі безбар’ернага асяроддзя. Дзяржаўнай праграмай «Сацыяльная абарона» на 2021-2025 гады вызначаны дзеянні па дасягненні долі поўнасцю даступных аб’ектаў сацыяльнай сферы на ўзроўні 20 працэнтаў да канца 2022 года, 23 працэнты – да канца 2025 года. Таксама плануецца стварыць аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму па ўліку даступнасці аб’ектаў сацыяльнай сферы — віртуальны гід па горадзе, які дае магчымасць пабудовы маршруту «без перашкод».
Стварэнне безбар’ернага асяроддзя дазваляе людзям з інваліднасцю інтэгравацца ў актыўнае жыццё грамадства, што робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб безбар’ерным асяроддзі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/k-kontsu-2025-goda-23-protsenta-obektov-sotsialnoy-sfery-budut-polnostyu-dostupny-dlya-lits-s-invali.html.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2021 г. №481 «Аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2022 год», Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь распрацаваны алгарытм дасягнення прагнозных паказчыкаў праз прызму рэгіянальных задач, накіраваных на скарачэнне разрыву узроўні і якасці жыцця насельніцтва. У лік задач па развіццю рэгіёнаў увайшлі:
Скарачэнне міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі садзейнічае ўстойліваму развіццю краіны, а таксама ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб прыярытэтных задачах рэгіянальнага развіцця краіны на 2022 год можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/economics/view/chervjakov-rasskazal-o-prioritetah-ekonomiki-na-2022-god-477435-2021/.
30 снежня 2021 года на базе Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар «Возможнасці выкарыстання і асаблівасці функцыянавання майнінгавых сістэм у разрэзе прававога, тэхнічнага і эканамічнага рэгулявання ў Беларусі».
У семінары прынялі ўдзел эксперты Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі навуковага суполкі і частнага бізнесу.
У ходзе семінара ўдзельнікі адзначылі вялікія перавагі майнінгавых сістэм у Беларусі і абазначылі рызыкі, якія суправаджаюць вядзенне гэтага бізнесу. Акрамя таго, да абмеркавання былі прыняты пытанні выкарыстання криптовалют, тэхналогіі блокчей, а таксама перспектывы майнинга для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Развіццё майнинга ў Рэспубліцы Беларусь уносіць ўклад у дасягненне Целей устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб майнінгавых сістэмах можна пазнаёміцца па ссылцы: https://www.belta.by/economics/view/chervjakov-razvivaja-majning-nuzhno-ponimat-vygody-dlja-gosudarstva-i-investora-477491-2021/.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Транспартны комплекс» на 2021-2025 гады, да 2030 года ў Рэспубліцы Беларусь плануецца поўнасцю электрыфікаваць асноўныя грузанапружаныя ўчасткі. Гэта дасць магчымасць максімальна выкарыстоўваць эканамічную эфектыўнасць перавозкі грузаў і пасажыраў на электравознай цязе, а таксама знізіць выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу.
Паводле даных Міністэрства транспарту і камунікацый, на гэты момант поўнасцю электрыфікаваны беларускія ўчасткі міжнароднага транспартнага калідора ад Брэста да Смаленска і ад Гомеля да Вільнюса. У агульнай эксплуатацыйнай даўжыні чыгуначных пуцей удзельная вага электрыфікаваных участкаў дасягае 23,2 працэнта, а пасля завяршэння электрыфікацыі ўчастка Светлагорск-на-Бярэзіне — Калінкавічы — Барбароў іх доля ўзрасце да 25 працэнтаў і складзе 1369 км. Электрыфікацыя чыгунак ужо дазволіла скараціць выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу на 12,3% у адносінах да 2015 года або на 6000 тон у год ад агульнага аб’ёму розных выкідаў.
Акрамя таго, у Беларусі да 2025 года плануецца таксама рэканструяваць і ўзвесці 24 масты і пуцеправоды, 16 з якіх з’яўляюцца першачарговымі маставымі збудаваннямі: мост праз раку Сож, маставы пераход праз Бярэзіну, мост праз Заходні Буг, мост праз Нёман і іншыя.
Электрыфікацыя чыгуначнай сеткі і рэканструкцыя маставых збудаванняў садзейнічаюць развіццю транспартных шляхоў і інфраструктуры, што ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылках: https://www.belta.by/economics/view/elektrifikatsija-zheleznyh-dorog-s-2015-goda-pozvolila-sokratit-vybrosy-zagrjaznjajuschih-veschestv-na-477570-2021/, https://www.belta.by/economics/view/mintrans-do-2025-goda-planiruet-rekonstruirovat-i-vozvesti-24-mosta-i-puteprovoda-477591-2021/.
КАРТА САЙТА