admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 138 of 182

Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў правёў канферэнцыю

Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў правёў канферэнцыю

3 снежня 2021 года грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» правяло канферэнцыю, прымеркаваную да святкавання Дня юрыста.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міжнародныя і беларускія эксперты ў юрыдычнай сферы.

Канферэнцыя прайшла ў форме круглых сталоў у гібрыдным фармаце па наступных тэмах:

  • «Пашырэнне натарыяльнай формы абароны правоў удзельнікаў грамадзянскага абароту ў працэсе ўдасканалення норм Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь»;
  • «Навелы крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, а таксама іх рэалізацыя»;
  • «Станаўленне і развіццё прафесіі судовага выканаўцы»;
  • «Актуальныя пытанні развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь»;
  • «Сучасныя тэндэнцыі і выклікі міжнароднага арбітражу»;
  • «Маладзёжная палітыка Саюза юрыстаў і юрыдычная адукацыя: стратэгічныя напрамкі ўзаемадзеяння».

Правядзенне канферэнцыі садзейнічае наладжванню прафесійнага і дзелавога ўзаемадзеяння не толькі на ўзроўні краіны, але і на міждзяржаўным узроўні, а таксама ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 16 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2021/november/67323/.

9 снежня 2021 года пройдзе 2-гі рэгіянальны форум прадпрымальніцтва «Уклад рэгіянальнага прадпрымальніцтва ў дасягненне Мэт устойлівага развіцця».

Форум арганізаваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі дзелавой супольнасці, саветаў па развіццю прадпрымальніцтва, мясцовых і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, банкаўскай сферы, а таксама міжнародных арганізацый.

Удзельнікі мерапрыемства разгледзяць найбольш эфектыўныя шляхі і механізмы развіцця дзелавой актыўнасці, якія адпавядаюць задачам МУР, укараненне інавацыйных падыходаў і інструментаў у прадпрымальніцкую дзейнасць для яе развіцця на мясцовым і рэспубліканскім узроўнях, а таксама падзеляцца вопытам і прадставяць ідэі, думкі і прапановы па тэматыках:

  • развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва на рэгіянальным узроўні: працуючыя бізнес-мадэлі, выгады і перспектывы;
  • кааперацыя і кластарная мадэль – новыя магчымасці для развіцця рэгіянальнага бізнесу праз узаемадзеянне і супрацоўніцтва;
  • сацыяльнае прадпрымальніцтва – ці магчыма стварыць эфектыўную бізнес-мадэль, накіраваную на вырашэнне сацыяльных праблем на ўзроўні рэгіёнаў?
  • як прынцыпы і механізмы «зялёнай эканомікі» могуць павысіць эфектыўнасць рэгіянальнага бізнесу і раскрыць яго новыя магчымасці?

Для ўдзелу ў форуме неабходна зарэгістравацца па спасылцы: https://undp.zoom.us/webinar/register/WN_1XHdb8-9SYGYPGK6VEIjsA?fbclid=IwAR1mcwf6PynoOAJpUT2vAsV_UXor8IT3HtUh-IAS4DLoBq8mnA5vMItatNQ.

Правядзенне рэгіянальнага форуму прадпрымальніцтва сведчыць аб паступальным і мэтанакіраваным руху дзяржавы па развіццю рэгіёнаў і робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй і праграмай форума можна азнаёміцца па спасылцы: https://bit.ly/3ycd0Zj.

Пастановай Савета Міністраў ад 30 лістапада 2021 г. №683 зацверджана Канцэпцыя развіцця сістэмы адукацыі краіны да 2030 года.

Канцэпцыяй развіцця сістэмы адукацыі краіны да 2030 года вызначаны мэты, асноўныя задачы, напрамкі развіцця, спосабы дасягнення мэт і рашэнні асноўных задач:

  • дашкольнай адукацыі;
  • агульнай сярэдняй адукацыі;
  • спецыяльнай адукацыі;
  • прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • вышэйшай адукацыі;
  • дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
  • дадатковай адукацыі дарослых;
  • кадравага забеспячэння сістэмы адукацыі;
  • цыфравізацыі сістэмы адукацыі;
  • выхаваўчай працы;
  • эканомікі адукацыі.

Для забеспячэння якасці адукацыі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2021 г. №693 узгоднена стварэнне Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі.

Зацвярджэнне Канцэпцыі развіцця сістэмы адукацыі краіны да 2030 года, а таксама стварэнне Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі ўносяць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Канцэпцыі і Нацыянальным агенцтве можна азнаёміцца па спасылках: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2021/december/67555/, https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2021/december/67613/.

3 снежня ва ўсім свеце штогод адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў, скіраваны на прыцягненне ўвагі да праблем людзей з інваліднасцю, абарону іх правоў і інтэграцыю ва ўсе аспекты жыцця.

У гэты дзень ва ўсіх гарадах і рэгіёнах краіны праводзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня інвалідаў: арганізуюцца пасяджэнні круглых сталоў; «прамыя лініі» па пытаннях сацыяльнай абароны і рэабілітацыі асоб; дабрачынныя акцыі; наведвання кінатэатраў, выставак, спартыўных збудаванняў; праходзяць тэматычныя сустрэчы ва ўстановах культуры, адкрываюцца новыя цэнтры для людзей з інваліднасцю.

Адным з такіх цэнтраў стаў адукацыйна-тэрапеўтычны цэнтр для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які адкрыўся ў Гомелі на базе дома-інтэрната для інвалідаў. Цэнтр аказвае паслугі на бясплатнай аснове і можа прымаць да 140 чалавек штодзень. У яго структуры некалькі блокаў:

  • першы блок – швейная, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і сталярная майстэрні, камп’ютарны і музычны класы, тэрапеўтычная кухня;
  • другі блок – медыка-сацыяльная рэабілітацыя.

Адкрыццё адукацыйна-тэрапеўтычнага цэнтра для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця дае магчымасць дзецям і моладзі з інваліднасцю развівацца і прымаць удзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, што ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 4, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб цэнтры можна азнаёміцца па спасылцы: http://invagomel.by/oni-znayut-podxod-k-kazhdomu-v-gomele-otkrylsya-pervyj-v-strane-integrativnyj-centr-dlya-detej-s-osobennostyami-razvitiya/?fbclid=IwAR0C7XKenj2_y5DS-9jfGS_8jQDkt2KmkIGNHaeyubjDvbjA8AjjHzPe_vA.

2 і 3 снежня 2021 года ў Віцебску адбыўся ІХ Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» з тэматычным кірункам «Лічбавая эканоміка – драйвер інавацыйнага развіцця рэгіёна».

У форуме прынялі ўдзел больш за 30 бізнес-дэлегацый, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса з 15 краін. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Віцебскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу, адміністрацыя СЭЗ «Віцебск», Віцебскае аддзяленне БелГПП і абласны саюз наймальнікаў.

Удзельнікі IX Міжнароднага эканамічнага форуму прэзентавалі свае рэгіёны і кампаніі, абмеркавалі праблемныя пытанні, абмяняліся думкамі ў рамках панэльных дыскусій «Разумны рэгіён», «Інавацыі і індустрыя», «Мадэль беларуска-расійскага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва рэгіёнаў на прыкладзе распрацоўкі канцэпцыі ўстойлівага развіцця Пскоўскай і Віцебскай вобласці , пабудова мадэлі «зялёнай эканомікі». Акрамя таго, праграма Форума прадугледжвала правядзенне віртуальнай і вочнай выставак суб’ектаў гаспадарання Віцебскай вобласці.

Правядзенне Міжнароднага эканамічнага форуму садзейнічае абмену вопытам у выкарыстанні высокіх тэхналогій, фарміраванні інфраструктуры і прававога асяроддзя для развіцця лічбавай эканомікі, а таксама робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб IX Міжнародным эканамічным форуме можна азнаёміцца па спасылках: https://marketvit.by/journalists/events/ixmezhdunarodnyjekonomicheskijforuminnovatsiiinvestitsiiperspektivy/, https://www.belta.by/regions/view/porjadka-br28-mlrd-investitsij-budet-napravleno-v-ekonomiku-vitebskoj-oblasti-po-itogam-goda-472692-2021.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2021 г. №672 зацверджана Стратэгія ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года, якая прадугледжвае пераўтварэнне інтэлектуальнай уласнасці ў дзейсны інструмент інавацыйнага і сацыяльна-культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Стратэгіяй вызначаны асноўныя напрамкі ўдасканалення нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, мэты і задачы дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, а таксама напрамкі, па якіх будзе рэалізоўвацца Стратэгія.

Акрамя таго, распрацаваны пералік мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі на 2021-2023 гады, у які ўключаны:

  • правядзенне прававога маніторынгу актаў заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • выпрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па сістэматызацыі (кадыфікацыі) нацыянальнага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку прапаноў для фарміравання праекта канцэпцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб інтэлектуальнай уласнасці (у выпадку прыняцця рашэння аб яе распрацоўцы);
  • падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне аўтарскага права і сумежных правоў, у тым ліку прававога рэгулявання дзейнасці па зборы ўзнагароджання за ўзнаўленне ў асабістых мэтах аўдыёвізуальных твораў, твораў і выкананняў, увасобленых у фанаграмах, фанаграм, а таксама за выкарыстанне фанаграм, апублікаваных у камерцыйных мэтах;
  • садзейнічанне развіццю інстытута медыяцыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • развіццё сістэмы адукацыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Рэалізацыя Стратэгіі дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць сістэмы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю і пераўтварыць навукова-даследчы і творчы патэнцыял краіны ў адзін з ключавых рэсурсаў эканамічнага росту, а таксама ўнясе істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Стратэгіі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novostipravoby/2021/november/67443/.

1 снежня 2021 года ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ісачэнка А.М. і кіраўнікоў міжсектаральных груп па эканоміцы, экалогіі, сацыяльных пытаннях, адукацыі, маніторынгу і ацэнцы дасягнення МУР Савета па ўстойлівым развіцці.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі новы склад каардынатараў Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця, кірункі сумеснай працы з Моладзевымі амбасадарамі МУР і сродкамі масавай інфармацыі, а таксама ўзгаднілі шэраг дакументаў па актуалізацыі працы нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР.

2-3 снежня 2021 года ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя «Новыя падыходы і паспяховыя практыкі ў развіцці экалагічнага турызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях як уклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця». Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН і Урада Расійскай Федэрацыі ў рамках праекта «Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту».

У канферэнцыі прымуць удзел больш за 170 спецыялістаў у сферы экатурызму з 11 краін: Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Эстоніі, Германіі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Славакіі, Таджыкістана, Узбекістана. Прадстаўнікі прыродаахоўных ведамстваў, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, НДА, аграэкасядзіб, ВНУ з розных краін абмяркуюць розныя аспекты экатурызму як драйвера ўстойлівага развіцця рэгіёнаў і як важнага элемента эфектыўнага кіравання ААПТ.

Правядзенне канферэнцыі садзейнічае абмену інфармацыяй і вопытам у галіне экалагічнага турызму, захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці і ўносіць уклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 13, 15, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні міжнароднай канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/mezhdunarodnaja-konferentsija-novye-podxody-i-uspeshnye-praktiki-v-razvitii-ekologicheskogo-turizma-na-osobo-3948/?fbclid=IwAR2VpczvEKM4zahsnJQ5YgnPB_pkvs_VVUyHyRzZSsZ-TXlOI4YLnjnwytk.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2021 г. №50 зацверджана Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021—2025 гады. У адпаведнасці з гэтай Дзяржаўнай праграмай у краіне ажыццяўляюцца работы па рамонце і будаўніцтве водаправодных сетак у вёсцы, бурэнне новых свідравін, устаноўка станцый абезжалезвання. 

У выніку рэалізацыі Падпраграмы 5 «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021—2025 гады дзясяткі тысяч жыхароў нашай краіны атрымалі якасную пітную ваду за апошнія дзесяць гадоў. На сённяшні дзень 95,3% спажыўцоў забяспечаны пітной вадой.

Цяпер будуюцца станцыі абезжалезвання ў аграгарадках Мікелеўшчына і Стральцы, у вёсках Заполле і Галубы. У Мастоўскім раёне да сістэмы цэнтралізаванага водазабеспячэння падключаны 88,8% спажыўцоў, што складае 24 000 чалавек, з якіх 9 600 вяскоўцаў. Акрамя таго, выканана тэхнічная мадэрнізацыя ачышчальных збудаванняў з прымяненнем пясчана-жвіровых фільтраў у вёсцы Голубы, вядуцца праектна-пошукавыя работы па будаўніцтве цэнтральнай вадаправоднай сеткі ў вёсцы Кулеўшчына і тэхнічнай мадэрнізацыі ачышчальных збудаванняў каналізацыі ў аграгарадку Гудзевічы. Да канца 2021 года ў Мастоўскім раёне будзе функцыянаваць 17 станцый абезжалезвання вады.

Забяспечанасць спажыўцоў чыстай вадой у Гродзенскай вобласці складае 98,1%. Да 2025 года ў рэгіёне плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 75 станцый абезжалезвання, 22 з якіх працуюць ужо.

У цэлым па краіне, да 2025 года плануецца пабудаваць каля 800 станцый абезжалезвання вады, больш за 300 водазаборных свідравін, перападключыць звыш 100 населеных пунктаў да існуючых цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння. У 2021 годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю 186 станцый абезжалезвання, 132 аб’екты ўжо падключаны.

Наяўнасць чыстай пітной вады істотна павышае якасць жыцця, садзейнічае паляпшэнню здароўя і дабрабыту насельніцтва, а таксама з’яўляецца важным аспектам у дасягненні Мэт устойлівага развіцця 1, 2, 3, 6, 11 і іншых МУР.

Больш падрабязную інфармацыю па гэтай тэме можна знайсці па спасылцы: https://www.sb.by/articles/kak-pit-dat654564.html.

25 лістапада 2021 года ў рамках заняткаў Школы актыўнага грамадзяніна пры падтрымцы Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» і Моладзевага пасола МУР 4 былі арганізаваны дзелавыя гульні, прысвечаныя Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

У дзелавых гульнях прынялі ўдзел навучэнцы 9, 10 класаў ДУА «Сярэдняя школа №164 г. Мінска» і ДУА «Сярэдняя школа №152 г. Мінска». У працэсе сумеснай дзейнасці навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Мэт устойлівага развіцця (МУР), даведаліся аб нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР і дзейнасці Маладзёжных паслоў МУР. Групавая праца была прысвечана МУР 2 «Ліквідацыя голаду», МУР 4 «Якасная адукацыя», МУР 5 «Гендэрная роўнасць», МУР 10 «Памяншэнне няроўнасці», МУР 14 «Захаванне марскіх экасістэм».

Апускаючыся ў праблематыку разгляданых МУР, вучні абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні па дасягненні МУР, прапанавалі маладзёжныя ініцыятывы па кожнай МУР, а таксама расказалі, які ўклад кожны з іх можа ўнесці, у тым ліку: развіццё экадружалюбных звычак; правядзенне серыі тэматычных трэнінгаў і экалагічных акцый; удзел у дабрачынных і валанцёрскіх праектах.

КАРТА САЙТА