Дзіцячы прававы сайт з’яўляецца спецыялізаваным інтэрнэт-рэсурсам па прававой асвеце дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь. На сайце прадстаўленая інфармацыя аб асноўных прававых тэрмінах і паняццях. Таксама на сайце з’явіўся раздзел, прысвечаны Мэтам устойлівага развіцця.
У раздзеле прадстаўленая агульная інфармацыя аб тым, што такое Мэты ўстойлівага развіцця і як яны былі прынятыя, а таксама дадзеныя па кожнай з Мэт: што яна азначае, якіх паказчыкаў збіраюцца дамагчыся краіны і на якім месцы ў розных рэйтынгах знаходзіцца Беларусь.
Вывучыць раздзел можна па спасылцы.
Фота: mir.pravo.by
На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады».
У Нацыянальны план прапаноўваецца ўключыць комплекс мерапрыемстваў, якія будуць прадугледжваць:
Арганізатарам грамадскага абмеркавання з’яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Заўвагі і прапановы можна выказаць у адмысловай тэме на Прававым форуме Беларусі.
Са зводнай табліцай заўваг і прапаноў, разгледжаных падчас публічнага абмеркавання праекта пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады», можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым партале.
Штогадовы форум Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прайшоў у анлайн-фармаце з удзелам 194 краін свету, у тым ліку Рэспублікі Беларусь. Асноўная ўвага на сесіі была нададзеная барацьбе з пандэміяй COVID-19 і прадухіленню новых надзвычайных сітуацый. Лозунгам сесіі стаў лозунг «Пакончыць з пандэміяй і папярэдзіць наступную: пабудуем разам больш здаровы, бяспечны і справядлівы свет!».
Акрамя таго, на сесіі абмеркавалі рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця і пастаўленых СААЗ Мэт «трох мільярдаў» – павелічэнне на адзін мільярд:
Відэазапісы выступленняў даступныя на сайце Сусветнай асамблеі аховы здароўя.
Барацьба з эпідэміямі інфекцыйных захворванняў, садзейнічанне даследаванням і распрацоўцы вакцын, забеспячэнне ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя з’яўляюцца задачамі Мэты ўстойлівага развіцця 3 «Добрае здароўе і дабрабыт для ўсіх».
Фота: who.int
20 мая 2021 г. адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, падчас якога разглядалася пытанне аб выбары горада Беларусі, якому ў 2022 годзе будзе нададзены статус «Культурная сталіца года».
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь былі разгледжаны пададзеныя заяўкі і прэзентацыйныя матэрыялы ад 6 гарадоў краіны. Уладальнікам статусу ў 2022 годзе стаў горад Орша.
Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца з 2010 года. Мэтамі акцыі з’яўляюцца прэзентацыя культурнай самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, стварэнне праз сферу культуры ўмоў для іх сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Захаванне культурнай спадчыны ў гарадах з’яўляецца укладам у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты».
Фота: gorod216.by
1 чэрвеня 2021 года ў горадзе Вілейцы па лініі Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця сумесна з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) адбылося выязное мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей. У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел начальнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ірына Вялічка.
У рамках мерапрыемства прайшла цырымонія падпісання Пагаднення аб далучэнні горада Вілейкі да ініцыятывы ЮНІСЕФ «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам». Таксама падчас мерапрыемства ад імя Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР адбылася перадача Вілейскай раённай бальніцы 50 пульсаксіметраў. Дадзеная акцыя была праведзеная ў рамках міжнароднай дапамогі Беларусі па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі ў рамках ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА «Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь-2».
Ініцыятыва «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» рэалізуецца з 1996 года ў больш чым 900 гарадах свету. У 2007 годзе ініцыятыва была запушчана ў Беларусі. Пасля далучэння Вілейкі ў ініцыятыве ўдзельнічаюць ужо 28 беларускіх гарадоў, у тым ліку Мінск, Гомель, Брэст, Гродна, Магілёў, дзе рэалізуюцца праграмы і праекты, накіраваныя на змяншэнне негатыўнага ўплыву гарадскога асяроддзя на жыццё дзіцяці з выкарыстаннем яго магчымасцяў і пераваг. Абавязковай умовай з’яўляецца непасрэдны ўдзел дзяцей у распрацоўцы і рэалізацыі адпаведных праграм, улік меркавання дзяцей і моладзі, іх актыўны ўдзел у прыняцці рашэнняў, якія тычацца гарадскога кіравання і сацыяльнага дабрабыту. У гэтых мэтах у гарадах створаны і функцыянуюць падлеткавыя парламенты. Каардынатарам рэалізацыі ініцыятывы ў Беларусі з’яўляецца Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь.
27–28 мая 2021 г. у Санкт-Пецярбургу адбыўся IX Неўскі экалагічны кангрэс. Місія кангрэса – садзейнічанне фарміраванню міжнароднай сістэмы экалагічнай бяспекі. Удзел у Неўскім міжнародным экалагічным кангрэсе прыняла дэлегацыя Рэспублікі Беларусь.
У рамках кангрэса адбыўся круглы стол «Нацыянальныя стратэгіі і праекты ў галіне экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя. Абмен вопытам». Выступаючы на круглым стале, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык адзначыў прыхільнасць краіны Мэтам устойлівага развіцця і прынцыпам зялёнай эканомікі, што пацвярджаецца ўзятымі міжнароднымі абавязацельствамі і прынятымі стратэгічнымі дакументамі. Галоўным такім дакументам з’яўляецца Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2035 года. Яе мэта – дасягненне інклюзіўнага ўстойлівага зялёнага росту ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства. Акрамя гэтага, у Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады прадугледжаныя экалагізацыя прамысловасці і развіццё цыркулярнай эканомікі. Рэалізуюцца Дзяржаўная праграма «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2021–2025 гады, стратэгія ў галіне аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2025 года і іншыя стратэгіі і дзяржаўныя праграмы. Прыярытэтнымі напрамкамі зялёнай эканомікі ў Беларусі на перыяд да 2025 года будуць развіццё электратранспарту і гарадской мабільнасці, энергетыкі, уключаючы новыя віды экалагічна чыстай энергіі, устойлівае спажыванне і вытворчасць, інавацыйныя зялёныя і лічбавыя тэхналогіі, устойлівы экалагічны турызм.
З інфармацыяй аб рэалізацыі прынятых стратэгічных дакументаў і прыярытэтных кірунках далейшай працы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя можна азнаёміцца на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
У Беларусі рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Энергазберажэнне». Яна разлічаная на 2021–2025 гады і прадугледжвае дасягненне долі аднаўляльных крыніц энергіі ў валавым спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў на ўзроўні 8% і зніжэнне энергаёмістасці ВУП на 7% да ўзроўню 2020 года.
У Дзяржаўнай праграме прадугледжанае развіццё ветраэнергетыкі. Вызначана пяць патэнцыйных пляцовак для ўстаноўкі ветрагенератараў. Мяркуецца, што да 2025 года ўсе ветрапаркі будуць выпрацоўваць каля 650 МВт электраэнергіі. Таксама плануецца выкарыстоўваць мясцовыя паліўна-энергетычныя рэсурсы ー біямасу. Для гэтага частка кацельняў у сістэме ЖКГ пераведзеныя на біяпаліва, што дазволіць скараціць спажыванне імпартуемых у Рэспубліку энергарэсурсаў. Гэтыя і іншыя меры спрыяюць дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця 7 «Недарагая і чыстая энергія».
Больш падрабязна пра магчымасці павышэння энергаэфектыўнасці эканомікі за кошт аднаўляльных крыніц энергіі можна даведацца з відэазапісу круглага стала з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства лясной гаспадаркі, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Беларусь – адна з краін Еўропы з найбольшай плошчай некранутай дзікай прыроды. А асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (запаведнік, нацыянальныя паркі, заказнікі, помнікі прыроды) уяўляюць вялікі інтарэс для развіцця экалагічнага турызму.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь працуе над фарміраваннем нацыянальнай экалагічнай сеткі Беларусі, што дазволіць аднавіць «парушаныя звёны», а таксама інтэграваць гэтую сетку ў агульнаеўрапейскую экалагічную сетку. Гэтая дзейнасць накіравана на дасягненне Мэт устойлівага развіцця 13 «Барацьба са змяненнем клімату» і 15 «Захаванне экасістэм сушы».
Больш падрабязна аб захаванні натуральных экасістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці ў Беларусі і аб развіцці экатурызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту можна даведацца ў відэазапісе канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Мінскі аўтамабільны завод адправіў першую партыю электрабусаў у Мінск і абласныя цэнтры. Бясшумныя экалагічна чыстыя транспартныя сродкі з кандыцыянерамі і USB-партамі будуць выкарыстоўвацца на гарадскіх маршрутах. Таксама аўтобусы абсталяваныя высоўнай апарэллю для людзей з інваліднасцю.
У Беларусі сфарміраваны кластар па распрацоўцы і зборцы электрычнага транспарту. Выкарыстанне такіх бяспечных, даступных і экалагічна ўстойлівых транспартных сістэм спрыяе дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты».
Беларусь, Барбадас і Канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД) выступілі суарганізатарамі анлайн-канферэнцыі высокага ўзроўню «Выкарыстанне міжрэгіянальнай інтэграцыі для дасягнення Мэт устойлівага развіцця».
На канферэнцыі абмеркавалі ініцыятыву Беларусі «інтэграцыя інтэграцый» і магчымасці яе рэалізацыі на глабальным узроўні. Ініцыятыва нацэленая на ўсталяванне ўстойлівых кантактаў і дыялогу, абмен найлепшымі практыкамі па ўзаемадзеянні паміж рознымі інтэграцыйнымі групамі.
Мэта ініцыятывы Беларусі – падштурхнуць рэгіянальныя інтэграцыйныя структуры і ўваходныя ў іх дзяржавы-члены да абмену думкамі аб выпрацоўцы калектыўных рашэнняў на агульныя выклікі, у тым ліку звязаныя з пандэміяй COVID-19. Ініцыятыва закліканая на практыцы наладзіць супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі праектамі. Гэты працэс можа атрымаць далейшае развіццё на канферэнцыі ЮНКТАД-15, 7-м Сусветным інвестыцыйным форуме ў Абу-Дабі сёлета, на сесіях Генеральнай Асамблеі ААН і іншых міжнародных пляцоўках. Ён паслужыць агульнай мэтай для большай узаемасувязі і гарманізацыі інтэграцыйных эканамічных праектаў у кантэксце выканання Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
КАРТА САЙТА