21 красавіка 2021 г. у рамках сацыяльна-значнага праекта «Прапампуй сябе» на базе жылога комплексу «Студэнцкая вёска» адбыўся трэнінг «Што ты можаш зрабіць для Мэт устойлівага развіцця» са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Трэнінг праводзіў Моладзевы пасол МУР Яраслаў Аляксееў. Ён распавёў пра экалагічна дружалюбны лад жыцця і ўсвядомленае спажыванне, якія кожны можа ўкараняць у сваім жыцці штодзень.
Студэнты прапампавалі свае веды па Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і зараз з упэўненасцю могуць сказаць, што кожны з іх ужо цяпер можа зрабіць для дасягнення Мэт устойлівага развіцця.
Адбылася сустрэча Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоля Ісачанка з Кіраўніком прадстаўніцтва Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі Вольгай Атрошчанка.
Пытанні дэмаграфіі і падтрымкі сем’яў з’яўляюцца адным з прыярытэтных кірункаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Ім прысвечаная Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады, а таксама адзін з раздзелаў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2035 года.
3-4 чэрвеня 2021 у Мінску пройдзе VI Міжнародны водны форум. Форум будзе праходзіць у межах выставы-форуму Ecology Expo і XVI Рэспубліканскага экалагічнага форуму і будзе прысвечаны тэматыцы «Крыніцы Беларусі».
Асноўная мэта форуму ー абмеркаваць праблемы і выпрацаваць рашэнні па ўстойліваму функцыянаванню водных экасістэм (уключаючы крыніцы), эфектыўнасці выкарыстання водных рэсурсаў для эканомікі краіны, іх ахове ў кантэксце прынцыпаў ўстойлівага развіцця.
У рамках тэматычных секцый «Крыніцы як нацыянальнае багацце краіны», «Праблемы і перспектывы выкарыстання водных рэсурсаў ва ўмовах зменлівага клімату», «Роля і задачы экалагічнай адукацыі і асветы ў забеспячэнні воднай бяспекі краіны» Форуму будуць прадстаўленыя даклады вядучых вучоных па ахове і выкарыстанні водных рэсурсаў.
Комплекснае кіраванне воднымі рэсурсамі, ахова і аднаўленне водных экасістэм, паляпшэнне воднай гаспадаркі з’яўляюцца задачамі для дасягнення Мэты ўстойлівага развіцця 6 «Чыстая вада і санітарыя».
Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у рабоце 69 сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК ААН) у Жэневе, якая прайшла ў красавіку 2021 г.
У рамках галоўнай тэмы сесіі – «Садзейнічанне развіццю цыркулярнай эканомікі і ўстойліваму выкарыстанню прыродных рэсурсаў» – удзельнікі Сесіі разгледзелі комплекс мер, якія прымаюцца ўрадамі і іншымі зацікаўленымі бакамі ў мэтах прасоўвання прынцыпаў эканомікі «замкнёнага цыклу» і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў для павышэння ўзроўню дабрабыту пры адначасовым зніжэнні нагрузкі на навакольнае асяроддзе. Павышаная ўвага была ўдзелена задачам, звязаных з пераадоленнем крызісу, што быў выкліканы пандэміяй COVID-19.
Беларусь падтрымала ініцыятыву ЕЭК ААН па прасоўванні цыркулярнай эканомікі. У сакратарыят Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН былі перададзеныя беларускія добраахвотныя абавязацельствы па развіцці цыркулярнай эканомікі.
Цыркулярная эканоміка як мадэль развіцця вызначана ў якасці аднаго з прыярытэтаў у Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года.
Укараненне цыркулярнай эканомікі накіравана на дасягненне Мэт устойлівага развіцця 8 «Годная праца і эканамічны рост», 12 «Адказнае спажыванне і вытворчасць», 13 «Барацьба са змяненнем клімату» і інш.
Шчучын афіцыйна далучыўся да рэалізацыі ініцыятывы «Гарады, дружалюбныя дзецям і падлеткам». У горадзе прайшла цырымонія падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Шчучынскім раённым выканаўчым камітэтам і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ).
Рэспубліка Беларусь далучылася да міжнароднай ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям» у 2006 годзе. На дадзены момант 26 беларускіх гарадоў прымаюць удзел у рэалізацыі ініцыятывы. Шчучын стане 27 горадам. Удзел у ініцыятыве «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» азначае пастаяннае імкненне клапаціцца аб якасці жыцця дзяцей. Для рэалізацыі ініцыятывы неабходна распрацаваць план дзеянняў, закліканы дапамагчы гораду стаць больш добразычлівым да дзяцей і падлеткаў ва ўсіх аспектах, якія тычацца кіравання, інфраструктуры і паслуг. Адметнай асаблівасцю ініцыятывы з’яўляецца абавязковы ўдзел дзяцей і моладзі ў працэсах прыняцця рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб ініцыятыве «Горад, дружалюбны дзецям» можна азнаёміцца на сайце ЮНІСЕФ.
Міністэрства лясной гаспадаркі падвяло вынікі Рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2021», якая прайшла ў красавіку 2021 года ў чатырнаццаты раз. Усяго ў акцыі ўзялі ўдзел 58 778 чалавек, большай часткай валанцёры. За 7 дзён было высаджана больш за 33 мільёны дрэў. Вынікі акцыі можна паглядзець на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Такія акцыі, як Тыдзень лесу, што пашыраюць маштабы лесанасаджэння і лесааднаўлення, з’яўляюцца важным укладам у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 15 «Захаванне экасістэм сушы».
31 сакавіка адбылася сустрэча студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і студэнтаў юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з моладзевым паслом Мэт устойлівага развіцця СтэфанІяй-Віталяй Віннічак. Яна прадстаўляе МУР 16 «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты».
На дэбатах разабралі такія вострыя тэмы, як эўтаназія і аперацыі па карэкцыі полу з боку саматычных правоў, адказнасць за парушэнне масачнага рэжыму, а таксама пазначылі плюсы і мінусы ўвядзення «вакцынавых пашпартоў» для насельніцтва. Спачатку былі прадстаўленыя тэарэтычныя даклады старшыні КСССК (Каардынацыйнага савета студэнцкага самакіравання) Карпука Яўгена, намесніка старшыні КСССК Канчака Уладзіслава, Віннічак Стэфаніі-Віталі і Кузьмянковай Крысціны, якія працягнуліся абмеркаваннем прадстаўленых пытанняў з медыцынскага і юрыдычнага пунктаў гледжання.
27 красавіка 2021 г. адбылася сустрэча Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Ісачэнкі Анатоля Міхайлавіча з Прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН у Беларусі Таняй Радачай.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння з ЮНІСЕФ па лініі Нацыянальнага каардынатара па МУР, у тым ліку напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня), а таксама рэалізацыю праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі па падтрымцы функцыянавання архітэктуры па дасягненні МУР у Беларусі. Гэты праект ажыццяўляецца пры падтрымцы ЮНІСЕФ, ПРААН, ЮНФПА, акрэдытаваных у Беларусі.
З 5 красавіка да 5 мая 2021 года ў Беларусі праходзіць 2 сезон конкурсу экалагічных стартапаў Belarus Green Awards. Гэта маштабны рэспубліканскі конкурс бізнэс-ідэй у сферы экалогіі, які аб’ядноўвае ўсе рэгіёны Беларусі.
Мэта конкурсу – пошук рашэнняў экалагічных праблем сусветнага маштабу праз інавацыйныя праекты. У конкурсе могуць прымаць удзел праекты з наступных сфер:
– Вытворчасць; – Тэхналагічныя рашэнні; – Харчовыя прадукты; – Нехарчовыя тавары; – Гаспадарчыя тавары; – Касметыка.
Першы этап (да 5 мая) уяўляе сабой збор заявак; другі этап (з 10 мая) – галасаванне; трэці этап – абарона работ перад журы і ўзнагароджанне пераможцаў у рамках адкрыцця міжнароднай экалагічнай выставы Ecology Expo 2021. Анкету ўдзельніка і падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці на pasternak.by. Конкурс арганізаваны экапраектам «Пастарнак», Міністэрствам прыродных рэсурсаў і абароны навакольнага асяроддзя РБ і «Белэкспа».
Рэалізацыя інавацыйных бізнэс-ідэй у сферы экалогіі дапамагае дасягнуць Мэт устойлівага развіцця 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура», 12 «Адказнае спажыванне і вытворчасць», 13 «Барацьба са змяненнем клімату».
КАРТА САЙТА