Пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2020 г. № 81 «Аб зацверджанні і ўвядзенні ў дзеянне будаўнічых нормаў СН 3.02.12-2020» у Беларусі былі зацверджаныя новыя будаўнічыя нормы, якія тычацца стварэння інфраструктуры для фізічна аслабленых асоб. Да фізічна аслабленых асоб адносяцца пажылыя людзі, людзі з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарата, хранічнымі захворваннямі або траўмамі, цяжарныя жанчыны, дзеці дашкольнага ўзросту, дарослыя з дзецьмі на руках або ў вазках.
Новыя будаўнічыя нормы вызначаюць патрабаванні да праектавання даступнага асяроддзя для жылых дамоў, грамадскіх і вытворчых будынкаў, а таксама пры рамонце і мадэрнізацыі будынкаў. Паводле новых нормаў каля будынка павінен быць пандус або пад’ёмная прылада, шлях да ліфта павінен быць без прыступак, а выключальнікі асвятлення і прыборы ўліку электрычнасці павінны размяшчацца ў даступных месцах.
Стварэнне даступнага асяроддзя з’яўляецца важным укладам у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 10 «Памяншэнне няроўнасці» і 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты».
30 сакавіка ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце і 31 сакавіка ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна адбыліся прэзентацыйныя сустрэчы студэнтаў з Моладзевым паслом Мэты ўстойлівага развіцця № 4 «Якасная адукацыя» Рачылоўскім Мікітам.
Тэма сустрэчы гучала як «Устойлівае развіццё – будучыня ў нашых руках». Падчас кожнай з сустрэч і актыўных дыскусій удзельнікі даведаліся перадгісторыю ўзнікнення МУР і падрабязна пра кожную з 17 Мэт. Студэнтаў БНТУ найбольш цікавілі пытанні, звязаныя з сістэмай вышэйшай адукацыі, прафпрыдатнасці, падтрымкі маладых спецыялістаў і прафесійных кампетэнцый, якімі павінен валодаць спецыяліст і педагог.
У сваю чаргу студэнтаў МДПУ цікавілі пытанні, звязаныя з скарачэннем няроўнасці па даходам, полу, узросце, месцы пражывання і іншых прыкметах, а таксама пытанні, звязаныя з прафпрыгдатнасцю і працаўладкаваннем па гендэрнай прыкмеце. Актуальнай тэмай стала таксама пытанне пра больш паглыбленую прафарыентацыю навучэнцаў, пачынаючы ўжо са школы. Усе ўдзельнікі прэзентацыйных сустрэч прапанавалі свае ідэі і ініцыятывы для дасягнення МУР.
20 красавіка 2021 г. Нацыянальны каардынатар па дасягненню МУР Ісачанка А.М. выступіў з прывітальным словам на адкрыцці Міжнароднай анлайн-канферэнцыі, прысвечанай 35-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы, якая была арганізавана па ініцыятыве МНС і МЗС.
У сваім выступе Нацыянальны каардынатар Беларусі адзначыў, што, нягледзячы на тое, што з моманту найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы прайшло 35 гадоў, дагэтуль беларусы адчуваюць яе наступствы.
Нацыянальны каардынатар падкрэсліў, што забруджванню ў выніку выкіду радыёактыўных рэчываў падвергнулася амаль чвэрць урадлівай тэрыторыі Беларусі, на якой пражывала пятая частка насельніцтва нашай краіны; аварыя стала нацыянальным экалагічным бедствам, з наступствамі якога Рэспубліка змагаецца да цяперашняга часу.
А.М. Ісачанка звярнуў увагу, што з пачатку 90-х гадоў у краіне было рэалізавана пяць дзяржаўных праграм з агульным аб’ёмам фінансавання каля 20 млрд. даляраў ЗША; удзельная вага выдаткаў на іх выкананне штогод складае каля 3 працэнтаў бюджэту краіны. Ён праінфармаваў аб тым, што ў сакавіку гэтага года прынятая чарговая дзяржаўная праграма на найбліжэйшыя пяць гадоў, накіраваная на далейшае пераадоленне наступстваў чарнобыльскай аварыі. На яе рэалізацыю запланавана больш за 1 млрд даляраў бюджэтных сродкаў.
Нацыянальны каардынатар падзякаваў міжнародную супольнасць, асабліва ПРААН, за ўклад у аднаўленне рэгіёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, і заклікаў да актывізацыі міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва ў мэтах садзейнічання рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
На пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Магілёўскім аблвыканкаме прарэктар па навуковай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова паведаміла, што на базе ўніверсітэта плануюць стварыць рэгіянальную акадэмію ўстойлівага развіцця.
Стварэнне рэгіянальнай акадэміі ўстойлівага развіцця прадугледжанае Планам работы ў галіне ўстойлівага развіцця на 2021 год. Падрыхтоўчы этап праекта ўжо ў стадыі рэалізацыі. Акадэмія дапаможа аб’яднаць магчымасці ВНУ вобласці для прасоўвання бізнэс-адукацыі, адукацыі для ўстойлівага развіцця і падрыхтоўкі спецыялістаў новага пакалення. Гэта паспрыяе дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця 4 «Якасная адукацыя». Таксама гэта будзе садзейнічаць устойліваму рэгіянальнаму развіццю, што з’яўляецца адной з задач Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады.
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта трапіў у экалагічны рэйтынг UI GreenMetric 2020. Ён заняў 796-е месца з 912 устаноў адукацыі з 84 краін свету.
Рэйтынг GreenMetric быў створаны для прыцягнення ўвагі акадэмічнай грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя і выкарыстоўваецца, каб ацаніць, як ВНУ спрыяюць развіццю зялёнай інфраструктуры. Аналіз праводзіцца па 6 крытэрыях: навакольнае асяроддзе і інфраструктура, энергія і кліматычныя змены, адходы, транспарт, вада, адукацыя і даследаванні. Улічваецца спажыванне і эканомія энергіі, рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў, захоўванне і перапрацоўка адходаў, якасць азелянення тэрыторый, наяўнасць транспартных сродкаў, колькасць апублікаваных навуковых прац па экалагічнай праблематыцы і навучальных дысцыплін, звязаных з устойлівым развіццём.
Прадстаўленасць у рэйтынгу паказвае прыхільнасць устаноў адукацыі Мэтам устойлівага развіцця, дазваляе ўдзельнікам абменьвацца практычным вопытам па рэалізацыі праграм ўстойлівага развіцця і прымаць удзел у навуковых мерапрыемствах агенцтва GreenMetric.
Пераможцамі другога конкурсу ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва сталі 11 кластарных ініцыятыў і 21 сацыяльна-значная ініцыятыва, якія будуць рэалізаваныя ў 12 раёнах: Бярозаўскі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці; Браслаўскі і Аршанскі раёны Віцебскай вобласці; Брагінскі, Жлобінскі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці; Лідскі раён Гродзенскай вобласці; Барысаўскі і Маладзечанскі раёны Мінскай вобласці; Быхаўскі і Клічаўскі раёны Магілёўскай вобласці.
У пілотных раёнах будуць укаранёныя і рэалізаваныя наватарскія формы прадпрымальніцкай дзейнасці (стварэнне маркетплейсаў і лабараторый па вытворчасці інавацыйных прадуктаў), а сацыяльна-значныя ініцыятывы будуць адначасова развіваць бізнэс і вырашаць сацыяльныя праблемы. Гэта ініцыятывы, накіраваныя на вытворчасць прадуктаў здаровага харчавання, інавацыйныя метады вырашэння экалагічных праблем, развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва ў сферы турызму, пашырэнне даступнасці сацыяльных паслуг і магчымасцяў для працаўладкавання уразлівых груп насельніцтва.
Рэалізацыя ініцыятыў, якія перамаглі ў конкурсе, зробіць уклад у развіццё рэгіёнаў і дасягненне Мэт устойлівага развіцця 8 «Годная праца і эканамічны рост», 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура», 17 «Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця».
2-ы Конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва прайшоў у рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь. 1-ы Конкурс прайшоў у 2020-м годзе: тады пераможцамі сталі 8 кластарных і 25 сацыяльна-значных ініцыятыў – з яго вынікамі можна азнаёміцца па спасылцы.
Фота: by.undp.org
Праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Нацыянальнага плана дзеянняў па прадухіленню дэградацыі зямель (глеб) на 2021-2025 гады» вынесены на грамадскае абмеркаванне да 16 красавіка.
Праект уключае:
Мерапрыемствы, што былі ўключаныя ў праект Нацыянальнага плана па прадухіленню дэградацыі зямель, накіраваныя на дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 15 «Захаванне экасістэм сушы».
Арганізатар публічнага абмеркавання праекта – Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Азнаёміцца з праектам можна на Прававым форуме Беларусі. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 6 па 16 красавіка 2021 г. уключна на электронны адрас: a.kuzmich.belarus@gmail.com.
На сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у раздзеле Стратэгічнае планаванне апублікаваная Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года.
Стратэгія ўключае раздзелы па трэндах глабальнага развіцця, беларускай мадэлі ўстойлівага развіцця, новай парадыгме якаснага развіцця чалавечага патэнцыялу, эфектыўнай занятасці, лічбавай трансфармацыі эканомікі, стварэнню ўстойлівай інфраструктуры і развітага бізнэс-асяроддзя, забеспячэнню экалагічнай бяспекі, шматвектарнасці знешнеэканамічнай палітыкі і росту рэгіёнаў.
Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года з’яўляецца адным з асноўных дакументаў па рэалізацыі краінай Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года.
Фота: economy.gov.by
У дыскусійным клубе «ForУм» Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі адбыўся круглы стол, прысвечаны абмеркаванню Мэт устойлівага развіцця. Круглы стол быў арганізаваны студэнткай 2 курса эканамічнага факультэта Кацярынай Чорнай, якая з’яўляецца Моладзевым паслом Мэты ўстойлівага развіцця 14.
Кацярына распавяла пра гісторыю распрацоўкі, асноўных прынцыпах, ключавых аспектах канцэпцыі ўстойлівага развіцця і пра кожную з 17 мэтаў. Больш падрабязна яна спынілася на рэалізацыі свайго праекта, звязанага з МУР 14 «Захаванне і рацыянальнае выкарыстанне акіянаў, мораў і марскіх рэсурсаў у інтарэсах устойлівага развіцця». Асновай яе канцэпцыі з’яўляецца папулярызацыя гэтай ідэі сярод моладзі.
Фота: baa.by
Конкурс «Энергамарафон» праводзіцца штогод Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта – навучыць рацыянальнаму выкарыстанню энергарэсурсаў і беражлівым адносінам да навакольнага асяроддзя, павысіць культуру абыходжання з энергарэсурсамі, падзяліцца эфектыўным досведам работы ўстаноў адукацыі па дадзеным накірунку. Усё гэта спрыяе дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця 7 «Недарагая і чыстая энергія».
Удзельнікамі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу, які прайшоў 31 сакавіка 2021 г. у Барысаве, сталі навучэнцы і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, якія атрымалі перамогу ў кожнай з 6 абласцей Беларусі і горадзе Мінску. Удзельнікі фіналу прадставілі журы свае работы ў розных фарматах, якія змяшчаюць прапановы практычнага характару па эфектыўнаму і рацыянальнаму выкарыстанню энергарэсурсаў ва ўстановах адукацыі і ў побыце.
Арганізатарамі мерапрыемства сталі Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскае абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, Барысаўскі дзяржаўны каледж, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Запіс цырымоніі ўзнагароджання можна паглядзець на сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.
КАРТА САЙТА