admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 154 of 182

Дыялог са студэнтамі і выкладчыкамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны на тэму ўстойлівага развіцця

Дыялог са студэнтамі і выкладчыкамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны на тэму ўстойлівага развіцця

Моладзевыя паслы МУР працягваюць сустрэчы ў рамках праекта «Моладзь: адзінства ў развіцці». Рабяты актыўна прасоўваюць прынцыпы ўстойлівага развіцця і расказваюць сваім аднагодкам пра дасягненні Беларусі ў рэалізацыі Парадку – 2030.

23 сакавіка 2021 года ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Міністра Худыка Андрэя Паўлавіча і работнікаў міністэрства з прадстаўнікамі ўстановы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» (ЦЭР) на чале з яго кіраўніком Яўгенам Лабанавым. ЦЭР ўваходзіць у склад Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця, а Яўген Лабанаў з’яўляецца каардынатарам Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця па экалагічных пытаннях.

На сустрэчы абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва:

  • устойлівае абыходжанне з адходамі (эфектыўныя спосабы перапрацоўкі і выкарыстання адходаў, альтэрнатыўныя варыянты замены пластыка, спадарожныя пытанні жыццёвага цыкла тавараў з біяраскладальных матэрыялаў, небяспечныя рэчывы ў таварах, выкарыстанне свінцу ў фарбах);
  • якасць вады (стан паверхневых і падземных вод, якасць вады ў калодзежах, забруджванне вады микрапластыкам і аспекты яго ўплыву на здароўе);
  • стан атмасфернага паветра і фактары ўплыву на яго якасць, узровень азелянення гарадоў і населеных пунктаў Беларусі.

Партнёрства дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый важна для эфектыўнай сумеснай працы і дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Такое ўзаемадзеянне можа ажыццяўляцца ў рамках работы Грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (ГКЭС), а таксама ў рамках работы Савета па ўстойлівым развіцці і іншых элементаў архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

Развіццё інфраструктуры ў інавацыйнай дзейнасці і стварэнне навукова-тэхнічных паркаў з’яўляецца важным укладам у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура». У Беларусі створаныя тэхнапаркі ва ўсіх абласных цэнтрах і некаторых іншых гарадах – агулам іх 18. Вынік іх дзейнасці – устойлівы рост аб’ёмаў вырабленай рэзідэнтамі інавацыйнай і высокатэхналагічнай прадукцыі.

У тэхнапарках магчымая любая навуковая, навукова-вытворчая, інавацыйная дзейнасць. Сярод іх ёсць тыя, што спецыялізуюцца на канкрэтных напрамках, напрыклад, біятэхналогіях. Інжынерныя тэхнапаркі збіраюць вакол сябе перспектыўныя малыя інавацыйныя прадпрыемствы і дапамагаюць ім пашыраць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі і ствараць працоўныя месцы. Ва ўніверсітэцкіх навукова-тэхналагічных парках рэалізуюцца праекты выпускнікоў ВНУ. Тэхнапаркі гуляюць важную ролю ў стымуляванні інавацыйнага прадпрымальніцтва, аказваючы тэхналагічныя і бізнэс-паслугі па развіцці і арганізацыі вытворчасці стваральнікам стартапаў вынаходнікам і навукоўцам. Дзякуючы гэтаму тэхнапаркі становяцца важным элементам дзяржаўнай палітыкі ў сферы развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і інавацый.

Больш падрабязна аб развіцці тэхнапаркаў у Беларусі можна пачытаць у матэрыяле Белта.

У Беларусі праводзіцца сістэмная работа па забеспячэнні якаснай пітной вадой усіх жыхароў краіны. На сёння забяспечанасць спажыўцоў якаснай пітной вадой у Беларусі складае 94,7%.

У адпаведнасці з падпраграмай «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады, да 2025 года гэты паказчык павінен скласці 100%. Для гэтага ў рамках падпраграмы «Чыстая вада» запланавана пабудаваць больш за 860 станцый абезжалезвання, 109 населеных пунктаў перападключыць да сістэм цэнтралізаванага водазабеспячэння і рэканструяваць 70 ачышчальных збудаванняў.

Рэспубліка Беларусь актыўна прасоўвае пытанні ўстойлівага выкарыстання водных рэсурсаў на міжнароднай арэне. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у сустрэчы высокага ўзроўню па пытаннях рэалізацыі мэт і задач Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, арганізаванай 22 сакавіка 2021 года ў Штаб-кватэры ААН. Беларусь далучылася да сумеснай заявы сустрэчы, якую падпісалі 156 краін, пацвердзіўшы сваю прыхільнасць выкананню МУР 6 «Чыстая вада і санітарыя».

Устойлівае выкарыстанне і захаванне водных рэсурсаў – складовая частка ўстойлівага развіцця. Забеспячэнне ўсеагульнага і раўнапраўнага доступу да бяспечнай і недарагой пітной вадой для ўсіх з’яўляецца важным укладам у дасягненне МУР 6.

У Глыбокім адбыўся форум «Інтэлектуальная моладзь: ад SMART-ініцыятывы да SMART-горада». Галоўная мэта мерапрыемства – даць магчымасць моладзі ўключыцца ў работу па рэалізацыі асноўных напрамкаў устойлівага развіцця краіны.

У працы форуму прымала ўдзел моладзь Докшыцкага, Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Савета маладых навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», прадстаўнікі профільных падраздзяленняў абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў. На форуме абмеркавалі сучасныя біятэхналогіі, інфармацыйныя тэхналогіі ў медыцыне, эфектыўнасць укаранення інавацыйнага аграпрамысловага комплексу, перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння па стварэнні і ўкараненні перадавых распрацовак у сферах адукацыі, аховы здароўя і разумнай трансфармацыі гарадской інфраструктуры ў невялікіх населеных пунктах.

Удзел моладзі ў рэалізацыі сучасных інавацыйных і навуковых праектаў на рэгіянальным узроўні з’яўляецца важнай умовай дасягнення Мэт ўстойлівага развіцця.

Фота: vitvesti.by

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з 3 па 10 красавіка 2021 года. Яе арганізатарам выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Акцыя адбудзецца ўжо ў 14-ы раз. Летась у рамках акцыі высадзілі больш за 23 мільёны дрэў на плошчы каля 5,5 тыс. га. Галоўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лесу. Лясы забяспечваюць харчовую бяспеку, іграюць ключавую ролю ў барацьбе са змяненнем клімату, дапамагаюць захаваць біяразнастайнасць. Правядзенне акцыі «Тыдзень лесу» з’яўляецца укладам у рэалізацыю задачы 15.2. Мэты ўстойлівага развіцця 15 «Укараненне метадаў рацыянальнага выкарыстання ўсіх тыпаў лясоў, спыненне абязлесення, аднаўленне лясоў, якія дэградавалі, і значнае пашырэнне маштабаў лесанасаджэння і лесааднаўлення ва ўсім свеце».

Каб паўдзельнічаць у акцыі, дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Больш інфармацыі і кантактаў на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Асобныя паказчыкі дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі:

Форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: арганізацыйныя і тэхнічныя аспекты развіцця» быў арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Форум дазволіў вядучым спецыялістам розных краін абмяняцца досведам у сферы развіцця разумных гарадскіх тэхналогій і рашэнняў па найбольш актуальных пытаннях, абмеркаваць праблемы разумнага горада і шляхі іх вырашэння. У першы дзень удзельнікі форуму зрабілі акцэнт на арганізацыйныя аспекты развіцця разумных устойлівых гарадоў, а ў другі дзень – на тэхнічныя. Сваім досведам падзяліліся прадстаўнікі высокага ўзроўню з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Украіны і Рэспублікі Арменія.

На сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца з прэзентацыямі ўдзельнікаў, а таксама пачытаць спецвыпуск часопіса «Веснік сувязі» – «Разумны горад: вектары развіцця». Укараненне канцэпцыі разумных гарадоў з’яўляецца важным укладам у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты».

Пастановай Савета Міністраў ад 19 лютага 2021 г. № 99 зацверджана Дзяржаўная праграма «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2021–2025 гады. Мэта праграмы –забеспячэнне экалагічна спрыяльных умоў для жыцця грамадзян і аховы навакольнага асяроддзя, захаванне і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.

У праграму ўваходзяць 6 падпраграм: «Нетры Беларусі»,«Гідраметэаралагічная дзейнасць, ахова прыродных рэсурсаў ва ўмовах змянення клімату», «Абыходжанне са ўстойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі», «Захаванне і ўстойлівае выкарыстанне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці»; «Нацыянальная сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя»,«Функцыянаванне сістэмы аховы навакольнага асяроддзя». Сярод запланаваных мерапрыемстваў праграмы – распрацоўка планаў кіравання басейнамі рэк Нёман і Заходняя Дзвіна; развіццё сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, захаванне рэдкіх відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін і тых відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, прыняцце мер па змякчэнні ўздзеяння на клімат і адаптацыі да зменлівага клімату і іншыя.

З праграмай можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым партале.

Выкананне Дзяржаўнай праграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2021–2025 гады будзе спрыяць выкананню задач Мэт устойлівага развіцця 13 «Барацьба са змяненнем клімату», 15 «Захаванне экасістэм сушы» і іншых МУР.

Фота: pravo.by

26 сакавіка 2021 года ў г. Касцюковічы адбыўся выязны практыкум «Інвестыцыйныя магчымасці для развіцця тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» пад эгідай Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця А. М. Ісачэнка. Падчас практыкума была прэзентаваная канцэпцыя Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС, ПРААН, мясцовых органаў улады, прыватнага і навуковага сектара, грамадскіх арганізацый.

Удзельнікі практыкума прадставілі асноўныя напрамкі развіцця раёнаў Магілёўскай вобласці, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, праектныя ідэі і магчымасці іх фінансавання. С. А. Смолікава, намеснік старшыні Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта, распавяла аб развіцці Касцюковіцкага раёна і аб рэалізацыі канкрэтных мерапрыемстваў па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС і сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна. Г. М. Емяльянава, намеснік старшыні Краснапольскагараённага выканаўчага камітэта, спынілася на рэалізацыі асноўных напрамкаў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС на 2016-2020 гады ў Краснапольскім раёне. Р. М. Іларыёнаў, намеснік старшыні Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта прадставіў ініцыятывы раёна, якія з’яўляюцца залогам устойлівага развіцця сельскіх тэрыторый. А. У. Куцарская, мясцовы памочнік Чэрыкаўскага райвыканкама, прэзентавала праекты ў галіне ўстойлівага развіцця ў Чэрыкаўскім раёне. Р. В. Мельнікаў, дырэктар Фонду «Устойлівы рэгіён» падрабязна спыніўся на функцыянаванні Чыгірынскага кластара.

Акрамя канкрэтных прыкладаў устойлівага развіцця раёнаў Магілёўскай вобласці, удзельнікі практыкума абмеркавалі агульныя пытанні падыходаў па развіцці праектнай дзейнасці (С. В. Тарасюк, дырэктар Міжнароднага Фонду Развіцця сельскіх тэрыторый), магчымасці фінансавання і стымулявання малога і сярэдняга бізнесу і прадпрымальніцтва (Ю. А. Кавецкая, начальнік аддзела арганізацыі фінансавання суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Банка развіцця), навуковыя падыходы да распрацоўкі Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы (Н. М. Батава, загадчыца сектара эколага-эканамічных праблем ДНУ «Інстытут эканомікі НАН Беларусі»), прынцыпы інавацыйнасці і зялёнай эканомікі як асновы для стварэння Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы (А. В. Козыр, дырэктар ТАА «Тэхнапарк «Палессе»»).

А. Л. Абрамюк, каардынатар праграм і праектаў ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, прадставіў удзельнікам канцэпцыю Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы. Яна створыць ўмовы для абагульнення існуючых і наватарскіх рашэнняў, тэхналогій, метадаў кіравання і фінансавання для адраджэння пацярпелых тэрыторый і нікога не пакінуўшы ў баку ад магчымасцяў развіцця. Такім чынам, платформа ўнясе значны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця і будзе накіраваная на скарачэнне няроўнасці ў развіцці рэгіёнаў Беларусі.

Прэзентацыі ўдзельнікаў:

Аб падыходах па развіцці праектнай дзейнасці ў некаторых раёнах Магілёўскай вобласці

Аб развіцці Касцюковіцкага раёна з улікам рэалізацыі мерапрыемстваў па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС

Рэалізацыя асноўных напрамкаў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС на 2016-2020 гады ў Краснапольскім раёне

Новыя падыходы для павышэння ўстойлівасці развіцця Чэрыкаўскага раёна на аснове праектнай дзейнасці

Ініцыятыва як залог устойлівага развіцця сельскіх тэрыторый

Аб рэалізацыі ініцыятыў па дадатковай адукацыі і стварэнні Чыгірынскага кластара

Інавацыйна-прамысловы кластар ў галіне біятэхналогій і зялёнай эканомікі як ўклад у стварэнне Чарнобыльскай інавацыйнай платформы

Праграма падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

Навуковыя падыходы да распрацоўкі Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы

Чарнобыльская інвестыцыйная платформа. Прэзентацыя канцэпцыі

Пад эгідай Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Ісачэнкі А. М. 26 сакавіка 2021 г. у г. Касцюковічы адбыўся выязны практыкум «Інвестыцыйныя магчымасці для развіцця тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Падчас практыкума ўдзельнікі абмеркавалі пытанні ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці. Таксама была прэзентаваная канцэпцыя Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС, ПРААН, мясцовых органаў улады, бізнэсу, навуковых устаноў, грамадскіх арганізацый.

У сваіх выступах удзельнікі адзначылі сур’ёзны ўплыў аварыі на ЧАЭС на Беларусь, а таксама падзяліліся вопытам канкрэтных мерапрыемстваў, якія робяцца ў Магілёўскай вобласці для пераадолення наступстваў гэтай аварыі і ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні. У рэгіёне сумесна з агенцтвамі ААН актыўна рэалізуюцца праекты па такіх кірунках, як эканоміка, экалогія і базавыя паслугі. Адным з такіх праектаў стане Чарнобыльская інвестыцыйная платформа.

Чарнобыльская інвестыцыйная платформа створыць ўмовы для генеравання і абагульнення атрыманых урокаў, існых і наватарскіх рашэнняў, тэхналогій, метадаў кіравання і фінансавання для адраджэння пацярпелых тэрыторый і нікога не пакінуўшы ў баку ад магчымасцяў развіцця. Такім чынам, платформа ўнясе значны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця і будзе накіраваная на скарачэнне няроўнасці ў развіцці рэгіёнаў Беларусі.

Чарнобыльская інвестыцыйная платформа будуецца на трох ключавых элементах:

  • Партнёрскія адносіны і інвестыцыі з боку ўстаноў прыватнага сектара, банкаўскага сектара, гандлёвых палат, міжнародных арганізацый і акадэмічных партнёраў для ўсебаковай ацэнкі тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў, прадастаўлення кансультацыйных паслуг, павышэння эфектыўнасці бізнэсу і падтрымкі мясцовых прадпрымальніцкіх ініцыятыў.
  • Інтэграцыя інвестыцыйнай інфармацыі на адзіным вэб-рэсурсе з дадзенымі пра рэгіёны і рэсурсы, прадпрымальніцкую дзейнасць, профілі праектаў і інвестараў, актуальныя навуковых ідэі і высновы. Вэб-рэсурс дазволіць падаваць, прэзентаваць і забяспечваць супастаўленне праектаў у такіх галінах як зялёная эканоміка, сельская гаспадарка і перапрацоўка прадуктаў, медыцынская рэабілітацыя і іншых.
  • Нарошчванне патэнцыялу па распрацоўцы і кіраванні праектамі з дапамогай удзелу арганізацый з рэгіёнаў, якія аднаўляюцца пасля аварыі на ЧАЭС, у распрацоўцы Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы і правядзення анлайн і афлайн адукацыйных праграм і конкурсаў інавацыйных ідэй для прадпрымальнікаў, як пачаткоўцаў, так і дасведчаных.

Напаўненнем Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы на першапачатковым этапе стануць інвестыцыйныя прапановы, заснаваныя на выніках раней рэалізаваных праектаў ПРААН, распрацоўках Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, напрацоўках мясцовых тэхнапаркаў і бізнэс-ініцыятыў.

Такім чынам, Чарнобыльская інвестыцыйная платформа стане дадатковым механізмам рэалізацыі комплекснай праграмы падтрымкі насельніцтва рэгіёнаў, якія аднаўляюцца пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, далейшага павышэння іх патэнцыялу і ўстойлівасці, а таксама для выпрацоўкі рашэнняў у галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця ў партнёрстве з дзяржаўным і прыватным сектарамі, нацыянальнымі і міжнароднымі партнёрамі.

Больш падрабязна пра выступленні на выязным практыкуме можна будзе пачытаць у раздзеле Мерапрыемствы.

КАРТА САЙТА