Пад эгідай Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Ісачэнкі А. М. 26 сакавіка 2021 г. у г. Касцюковічы адбыўся выязны практыкум «Інвестыцыйныя магчымасці для развіцця тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Падчас практыкума ўдзельнікі абмеркавалі пытанні ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці. Таксама была прэзентаваная канцэпцыя Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС, ПРААН, мясцовых органаў улады, бізнэсу, навуковых устаноў, грамадскіх арганізацый.
У сваіх выступах удзельнікі адзначылі сур’ёзны ўплыў аварыі на ЧАЭС на Беларусь, а таксама падзяліліся вопытам канкрэтных мерапрыемстваў, якія робяцца ў Магілёўскай вобласці для пераадолення наступстваў гэтай аварыі і ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні. У рэгіёне сумесна з агенцтвамі ААН актыўна рэалізуюцца праекты па такіх кірунках, як эканоміка, экалогія і базавыя паслугі. Адным з такіх праектаў стане Чарнобыльская інвестыцыйная платформа.
Чарнобыльская інвестыцыйная платформа створыць ўмовы для генеравання і абагульнення атрыманых урокаў, існых і наватарскіх рашэнняў, тэхналогій, метадаў кіравання і фінансавання для адраджэння пацярпелых тэрыторый і нікога не пакінуўшы ў баку ад магчымасцяў развіцця. Такім чынам, платформа ўнясе значны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця і будзе накіраваная на скарачэнне няроўнасці ў развіцці рэгіёнаў Беларусі.
Чарнобыльская інвестыцыйная платформа будуецца на трох ключавых элементах:
Напаўненнем Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы на першапачатковым этапе стануць інвестыцыйныя прапановы, заснаваныя на выніках раней рэалізаваных праектаў ПРААН, распрацоўках Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, напрацоўках мясцовых тэхнапаркаў і бізнэс-ініцыятыў.
Такім чынам, Чарнобыльская інвестыцыйная платформа стане дадатковым механізмам рэалізацыі комплекснай праграмы падтрымкі насельніцтва рэгіёнаў, якія аднаўляюцца пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, далейшага павышэння іх патэнцыялу і ўстойлівасці, а таксама для выпрацоўкі рашэнняў у галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця ў партнёрстве з дзяржаўным і прыватным сектарамі, нацыянальнымі і міжнароднымі партнёрамі.
Больш падрабязна пра выступленні на выязным практыкуме можна будзе пачытаць у раздзеле Мерапрыемствы.
Моладзевая група краін СНД – гэта ініцыятыва, створаная каб даць маладым людзям з краін рэгіёну СНД магчымасць абмеркаваць перспектывы і выклікі ў развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Першы сход групы прайшоў у анлайн-фармаце, а на працягу сакавіка адбудуцца рабочыя сесіі. Сярод 36 удзельнікаў –12 прадстаўнікоў з Рэспублікі Беларусь.
Па выніках працы ўдзельнікі Моладзевай групы змогуць падзяліцца з членамі Міжнароднага саюза электрасувязі сваім бачаннем перспектыў лічбавай трансфармацыі ў кантэксце запланаванай Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі 2021 года (СКРЭ-21). Таксама яны распрацуюць калектыўны дакумент, які будзе прадстаўлены на рэгіянальным падрыхтоўчым сходзе для рэгіёна СНД, што адбудзецца 21-22 красавіка 2021 года.
Пасля гэтага група працягне сваю працу, уносячы ўклад у арганізацыю моладзевага саміту СКРЭ-21, які плануецца правесці 6-7 лістапада 2021 года напярэдадні самога СКРЭ-21. З падрабязным планам работы групы можна азнаёміцца на сайце Міжнароднага саюза электрасувязі.
Фота: itu.int
Пастановай Савета Міністраў ад 29 студзеня 2021 г. № 56 зацверджана Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021-2025 гады. Мэта Дзяржаўнай праграмы – сфарміраваць спрыяльнае асяроддзе для развіцця суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з улікам іх патрэбаў.
Дзяржпраграма будзе накіраваная на стымуляванне дзелавой ініцыятывы, паляпшэнне дзелавога асяроддзя для росту прадпрымальніцкай актыўнасці і стымуляванне стварэння высокапрадукцыйных, экспартаарыентаваных і інавацыйных арганізацый.
Сярод запланаваных мерапрыемстваў праграмы – стварэнне інстытута амбудсмена па абароне правоў прадпрымальнікаў, удасканаленне падатковага заканадаўства, падтрымка суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ды стартап-руху і іншыя. Дзяржаўная праграма будзе спрыяць эканамічнаму дабрабыту краіны і дасягнення Мэт устойлівага развіцця 8 «Годная праца і эканамічны рост», 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура» ды іншых. Азнаёміцца з ёй можна на Нацыянальным прававым партале.
Фота: pravo.by
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у партнёрстве з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам пачалі рэалізацыю праекта па стварэнні рэгіянальнай дзяржаўнай тыпавой лічбавай платформы «Разумны горад (рэгіён)». Мэта праекта – пабудаваць сучасную сістэму кіравання рэгіёнамі як базісу для правядзення мерапрыемстваў па комплекснай лічбавай трансфармацыі эканомікі і сацыяльнай сферы.
Адаптаваць і ўкараняць рэгіянальную дзяржаўную тыпавую лічбавую платформу «Разумны горад (рэгіён)» будуць у першую чаргу ў абласных цэнтрах і адзінаццаці гарадах (раёнах) краіны з колькасцю насельніцтва больш за 80 тыс.чалавек, вызначаных патэнцыяльнымі цэнтрамі эканамічнага росту: Гэта Орша, Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Полацк, Мазыр, Ліда, Барысаў, Салігорск, Маладзечна і Бабруйск. Таксама ў рамках праекта прадугледжана стварэнне нацыянальнага геапартала, развіццё рэгіянальнай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, стварэнне і развіццё тыпавых сэрвісаў у розных сферах жыцця гарадоў з наступным іх маштабаваннем. Развіццё разумных гарадоў уносіць значны ўклад у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты» і іншых МУР.
Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў 15 сакавіка 2021 года прайшоў пад дэвізам «Барацьба з забруджваннем пластыкавымі матэрыяламі». Гэтая тэма звяртае ўвагу на важнасць МУР 12 «Адказнае спажыванне і вытворчасць».
Адказны падыход спажыўцоў да выкарыстання, утылізацыі і падрыхтоўкі да перапрацоўкі пластыкавых матэрыялаў накіраваны на захаванне прыродных рэсурсаў і спрыяльнай экалагічнай абстаноўкі ва ўсім свеце для кожнага чалавека.
У Беларусі патрабаванні артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» замацоўваюць права спажыўца на тое, каб тавар пры яго выкарыстанні, захоўванні, транспарціроўцы і ўтылізацыі быў бяспечны не толькі для жыцця, здароўя і маёмасці спажыўцоў, але і для навакольнага асяроддзя.
У 2020 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў план мерапрыемстваў па паэтапным памяншэнні выкарыстання пластыкавай упакоўкі. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2019 г. № 797 з 1 студзеня 2021 года забароненыя выкарыстанне і продаж ва ўстановах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду. Гэтая мера дазваляе знізіць колькасць адходаў ад аднаразовых пластыкавых рэчаў.
Пры гэтым важна не проста забараняць аднаразовыя тавары, але і падтрымліваць практыкі, сэрвісы і прыватныя ініцыятывы, якія прадухіляюць з’яўленне пластыкавых адходаў: напрыклад, увядзенне абаротнай тары, дэпазітаў і заахвочванне людзей карыстацца сваім посудам і ўпакоўкай, а таксама павышаць дасведчанасць спажыўцоў у тэме экалагічных падыходаў пры куплі і выкарыстанні тавараў, шматразовай упакоўкі, падаўжэння жыцця тавараў, пераасэнсавання мадэлі спажывання.
Фота: Unsplash.com
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2021 г. № 66 была зацверджаная Дзяржаўная праграма «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады. Мэта праграмы – укараніць інфармацыйна-камунікацыйныя і перадавыя вытворчыя тэхналогіі ў галіне нацыянальнай эканомікі і сферы жыццядзейнасці грамадства.
Дзяржаўная праграма складаецца з наступных падпраграм: Інфармацыйна-аналітычнае і арганізацыйна-тэхнічнае суправаджэнне лічбавага развіцця, Інфраструктура лічбавага развіцця, Лічбавае развіццё дзяржаўнага кіравання, Лічбавае развіццё галін эканомікі, Рэгіянальнае лічбавае развіццё, Інфармацыйная бяспека і «лічбавы давер».
Сярод запланаваных мерапрыемстваў – распрацоўка адукацыйнай платформы для павышэння лічбавай пісьменнасці насельніцтва, стварэнне дзяржаўных лічбавых платформ, прадастаўленне такіх тэхналагічных рашэнняў, як «разумны дом», «разумны горад» і іншыя.
Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы будзе спрыяць развіццю ўсіх сфер эканомікі і дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Азнаёміцца з праграмай можна на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь па спасылцы.
У 2016 годзе Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Парыжскае пагадненне па клімаце і ўзяла на сябе абавязацельства па скарачэнні выкідаў парніковых газаў: скараціць аб’ём выкідаў CO2 на 28 % да 2030 года ў параўнанні з узроўнем 1990 года.
Гэтыя абавязацельствы выкананы датэрмінова: у 2018 годзе скарачэнне выкідаў парніковых газаў склала 33 % адносна 1990 года.
У сувязі з гэтым каманда экспертаў па Нацыянальна вызначаным укладзе (НВУ) распрацавала і прадставіла на разгляд магчымыя сцэнары для вызначэння больш амбіцыйнай мэты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў у Рэспубліцы Беларусь да 2030 года. На рабочай сустрэчы прадстаўнікі ЕС, ПРААН, Мінпрыроды, іншых міністэрстваў і падначаленых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, навуковай супольнасці, міжнародныя і нацыянальныя эксперты па НВУ абмеркавалі тэхнічныя і эканамічныя перспектывы планавання, якія закладаюцца ў кожны з сцэнарыяў зніжэння выкідаў CO2.
Скарачэнне выкідаў парніковых газаў з’яўляецца неабходнай умовай для дасягнення Мэты устойлівага развіцця 13 «Барацьба са змяненнем клімату».
Фота: minpriroda.gov.by
17 сакавіка 2021 г. Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Ісачанка А.М. прыняў удзел у сегменце высокага ўзроўню Рэгіянальнага форуму ЕЭК ААН па ўстойлівым развіцці, які праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі.
У сваім выступленні Нацыянальны каардынатар Беларусі пацвердзіў прыхільнасць Рэспублікі Беларусь эфектыўнаму і своечасоваму выкананню Парадку дня – 2030 і адзначыў, што Беларуссю вядзецца паслядоўны рух да ўстойлівага развіцця з уцягваннем усіх слаёў насельніцтва, з грамадзянскай супольнасцю, бізнэсам, у цесным супрацоўніцтве з рэгіянальнымі і міжнароднымі партнёрамі.
А.М. Ісачэнка падкрэсліў, што Беларусь у галіне ўстойлівага развіцця ў далейшым сканцэнтруецца на такіх прыярытэтных кірунках, як моцныя рэгіёны, дзяржава-партнёр, інтэлектуальная краіна, шчаслівая сям’я, якія былі выпрацаваны падчас шостага Усебеларускага народнага сходу ў лютым гэтага года.
Нацыянальны каардынатар Беларусі заклікаў міжнародную супольнасць да збавення ад нацыянальнай ізаляцыі і абмежавальных мер, якія сталі нормай у каранавірусную эпоху, да аздараўлення нацыянальных эканомік, умацавання чалавечага патэнцыялу, справядлівага доступу да вакцын супраць COVID-19.
А.М. Ісачанка прапанаваў у будучыні правесці на палях Рэгіянальнага форуму ЕЭК ААН мерапрыемствы з удзелам нацыянальных каардынатараў па МУР для абмену вопытам.
Пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2021 г. № 28 была зацверджаная Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021 – 2025 гады. Яе мэта – стварэнне ўмоў для паляпшэння здароўя насельніцтва з ахопам усіх этапаў жыцця, павышэння якасці і даступнасці паслуг сістэмы аховы здароўя. Дзяржпраграма будзе спрыяць дасягненню індыкатараў нацыянальнай бяспекі краіны ў сферы аховы здароўя і дэмаграфічнай бяспекі, а таксама Мэт устойлівага развіцця на нацыянальным узроўні (МУР 3 «Добрае здароўе»).
У адпаведнасці з дзяржпраграмай, прыярытэтнымі напрамкамі ў галіне аховы здароўя і дэмаграфічнай бяспекі да 2025 года будуць наступныя:
Сярод запланаваных мерапрыемстваў праграмы – распрацоўка канцэпцыі «Кампанія, дружалюбная бацькам», развіццё нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі», удасканаленне медыка-генетычнай службы і іншыя. Азнаёміцца з праграмай можна на Нацыянальным прававым партале.
У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбылося сусветнае кафэ «Моладзевы погляд на прасоўванне Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця: 2021». Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве Моладзевых паслоў МУР, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Грамадскай рэспубліканскай студэнцкай рады. Моладзевыя паслы МУР – актыўная студэнцкая моладзь, якая займаецца папулярызацыяй Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. Кожны з паслоў прадстаўляе адну з 17 Мэт устойлівага развіцця.
Сусветную кавярню правялі Моладзевыя паслы Мікіта Рачылоўскі (студэнт БДПУ, Мэта №4 «Якасная адукацыя») і Стэфанія-Віталія Віннічак (студэнтка БДУ, Мэта №16 «Свет, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты»). Мэтай мерапрыемства было абмеркаваць актуальныя праблемы ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця і вылучыць новыя ідэі для іх вырашэння з пункту гледжання сучасных студэнтаў і будучых педагогаў.
У рабочых групах удзельнікі сустрэчы распрацавалі праекты па напрамках “Адукацыя”, “Экалогія”, “Ахова здароўя” і “Гендэрная роўнасць”. Каманды паспяхова выканалі свае заданні, а ўдзельнікі агучылі ідэі, погляды, ініцыятывы, якія дапамогуць дасягнуць Мэт устойлівага развіцця.
Фота: mslu.by
КАРТА САЙТА