admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 159 of 182

Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады абмяркуюць на VI Усебеларускім народным сходзе

Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады абмяркуюць на VI Усебеларускім народным сходзе

У рамках працы VI Усебеларускага народнага сходу будуць прэзентаваныя і абмеркаваныя Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025. Асноўныя палажэнні праекта Праграмы размешчаныя на сайце Усебеларускага народнага сходу.

Акцэнт у праекце Праграмы зроблены на развіццё рэгіёнаў: важна раскрыць патэнцыял, кампетэнцыі, канкурэнтныя перавагі кожнай тэрыторыі, каб знайсці новыя напрамкі, якія стануць драйверамі развіцця.

Згодна з праектам Праграмы, дзяржава працягне захоўваць сацыяльную накіраванасць. Асноўная ўвага будзе нададзеная даходам насельніцтва, цэнам, занятасці, даступнасці жылля і высокатэхналагічных паслуг у медыцыне і адукацыі. Развіццё індустрыяльнага патэнцыялу ў традыцыйных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі працягнецца на новай тэхналагічнай базе і лічбавай аснове. Таксама будуць фарміравацца новыя высокатэхналагічныя галіны і прадпрыемствы.

Беларусь заняла 18 месца ў рэйтынгу дасягнення МУР.

У 2020 годзе Беларусь паднялася на 18 месца сярод 166 краін у рэйтынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Краіны ў ім ранжыруюцца па агульным бале, якім вымяраецца прагрэс у дасягненні ўсіх 17 МУР.

Беларусь набрала 78,76 балаў са 100 магчымых. Гэты бал адлюстроўвае прагрэс краіны ў цэлым у імплементацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 г. і можа быць інтэрпрэтаваны як працэнт дасягнення МУР. Паводле ацэнак міжнародных экспертаў, у Беларусі адзначаецца прагрэс у дасягненні Мэт устойлівага развіцця 3 «Добрае здароўе», 4 «Якасная адукацыя», 5 «Гендэрная роўнасць», 8 «Годная праца і эканамічны рост», 17 «Партнёрства для ўстойлівага развіцця». Мэта ўстойлівага развіцця 1 «Ліквідацыя галечы» цалкам дасягнута. Па астатніх МУР адзначаны нязначны рост.

На сайце sdgindex.org можна падрабязна азнаёміцца з профілем краіны, вывучыць, з якіх статыстычных паказчыкаў складваецца агульная адзнака кожнай мэты і ўбачыць прагрэс у яе дасягненні.

За 2020 год, паводле дадзеных Мінлясгаса, у Беларусі з’явілася 46700 гектараў лясоў. Большая частка – 55,6% –  была створаная лесаводамі, астатнюю плошчу склалі лясы, якія з’явіліся дзякуючы натуральнаму лесааднаўленню. Таксама аднаўляліся ўчасткі распрацаваных усохлых насаджэнняў.

Захаванне і аднаўленне лясных экасістэм з’яўляецца адной з задач Мэты ўстойлівага развіцця 15 «Захаванне экасістэм сушы»: да 2020 года забяспечыць захаванне, аднаўленне і рацыянальнае выкарыстанне наземных і ўнутраных прэснаводных экасістэм і іх паслуг, у тым ліку лясоў.

У 2021 годзе лесагаспадарчыя ўстановы збіраюцца аднавіць і высадзіць лес на плошчы каля 39600 га.

Конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва праходзіць у 12 рэгіёнах і накіраваны на падтрымку кластарных ініцыятыў – ініцыятывы, заснаваныя на кааперацыі паміж некалькімі ўдзельнікамі і накіраваныя на стварэнні кластара, а таксама сацыяльна значных ініцыятыў – ініцыятывы, накіраваныя на вырашэнне сацыяльных праблем, развіццё інклюзіі або дапамогу сацыяльна ўразлівым групам. Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе можна на сайце конкурсу.

Адной з умоў конкурсу з’яўляецца адпаведнасць праектнай ідэі адной або некалькім Мэтам устойлівага развіцця, у тым ліку МУР: 5 «Гендэрная роўнасць», 8 «Годная праца і эканамічны рост», 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура», 10 «Памяншэнне няроўнасці», 17 «Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця».

Першы Конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва прайшоў у чэрвені-жніўні 2020 года. У рамках правядзення конкурсу было атрымана 177 заявак, пераможцамі сталі 8 кластарных і 25 сацыяльна значных ініцыятыў, рэалізацыя якіх пачнецца ў 2021 годзе. Азнаёміцца з вынікамі конкурсу можна па спасылцы.

Конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва праводзіцца ў рамках Праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У рамках праекта «Ведаць, каб дапамагаць» у Беларусі распрацаваная сістэма маніторынгу рэалізацыі правоў дзяцей з інваліднасцю, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах.

Сістэма маніторынгу дазваляе зразумець, як правы дзіцяці ажыццяўляюцца ў яго штодзённым жыцці. Яна накіраваная на паляпшэнне рэалізацыі правоў дзяцей і пашырае магчымасці дзяцей з інваліднасцю карыстацца правамі, гарантаванымі Канвенцыяй аб правах дзіцяці і Канвенцыяй аб правах людзей з інваліднасцю.

У аснове сістэмы маніторынгу – права на сям’ю, права на абарону ад гвалту і эксплуатацыі, права на адукацыю, права на здароўе, права на неўмяшанне ў асабістае жыццё і павагу адрозненняў, прынцып роўнасці ўсіх дзяцей.

Укараненне сістэмы маніторынгу рэалізацыі правоў дзяцей з інваліднасцю, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах, будзе спрыяць рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця 3 «Добрае здароўе», 4 «Якасная адукацыя», 10 «Памяншэнне няроўнасці».

Больш інфармацыі пра праект можна знайсці на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка сустрэўся з Моладзевымі пасламі Мэт устойлівага развіцця.

На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся планамі на 2021 год, бачаннем па прасоўванні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама па арганізацыі ўзаемадзеяння і сумеснай працы Моладзевых паслоў.

З прэзентацыямі сваіх праектаў выступілі моладзевыя паслы МУР:

  • Мікіта Рачылоўскі, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, МУР 4 «Якасная адукацыя»;
  • Уладзіслаў Тхораў, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, МУР 6 «Чыстая вада і санітарыя»;
  • Іван Рызеўскі, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, МУР 7 «Недарагая і чыстая энергія»;
  • Дар’я Зіневіч, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, МУР 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура».

Праекты, якія прадстаўленыя Моладзевымі пасламі, тычацца пытанняў адукацыі ў галіне ўстойлівага развіцця, ачысткі пітной вады, перапрацоўкі арганічных адходаў для атрымання энергіі, развіцця транспартных кластараў. Па словах Анатоля Ісачанкі, кожны Моладзевы пасол атрымае свайго настаўніка ў профільных дзяржаўных органах для сумеснай працы ў гэтым кірунку.

2 снежня 2020 г. у час пленарнага пасяджэння III Міжнароднага сімпозіума «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор» адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу «Моладзевыя паслы МУР – будучыня планеты ў нашых руках». Дадзены конкурс дазваляе знаходзіць моладзевых лідэраў, якія будуць выконваць ролю прадстаўніка студэнцкага асяроддзя нашага грамадства, рэалізоўваць ініцыятывы, папулярызаваць МУР сярод моладзі і ўносіць значны ўклад у будаўніцтва ўстойлівага грамадства на карысць будучым пакаленням. Распавядае Рачылоўскі Мікіта Святаслававіч, Моладзевы амбасадар Мэты ўстойлівага развіцця № 4 «Якасная адукацыя», студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.

Мне было прыемна прыняць удзел у рабоце сімпозіума, а таксама атрымаць узнагароду з рук Нацыянальнага каардынатара па дасягненню МУР, якая пацвярджае мой новы статус – Моладзевага пасла Мэты ўстойлівага развіцця №4 «Якасная адукацыя». Гэты статус – вялікая адказнасць і магчымасць ўнеслі свой уклад у нашу агульную справу — дасягненне МУР.

III Міжнародны сімпозіум «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор» – гэта ўнікальны форум, які ўяўляе вялікую цікавасць для ўсіх сфер ўстойлівага развіцця. Удзел у сімпозіуме міжнародных і нацыянальных экспертаў, арганізацый і асацыяцый па ўстойліваму развіццю дазваляюць пісьменна зірнуць на актуальныя праблемы, якія стаяць перад нашым грамадствам у кантэксце ўстойлівага развіцця, падзяліцца вопытам, знайсці новых партнёраў.

Спікеры пленарнага пасяджэння падвялі вынікі працы за апошнія гады, прааналізавалі атрыманы вопыт і механізмы ўплыву бесперапыннай адукацыі на забеспячэнне сацыяльнага дабрабыту, эканамічнай устойлівасці і рост чалавечых рэсурсаў рэгіёнаў як Беларусі, так і іншых рэгіёнаў, падкрэслілі важнасць дзейнасці па дасягненню МУР.

Выніковая работа ў секцыях, абмеркаванне дакладаў, прэзентацый, вывучэнне вопыту ў розных сферах УР дазволілі падрыхтаваць рэзалюцыю сімпозіума, якая падкрэсліла важнасць дзейнасці ў кантэксце фарміравання сацыяльнага дагавора ў працэсах дасягнення МУР. Унікальнай крыніцай інфармацыі і магчымасцю унесці ўклад у агульную справу з`яўляецца зборнік матэрыялаў заснаваных на працах экспертаў АУР, вопытных педагогаў і моладзевых лідэраў. Дадзеныя матэрыялы будуць карыснымi ў навуковай дзейнасці і практычным прымяненні.

У ходзе сімпозіума была арганізавана работа 6 віртуальных тэматычных пляцовак. У рамках тэматычнай дыскусійнай пляцоўкі «Насустрач будучаму, якога мы хочам: моладзевая пазіцыя» былі падведзены вынікі Моладзевай кампаніі, прысвечанай 75-годдзю ААН, там быў прадстаўлены мой праект – серыя сусветных кафэ «Маладзёжны погляд на прасоўванне Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця». Праект ажыццяўляецца з 2019 года і прайшоў на розных структурных падраздзяленнях БДПУ, у ім паспела прыняць удзел больш за 110 студэнтаў.

Я, як Моладзевы пасол МУР № 4 «Якасная адукацыя» і студэнт вядучай педагагічнай ВНУ краіны, хачу папулярызаваць МУР сярод моладзі і ўнесці значны ўклад у будаўніцтва ўстойлівага грамадства на карысць будучых пакаленняў. Мной распрацавана канцэпцыя дзейнасці, арыентаваная на навучэнцаў педагагічных класаў, студэнтаў БДПУ і іншых ВНУ краіны, а таксама замежных студэнтаў. Канцэпцыя ўключае шэраг разнастайных тэматычных мерапрыемстваў, накіраваных на ўцягванне і павышэнне дасведчанасці і эрудыраванасць ў галіне МУР, дзейнасць ААН, сістэмы якаснай адукацыі, удасканаленне надпредметных кампетэнцый, павышэнне цікавасці да самаадукацыі, самаўдасканалення і асобаснага росту, увядзенне ў навукова-даследчую дзейнасць навучэнцаў і студэнтаў, напісанне навуковых публікацый і фарміраванне навуковага светапогляду, выхаванне высокіх духоўна-маральных прынцыпаў, грамадзянскай адказнасці, любові і адданасці сваёй краіне. У адпаведнасці з распрацаваным планам мерапрыемстваў, у 2021 годзе плануецца правядзенне PR-акцый, адукацыйных лекцый, meet-up, серый сусветных кафэ, выхаваўчых мерапрыемстваў, прысвечаных МУР, тэматычных квізаў, сусветных кафэ, адкрытых анлайн дыскусій аб ролі адукацыі, серый асветнiцкiх мерапрыемстваў для замежных студэнтаў, серый трэнінгаў з экспертамі ў галіне АУР для студэнтаў БДПУ і іншых ВНУ краіны. Асаблівае месца ў маёй канцэпцыі займае працяг рэалізацыі серыі сусветных кафэ «Маладзёжны погляд на прасоўванне Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця» на розных факультэтах БДПУ, i iншых установах адукацыі нашай краіны.

Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам дасягнуць нашых агульных мэтаў – Мэтаў ўстойлівага развіцця, якія знаходзяцца на парадку дня кожнага з нас і наша будучыня залежыць ад таго, як мы сёння падыдзем да вырашэння актуальных задач і правільна расставім прыярытэты.

Пасяджэнне Савета па ўстойліваму развіццю адбылося 14 снежня 2020 года. У пасяджэнні ўдзельнічалі нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка, пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Міністэрства эканомікі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі абмеркавалі прагрэс Рэспублікі Беларусь у дасягненні Мэт устойлівага развіцця, ход падрыхтоўкі нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года, Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады. Асобным пытаннем былі разгледжаны падыходы па прасоўванні канцэпцыі зялёнай эканомікі і ўстойліваму развіццю ва ўмовах змянення клімату.

Першы намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Белстат, кіраўнік міжсектаральнай групы па маніторынгу і ацэнцы дасягнення МУР Алена Кухарэвіч адзначыла прагрэс краіны ў ліквідацыі беднасці (МУР 1), забеспячэнні гендэрнай роўнасці (МУР 5), пераходзе да недарагіх і чыстых крыніц энергіі (МУР 7), развіцці інавацый і інфраструктуры (МУР 9), развіцці ўстойлівых гарадоў і населеных пунктаў (МУР 11), рэалізацыі адказнага спажывання (МУР 12), захаванні экасістэм сушы (МУР 15) і развіцці партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця (МУР 17). У прыватнасці, доля насельніцтва, якое жыве за нацыянальнай рысай беднасці, у 2017 годзе складала 5,9%, у 2019-м паступова знізілася да 5%, вытворчасць электраэнергіі за кошт выкарыстання энергіі сонца, ветру і вады ў 2017 годзе павялічылася ў параўнанні з 2010 годам у 13 разоў, працягваецца пераход на новыя тэхналогіі перапрацоўкі адходаў і зніжэнне выкарыстання палімернай упакоўкі. Пра іншыя прыклады можна даведацца ў інтэрв’ю Алены Кухарэвіч.

Эксперт ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, загадчыца сектара эколага-эканамічных праблем ДНУ «Інстытут эканомікі НАН Беларусі» Надзея Батава прэзентавала вынікі аналізу выканання Нацыянальнага плана дзеянняў па зялёнай эканоміцы на 2021-2020 гады і прыярытэтных напрамках на наступныя пяць гадоў. Механізм зялёнага росту з’яўляецца дзейсным інструментам пераходу да ўстойлівага развіцця на глабальным і нацыянальным узроўнях і грунтуецца на прынцыпах экаэфектыўнасці, рэсурсазберажэння, міжсектаральнасці. Прыярытэтнымі напрамкамі развіцця зялёнай эканомікі ў Беларусі на перыяд да 2025 г. будуць з’яўляцца электратранспарт і гарадская мабільнасць, Энергетыка, уключаючы Аднаўляльныя крыніцы энергіі, Устойлівае спажыванне і вытворчасць, ўстойлівы турызм, інавацыйныя зялёныя і лічбавыя тэхналогіі.

Кіраўніца праекта ПРААН-ГЭФ «Падрыхтоўка сёмага Нацыянальнага паведамлення па рэалізацыі Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб змяненні клімату і трэцяй двухгадовай справаздачы Рэспублікі Беларусь» Ганна Едчык у сваім выступленні спынілася на важнасці ўліку пытанняў змянення клімату пры стратэгічным планаванні развіцця краіны. Змяненне клімату ў Беларусі ўплывае на эканоміку (Сельская і лясная гаспадарка), водныя рэсурсы, экасістэмы і здароўе насельніцтва. Змяненне клімату з’яўляецца комплекснай рамачнай праблемай, на рашэнне якой накіраваны стратэгія доўгатэрміновага развіцця з нізкім узроўнем выкіду парніковых газаў на перыяд да 2050 года, Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года і іншыя стратэгічныя дакументы.

З прэзентацыямі можна азнаёміцца па спасылках: Перспектыўныя кірункі рэалізацыі канцэпцыі зялёнай эканомікі ў Беларусі і Аб уліку пытанняў змянення клімату пры стратэгічным планаванні развіцця краіны.

Якасная адукацыя дазваляе зразумець характар і маштаб праблем у галіне ўстойлівага развіцця і дае магчымасць сфармаваць крытычны і творчы падыходы да пошуку іх эфектыўных рашэнняў. У кантэксце Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года Мэта 4 «Якасная адукацыя» ўяўляецца ў якасці новай канцэпцыі сусветнай адукацыі. Яе сутнасць у пераўтварэнні жыцця людзей з дапамогай адукацыі як асноўнай рухаючай сілы развіцця і ў дасягненні іншых Мэтаў ўстойлівага развіцця.

Ролю адукацыі ў працэсах дасягнення МУР абмеркавалі ў рамках III Міжнароднага сімпозіума «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор», які адбыўся 2-3 снежня ў УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» і сабраў прадстаўнікоў сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі і ўсіх сфер ўстойлівага развіцця.

Мэта сімпозіума была ў ўзгадненні стратэгічных напрамкаў развіцця бесперапынных практык адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця. Ад імя Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь да ўдзельнікаў сімпозіума звярнулася Ірына Вялічка, начальнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў, падкрэсліўшы ключавую ролю адукацыі ў працэсах дасягнення ЦУР. Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі звярнула ўвагу на важнасць умацавання сеткавага ўзаемадзеяння дзяржаўных структур, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, бізнесу і міжнародных арганізацый. Таксама на сімпозіуме выступілі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, эксперты ЮНЕСКА і Дэпартамента па даследаваннях і інавацыях ЕС. У сваіх выступах прамоўцы падкрэслівалі, што комплексны міжсектаравы характар Мэтаў ўстойлівага развіцця патрабуе складанага механізму іх рэалізацыі і стварэння міжведамасных структур для каардынацыі сумесных дзеянняў.

У рамках сімпозіума Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця Анатоль Ісачанка і намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кадлубай ўручылі дыпломы пераможцам конкурсу «Моладзевыя амбасадары МУР – будучыня ў нашых руках».
Пазнаёміцца з рэзалюцыяй, матэрыяламі і відэазапісамі мерапрыемстваў сімпозіума можна на сайце каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ, які ажыццяўляў арганізацыйную і змястоўную падтрымку сімпозіума.

Сімпозіум праводзіўся пад патранажам Нацыянальнага каардынатара па дасягненні «МУР пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў і падтрымцы праекта ПРААН «Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця», што фінансуецца ПРААН, ЮНІСЕФ, ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь. Сімпозіум быў уключаны ў План мерапрыемстваў Савета па ўстойлівым развіцці Рэспублікі Беларусь на 2020-2021 гг. і План мерапрыемстваў моладзевай кампаніі «Будучыня, якой мы хочам», якая рэалізуецца Міністэрствам адукацыі Рэспубліцы Беларусь і офісам пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы прадстаўніцтваў агенцтваў ААН.

КАРТА САЙТА