Чарговая партыя медыцынскага абсталявання і сродкаў індывідуальнай абароны (бескантактавыя тэрмометры, аднаразовыя халаты) для рэагавання на распаўсюд каронавіруса была закупленая і перададзеная дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання» для далейшай перадачы медыцынскім установам, школам і іншым арганізацыям.
Бескантактавыя тэрмометры хутка вымяраюць тэмпературу, скарачаючы колькасць і час фізічных кантактаў лекараў з пацыентамі. Гэта спрашчае працэдуру вызначэння стану хворага і дапамагае паменшыць перадачу віруса. Аднаразовыя халаты — неад’емны складнік пры лячэнні каронавіруса і абароны медыцынскіх работнікаў.
Падтрымка краіны ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА «Падтрымка архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь — 2», які рэалізуецца ў партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і пры кіраўніцтве Нацыянальнага каардынатара па дасягненню Мэт устойлівага развіцця, носіць сістэмны характар і ўносіць ўклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця.
II Рэгіянальны форум «Рэгіянальнае ўзаемадзеянне для ўстойлівага развіцця мясцовай эканомікі» пройдзе 23-27 лістапада 2020 ў анлайн фармаце.
Мэты форуму – распрацаваць рэкамендацыі для павышэння ўстойлівасці рэгіянальных па мясцовай эканоміцы і інтэграваць лепшы вопыт у рэгіянальнае ўзаемадзеянне для росту занятасці і самазанятасці.
Для ўдзелу ў Форуме можна зарэгістравацца па спасылцы.
У рамках праграмы Форуму ўдзельнікі абмяркуюць наступныя тэмы:
Форум закранае такія Мэты ўстойлівага развіцця, як Мэта 17 «Партнёрства ў мэтах ўстойлівага развіцця», Мэта 4 «Якасная адукацыя», Мэта 5 «Гендарная роўнасць», Мэта 8 «Годная праца і эканамічны рост», Мэта 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура», Мэта 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты», Мэта 12 «Адказнае спажыванне і вытворчасць», Мэта 13 «Барацьба са змяненнем клімату».
Падрабязную інфармацыю аб праграме, тэматычных пляцоўках і выступоўцах можна знайсці на сайце аб мікрарэгіёнах развіцця.
Праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады распрацоўваецца міжведамаснай групай з 30 сакавіка 2020 года. З 18 па 27 лістапада 2020 года ў ДНУ «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» пройдзе цыкл круглых сталоў па абмеркаванні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. На анлайн-сустрэчах абмяркуюць развіццё вытворчага патэнцыялу і сферы паслуг, макраэканамічныя і інстытуцыйныя механізмы ўстойлівага росту і рэгіянальную палітыку.
Зарэгістравацца на круглыя сталы можна па спасылках:
У цяперашні час сістэма абыходжання з адходамі ў Рэспубліцы Беларусь арыентаваная на захаванне прынцыпу прыярытэтнасці выкарыстання адходаў у адносінах да іх пахавання і на іх уцягванне ў абарот: у краіне працуе 7 смеццеперапрацоўчых заводаў і 80 ліній па сартаванні і дасарціроўцы. У 2019 годзе ўзровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў склаў 23% (у 2,5 разы больш за паказчык у 2010 годзе). Да 2035 года, згодна з Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Рэспубліцы Беларусь, паказчык павінен быць не менш за 90%.
Для гэтага прадугледжаныя наступныя тэхналагічныя рашэнні:
У адпаведнасці з Канцэпцыяй стварэння аб’ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў і палігонаў для іх пахавання, вядзецца праектаванне і будаўніцтва комплексаў па абыходжанні з ЦКА ў розных гарадах Беларусі. Таксама працягваецца праца па скарачэнні колькасці аб’ектаў пахавання ЦКА, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства. Рацыянальная сістэма збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны дапамагае вырашаць задачы Мэт устойлівага развіцця 12 «Адказнае спажыванне і вытворчасць», 13 «Барацьба са змяненнем клімату», 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты», 15 «Захаванне экасістэм сушы». У прыватнасці, адной з задач Мэты 12 з’яўляецца істотнае памяншэнне да 2030 года аб’ёму адходаў шляхам прыняцця мер па прадухіленні іх утварэння, іх скарачэнні, перапрацоўцы і паўторнага выкарыстання.
Больш інфармацыі па гэтай тэме можна знайсці на сайце Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя па спасылцы.
Фота: minpriroda.gov.by.
Дапаможнік «Сацыяльны стартап. 9 крокаў да паспяховага старту» падрыхтавы экспертамі ў банкаўскай справе, фінансах і бізнэс-планаванні з ініцыятывы «Мой горад – Мой бізнэс – Мая будучыня» для дапамогі пачаткоўцам сацыяльным прадпрымальнікам. Азнаёміцца з ім можна па спасылцы.
Дапаможнік змяшчае прыклады сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі і за мяжой, інфармацыю пра пошук бізнэс-ідэй, маркетынг, PR, прасоўванне ў інтэрнэце, пошук фінансавання для сацыяльнага стартапа, форму рэгістрацыі кампаніі і льготы для сацыяльных прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь. Праз QR-коды можна паглядзець 17 тэматычных пытанняў з заданнямі. Выконваючы іх, прадпрымальнікі змогуць запусціць свой сацыяльны бізнэс: вызначыцца з бізнэс-ідэяй, правесці мазгавы штурм, стварыць бізнэс-мадэль і запоўніць брыф для замовы сайта. Сацыяльнае прадпрымальніцтва спрыяе дасягненню задач Мэты ўстойлівага развіцця 8 «Спрыянне паступальнаму, усеахопнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадуктыўнай занятасці і годнай працы для ўсіх».
Ініцыятыва «Мой горад – Мой бізнэс – Мая будучыня» рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».
Фота: by.undp.org.
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай праграме «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021-2025 гады». Азнаёміцца з праектам Дзяржаўнай праграмы можна па спасылцы.
Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021-2025 гады з’яўляецца ключавым дакументам у сферы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і накіраваная на стварэнне спрыяльных рэгулятарных умоў для дынамічнага развіцця дадзенага сектара эканомікі, прадастаўленне паслуг яго суб’ектам, павышэнне эфектыўнасці інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, папулярызацыю прадпрымальніцтва.
Асноўныя мэты Дзяржаўнай праграмы: стварыць канкурэнтаздольны і адаптыўны прадпрымальніцкі сектар; якасна развіваць малы і сярэдні бізнэс, спрыяць выхаду суб’ектаў малога і сярэдняга бізнэсу на замежныя рынкі. Для дасягнення гэтых мэтаў неабходна стымуляваць дзелавую ініцыятыву, паляпшаць бізнэс-асяроддзе і ўмацоўваць патэнцыял малога бізнэсу. Таксама плануецца актыўнае развіццё мікрафінансавання і краўдфандынгу, стымуляванне жаночага прадпрымальніцтва.
Развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з’яўляецца важным укладам у дасягненне Мэт ўстойлівага развіцця 5 «Гендарная роўнасць», 8 «Годная праца і эканамічны рост», 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура», 10 «Памяншэнне няроўнасці». У прыватнасці, адной з задач Мэты 8 з’яўляецца садзейнічанне правядзенню палітыкі, арыентаванай на развіццё, якая спрыяе павышэнню прадукцыйнасці працы, стварэнню годных працоўных месцаў, прадпрымальніцтву, творчасці і інавацыйнай дзейнасці, і развіццю мікра -, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у тым ліку з дапамогай прадастаўлення ім доступу да фінансавых паслуг.
Фота: pexels.com
Дапаможнік для малога і сярэдняга бізнэсу па выкарыстанні лічбавых рашэнняў, які распрацаваны Праграмай развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь, закліканы аказаць дапамогу прадпрымальнікам удасканаліць і аптымізаваць бізнэс-задачы праз лічбавыя рашэнні. Спампаваць дапаможнік можна па спасылцы.
Дапаможнік складаецца з 5 раздзелаў, змяшчае 31 артыкул (кейс) і спасылкі на дадатковыя матэрыялы. З дапамогай сітуацыйных задач, якія прыведзеныя ў дапаможніку, можна удасканаліць і аптымізаваць бізнэс-задачы, з мінімальнымі ўкладаннямі выйсці на новыя рынкі, знайсці кліентаў з дапамогай анлайн-інструментаў, стварыць сайт, палепшыць працу з сацыяльнымі сеткамі, перайсці на выдалены дакументаабарот або выдаленую працу, укараніць электронны запіс, эфектыўна працаваць ўсёй камандай, асвоіць новыя анлайн-пляцоўкі для навучання супрацоўнікаў.
Цыфравізацыя бізнэсу ўносіць ўклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 8 «Годная праца і эканамічны рост», 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура» і іншых. Акрамя гэтага, пераход да лічбавых тэхналогій, інавацыйныя рашэнні і аўтаматызаваныя бізнэс-працэсы асабліва важныя для пераадолення наступстваў пандэміі COVID-19.
У Беларусі прайшоў конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 177 заявак, а пераможцамі сталі 8 кластарных і 25 сацыяльна-значных ініцыятыў.
Рэалізацыя кластарных ініцыятыў павысіць канкурэнтаздольнасць малога бізнесу ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, дрэваапрацоўцы, вытворчасці прадуктаў харчавання, інфармацыйных тэхналогіях і турызме. Сацыяльна-значныя ініцыятывы дапамогуць вырашыць сацыяльныя праблемы уразлівых груп насельніцтва: дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, людзей з інваліднасцю, моладзі, жанчын, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, і іншых. Праекты-пераможцы накіраваныя на развіццё жаночага сацыяльнага прадпрымальніцтва, стварэнне дзіцячых інклюзіўных забаўляльных цэнтраў, сацыяльную адаптацыю і працаўладкаванне людзей з інваліднасцю, развіццё сферы турызму, стварэнне IT-школ для дзяцей і моладзі. Рэалізацыя такіх праектаў паспрыяе дасягненню Мэт устойлівага развіцця 3 «Добрае здароўе і дабрабыт», 4 «Якасная адукацыя», 5 «Гендарная роўнасць», 8 «Годная праца і эканамічны рост», 10 «Памяншэнне няроўнасці», 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты», 17 «Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця».
Конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва праводзіўся Праграмай развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».
Азнаёміцца з поўным спісам пераможцаў і кароткім апісаннем ініцыятыў можна на сайце Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь.
Адпаведную рэзалюцыю прыняла Генеральная Асамблея ААН. Рэзалюцыя заклікае ўсе краіны прыкласці намаганні па падтрымцы крэатыўнай эканомікі ў мэтах устойлівага развіцця.
Крэатыўная эканоміка будуецца на дзейнасці, якая заснаваная на ўзаемасувязі творчасці, ведаў і тэхналогій, а таксама на культурных каштоўнасцях, мастацкай творчасці і культурнай спадчыне. Важнасць крэатыўнай эканомікі ў тым, што яна фармуе інавацыйны патэнцыял для ўстойлівага развіцця. Прадпрымальніцтва, творчасць і інавацыі надаюць новы імпульс эканамічнаму росту і забяспечваюць больш шырокія магчымасці для ўсіх, уключаючы жанчын і моладзь.
Крэатыўная эканоміка можа спрыяць рэалізацыі ўсіх трох кампанентаў устойлівага развіцця і выкананню Парадка дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030. Яна садзейнічае эканамічнаму росту і інавацыйнай дзейнасці, выкараненню галечы, забеспячэнню поўнай і прадукцыйнай занятасці і годнай працы для ўсіх, павышэнню якасці жыцця і пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын і моладзі і зніжэння няроўнасці ўнутры краін і паміж імі.
Адной з задач МУР 11 «Забеспячэнне адкрытасці, бяспекі, надзейнасці і экалагічнай устойлівасці гарадоў і населеных пунктаў» з’яўляецца забеспячэнне да 2030 года магчымасці карыстацца бяспечнымі, недарагімі, даступнымі і экалагічна устойлівымі транспартнымі сістэмамі. Гэтым патрабаванням адказвае электратранспарт.
Зараз у Беларусі распрацоўваецца Дзяржаўная праграма па развіцці электратранспарту на 2021–2025 гады. У ёй прадугледжваецца арганізацыя і вытворчасць электратранспарту і электрамабіляў, правядзенне навуковых даследаванняў, распрацоўка вопытных узораў, падрыхтоўка нарматыўных тэхнічных актаў па выкарыстанні электратранспарту і пашырэнне сеткі зарадных станцый.
Паралельна з распрацоўкай праграмы па развіцці электратранспарту ідзе распрацоўка Дзяржаўнай праграмы развіцця транспартнага комплексу на 2021–2025 гады, у якую ўваходзяць мерапрыемствы па далейшай электрыфікацыі транспарту. Згодна з праграмай да канца 2025 года доля электрыфікаваных транспартных сродкаў, якія выконваюць гарадскія пасажырскія перавозкі ў рэгулярных зносінах, павінна павялічыцца да 30%.
Нараўне з распрацоўкай праграмных дакументаў у сферы развіцця электратранспарту ў Беларусі робяцца практычныя дзеянні ў гэтым кірунку. Мінскі аўтазавод распрацаваў першы ў гісторыі краіны электрагрузавік для працы ў гарадскіх умовах. Ён з’яўляецца бясшумным, экалагічным і эканамічным, а стварэнне электрычных МАЗаў можа стаць адным з перспектыўных напрамкаў развіцця аўтахолдынга да 2030 года.
Фота: Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
КАРТА САЙТА