admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 162 of 182

Стварэнне электроннага ўрада – адзін з нацыянальных прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь

Стварэнне электроннага ўрада – адзін з нацыянальных прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь

Развіццё электроннага ўрада, інфармацыйных тэхналогій і цыфравізацыі можа быць інавацыйным рашэннем па прадастаўленні дзяржаўных паслуг падчас пандэміі Covid-19, а таксама укладам у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 9 «Стварэнне трывалай інфраструктуры, спрыянне ўстойлівай індустрыялізацыі і інавацыям» і 11 «Забеспячэнне адкрытасці, бяспекі, жыццястойкасці і экалагічнай устойлівасці гарадоў і населеных пунктаў».

На сённяшні момант у Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства, у адпаведнасці з якой развіваецца нацыянальная інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура, ствараюцца новыя базавыя кампаненты электроннага ўрада, укараняюцца лічбавыя рашэнні ў сферах адукацыі, аховы здароўя і ліцэнзавання, удасканальваецца заканадаўства ў сферы інфарматызацыі, выбудоўваецца сістэма ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, арганізуецца сістэмная экспертная, фінансавая, адукацыйная і навуковая падтрымка лічбавай трансфармацыі эканомікі.

У рэйтынгу па індэксе гатоўнасці да электроннага ўрада Рэспубліка Беларусь заняла 40 месца. У параўнанні з 2018 годам дадзены індэкс вырас на 5,8 %.

Больш падрабязна аб дзяржаўных праграмах, якія звязаныя з лічбавымі пераўтварэннямі, і перспектывах развіцця электроннага ўрада ў Рэспубліцы Беларусь можна пачытаць на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь па спасылцы.

Конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ» праводзіўся кампаніяй А1 у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Праграмай Развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь. Галоўнай мэтай праекта было зрабіць экалагічную інфармацыю больш даступнай для школьнікаў.

Удзел у конкурсе прымалі навучальныя ўстановы – уладальніцы дыплома «Зялёнай школы». Яны паказалі свой вопыт у рэалізацыі экалагічных праграм, акцый і праектаў, а журы выбрала сем пераможцаў – па адным у кожным рэгіёне краіны і ў Мінску. Прызам стане ўстаноўка камплектаў спецыяльнага абсталявання для пераўтварэння сонечнай энергіі ў электрычную. Гэта наглядна дэманструе канкрэтны ўклад у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 7 «Забеспячэнне ўсеагульнага доступу да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх».

Першая сонечная панэль ўжо ўстаноўленая ў Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў. Да канца года сонечныя панэлі таксама размесцяць у Кобрынскім раённым цэнтры экалогіі, турызму і краязнаўства (Брэсцкая вобласць), сярэдняй школе № 16 г. Оршы (Віцебская вобласць), Уцеўскай сярэдняй школе Добрушскага раёна (Гомельская вобласць), гімназіі г. Смаргонь (Гродзенская вобласць), Барысаўскім цэнтры экалогіі і турызму (Мінская вобласць) і сярэдняй школе № 3 г. Асіповічы (Магілёўская вобласць).

Больш падрабязна пра конкурс можна пачытаць на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Праект Нацыянальнага плана распрацоўваўся Мінпрацы і сацабароны ва ўзаемадзеянні з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, ПРААН, грамадскімі аб’яднаннямі. Мэта Нацыянальнага плана – укараненне гендарнага фактару ў рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі як неад’емнай умовы раўнацэннага развіцця чалавечага капіталу жанчын і мужчын. Гэта частка працы па дасягненні Мэт Парадку-2030 і рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі да 2035 года.

У адпаведнасці з Нацыянальным планам, кірункі развіцця гендарнай палітыкі ў Беларусі будуць наступнымі:

– развіццё інстытуцыйнага механізму па забеспячэнні гендарнай роўнасці;

– выраўноўванне сацыяльна-эканамічных магчымасцяў мужчын і жанчын, садзейнічанне сумяшчэнню бацькоўскіх і прафесійных абавязкаў;

– забеспячэнне гендарна-арыентаванай аховы здароўя;

– супрацьдзеянне гвалту ў сям’і і гандлю людзьмі;

– інфармацыйна-асветніцкая суправаджэнне мер, накіраваных на забеспячэнне гендарнай роўнасці.

Больш падрабязна пра Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці, а таксама пра Праект Нацыянальнай мадэлі рэпрадуктыўнага здароўя і планавання сям’і ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады, Нацыянальнай мадэлі рэпрадуктыўнага здароўя і планавання сям’і і сацыяльна-псіхалагічнай тэхналогіі «Бацькоўскі ўніверсітэт» можна пачытаць на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

2019 год стаў другім самым цёплым годам за гісторыю назіранняў і заканчэннем самага цёплага дзесяцігоддзя (2010-2019 гады) за ўсю гісторыю назіранняў. У 2019 годзе былі зафіксаваныя новыя рэкордныя ўзроўні вуглякіслага газу (CO2) і іншых парніковых газаў у атмасферы. Прыняцце тэрміновых мер па барацьбе са змяненнем клімату і яго наступствамі з’яўляецца адной з задач Мэты ўстойлівага развіцця 13.

У 2016 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да Парыжскага пагаднення, а раней – да Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату і Кіёцкага пратаколу. Беларусь узяла на сябе абавязацельствы забяспечыць да 2030 года скарачэнне выкідаў парніковых газаў не менш чым на 28% ад узроўню 1990-га. Для рэалізацыі Парыжскага пагаднення па клімаце прадугледжана распрацоўка нацыянальнай стратэгіі доўгатэрміновага развіцця Беларусі з нізкім узроўнем выкідаў парніковых газаў на перыяд да 2050 года. Стратэгію падрыхтуе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі на працягу 2021-2022 гадоў.

Уклад у скарачэнне выкідаў парніковых газаў – гэта развіццё аднаўляльных крыніц энергіі, прымяненне энергаэфектыўных тэхналогій, павелічэнне лясістасці, развіццё электратранспарту, які, акрамя памяншэння выкідаў у атмасферу, зніжае ўзровень шуму і павышае якасць жыцця ў гарадскім асяроддзі.
 

У рамках праекта Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці ў Беларускім дзяржаўным універсітэце створаны Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый. Ініцыятыву ў Беларусі рэалізуе Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

Задача Цэнтра – спрасціць пошук інфармацыі пра існуючыя навуковыя дасягненні і дапамагчы ў навуковай працы маладым даследчыкам і выкладчыкам. Гэта магчыма дзякуючы доступу да патэнтавых і непатэнтных баз дадзеных Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, НЦІУ і іншых тэматычных рэсурсаў. Таксама на пляцоўках цэнтра сумесна з НЦІУ будуць праводзіцца канферэнцыі, семінары, кансультацыйныя і навучальныя мерапрыемствы, прысвечаныя прававой ахове і выкарыстанню аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Стварэнне такіх цэнтраў спрыяе дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця 9 «Індустрыялізацыя, інавацыя і інфраструктура». Інавацыі дапамагаюць вызваліць эканамічныя сілы, якія ствараюць занятасць і прыбытак. Яны іграюць ключавую ролю ва ўкараненні і прасоўванні новых тэхналогій, садзейнічанні міжнароднаму гандлю і забеспячэнні эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў. Актывізацыя навуковых даследаванняў мае ключавое значэнне для дасягнення МУР 9.

На пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь была разгледжана і зацверджана Нацыянальная стратэгія развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года.

У Стратэгіі нададзеная ўвага актуальным тэндэнцыям і перспектывам развіцця турызму ў сучасным свеце, пазначаная актуальная сітуацыя і патэнцыял развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь, вызначаныя ключавыя арыенціры развіцця турызму. Стратэгія будуецца на аснове аналізу сусветных тэндэнцый, актуальнага стану сферы турызму ў Рэспубліцы Беларусь, максімальнага выкарыстання турыстычнага патэнцыялу краіны, у тым ліку інтэграцыі намаганняў з боку сумежных галін і відаў дзейнасці.

Рэалізацыя Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года будзе спрыяць дасягненню Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года з дапамогай павелічэння ўкладу турызму ў эканоміку краіны, які забяспечвае яе інавацыйнае развіццё, высокі ўзровень канкурэнтаздольнасці, стварэнне новых працоўных месцаў і рост якасці жыцця насельніцтва. Адной з мэт Стратэгіі з’яўляецца пашырэнне практычнага ўкаранення акселератараў дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў турызме і ўваходжанне Рэспублікі Беларусь у лік 100 дэстынацый устойлівага турызму.

Азнаёміцца са Стратэгіяй можна на сайце belarustourism.by

Маладзёжны пасол Мэт устойлівага развіцця – гэта прадстаўнік студэнцкага асяроддзя, якого выбіраюць на год для прасоўвання Мэт устойлівага развіцця. Маладзёжныя паслы МУР папулярызуюць Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года сярод моладзі, інфармуюць яе аб механізмах дасягнення паказчыкаў устойлівага развіцця на лакальным і нацыянальным узроўнях, дапамагаюць набываць маладым людзям веды і прафесійныя кампетэнцыі XXI стагоддзя, асвойваць ідэі і прынцыпы ўстойлівага развіцця.

Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу:

– быць студэнтам вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь;

– валодаць беларускай і рускай мовамі (валоданне іншымі афіцыйнымі мовамі ААН – перавага);

– мець вопыт удзелу ці арганізацыі маладзёжных сацыяльна-значных ініцыятыў. У конкурсе могуць браць удзел студэнты, якім раней прысвойвалася званне «Маладзёжны пасол МУР»;

– валодаць навыкамі грамадскага лідэрства, публічных выступаў, блогінгу;

– мець магчымасць на працягу года актыўна прасоўваць ідэі Парадку 2030 і МУР сярод насельніцтва краіны і ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія прысвечаныя гэтай тэматыцы.

Конкурс «Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця – будучыня планеты ў нашых руках» праходзіць у два этапы. На першым этапе ўдзельніку да 10 лістапада 2020 года неабходна:

– выбраць адну з МУР, Маладзёжным паслом якой ён хацеў бы стаць, і зрабіць публікацыю ў сацыяльных сетках Vkontakte, Facebook ці Instagram на тэму «Чаму #ЯпасолМУРуБеларусі», пазначыўшы нумар адпаведнай Мэты і адзначыўшы акаўнты @moladz.by і @youthambassadors.sdgs. Старонка ўдзельніка ў сацыяльных сетках павінна быць адкрытай на працягу ўсіх этапаў конкурсу.

– запоўніць форму анлайн-заяўкі;

– накіраваць канцэпцыю сваёй дзейнасці ў якасці Маладзёжнага пасла ЦУР па абранай мэце на перыяд з 5 студзеня 2021 года да 5 студзеня 2022 года ў арганізацыйны камітэт па адрасе электроннай пошты: dmoo@tut.by. У назве файла павінны быць названыя прозвішча і ініцыялы канкурсанта і нумар мэты. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайтах nchtdm.by і moladz.by.

Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны і зацверджаны Перспектыўны план на 2020-2030 гады па распрацоўцы дзяржаўных і міждзяржаўных стандартаў для рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця. З планам можна азнаёміцца па спасылцы.

У раздзеле, які прысвечаны Мэтам устойлівага развіцця на сайце Нацыянальнага фонду тэхнічных нарматыўных прававых актаў, прыведзены пералік Мэт устойлівага развіцця са спасылкамі на дзяржаўныя стандарты Рэспублікі Беларусь і міжнародныя стандарты ISO, якія адпавядаюць кожнай з мэт.

Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў фарміруецца і вядзецца Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Крыніцамі камплектавання Нацыянальнага фонду тэхнічных нарматыўных прававых актаў з’яўляюцца дзяржаўныя органы, якія сцвярджаюць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, рэгіянальныя і нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Для дасягнення Мэт устойлівага развіцця неабходныя сумесныя намаганні ўрадаў, арганізацый і грамадзянскай супольнасці ў цэлым. Эфектыўнымі інструментамі для дасягнення і рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця з’яўляюцца стандарты, якія ўносяць значны ўклад у кожную з іх.

Рэспубліканскі конкурс «Энергамарафон» штогод праводзіцца Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь у рамках выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы» і для павышэння інфармаванасці насельніцтва пра Мэту ўстойлівага развіцця 7.

У конкурсе бяруць удзел дзеці і школьныя калектывы: гэта дапамагае ім даведацца больш пра важнасць Мэты ўстойлівага развіцця 7 «Забеспячэнне ўсеагульнага доступу да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх». У намінацыях конкурсу – асвета насельніцтва наконт эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў, інфармацыйная праца ў сферы энергазберажэння ва ўстановах адукацыі, практычныя і культурна-відовішчныя мерапрыемствы па прасоўванні эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў.

З вынікамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

Па выніках маніторынгу прагрэсу ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны статыстычны буклет «Беларусь на шляху дасягнення Мэт устойлівага развіцця, 2020».

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат) забяспечвае каардынацыю дзейнасці па маніторынгу і ацэнцы рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў Рэспубліцы Беларусь.

Прагрэс у дасягненні МУР адсочваецца на падставе аналізу дадзеных па нацыянальных паказчыках МУР. У публікацыі з дапамогай інфаграфікі прадстаўленыя паказчыкі, якія адлюстроўваюць устойлівае развіццё Рэспублікі Беларусь па кожнай з 17 МУР за пяцігадовы перыяд, у тым ліку ў разрэзе міжнародных рэйтынгаў, такіх як індэксы чалавечага развіцця, харчовай бяспекі і гендарнага разрыву і іншых.

Статыстычны буклет можна спампаваць на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь на рускай і англійскай мовах, а таксама ў раздзеле База даных па МУР.

З дадзенымі па паказчыках МУР можна азнаёміцца на Нацыянальнай платформе прадстаўлення справаздачнасці па паказчыках МУР.

КАРТА САЙТА