Сусветны дзень псіхічнага здароўя адзначаецца ў свеце з 1992 года па ініцыятыве Сусветнай федэрацыі псіхічнага здароўя і пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Яго мэта – інфармаваць аб праблемах псіхічнага здароўя, спосабах яго ўмацавання, прафілактыцы і лячэнні псіхічных расстройстваў. Кожны год гэты дзень прысвечаны пэўнай тэме, у 2020 годзе – «Псіхічнае здароўе даступнае ўсім».
Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце – важныя складнікі ўстойлівага развіцця (МУР 3). Адна з задач МУР 3 – да 2030 года паменшыць на траціну заўчасную смяротнасць ад неінфекцыйных захворванняў з дапамогай прафілактыкі, лячэння і падтрымання псіхічнага здароўя і дабрабыту. Псіхічныя расстройствы – гэта другая найбольш істотная прычына цяжару хваробаў у Еўрапейскім рэгіёне і частая прычына інваліднасці.
З інфармацыяй пра аказанне псіхіятрычнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь, статыстыкай па захворванні і інваліднасці, якія звязаныя з псіхічнымі захворваннямі, а таксама аб зменах у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі» можна азнаёміцца на сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Маладзёжны медыяфестываль «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» з’яўляецца часткай Плана мерапрыемстваў маладзёжнай кампаніі «Насустрач будучаму, якога мы хочам», якая праходзіць у рамках святкавання 75-годдзя ААН. Фінал прайшоў 25 верасня 2020 г. у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
У фінал медыяфестывалю выйшлі 19 відэаролікаў, што былі створаныя камандамі сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў і ВНУ з Магілёўскай, Брэсцкай, Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Ролікі прысвечаныя наступным тэмам: «Мы – агенты ўстойлівых перамен», «Насустрач новай этыцы Зямлі», «Будучыня, якую мы хочам: ААН-75», «Клімат змяняецца. А ты?», «Раскажы пра Мэты ўстойлівага развіцця» і «Беларусь інклюзіўная». Работы прызёраў пакажуць на тэматычнай дыскусійнай пляцоўцы «Насустрач будучыні, якую мы хочам: моладзевая пазіцыя» ў снежні 2020 года.
Фота: belarus.un.org
23 чэрвеня 2020 г. у рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці. Пасяджэнне Савета па ўстойліваму развіццю адкрыў Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця Анатоль Ісачанка. У сваім выступе Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця звярнуў увагу на тое, што цяпер ключавая ўвага павінна быць нададзена распрацоўцы праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года і дзяржаўных праграмах на наступныя 5 гадоў з улікам Мэтаў ўстойлівага развіцця. На думку Анатоля Ісачанкі, лакалізацыя Мэтаў устойлівага развіцця – найважнейшы крок у імплементацыі парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў Рэспубліцы Беларусь. Паводле яго слоў, асноўныя драйверы рэгіянальнага ўстойлівага развіцця – спецыялізацыя, комплекснасць, ініцыятыва і супрацоўніцтва.
З інфармацыяй аб партнёрстве і ўкладзе агенцтваў сістэмы ААН у рэалізацыю парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў Рэспубліцы Беларусь выступіла Іаана Казана-Вішнявецкі, пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь.
На пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці была разгледжана праца ўсёй архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця. Члены савета па ўстойліваму развіццю прадставілі кароткія справаздачы аб праведзенай працы і перспектывах на бліжэйшы год. З інфармацыяй аб праведзенай працы і прапановамі па ўмацаванні партнёрства паміж Саветам па ўстойлівым развіцці, бізнесам і грамадскімі арганізацыямі выступілі каардынатары партнёрскай групы ўстойлівага развіцця.
Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі актуальныя пытанні, звязаныя з устойлівым развіццём ва ўмовах пандэміі COVID-19, магчымасці і патрэбы для пераадолення яе наступстваў, а таксама пытанні распрацоўкі міжнародных праграм і дакументаў па ўстойлівым развіцці.
У 2020 годзе тэма Сусветнага дня барацьбы з апустыньваннем і засухай гучыць як «Харчаванне. Кармы. Валакно». На сённяшні дзень 70 % усіх земляў свету ўжо выведзены з натуральнага стану, што стварае залішнюю нагрузку на прадуктыўнасць і здароўе незаменных зямельных рэсурсаў.
Захаванне і аднаўленне земляў з’яўляецца складовай часткай выканання Мэтаў устойлівага развіцця (1, 2, 13, 15) і прыносяць шматлікія спадарожныя выгады.
У сучасным глабалізаваным свеце нашы ежа і адзенне аказваюць ўздзеянне на землі за тысячы кіламетраў ад нас. Але кожны можа абараніць зямельныя рэсурсы, калі трохі зменіць сваё жыццё, што дапаможа падтрымаць дабрабыт мясцовага насельніцтва і ўстойлівае прадастаўленне экасістэмных паслуг. Для гэта купляць ежу і адзенне без празмернасцяў, каб аб’ем харчовых адходаў і непатрэбнага адзення стаў мінімальным.
У Рэспубліцы Беларусь таксама звяртаюць увагу на прадухіленне дэградацыі земляў. Рэалізуецца адпаведны Нацыянальны план дзеянняў: праводзіцца экалагічная рэабілітацыя участкаў парушаных тарфянікаў, лесаўзнаўленне на месцах лясных пажараў і лесаразвядзенне на развяваемых пясках, схілах, ярах. Пашыраецца выкарыстанне тэхналогій мінімальнай апрацоўкі глебы і дакладнага земляробства пры ўнясенні мінеральных угнаенняў і сродкаў абароны раслін, што дазваляе мінімізаваць паступленне хімічных рэчываў у глебу. З пытаннем прадухілення дэградацыі земляў працуюць навуковыя ўстановы: Інстытут глебазнаўства і аграхіміі, Белдзяржуніверсітэт і Інстытут лесу. Падпісана Дамова аб супрацоўніцтвы па паўторным забалочванні тарфянікаў у Гомельскай вобласці пры падтрымцы Ўрада Рэспублікі Карэя і Канвенцыі ААН па барацьбе з апустыньваннем у рамках 2-й фазы праекта «Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі». Распрацоўваецца Нацыянальны план дзеянняў па прадухіленню дэградацыі земляў на 2021 – 2025 гады. Ён павінен будзе спрыяць затрымліванню вады і ўзняццю ўзроўня грунтовых вод, ўзнаўляць практыку стварэння полеахоўных насаджэнняў і змяшчаць іншыя меры па прадухіленню дэградацыі земляў.
Сайт sdgs.by дапоўнены раздзелам «Мэты ўстойлівага развіцця на яснай мове». У раздзеле прадстаўлены прэамбула, Слоўнік і кожная з Мэтаў ўстойлівага развіцця.
Ясная мова зразумела людзям, якія перажываюць цяжкасці ў чытанні і разуменні тэксту. У ёй скарочаны слоўнік, спрошчана структура выказванняў, а тэкст пішацца і размяшчаецца па пэўных правілах.
Прымяненне яснай мовы спрыяе інклюзіі і пабудове справядлівага грамадства для ўсіх. У Нацыянальным плане дзеянняў па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017-2025 гады, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2017 г. № 451, адзначана, што для пашырэнне аб’ёму інфармацыйнага асяроддзя для людзей з парушэннем слыху, прамовы і (або) гледжання патрабуецца забяспечыць паўнавартаснае ўспрыманне імі інфармацыі, якая падаецца ў інфармацыйных і мастацкіх праграмах радыё і тэлебачання.
Раздзел «Мэты ўстойлівага развіцця на ясным мове» створаны ў межах праекта ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА «Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь».
Інфармацыя аб Мэтах устойлівага развіцця на яснай мове падрыхтавана грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» па замове ПРААН у Рэспубліцы Беларусь.
У красавіку-маі 2020г. у Рэспубліцы Беларусь у рамках моладзевай кампаніі «Насустрач будучыні, якую мы хочам», прысвечанай 75-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прайшла серыя адкрытых рэгіянальных дыскусій «Будучыня, якой мы хочам: нашы ідэі і дзеянні».
Удзельнікамі дыскусій сталі навучэнцы педагагічных класаў і школ-удзельніц Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», Моладзевыя паслы МУР і студэнты рэгіянальных вну, педагагічныя работнікі. Тэматыка рэгіянальных дыскусій ахоплівала розныя аспекты дзейнасці агенцтваў ААН у Рэспубліцы Беларусь, актуальныя праблемы рэгіёна і магчымасць уключэння моладзі ў іх вырашэнне. Найбольш актыўнае абмеркаванне выклікалі пытанні:
Лагічным працягам абмеркавання праблем, закранутых у ходзе рэгіянальных дыскусій, стане ўключэнне моладзі ў рэалізацыю сацыяльна значных праектаў і іх удзел у серыі моладзевых акцый і ініцыятыў «Нікога не пакінем у баку» і медыяфестывалі «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё».
Даведка: Моладзевая кампанія «Насустрач будучыні, якую мы хочам» ініцыявана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь. Арганізатарамі дыскусій выступілі офіс пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь, агенцтва ААН, БДПУ і Асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», рэгіянальныя ВНУ – члены кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі.
Комплексную падтрымку мерапрыемствам моладзевай кампаніі «Насустрач будучыні, якую мы хочам» аказвае Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ, на сайце якога можна знайсці дэталёвую інфармацыю аб праведзеным марафоне адкрытых рэгіянальных дыскусій.
Справаздача «Пакаленне 2030» аб дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця ў інтарэсах дзяцей і падлеткаў падрыхтавана ў рамках плана супрацоўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь па выніках выканання Дзяржаўнай навуковай установай «Навукова-даследчы інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» даследавання інвестыцый дзяржавы ў развіццё патэнцыялу дзяцей і падлеткаў для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця.
У справаздачы прадстаўлены аналіз базавага ўзроўню паказчыкаў МУР, якія характарызуюць становішча дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь. Ён складаецца з двух раздзелаў: у першым разглядаецца сацыяльна-эканамічнае становішча дзяцей і падлеткаў Беларусі з улікам фокусу на дасягненне МУР. У другім раздзеле сфармуляваны мэта, задачы і прыярытэтныя напрамкі палітыкі ў галіне ўстойлівага развіцця дзяцей і падлеткаў да 2035 года. Даследаванне прадаставіла доказную аснову для распрацоўкі праекта падзелу аб устойлівым развіцці ў інтарэсах дзяцей і падлеткаў для Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года.
Арыентацыя на будучыя пакалення (на дзяцей і падлеткаў) з’яўляецца адным з чатырох акселератараў дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. З поўным тэкстам справаздачы можна азнаёміцца па спасылцы.
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма з праектам аб Мэтах устойлівага развіцця «Школа зялёнага валанцёра: 17 МУР» выйшаў у фінал конкурсу Green Gown Awards-2020 у намінацыі «Уцягнутасць студэнтаў». Пераможцаў абвесцяць 8 ліпеня 2020 года падчас правядзення палітычнага форуму ААН высокага ўзроўню па пытаннях устойлівага развіцця.
Праект «Школа зялёнага валанцёра» рэалізуецца рэсурсным цэнтрам Green Office BSPU. Каардынатары цэнтра разам са студэнтамі універсітэта абмяркоўваюць прынцыпы і спосабы дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця і важнасць адукацыі для ўстойлівага развіцця.
Конкурс Green Gown Awards праводзіцца пры падтрымцы Праграмы ААН па навакольным асяроддзі. Мэта конкурсу – папулярызацыя ініцыятыў і пошук лідараў у галіне ўстойлівага развіцця, умацаванне супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі, бізнесам, дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі. З праектамі фіналістаў у розных намінацыях можна пазнаёміцца ў брашуры Green Gown Awards-2020.
КАРТА САЙТА