Вясновы абрад «Юр’еўскі карагод» быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА на XIV сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Багаце. Матэрыялы для дасье рыхтавалі прадстаўнікі Міністэрства культуры, эксперты і ўдзельнікі абраду пры ўдзеле Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА ў Парыжы, Міністэрства замежных спраў.
Абрад унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Таксама статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаюць тэатральны феномен спектакля «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, традыцыя вясновых карагодаў на Вялікдзень і на велікодным тыдні, традыцыя правадоў зімы ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна, калядны абрад «Конікі» у Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, традыцыі падрыхтоўкі ўнікальнага торта банкухі ў гарадскім пасёлку Поразава Гродзенскай вобласці і стварэння дываноў-карцін з саломкі на чорным палатне (вёска Рухава, аграгарадок Палажэвічы і Старыя Дарогі Мінскай вобласці).
Уключэнне мясцовых абрадаў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны і ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў мае важнае значэнне для ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні. Гэта спрыяе павышэнню статусу дадзенай мясцовасці, захаванню яе прывабнасці для мясцовых жыхароў і папулярызацыі ў турыстаў, а адпаведна, занятасці і годнай працы для мясцовага насельніцтва, стварэнню інфраструктуры, пабудове жыццястойкіх населеных пунктаў і міралюбных і адкрытых супольнасцяў у інтарэсах устойлівага развіцця (МУР 8, 9, 11, 12, 16).
«Юр’еўскі карагод» – трэці элемент Беларусі ў Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Першым стаў беларускі абрад «Калядныя Цары» у вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці (2009 год), другім – «Урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)» у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (2018 год).
Юр’еўскі карагод праводзяць у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Гэта веснавы абрад, які ўключае ў сябе рытуальныя песні, магічныя дзеянні і забавы. Ён праводзіўся для ўрадлівасці зямлі і дабрабыту. Да свята ва ўсёй вёсцы дамы і двары прыбіраюцца, людзі рыхтуюць святочную традыцыйную вопратку, выпякаюць і ўпрыгожваюць абрадавы хлеб, а затым урачыстая працэсія ідзе праз вуліцы вёскі да засеянага поля.
Глабальны фестываль акцый (SDG Global Festival Action) з’яўляецца штогадовым мерапрыемствам, якое арганізуе супольнасць актывістаў Мэтаў ўстойлівага развіцця. Місія фестывалю – натхніць на дзеянні па дасягненню МУР.
Глабальны фестываль дзеянняў у падтрымку МУР 2020 года пройдзе ў Боне 1–3 красавіка і стане пляцоўкай для сустрэч з ключавымі дзеячамі, актывістамі і лідарамі ў галіне МУР, выявіць найбольш інавацыйныя спосабы натхняць на дзеянні па дасягненні МУР і вывучыць пераўтварэнні, якія адбываюцца ў інтарэсах людзей і планеты.
Больш за 2000 удзельнікаў працэсу дасягнення МУР з усяго свету, уключаючы мастакоў, спецыялістаў па сацыяльных інавацыях, філантропаў, міжнародныя ўстановы і НДА, мясцовыя органы ўлады і нацыянальныя ўрады, навуковыя інстытуты і вядучыя прадпрыемствы аб’яднаюць намаганні для пошуку новых шляхоў стымулявання дзейнасці па дасягненню МУР.
Падаць заяўку на ўдзел можна да 10 студзеня 2020 года.
Чацвёрты Глабальны фестываль дзеянняў МУР стане важнай тычкай на шляху да паскарэння прагрэсу ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця, паколькі 2020 год стане стартавым этапам Дзесяцігоддзя дзеянняў. Кожная тэматычная секцыя фестывалю будзе прызначаная для сустрэч і кантактаў, абмену вопытам і вывучэння ідэй, падыходаў і метадаў, каб лепш падрыхтавацца да сумесных намаганняў па дасягненню мэтаў у галіне развіцця, якія сфармуляваныя ў Дэкларацыі тысячагоддзя.
Пленарныя пасяджэнні высокага ўзроўню аб’яднаюць лідэраў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, службовых асоб нацыянальных і мясцовых органаў улады, прагрэсіўных мысліцеляў і актывістаў, якія ажыццяўляюць пераўтварэнні, для абмеркавання палітычнага ландшафту, важнасці супрацоўніцтва і таго, як мясцовыя рашэнні вядуць да глабальных пераўтварэнняў. Штогод фестываль дапамагае ўдзельнікам паглыбіць веды пра МУР і заснаваны на практычным падыходзе да прасоўвання МУР. Тут можна будзе вывучыць палітыку, што звязаная з кліматычнымі мерамі, гендарнай роўнасцю і барацьбой з няроўнасцю.
Фестываль аб’ядноўвае сусветную супольнасць МУР: дзякуючы гэтаму ўмацоўваецца супрацоўніцтва і адбываюцца перамены. Сёлета нараўне з папулярнымі дэманстрацыйнымі пляцоўкамі арганізатары правядуць семінары па наладжванні кантактаў. На працягу ўсяго фестывалю ў прамым эфіры ў студыі SDG Live Studio пройдуць стратэгічныя прэзентацыі, гутаркі ў стылі TED, якія прысвечаныя акцыі SDG Action і інтэрв’ю з уплывовымі экспертамі. Медыя-партнёры і стваральнікі кантэнту змогуць выкарыстоўваць медыя-зону для таго, каб распавесці супольнасці пра самыя цікавыя падзеі фестывалю.
У выставачнай зоне можна будзе вывучыць практычны вопыт, што звязаны з пераўтварэннем дзеянняў на мясцовым узроўні ў глабальнае ўздзеянне. Гэта спецыяльная прастора, дзе пройдуць выступы і дэманстрацыі, інсталяцыі і віртуальныя туры.
Нарада экспертаў па вымярэнні беднасці і няроўнасці і семінар па гарманізацыі статыстыкі беднасці для вымярэння МУР 1 у краінах УЕКЦА, якія арганізавала ЕЭК ААН, адбыліся ў Жэневе 4–6 снежня.
У нарадзе і семінары прыняла ўдзел намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, кіраўнік міжведамаснай рабочай групы па маніторынгу і ацэнцы дасягнення МУР Савета па ўстойлівым развіцці Кухарэвіч Алена Іванаўна.
Удзельнікі нарады разгледзелі пытанні, якія тычацца вымярэння беднасці і няроўнасці, у прыватнасці дэзагрэгацыі паказчыкаў беднасці для маніторынгу Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, рэпрэзентатыўнасці і дакладнасці выбаркі ў абследаваннях, уплыву на беднасць сацыяльных выплат, выкарыстання адміністрацыйных дадзеных для вымярэння, азнаёміліся з перадавымі міжнароднымі напрацоўкамі ў дадзенай галіне. Прадстаўнікі краін-удзельніц вывучылі вопыт Беларусі па ацэнцы шматмернай беднасці.
Удзельнікі семінара абмяняліся досведам у сферы развіцця статыстычнага патэнцыялу па вымярэнні беднасці і вызначэнні асноўных напрамкаў далейшых дзеянняў па гарманізацыі статыстыкі беднасці. А. І. Кухарэвіч распавяла ўдзельнікам семінара пра дасягненне Рэспублікай Беларусь прагрэсу ў вымярэнні МУР 1 і гарманізацыі статыстыкі беднасці ў рамках маніторынгу МУР 1.
Даведачна:
Мэта ўстойлівага развіцця 1 гучыць як «Паўсюдная ліквідацыя галечы ва ўсіх яе формах». Задачы Мэты:
Вывучыць справаздачнасць па паказчыках Мэты ўстойлівага развіцця 1 можна на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
3 снежня 2019 года ў бізнэс-цэнтры СЭЗ «Гомель-Ратон» адбылося пашыранае пасяджэнне рэгіянальнай групы ўстойлівага развіцця ў фармаце семінара «Лакалізацыя Мэт устойлівага развіцця ў Гомельскай вобласці». Мерапрыемства арганізаваў Гомельскі аблвыканкам.
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Гомельскай і іншых рэгіянальных груп устойлівага развіцця, устаноў адукацыі і навукі, грамадскіх аб’яднанняў, міжнародных арганізацый. Партнёрамі мерапрыемства выступілі ПРААН, ЮНІСЕФ, ЮНФПА, Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі.
На семінары быў прадстаўлены міжнародны, нацыянальны і мясцовы вопыт, перадавыя практыкі і атрыманыя ўрокі на шляху да выканання Парадку – 2030. Абмеркаванне дазволіла ўдзельнікам лепш зразумець выклікі, якія стаяць перад рэгіёнам і краінай у цэлым і разгледзець стратэгічныя, інстытуцыйныя і практычныя меры па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў кантэксце Гомельскай вобласці.
У рамках працы семінара ўдзельнікі былі праінфармаваныя пра вынікі працы экспертна-кансультацыйнай місіі МАРЅ, якая працавала ў канцы 2017 года ў Беларусі. Экспертамі дадзенай місіі распрацаваная дарожная карта па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь, у якой Беларусі прапанаваныя платформы паскарэння дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця:
Удзельнікі семінара азнаёміліся з прыярытэтамі ўстойлівага развіцця краіны, якія закладзены ў праекце нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года, што распрацавала Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама з падыходамі да рэгіянальнага развіцця і маніторынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.
Вопытам распрацоўкі рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці падзяліліся прадстаўнікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Акрамя таго, быў прадстаўлены паспяховы вопыт міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння на прыкладзе Магілёўскай вобласці.
З разуменнем узаемазвязанасці трох аспектаў устойлівага развіцця – эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага – на семінары быў разгледжаны шэраг асобных скразных пытанняў.
Эканамічную секцыю адкрыў сваім выступленнем першы намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Андрэй Сабко: ён распавёў пра прыярытэты і кірункі эканамічнага развіцця Гомельшчыны. Кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Гомель-Ратон» Антаніна Яжова і дырэктар ААТ «Гомельскі тэхнапарк» Дзмітрый Марозаў выступілі з паведамленнямі аб інавацыйным бізнэсе ў рэгіёне.
У сацыяльнай секцыі казалі пра сацыяльныя аспекты ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці; пра тое, як у інтарэсах ўстойлівага развіцця могуць супрацоўнічаць дзяржаўныя структуры і грамадскія аб’яднанні; а таксама пра тое, як прымяняецца механізм грамадскага ўдзелу на практыцы. У экалагічнай секцыі паднялі пытанні выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў, аховы лясоў, стану водных рэсурсаў рэгіёну, а моладзевы пасол Мэтаў ўстойлівага развіцця Ілля Бараўцоў прадставіў праект выкарыстання дажджавой вады ў бытавых мэтах.
Семінар праводзіўся пры падтрымцы праекта ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА «Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь» і Праграмы падтрымкі Беларусі Федэратыўнага ўрада Германіі.
3 снежня 2019 года ў бізнэс-цэнтры СЭЗ «Гомель-Ратон» адбылося пашыранае пасяджэнне рэгіянальнай групы ўстойлівага развіцця ў фармаце семінара «Лакалізацыя Мэтаў устойлівага развіцця ў Гомельскай вобласці». Мерапрыемства арганізаваў Гомельскі аблвыканкам.
На семінары быў прадстаўлены міжнародны, нацыянальны і мясцовы вопыт, перадавыя практыкі і атрыманыя ўрокі на шляху да выканання Парадку – 2030. Абмеркаванне дазволіла ўдзельнікам лепш зразумець выклікі, якія стаяць перад рэгіёнам і краінай у цэлым і разгледзець стратэгічныя, інстытуцыйныя і практычныя меры па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця ў кантэксце Гомельскай вобласці.
Прэзентацыі:
Акселератары Мэтаў устойлівага развіцця (Мінчанка Наталля Уладзіміраўна, саветнік па МУР праекта ПРААН / ЮНІСЕФ / ЮНФПА «Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь»)
Маніторынг паказчыкаў па Мэтах устойлівага развіцця на нацыянальным і мясцовым узроўнях (Батасава Наталля Аляксандраўна, намеснік начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці)
Рэгіянальны аспект у праекце НСУР-2035 (Берчанка Наталля Генадзьеўна, намеснік дырэктара па навуковай працы навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі)
Міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне. Вопыт Магілёўскай вобласці (Сяргей Васільевіч Тарасюк, дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый; Марыненка Павел Леанідавіч, намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама)
Аб удасканаленні работы ў сферы развіцця партнёрства і агульнага ўдзелу грамадзян для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця на прыкладзе Брагінскага раёна (Калясан Аляксандр Іванавіч, старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў)
Эканамічнае развіццё Гомельскай вобласці – прыярытэты і напрамкі (Сабко Андрэй Пятровіч, першы намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама, кіраўнік сектаральнай групы па эканамічных пытаннях)
Пра дзейнасць СЭЗ «Гомель-Ратон» (Яжова Антаніна Ізотаўна, кіраўнік адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон»)
Гомельскі тэхнапарк – тэрыторыя інавацыйнага бізнесу (Марозаў Дзмітрый Мікалаевіч, дырэктар ААТ «Гомельскі тэхнапарк»)
Партнёрства грамадскіх аб’яднанняў і дзяржаўных структур у інтарэсах устойлівага развіцця Гомельскай вобласці (Залатароў Генадзь Рыгоравіч, Старшыня ГАГА «Інваліды-спінальнікі»)
Практыка прымянення механізму грамадскага ўдзелу ў рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці (Багданец Ірына Іванаўна, дырэктар прыватнай установы «Тэрыторыя развіцця – 21 стагоддзе», член рэгіянальнай партнёрскай сеткі сацыяльных НКА Гомельшчыны)
Моладзевая грамадская арганізацыя ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця ў Гомельскай вобласці (Ліпоўская Юлія Віктараўна, другі сакратар Гомельскага абласнога камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»)
Здаровыя гарады і пасёлкі (Дзям’янцава Анастасія Іванаўна, в. а. загадчыка аддзела грамадскага здароўя ДУ «Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»)
Павышэнне ўзроўню выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў, аб’ёмаў збору (выкарыстання) другасных матэрыяльных рэсурсаў (Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч, старшыня Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, кіраўнік сектаральнай групы па экалагічных пытаннях)
Ахова лясоў у лесагаспадарчых установах Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання (Царыкава Т. Н., інжынер па ахове і абароне лесу Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання)
Водныя рэсурсы Гомельскай вобласці, іх стан і ахова (Кавалёва Аксана Уладзіміраўна, загадчыца кафедры экалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны)
28 лістапада 2019 года другі раз у Мінску прайшлі штогадовыя публічныя слуханні сацыяльна адказных кампаній.
У публічных слуханнях, якія фонд «Добра» арганізаваў у партнёрстве з ААТ «ААБ Беларусбанк», прынялі ўдзел прадстаўнікі бізнэс-кампаній, дзяржаўных органаў і міжнародных арганізацый – бо карпаратыўная сацыяльная адказнасць як раз і прадугледжвае партнёрства бізнэсу, улады і грамадства, а таксама ўкараненне статэгіі ўстойлівага развіцця ў кожную арганізацыю.
Удзельнікі публічных слуханняў абмеркавалі, чаму для кампаній выгадна ўдзельнічаць у вырашэнні сацыяльных пытанняў – гэта ў сваю чаргу будзе спрыяць паскарэнню дасягнення Мэт устойлівага развіцця.
Аляксандр Скрабоўскі, дырэктар фонду «Добра», каардынатар партнёрскай групы ўстойлівага развіцця па ўзаемадзеянні з бізнэсам, звярнуў увагу на неабходнасць інавацыйных падыходаў, якія дазволяць і рабіць важныя для грамадства справы, і зарабляць. Сацыяльная адказнасць – гэта гарантыя прэстыжу і стабільнага росту кампаніі. «Сусветная практыка паказвае, што сацыяльна адказны бізнэс расце хутчэй. І ў далейшым спажыўцы ўсё больш будуць патрабаваць сацыяльна адказных паводзінаў ад кампаній», – адзначыў ён.
Сярод паспяховых праектаў, якія былі прадстаўлены на публічных слуханнях, – праекты ў сферы зааабароны і экалогіі, медыцыны і адукацыі. Гэта, напрыклад, «Настаўнік для Беларусі» (пры падтрымцы «БПС-Сбербанк»), праект «Старшы спецыяліст» (сетка аптэк ADEL), адкрыццё дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і навучанне касіраў мове жэстаў («Беларусбанк») і іншыя.
Таксама год таму фонд «Добра» анансаваў з’яўленне індэкса, які ацэніць карпаратыўную ўстойлівасць і адказнасць беларускіх кампаній. Індэкс – гэта лічбавы паказчык, які створаны для ацэнкі і самаацэнкі дзейнасці кампаніі ў сферы ўстойлівага развіцця і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Ацэньваюцца кампаніі па чатырох групах крытэрыяў: працоўныя адносіны і правы чалавека, добрасумленныя дзелавыя практыкі, спажыўцы і ўдзел у жыцці супольнасцяў, навакольнае асяроддзе. Усяго прадстаўлены 134 паказчыкі. Па выніках апытання кожнай кампаніі прысвойваецца індэкс сацыяльнай устойлівасці і адказнасці – лічба ад 0 да 12. Ацэнку прайшлі ўжо 23 беларускія кампаніі.
За доўгатэрміновы ўклад ва ўстойлівае развіццё Рэспублікі Беларусь «Белгазпрамбанк», «Беларусбанк» і кампанія «Адані» былі ўзнагароджаныя падзякамі Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Марыяны Шчоткінай і фонду «Добра». Яшчэ пяць прадстаўнікоў бізнэс-супольнасці ўзнагароджаныя за новыя практыкі адказнага бізнесу ў Беларусі.
25–28 лістапада 2019 года ў Мінску пайшоў трэці міжнародны семінар па ўкараненні Інтэграванай асновы геапрасторавай інфармацыі.
Семінар быў накіраваны на павышэнне і паглыбленне дасведчанасці, ведаў і разумення Інтэграванай асновы геапрасторавай інфармацыі ААН (ІАГІ) і інтэграцыйнай ролі геапрасторавай інфармацыі. На семінары былі разгледжаныя пытанні наяўнасці і даступнасці геапрасторавай інфармацыі і яе інтэграцыі са статыстыкай і іншымі дадзенымі, у прыватнасці, патрэбнасці ў дадзеных у падтрымку нацыянальных прыярытэтаў развіцця і рэалізацыі на нацыянальным узроўні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
На семінары была разгледжаная Глабальная статыстычная геапрасторавая аснова ў якасці важнага злучнага звяна, якое дазваляе інтэграваць шэраг дадзеных як ад статыстычных, так і ад геапрасторавых супольнасцяў, і вырабляць стандартызаваныя і інтэграваныя статыстычныя дадзеныя з выкарыстаннем геапрасторавых дадзеных; развіццё нацыянальных інфраструктур прасторавых дадзеных; арыентаванне на палітыку і працэс прыняцця рашэнняў, якія заснаваныя на дадзеных.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў семінара звярнуліся Цім Трэйнар (Міжнародная картаграфічная асацыяцыя), Іна Мядзведзева (Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь), Аляксандра Салаўёва (Пастаянны прадстаўнік праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь), Кэрал Агіус (Рэгіянальны камітэт Упраўлення глабальнай геапрасторавай інфармацыяй ААН для Еўропы).
На семінары былі адзначаны поспехі і лідарства Беларусі ў прасоўванні Мэт устойлівага развіцця і інтэграцыі геапрасторавай інфармацыі ў статыстыку.
У рамках першай сесіі ЧыХай Тэа (Сакратарыят ААН, Упраўленне глабальнай геапрасторавай інфармацыяй) спыніўся на мэтах семінара. Геапрасторавая інфармацыя адлюстроўвае фізічны свет, дзе адбываюцца ўсе дзеянні людзей. Важна стварыць адлюстраванне гэтай інфармацыі ў лічбавым выглядзе – і для дзяржавы, і для грамадзян, і для бізнэсу. Гэта дазваляе адсачыць, якія змены адбываюцца цяпер, прадказаць і змадэляваць тыя выклікі, з якімі мы сутыкнемся ў будучыні. XXI стагоддзе патрабуе ад нас сістэм збору, апрацоўкі і інтэрпрэтацыі дадзеных высокай якасці і з розных крыніц, каб прымаць рашэнні, заснаваныя на дакладнай інфармацыі. Гэта пацвярджаецца Дакладам аб дасягненні мэтаў устойлівага развіцця 2019 года, дзе гаворыцца, што для дасягнення сацыяльнай трансфармацыі нам спатрэбіцца рэагаваць больш хутка. Інтэграцыя геапрасторавай і статыстычнай інфармацыі дапаможа запоўніць прабелы ў дадзеных для маніторынгу МУР.
Фолькер Тойбе (Статыстычнае ўпраўленне EACT) прадставіў дзейнасць EACT па прасоўванні даступнасці сучасных, надзейных і якасных дадзеных для вытворчасці паказчыкаў. Даступнасць геапрасторавых дадзеных мае вялікае значэнне для кааперацыі ў галіне статыстыкі, інтэграцыі ў розныя статыстычныя сістэмы, правядзення трэнінгавых праграм і тэхнічнага партнёрства.
Стывен Вэйл (Статыстычны аддзел ЕЭК ААН) прадставіў дзейнасць ЕЭК ААН у падтрымку Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Мэты ўстойлівага развіцця прапануюць нам магчымасць паглядзець на дадзеныя з новага боку, будаваць вакол іх новыя партнёрства і такім чынам дапамагаць развіццю нашых супольнасцяў. Адзін з прыярытэтаў для рэгіёну Усходняй Еўропы – прасоўванне выкарыстання статыстычных дадзеных для Мэт устойлівага развіцця. Выкарыстанне геапрасторавых дадзеных дазваляе прадукаваць дэзагрэгіраваныя дадзеныя і ўвасабляць прынцып ўстойлівага развіцця «Нікога не пакінуць у баку». Больш інфармацыі можна знайсці ў Дарожнай карце па статыстыцы для МУР і на сайце Статыстычнага аддзела.
Кэрал Агіус (Сакратарыят UN-GGIM: Europe) прадставіла дзейнасць UN-GGIM: Europe па прасоўванні наяўнасці і даступнасці сучаснай, надзейнай і якаснай геапрасторавай інфармацыі для нацыянальных прыярытэтаў у галіне ўстойлівага развіцця. Яна падкрэсліла, што інтэграцыя дадзеных вельмі важная для вызначэння напрамкаў дзейнасці і прыняцця рашэнняў, заснаваных на фактах, а таксама для аналізу індыкатараў дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця і аналізу тых перашкод, якія ўзнікаюць перад дасягненнем Мэтаў ўстойлівага развіцця. Для гэтага будзе распрацаваны новы план да 2022 года з улікам Мэт устойлівага развіцця.
ЧыХай Тэа таксама прадставіў інтэграваную аснову геапрасторавай інфармацыі ў якасці механізму для комплекснага нацыянальнага кіравання геапрасторавай інфармацыяй – асноватворныя прынцыпы, мэты і стратэгічныя напрамкі для ўвасаблення стратэгічных канцэпцый высокага ўзроўню ў практычныя ўказанні і меры па ажыццяўленню.
Іншыя сесіі былі прысвечаны наступным тэмам:
У рамках першай сесіі ЧыХай Тэа (Сакратарыят ААН, Упраўленне глабальнай геапрасторавай інфармацыяй) спыніўся на мэтах семінара. Геапрасторавая інфармацыя адлюстроўвае фізічны свет, дзе адбываюцца ўсе дзеянні людзей. Важна стварыць адлюстраванне гэтай інфармацыі ў лічбавым выглядзе – і для дзяржавы, і для грамадзян, і для бізнэсу. Гэта дазваляе адсачыць, якія змены адбываюцца цяпер, прадказаць і змадэляваць тыя выклікі, з якімі мы сутыкнемся ў будучыні. XXI стагоддзе патрабуе ад нас сістэм збору, апрацоўкі і інтэрпрэтацыі дадзеных высокай якасці і з розных крыніц, каб прымаць рашэнні, заснаваныя на дакладнай інфармацыі. Гэта пацвярджаецца Дакладам аб дасягненні мэтаў устойлівага развіцця 2019 года, дзе гаворыцца, што для дасягнення сацыяльнай трансфармацыі нам спатрэбіцца рэагаваць больш хутка. Інтэграцыя геапрасторавай і статыстычнай інфармацыі дапаможа запоўніць прабелы ў дадзеных для маніторынгу МУР.Why we are here? Workshop objective and organization of work
EFTA Activities to promote the availability of geospacial data
UNECE activites in support of the 2030 Agenda for the sustainable development
Кэрал Агіус (Сакратарыят UN-GGIM: Europe) прадставіла дзейнасць UN-GGIM: Europe па прасоўванні наяўнасці і даступнасці сучаснай, надзейнай і якаснай геапрасторавай інфармацыі для нацыянальных прыярытэтаў у галіне ўстойлівага развіцця. Яна падкрэсліла, што інтэграцыя дадзеных вельмі важная для вызначэння напрамкаў дзейнасці і прыняцця рашэнняў, заснаваных на фактах, а таксама для аналізу індыкатараў дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця і аналізу тых перашкод, якія ўзнікаюць перад дасягненнем Мэтаў ўстойлівага развіцця. Для гэтага будзе распрацаваны новы план да 2022 года з улікам Мэтаў устойлівага развіцця.
Integrated geospacial information framework. Part 1: overarching strategic framework
Прэзентацыі семінара:
Национальная инфраструктура пространственных данных в Кыргызстане
Moldova: national spatial data infrastructure
Integrated geospatial information framework: country assessment of Ukraine
National arrangements in geospatial information management in Russia
Strengthening NSDIs and geospatial information management capacities
Система дистанционного зондирования Земли в Республике Беларусь
Менеджмент геопространственной информации в земельном кадастре
NSDI development in Georgia
ГИС-технологии для наращивания национального статистического потенциала
Integrated geospatial information framework in Armenia
Integration of geospatial, statistical or other data for fascilitating SDG indicators
Use of GIS-technologies in statistics
UNECE activities on inegrating statistical and geospatial information
Global statistical geospatial framework
Integrated geospatial information framework. Part 2: implementation guide
UN-GGIM: Europe activities
National initiatives and progress in implementing the inegrated geospatial information network
NSDI implementation
Integrated geospatial information framework in Moldova: state of play 2019
IGIF: national initiatives and progress
Integrated geospatial information framework. Part 3: Country-level action plans
Першы рэгіянальны форум «Умацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый» прайшоў 26–27 лістапада 2019 года ў Клічаве.
Мэта форуму – прадстаўленне і аналіз лепшых практык і выпрацоўка інавацыйных падыходаў па ўмацаванні міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый. Ключавыя Мэты ўстойлівага развіцця форуму – Мэта 17 (партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця), Мэта 8 (дастойная зарплата і эканамічны рост), Мэта 11 (устойлівыя гарады і населеныя пункты), Мэта 4 (якасная адукацыя), Мэта 5 (гендарная роўнасць), Мэта 9 (індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура), Мэта 12 (адказнае спажыванне і вытворчасць).
У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі ініцыятыўных груп, бізнэс-супольнасці, некамерцыйных і прыватных арганізацый, дзяржаўных органаў, выканаўчых камітэтаў Быхаўскага, Клічаўскага, Краснапольскага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама іншых абласцей Рэспублікі Беларусь; экспертнай супольнасці нацыянальнага ўзроўню; замежных і міжнародных арганізацый.
З прывітаннем да ўдзельнікаў Форуму звярнуліся Рабкавец Віктар Мікалаевіч, старшыня Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта; Язерская Святлана Аляксандраўна, старшыня Рэгіянальнага савета па ўстойліваму развіццю і старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў, і Тарасюк Сяргей Васільевіч, дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый.
Асноўнымі тэмамі форуму сталі ўмовы ўмацавання супрацоўніцтва мясцовых органаў улады, грамадскасці і бізнэсу для росту занятасці і самазанятасці і ўстойлівага пераходу ад эпізадычнай ініцыятыўнасці да пастаяннай дзелавой актыўнасці на мясцовым узроўні. Таксама ўдзельнікі абмеркавалі вопыт, падыходы і інавацыі па ўсталяванні і ўзмацненні партнёрства і кааперацыі мясцовых органаў улады, ініцыятыў і бізнесу як на раённым і міжраёнам узроўнях, так па іх узаемадзеянні з партнёрамі на рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўнях для павышэння ўстойлівасці мясцовага развіцця. Удзельнікі абмяняліся вопытам лепшых практык і інавацыйных падыходаў, накіраваных на ўмацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый. Былі прадстаўленыя наступныя даследаванні, практыкі і падыходы:
Таксама на форуме прайшлі дыскусіі на тэматычных пляцоўках: «Актывізацыя эканамічнага развіцця сельскіх раёнаў Беларусі: роля мясцовых уладаў (на аснове вынікаў праекта ЕС «Мэры за эканамічны рост«) і «Энергія, клімат і зялёная эканоміка як ключавыя аспекты ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні» (Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі).
У рамках сесіі «Ключавыя аспекты міжсектаральнага ўзаемадзеяння для росту занятасці і самазанятасці, павышэння ўстойлівага мясцовага развіцця і мясцовага ўкладу ў дасягненне мэт устойлівага развіцця» прагучалі наступныя паведамленні:
Падчас дыскусій удзельнікі абмеркавалі, якія ўмовы на мясцовым узроўні неабходныя для ўзмацнення міжсектаральнага ўзаемадзеяння для росту занятасці і самазанятасці і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый.
Форум завяршыўся панэльнай дыскусіяй «Кропкі росту і перспектывы для ўстойлівага мясцовага развіцця» і круглым сталом «Вопыт і перспектывы рэалізацыі праектаў для дасягнення прыярытэтаў ПМГ ПРААН / ГЭФ», падчас якіх удзельнікі вызначалі ключавыя акселератары (кропкі росту) мясцовага развіцця і падыходы па іх укараненню для росту занятасці і самазанятасці і лакалізацыі мэтаў ўстойлівага развіцця з улікам глабальных, нацыянальных і рэгіянальных выклікаў і прыярытэтаў развіцця.
Форум прайшоў у рамках праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэтам у партнёрстве з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раённымі выканаўчымі камітэтамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый, а таксама пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь, праграмы падтрымкі Беларусі федэратыўнага ўрада Германіі, іншых міжнародных арганізацый і прыватнага сектара.
27 лістапада 2019 года ў Гродне адбыўся трэці Міжнародны форум жанчын-лідараў. Мэта мерапрыемства – садзейнічанне жаночаму лідэрству, гендарнай роўнасці і ўдзелу жанчын у грамадска-палітычным жыцці на мясцовым узроўні. Шляхам дасягнення мэты арганізатары форуму бачаць ўмацаванне патэнцыялу і наладжванне кантактаў паміж жанчынамі, што ў канчатковым выніку спрыяе дасягненню мэтаў устойлівага развіцця.
Міжнародны форум жанчын-лідараў арганізавалі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Партнёрамі Форуму выступілі наступныя інстытуцыі: Гродзенскі аблвыканкам, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын», Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Рэспубліцы Беларусь, Савет Еўропы.
Дадзены Форум ладзіцца ў Беларусі трэці раз. Першы адбыўся ў чэрвені 2016 года, другі – у кастрычніку 2018-га. Сёлета Форум сабраў каля 90 удзельнікаў – прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і міжнародных арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і бізнэс-структур.
Абмеркаванне парадку Міжнароднага форуму жанчын-лідараў вялося ў межах трох паралельных тэматычных сесій:
1. Заахвочванне палітычнага ўдзелу жанчын на мясцовым узроўні.
На гэтай сесіі была паднятая праблема перашкод, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў палітыцы, быў прадстаўлены вопыт рэспублікі і замежжа, а таксама разгледжаны прыклады перадавой практыкі, якая падтрымлівае палітычны ўдзел жанчын на лакальным узроўні.
2. Баланс паміж працай і асабістым жыццём: міф ці рэальнасць?
Дадзеная сесія была прысвечана нацыянальнаму і міжнароднаму вопыту заахвочвання гендэрна- і сямейна-арыентаваных працоўных месцаў і мацярынства як карпаратыўнай каштоўнасці для працадаўцаў. Спікеры казалі пра развіццё сямейна-арыентаванай інфраструктуры і сацыяльнага асяроддзя ў якасці рухаючай сілы для ўзмацнення гендарнай роўнасці і пашырэння патэнцыялу жанчын у грамадскім і сямейным жыцці.
3. Роля універсітэтаў ва ўмацаванні лідарства жанчын на мясцовым узроўні.
На сесіі былі разгледжаны розныя магчымасці, якія універсітэты могуць даць і даюць для падрыхтоўкі жанчын-лідараў.
Мерапрыемства адкрывала Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. У сваім выступе кіраўнік ведамства распавяла пра бягучую выніковасць гендарнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, а таксама пра тыя задачы, што стаяць сёння перад чыноўнікамі, якія працуюць над пытаннямі забеспячэння гендарнай роўнасці ў краіне.
Міністр падкрэсліла, што ў плане гендарнай роўнасці Беларусь займае высокія пазіцыі ва многіх аўтарытэтных рэйтынгах. Так, у глабальнай справаздачы ПРААН «Даклад аб чалавечым развіцці 2018» рэспубліка займае 31-е месца па індэксе развіцця з улікам гендарнага фактару і 28-е месца па індэксе гендарнай няроўнасці. Таксама Беларусь займае лідзіруючую сярод краін СНД пазіцыю па індэксе магчымасцяў для дзяўчынак: 24-е месца сярод 144 краін свету.
«Мы шмат зрабілі для павышэння ўзроўню ўдзелу жанчын на рынку працы, скарачэння працоўнай сегрэгацыі і розніцы ў аплаце працы мужчын і жанчын, а таксама для садзейнічання балансу паміж працоўнымі і сямейнымі абавязкамі, падтрымкі прадпрымальніцкай дзейнасці сярод жанчын і пашырэння ўдзелу жанчын у прыняцці рашэнняў у галіне эканомікі на вышэйшым узроўні. Тым не менш, захоўваюцца важныя гендарныя разрывы, што перашкаджае прагрэсу ў галіне забеспячэння гендарнай роўнасці», – падкрэсліла Ірына Касцевіч.
Важна адзначыць, што Міжнародны форум жанчын-лідараў упершыню праводзіцца на рэгіянальным узроўні. З аглядкай на актуальную сітуацыю надзвычай важна, каб жанчыны мелі больш шырокія магчымасці і актыўна ўдзельнічалі ў сістэме мясцовага кіравання і самакіравання як асобы, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў, іх выкананне і вынік.
«Мясцовыя органы кіравання і самакіравання найбольш блізкія да грамадзян і, такім чынам, ўяўляюць сабой найлепшы спосаб далучаць жанчын у працэс прыняцця рашэнняў адносна іх умоў жыцця і выкарыстоўваць іх веды і магчымасці для садзейнічання ўстойліваму развіццю», – адзначыла міністр.
Прадстаўніцтва жанчын на ўзроўні прыняцця рашэнняў у Беларусі даволі высокае. Паводле папярэдніх вынікаў выбараў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся напярэдадні, доля жанчын у гэтай сферы вырасла да 40 % ад агульнай колькасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі. Варта адзначыць, што ў сярэднім па свеце жанчыны ў нацыянальных парламентах прадстаўлены толькі на 24,5 %. У мясцовых саветах дэпутатаў жанчын амаль палова – 48,2%. Для параўнання: у 2017 годзе доля жанчын сярод кіраўнікоў сельскіх, пасялковых і гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання) выканкамаў і іх намеснікаў складала 68,8 %.
Жанчыны шырока прадстаўленыя ў дзяржаўным кіраванні. Так, дзяржслужачыя ўсіх узроўняў кіравання складаюць 67,4 %, у тым ліку на пасадах кіраўнікоў і намеснікаў – 56,2 %. Акрамя таго, жанчынамі з’яўляюцца 68 % дзяржаўных служачых, якія задзейнічаныя ў судовай сістэме.
Характэрна, што жанчыны пераўзыходзяць мужчын па дасягненнях у сферы адукацыі. На сённяшні дзень больш за 57,7 % грамадзян з вышэйшай і паслядыпломнай адукацыяй – жанчыны. Прафесарска-выкладчыцкі састаў на 55 % складаецца з жанчын. Пры гэтым на кіруючых пасадах яны па-ранейшаму прыкметныя не занадта: на ўзроўні рэктараў ВНУ – 5 супраць 47, на ўзроўні прарэктараў – 47 супраць 163.
Ірына Касцевіч адзначыла: нягледзячы на тое, што занятак кіруючай пасады залежыць не ад полу, а ад асабістых кампетэнцый, прафесіяналізму і амбіцый, у рэальных умовах канкураваць з мужчынамі на роўных жанчынам усё яшчэ цяжка. У ліку прычын міністр згадала двайную занятасць жанчын на працы і ў сям’і, сталыя стэрэатыпы мыслення, прафесійную сегрэгацыю.
Дадзеныя выклікі для Беларусі не ўнікальныя. На кастрычніцкай Рэгіянальнай агляднай нарадзе «Пекін +25» у Жэневе адзначалася, што ў такіх галінах, як тэхналогіі, эканоміка, кіраванне і будаўніцтва, як і раней, у значнай ступені дамінуюць мужчыны. Нават у краінах, якія дасягнулі высокай ступені гендарнай роўнасці, застаецца цяжкавырашальнай праблема нераўнамернага размеркавання неаплатнай працы і абавязкаў па доглядзе, усё гэта падмацоўваецца кансерватыўнымі сацыяльнымі чаканнямі. Такая сітуацыя цягне за сабой значныя наступствы для здольнасці жанчын актыўна ўдзельнічаць у працэсах на рынку працы, пераходзіць у тыя сектары занятасці, дзе пераважаюць мужчыны, дасягаць кар’ерных мэтаў і назапашваць больш высокае пенсійнае забеспячэнне.
У сярэднім беларускія жанчыны затрачваюць у два разы больш часу, чым мужчыны, на працу па хаце і клопат пра дзяцей ці людзей пажылога ўзросту. «Што важней – быць добрай мамай і жонкай або паспяховым кіраўніком? Такім пытаннем у сучасным свеце могуць задацца многія жанчыны. Таму важна ствараць такія ўмовы для рэалізацыі жанчын, такі ўзровень культуры і паводзінаў у грамадстве, якія не прымушалі б рабіць гэты выбар на карысць аднаго і на шкоду іншаму», – падагульніла Ірына Касцевіч.
КАРТА САЙТА