admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 173 of 182

Бясплатная юрыдычная кансультацыя ў падарунак – вынікі рэспубліканскай акцыі ў рамках Тыдня маці

Бясплатная юрыдычная кансультацыя ў падарунак – вынікі рэспубліканскай акцыі ў рамках Тыдня маці

Па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ва ўсіх абласных цэнтрах і ў сталіцы Беларусі прайшла традыцыйная акцыя па бясплатным юрыдычным кансультаванні шматдзетных маці і маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. У акцыі прынялі ўдзел больш за дзве сотні грамадзян.

Толькі ў Міністэрстве юстыцыі ў рамках акцыі 38 мам атрымалі кансультацыю і прававую дапамогу.

Часцей за ўсё грамадзяне звярталіся за тлумачэннем па пытаннях жыллёвага заканадаўства, у тым ліку паляпшэння жыллёвых умоў, парадку выкарыстання сродкаў па праграме сямейнага капіталу, выканання судовых пастаноў, спагнання аліментаў, сацыяльных правоў сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, аказання прававой дапамогі ў рамках міжнародных дагавораў, здзяйснення асобных натарыяльных дзеянняў.

Традыцыйна акцыя праходзіць у супрацоўніцтве з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палатай.

11 кастрычніка 2019 г. на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта прайшоў Фестываль інавацыйных ОУР-практык для ўсіх, які завяршыў дэкаду «АУР для ўсіх», прымеркаваную да святкавання 105-годдзя БДПУ і 5-годдзя Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця».

Удзельнікамі Фестывалю сталі ўстановы адукацыі рознага тыпу, грамадскія арганізацыі, камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама іншыя арганізатары адукацыйных паслуг, накіраваных на забеспячэнне экалагічнай цэласнасці, эканамічнай устойлівасці, сацыяльнага дабрабыту і развіццё чалавечых рэсурсаў мясцовых супольнасцяў і рэгіёнаў.

Прывітальнае слова ўдзельнікам Дэкады накіравала Мар’яна Шчоткіна, Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця: «У Рэспубліцы Беларусь ужо стала традыцыяй правядзенне Дэкады «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця». Гэта пляцоўка для ўстанаўлення прадуктыўных кантактаў, абмену вопытам, закліканая садзейнічаць укараненню новых формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу і інтэграванню Мэтаў ўстойлівага развіцця ў адукацыйныя праграмы. Значнасць гэтай падзеі цяжка пераацаніць. Мерапрыемствы дэкады, якія сабралі прадстаўнікоў устаноў адукацыі, дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і навуковых супольнасцяў, накіраваны на дэманстрацыю беларускіх ініцыятыў па ўстойлівым развіцці, абмеркаванне перспектыў у гэтым працэсе. Веды з’яўляюцца вядучым фактарам у забеспячэнні эфектыўнасці эканомікі і бяспекі краіны, што ў сваю чаргу садзейнічае павышэнню якасці жыцця ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь. Менавіта таму гэтак важныя сёння папулярызацыя i распаўсюджванне сярод педагагічнай і навуковай грамадскасці ідэй ўстойлівага развіцця, забеспячэнне якасна новых падыходаў да сістэмы навучання моладзі і станаўлення ўстаноў адукацыі. Бесперапынная адукацыя – адзін з вядучых механізмаў у рэалізацыі Позвы-2030. Гэта інвестыцыі ў будучыню краіны. Асаблівую ролю ў працэсах ўстойлівага развіцця гуляе моладзь. У краіне сфарміраваны інстытут моладзевых паслоў. Упэўнена, што ініцыятывы маладых людзей знойдуць сваё месца ў інавацыйных адукацыйных практыках ў інтарэсах дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця. Толькі разам можна наблізіцца да універсальных прынцыпаў вырашэння праблем, якія стаяць перад сусветнай супольнасцю і датычацца кожнага з нас».

З прывітальным словам таксама выступілі намеснік Міністра адукацыі, Аляксандр Кадлубай, Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі, Прадстаўнік Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Рашэд Мустафа Сарвар, рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка Аляксандр Жук. Прывітальны адрас ўдзельнікам Фестывалю таксама быў накіраваны Пастаянным прадстаўніком ПРААН ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрай Салаўёвай.

У рамках Фестывалю прайшлі:

  • інтэрактыўная выстава «АУР для ўсіх», якая прадставіла вопыт арганізацыі практык адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ва ўстановах адукацыі, грамадскіх арганізацыях і мясцовых супольнасцях;
  •  публічныя лекцыі кіраўнікоў дзяржаўных органаў, міжнародных арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і фондаў, сярод якіх лекцыі:

– «Моладзь – вядучыя агенты пераменаў у інтарэсах дасягнення МУР і рэалізацыі Дарожнай карты Рэспублікі Беларусь» (намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай);

– «Глабальная позва ў катэгорыях ўстойлівага і адказнага развіцця» (старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў);

– «Развіццё як навука. Новы погляд» (Пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Салаўёва);

– «Устойлівае развіццё сваімі рукамі: практыкі захавання прыроды, даступныя кожнаму» (кіраўнік офіса Пастаяннага каардынатара ААН ў Рэспубліцы Беларусь Ягор Новікаў);

– «Экалогія і мы: актуальныя выклікі ў Рэспубліцы Беларусь і ў свеце (дырэктар установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў», каардынатар Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця па экалагічных пытаннях, Яўген Лабанаў);

– «Ад ідэі праз бізнэс – да зорак!» (Старшыня Каардынацыйнага Савета Сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі, дырэктар Фонду «Дабра», кіраўнік найбуйнейшага конкурсу сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend, каардынатар Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця па ўзаемадзеянні з бізнесам Аляксандр Скрабоўскі);

– «Адукацыя для ўсіх або да дасягнення МУР 4 разам: вопыт Германіі» (кіраўнік Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў DVV-International у Рэспубліцы Беларусь, Галіна Верамейчык);

– «Практыка маніторынгу дасягнення МУР» (каардынатар напрамку «Маніторынг і ацэнка» Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Рэспубліцы Беларусь, Уладзімір Валетка).

  • тэматычныя майстар-класы па арганізацыі АУР для ўсіх: «Адукацыя ў глабальнай супольнасці»; «Адаптацыя да кліматычных змен»; «Маладыя агенты ўстойлівых перамен»; «Педагогі ўстойлівага развіцця»; «Школа без пластыка»; «Культура памяці ў мясцовай гісторыі»; «Дзеці для дарослых пра МУР»; «Адукацыя дарослых ва ўстойлівым развіцці рэгіёнаў».

Дэкада «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх» (АУР для ўсіх) – прастора для абмену вопытам арганізатараў практык бесперапыннай адукацыі і экспертаў у галіне АУР як вядучага механізму прасоўвання каштоўнасцяў Позвы-2030 і Мэтаў ўстойлівага развіцця сярод розных груп насельніцтва краіны. Дэкада «АУР для ўсіх» праводзіцца ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў Савета па ўстойліваму развіццю на 2019-2020 гады ў рамках дзейнасці Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця.

11 кастрычніка 2019 г. у Барысаве адбыўся эканамічны Форум Мінскай вобласці «Мінская вобласць. Праз інвестыцыі, інавацыі і экспарт – да ўстойлівага развіцця» пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама, члена Савета па ўстойлівым развіцці Мікалая Міхайлавіча Рагашчука.

Удзел у мерапрыемстве прынялі Старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама, намеснікі старшыняў райгарвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў Мінскай вобласці, а таксама дэлегацыі з Расіі, Чэхіі, Славакіі, Малдовы, Грузіі і Таджыкістана.

У рамках форуму былі прадстаўлены інвестыцыйныя і інавацыйныя праекты, якія рэалізуюцца, а таксама плануемыя да рэалізацыі ў Мінскай вобласці ў розных сферах дзейнасці.

Прэзентацыі сваёй прадукцыі правялі каля 20 вядучых кампаній вобласці з розных сфер: ад вытворчасці касметыкі, лекаў, малака і мяса да аўтамабілебудавання і інфармацыйных тэхналогій.

Начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Яўген Васільевіч Булойчык прэзентаваў спартыўны патэнцыял Мінскай вобласці. Намеснікам галоўнага ўрача УАЗ «Уздзенская цэнтральная раённая бальніца» Гаўрусікам Уладзіславам Здзіслававічам для патэнцыйных інвестараў быў прадстаўлены праект «Медыка-сацыяльны рэабілітацыйны цэнтр з выкарыстаннем інавацыйнай рабатызаванай тэхнікі і тэхналогіі віртуальнай рэальнасці». Мэтай стварэння рэабілітацыйнага цэнтра з’яўляецца павышэнне якасці жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі з прымяненнем метадаў інавацыйных тэхналогій. Рэалізацыя дадзенага праекта будзе садзейнічаць дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця № 3 «Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце».

11 кастрычніка 2019 г. у Барысаве адбыўся эканамічны Форум Мінскай вобласці «Мінская вобласць. Праз інвестыцыі, інавацыі і экспарт – да ўстойлівага развіцця» пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама, члена Савета па ўстойлівым развіцці Мікалая Міхайлавіча Рагашчука.

Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама, намеснікі старшыняў райгарвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў Мінскай вобласці, а таксама дэлегацыі з Расіі, Чэхіі, Славакіі, Малдовы, Грузіі і Таджыкістана.

У рамках форуму былі прадстаўлены інвестыцыйныя і інавацыйныя праекты, якія рэалізуюцца, а таксама плануюцца да рэалізацыі ў Мінскай вобласці ў розных сферах дзейнасці.

Прэзентацыі сваёй прадукцыі правялі каля 20 вядучых кампаній вобласці з розных сфер: ад вытворчасці касметыкі, лекаў, малака
і мяса да аўтамабілебудавання і інфармацыйных тэхналогій.

Начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Яўген Васільевіч Булойчык прэзентаваў спартыўны патэнцыял Мінскай вобласці. Намеснікам галоўнага ўрача УАЗ «Уздзенская цэнтральная раённая бальніца» Гаўрусікам Уладзіславам Здзіслававічам для патэнцыйных інвестараў быў прадстаўлены праект «Медыка-сацыяльны рэабілітацыйны цэнтр з выкарыстаннем інавацыйнай рабатызаванай тэхнікі і тэхналогіі віртуальнай рэальнасці». Мэтай стварэння рэабілітацыйнага цэнтра з’яўляецца павышэнне якасці жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі з прымяненнем метадаў інавацыйных тэхналогій. Рэалізацыя гэтага праекта будзе спрыяць дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця № 3 «Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце».

9 кастрычніка ў Рагачове адбылося выязное паседжанне сектаральнай групы па эканамічных пытаннях Гомельскай рэгіянальнай групы па ўстойліваму развіццю. На паседжанні была прэзентавана стратэгія ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці і магчымасці яе рэалізацыі на мясцовым узроўні, а таксама механізмы грамадскага ўдзелу ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця на прыкладзе Рагачоўскага раёна.

Удзельнікі паседжання падзяліліся канкрэтнымі практыкамі ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця:

• вопытам стварэння крэатыўнай грамадскай прасторы «Свая палiчка» у г. Гомелі;

• магчымасцямі арганічнага земляробства на постчарнобыльскіх тэрыторыях;

• спосабамі самазанятасці людзей з інваліднасцю і пажылых людзей;

• варыянтамі моладзевага ўдзелу для ўстойлівага развіцця рэгіёну.

Гэтыя напрацоўкі прэзентавалі прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, «Сацыяльныя праекты», ТАА «Адзінства», мясцовага фонду падтрымкі прадпрымальніцтва і сельскага развіцця «Эка-Інавацыя», УА «Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі», установы «Рагачоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»і Рагачоўскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». У паседжанні сектаральнай групы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і зацікаўленай грамадскасці Светлагорскага, Жлобінскага, Лоеўскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага, Кармянскага раёнаў.

9 кастрычніка ў Рагачове адбылося выязное пасяджэнне сектаральнай групы па эканамічных пытаннях Гомельскай рэгіянальнай групы па ўстойлівым развіцці. На пасяджэнні была прадстаўленая стратэгія ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці і магчымасці яе рэалізацыі на мясцовым узроўні, а таксама механізмы грамадскага ўдзелу ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця на прыкладзе Рагачоўскага раёна.

Удзельнікі пасяджэння падзяліліся канкрэтнымі практыкамі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця:

  • вопытам стварэння крэатыўнага грамадскага прасторы «Свая палічка» ў г. Гомелі;
  • магчымасцямі арганічнага земляробства на постчарнобыльскіх тэрыторыях;
  • спосабамі самазанятасці людзей з інваліднасцю і пажылых людзей;
  • варыянтамі моладзевага ўдзелу для ўстойлівага развіцця рэгіёну.

Гэтыя напрацоўкі прэзентавалі прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, ГАГА «Сацыяльныя праекты», ТАА «Адзінства», мясцовага фонду падтрымкі прадпрымальніцтва і сельскага развіцця «Эка-Інавацыя», УА «Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі», установы «Рагачоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» і Рагачоўскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». У пасяджэнні сектаральнай групы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і зацікаўленай грамадскасці Светлагорскага, Жлобінскага, Лоеўскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага, Кармянскага раёнаў.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў» прыняты ў першым чытанні 2 кастрычніка 2019 года на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Прыняцце Закона будзе спрыяць рэалізацыі правоў грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, выкананню абавязацельстваў па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь, а таксама дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця ў галіне захавання і аднаўлення прыродных экасістэм, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у прыватнасці, Мэты ўстойлівага развіцця 15 – захаванне экасістэм сушы .

Законапраект накіраваны на комплекснае рэгуляванне на заканадаўчым узроўні шматлікіх грамадскіх адносін у галіне аховы і выкарыстання тарфянікаў – і тых, якія знаходзяцца ў натуральным або блізкім да натуральнага стане (балот), і тых, якія асушваліся для розных мэтаў.

Законапраектам вызначаюцца:

• кампетэнцыя дзяржаўных органаў у сферы аховы і выкарыстання тарфянікаў;

• парадак распрацоўкі схемы размеркавання тарфянікаў па напрамках выкарыстання;

• парадак ўстанаўлення межаў тарфянікаў, пытанні вядзення іх ўліку;

• рэжым аховы і выкарыстання натуральных балот, парадак кіравання імі;

• патрабаванні па рацыянальным выкарыстанні асушаных тарфянікаў пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці (сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, здабыча торфу і г.д.);

• патрабаванні па ахове і выкарыстанні тарфянікаў пры плантацыйным вырошчванні раслін, а таксама пры рубках і сенакосу балотнай расліннасці ў мэтах захавання натуральных балот ці атрымання расліннай біямасы;

• парадак экалагічнай рэабілітацыі тарфянікаў;

• пытанні навуковага забеспячэння ў галіне аховы і выкарыстання тарфянікаў, іх інвентарызацыі, маніторынгу і іншыя пытанні.

Пры падрыхтоўцы праекта Закона ўлічваліся палажэнні стратэгіі захавання і рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання тарфянікаў, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 г. № 1111, а таксама практыка прымянення існуючых прававых нормаў у гэтай сферы.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў» быў прыняты ў першым чытанні 2 кастрычніка 2019 года на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Прыняцце Закона будзе спрыяць рэалізацыі правоў грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, выкананню абавязацельстваў па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь, а таксама дасягненню Мэт устойлівага развіцця ў галіне захавання і аднаўлення натуральных экасістэм, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у прыватнасці, Мэты ўстойлівага развіцця 15 – «Захаванне экасістэм сушы».

Законапраект накіраваны на комплекснае рэгуляванне на заканадаўчым узроўні шматстайных грамадскіх адносін у галіне аховы і выкарыстання тарфянікаў – і тых, якія знаходзяцца ў натуральным або блізкім да натуральнага стане (балоты), і тых, якія былі асушаныя для розных мэтаў. 

Законапраектам вызначаюцца: 

  • кампетэнцыя дзяржаўных органаў у сферы аховы і выкарыстання тарфянікаў; 
  • парадак распрацоўкі схемы размеркавання тарфянікаў па кірунках выкарыстання; 
  • парадак устанаўлення межаў тарфянікаў, пытанні вядзення іх уліку; 
  •  рэжым аховы і выкарыстання натуральных балот, парадак кіравання імі; 
  • патрабаванні па рацыянальным выкарыстанні асушаных тарфянікаў пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці (сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, здабыча торфу і г. д.); 
  • патрабаванні па ахове і выкарыстанню тарфянікаў пры плантацыйнам вырошчванні раслін, а таксама пры высечках і кашэнні балотнай расліннасці ў мэтах захавання натуральных балот або атрымання расліннай біямасы; 
  • парадак экалагічнай рэабілітацыі тарфянікаў;  
  • пытанні навуковага забеспячэння ў галіне аховы і выкарыстання тарфянікаў, іх інвентарызацыі, маніторынгу і іншыя пытанні. 

Пры падрыхтоўцы праекта Закона ўлічваліся палажэнні стратэгіі захавання і рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання тарфянікаў, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 г. № 1111, а таксама практыка прымянення існуючых прававых нормаў у гэтай сферы.

Міжнародны Форум «Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў» прайшоў 1 і 2 кастрычніка 2019 г. у Мінску. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі, навуковых арганізацый, бізнесу, эксперты і актыўныя пажылыя грамадзяне – з Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Украіны, Ізраіля, Эстоніі. Форум быў прымеркаваны да Міжнароднага дня пажылых людзей.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў Форуму звярнуўся намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. Паводле яго слоў, у Беларусі ёсць заканадаўчая база, якая вызначае дзяржаўную палітыку ў дачыненні да пажылых людзей, а пытанні старэння насельніцтва неабходна ўлічваць пры прыняцці рашэнняў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці і на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіравання. Пры гэтым неабходна фармаваць новае разуменне ладу і ролі пажылых грамадзян, ствараць грамадства для ўсіх узростаў. Сёння кожны пяты жыхар Рэспублікі Беларусь – гэта пажылы чалавек, да 2030 года пажылым будзе кожны чацвёрты беларус (27%).

Іаана Казана-Вішнявецкі, Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі, на адкрыцці Форуму падкрэсліла: «Сёння мы жывем у сярэднім на 34 гады даўжэй, чым нашы прадзеды. Удумайцеся: да нашага жыцця дадалася яшчэ адно цэлае дарослае жыццё! Людзі могуць атрымліваць асалоду ад даўгалецця, толькі калі ў іх добрае здароўе, таму сёння, я спадзяюся, на нашым мерапрыемстве мы абмяркуем пытанні інвеставання ў здароўе, у фарміраванне каштоўнасці здаровага ладу жыцця ў маладых і дарослых людзей».

На Форуме абмеркавалі ключавыя тэмы, якія датычацца жыцця пажылых людзей: забеспячэнне іх правоў, канцэпцыю дарожнай карты па забеспячэнні ўсебаковага ўліку праблем старэння ў Беларусі, дэмаграфічнае старэнне, міжнародны вопыт у забеспячэнні правоў людзей сталага ўзросту, інавацыйныя практыкі ў сферы годнага даўгалецця, вынікі даследаванняў аб патрэбах пажылых людзей і магчымасці іх задавальнення, вобраз пажылога чалавека і стаўленне да яго ў грамадстве.

На Форуме быў прадстаўлены праект Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Годнае даўгалецце – 2030». Гэты дакумент распрацаваны па ініцыятыве Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сумесна з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікамі акадэмічнай і грамадзянскай супольнасцяў і вызначае прыярытэтныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі з улікам дэмаграфічных тэндэнцый і рызык, звязаных з старэннем насельніцтва, і накіраваны на ўсё насельніцтва краіны.

З 2 па 12 кастрычніка 2019 г. у Рэспубліцы Беларусь праходзіць Дэкада «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця (АУР) для ўсіх».

Дэкада адкрылася публічнай дыскусіяй «Сучасныя героі клімату ў Беларусі», у якой удзельнічалі студэнты БДПУ, БДУ, БДЭУ, МІПСА, навучэнцы гімназіі №19 г. Мінска, якая з’яўляецца Рэсурсным цэнтрам комплекснай падтрымкі практык ўстойлівага развіцця.

Усяго ў календары Дэкады – 60 адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных Мэтам ўстойлівага развіцця, якія будуць праводзіцца ва ўстановах адукацыі ўсіх абласцей Беларусі. Гэта будуць семінары, майстар-класы, акцыі і фестывалі, а тэмамі іх стануць адукацыя на працягу ўсяго жыцця, экапрыязны лад жыцця, полікультурная адукацыя, інклюзія ў грамадстве і іншыя.

Дэкада завершыцца 11 кастрычніка 2019 г. фестывалем інавацыйных АУР-практык, які пройдзе ў БДПУ. У рамках фестывалю адбудуцца публічныя лекцыі і майстар-класы аб рэалізацыі Мэтаў ўстойлівага развіцця (МУР), аб узаемадзеянні школы з мясцовай супольнасцю для дасягнення МУР, аб экапрыязнам ладзе жыцця і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

Пазнаёміцца з мерапрыемствамі Дэкады і інтэрактыўнай мапай месцаў, дзе яны будуць праходзіць, можна на сайце.

Арганізатарамі Дэкады з’яўляюцца Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Максіма Танка і Асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» пры падтрымцы партнёрскай групы ўстойлівага развіцця.

КАРТА САЙТА