Дату правядзення першага Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці – 24 студзеня – агучылі сёння на сустрэчы Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі Іааны Казана-Вішнявецкі і Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця Марыяны Шчоткінай.
Будучы форум збярэ каля 400 удзельнікаў. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны прадстаўнікі Савета па ўстойлівым развіцці, Парламенцкай і рэгіянальных працоўных груп па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця, Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і бізнесу. Удзельнікамі мерапрыемства стануць прадстаўнікі агенцтваў сістэмы ААН і іншых міжнародных арганізацый, дыпламатычнага корпусу. Іаана Казана-Вішнявецкі паведаміла, што свой удзел у форуме ўжо пацвердзіла дырэктар Рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Еўропы і СНД Мір’яна Спалярыч Эгер. Яе візіт у Беларусь стане першым краінавым візітам у нашым рэгіёне на гэтай пасадзе.
На форуме будзе праведзена ацэнка прагрэсу Рэспублікі Беларусь у дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця і прэзентавана канцэпцыя Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года, праект якой праходзіць грамадскія абмеркаванні і размешчаны на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі форума абмяркуюць магчымасці для патрымання ўстойлівага эканамічнага росту, экалагічнай бяспекі, больш эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу ўзаемадзеяння бізнесу з уладамі і грамадствам, барацьбы са змяненнем клімату і захавання экасістэм, гендэрнай роўнасці і кнклюзіі.
17 снежня ў Савеце Рэспублікі прайшло пашыранае пасяджэнне Парламенцкай групы па МУР, на якім былі прадстаўлены вынікі выканання рэкамендацый парламенцкіх слуханняў на тэму “Партнёрства галін улады як неабходная ўмова пахпяховага дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты, прадстаўнікі міністэрстваў, Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі, прадстаўнікі агенцтваў ААН, каардынатары Партнерскай групы ўстойлівага разіцця.
Адкрывала сустрэчу Алла Бодак, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве і кіраўнік Парламенцкай групы. З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнулася Пастаянны Каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі
У пачатку пасяджэння Алла Бодак прадставіла ўдзельнікам адзін з ключавых вынікаў працы па заканадаўчым забяспячэнні дасягнення МУР – распрацоўку закона “Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь”, які загадвае абгрунтоўваць неабходнасць выдання любога прававога акта, акрамя іншага з улікам Мэтаў устойлівага развіцця. Закон уступіць у сілу 1 лютага 2019 года і будзе спрыяць дасягненню МУР у Беларусі на заканадаўчым узроўні.
Справаздача аб працы па дасягненні Мэтаў у галіне захавання экасістэм сушы і барацьбы са змяненнем клімату прадставіла Ія Малкіна, Першы намеснік Мінсітра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Намеснік Міністра адзначыла вынікі, якіх уже атрымалася дамагчыся: пачынаючы з аднаўлення 11% парушаных тарфянікаў, заканчваючы зніжэннем выкідаў энергетычнага сектара на 42%. У планах міністэрства: распрацоўка стратэгіі нізкавугляроднага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 года, праект па далучэнні да Гётэборгскага дагавору аб барацьбе з падкісленнем, эўтрафікацыяй і прыземным азонам і іншыя ініцыятывы.
Аб дасягненні Мэтаў у галіне забяспечанасці насельніцтва пітной вадой і абыходжання з бытавымі адходамі распавёў Першы намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла. Да 2017 года чыстай пітной вадой атрымалася забяспечыць 90,64% насельніцтва Беларусі. Каб дасягнуть Мэты №6 — забяспечыць доступ да чыстай пітной вады на 100% –да 2025 года неабходна пабудаваць яшчэ 1400 станцый абезжалезвання вады. У галiне абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі плануецца узняць узровень выкарыстання ТКО з 20% у 2018 годзе да 50% да 2035.
Абмяркоўваліся таксама пытанні якаснай адукацыі як Мэты ўстойлівага развіцця і прыярытэтныя напрамкі трансфармацыі нацыянальнай сістэмы адукацыі.
Асобна разгледжана пытанне аб прадстаўленасці Мэтаў ўстойлівага развіцця ў інфармацыйным полі краіны і праца СМІ па суправаджэнні іх дасягнення. З дакладам па тэме выступіў Ігар Бузоўскі, намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
На парламенцкіх слуханнях у снежні 2017 г. была акрэслена неабходнасць заканадаўчага садзейнічання дасягненню МУР, а таксама партнёрства галін улады ў распрацоўцы і прымяненні заканадаўчых інструментаў для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця. У выніку слуханняў быў сфармаваны пул рэкамендацый, аб выкананні якіх ішла размова на пасяджэнні Парламенцкай групы па Цур. З дакладам аб працы Парламенцкай працоўнай групы па МУР і ўзаемадзеянні з нацыянальнымі і міжнароднымі структурамі выступіла Ганна Старавойтава, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і Парламенцкай працоўнай групы па МУР.
Пасяджэнне адбылося пры падтрымцы праекту «Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця», які фінансуецца Праграмай развіцця ААН, ЮНІСЕФ і ЮНФПА.
Сусветны эканамічны форум прадставіў даклад, прысвечаны стану гендэрнага разрыву ў палітычным, эканамічным, адукацыйным сектарах, а таксама ў ахове здароўя ў 149 краінах. Беларусь у рэйтынгу апынулася на 28 месцы, палепшыўшы свае пазіцыі на два пункты.
Лідзіруюць у рэйтынгу краіны Скандынавіі. Найменшы гендэрны разрыў у Ісландыі – краіна з 2006 года скараціла яго на 85%. Следам ідуць Нарвегія, Швецыя і Фінляндыя. Акрамя іх у дзясятцы краін, найбольш блізкіх да гендэрнай роўнасці, –Нікарагуа, Руанда, Намібія, Філіпіны, Новая Зеландыя і Ірландыя.
Сусветны эканамічны форум рыхтуе штогадовую справаздачу аб стане гендэрнага балансу ў свеце з 2006 года. У 2018 годзе сярэдні ўзровень гендэрнага разрыву склаў 32%. Найбольшы гендэрны разрыў ва ўсіх краінах зафіксаваны ў палітыцы (да 77%), у эканоміцы ён складае ў сярэднім 41,9%. Бліжэй за ўсіх да гендэрнага балансу ў свеце падышлі ў галінах адукацыі (4,4%) і аховы здароўя (4,6%).
Аднак, гендэрны дысбаланс усё яшчэ паўсюдны. У сярэднім жанчыны займаюць толькі 34% менеджэрскіх пазіцый. Толькі 18% міністрэрскіх мандатаў і 24% месцаў у парламентах па ўсім свеце належаць жанчынам. А ў 44 краінах, даныя аб каторых прадстаўлены ў справаздачы, да 20% жанчын не валодае базавай пісьменнасцю. Праецыруючы трэнды 2018 года на будучыню, аўтары справаздачы мяркуюць, што пры сенняшніх тэмпах развіцця агульны гендэрны баланс можа быць дасягнуты ў 106 краінах, дадзеныя па якіх рэгулярна падаваліся для справаздач, толькі праз 108 гадоў.
Дасягненне гендэрнай роўнасці з’яўляецца адной з Мэтаў устойлівага развіцця, якія краіны-члены ААН паабяцалі дасягнуць да 2030 года. Заахвочванне гендэрнай роўнасці дапамагае будаваць больш здаровае, эканамічна паспяховае грамадства.
Канферэнцыя “Больш экалагічная сельская гаспадарка на карысць устойлівага мора / Канферэнцыя GRASS2018” прайшла ў Мінску 13-14 снежня 2018, сабраўшы палітыкаў, фермераў, прадстаўнікоў навуковай супольнасці і НКА, зацікаўленных у развіцці ўстойлівых падыходаў у сельскай гаспадарцы і захаванні Балтыйскага мора.
Беларусь стала пляцоўкай для правядзення канферэнцыі не выпадкова: краіна не мае выхаду да мора, але беларускія рэкі належаць басейну Балтыйскага мора, а значыць – уплываюць на працэсы, якія адбываюцца ў ім.
Галоўныя пагрозы, характэрныя як для вадаёмаў Беларусі, так і для Балтыйскага мора — гэта эўтрафікацыя (перанасычэнне вады фасфатамі і азотамі, якія прымушаюць ваду «квітнець») і пластык, які складае аснову марскога смецця.
Эўтрафікацыя вадаёмаў напрамую звязана з сельскай гаспадаркай. Лішкі фасфару і азоту, якія ўтрымліваюцца ў угнаеннях, што шырока выкарыстоўваюцца, вымываюцца з глебы, трапляюць у ваду і ствараюць асяроддзе для развіцця сіне-зялёных водарасцяў. Водарасці ў вялікай колькасці паглынаюць кісларод і не пакідаюць шанцу на выжыванне фауне вадаёмаў.
Як адзначыў на канферэнцыі выканаўчы сакратар “Кааліцыі “Чыстая Балтыка” Міхась Дуркін, важна ў гэтай сітуацыі разглядаць не асабліва экалагічную праблему, а спосабы яе вырашэння, якія маглі б спрыяць эканамічнаму росту і занятасці насельніцтва. Вырашать праблему эўтрафікацыі можна з дапамогай экалагізацыі і развіцця арганічнай сельскай гаспадарцы.
У падтрымку гэтай ідэі ў рамках канферэнцыі ўзнагародзілі пераможцаў нацыянальнага этапу конкурсу “Экалагічна дружалюбны фермер Балтыйскага рэгіёну – 2018”, арганізаванага праграмай Сусветнага фонду дзікай прыроды для экарэгіёну Балтыйскага мора (WWF Baltic Team) і Кааліцыяй “Чыстая Балтыка”. У конкурсе адзначалі фермераў, якія сваёй дзейнасцю зніжаюць эўтрафікацыю, паказваючы прыклад іншым. Галоўны прыз – 1000 еўра – атрымаў арганічны фермер Канстанцін Чычыра, які вырошчвае клубніцы ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Заахвочвальныя прызы сышлі ў арганічную гаспадарку “СідСад” і гаспарадку “Доктар Шарац”.
«Лёгка ўзяць і абвінаваціць фермераў у “квітненні” Балтыйскага мора, хоць гэта, сапраўды, так і ёсць. Таму нам было важна падтрымліваць тых, хто зніжае гэтую шкоду», — пракаментавала прадстаўніца Праграмы экарегіёна Балтыйскага мора Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) Ану Суона.
Распавядаючы пра праблему пластыка ў сусветным акіяне, Яўген Лабанаў — дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў і каардынатар Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця па экалагічных пытаннях — адзначыў, што акрамя «бачных» смеццевых выспаў у акіяне існуе мікрапластык, які ўяўляе сабой не меншую пагрозу. Найбольш адэкватным падыходам да памяньшэння шкоды ад пластыка спецыяліст называе цыркулярную эканоміку, якой была прысвечана асобная секцыя мерапрыемства.
У рамках панэльнай дыскусіі ўдзельнікі з Беларусі, Украіны, Расіі, Латвіі і іншых краін прыйшлі да высноў, што найбольш адчувальныя бар’еры для развіцця альтэрнатыўных формаў сельскай гаспадаркі на дадзены момант – гэта адсутнасць у краінах дастатковага заканадаўства і недахоп попыту на арганічную прадукцыю – больш карысную, але менш прывабную знешне.
Тэма канферэнцыі была разгледжана ў кантэксце Мэтаў устойлівага развіцця і ўнеску, які праца па развіцці ўстойлівай сельскай гаспадаркі і захаванню марскіх экасістэм, дадаюць да рэалізацыі Парадку 2030.
Мерапрыемства ў Мінску, якое з’яўляецца часткай маштабнай міжнароднай Канферэнцыі GRASS 2018, адбылося дзякуючы Цэнтру экалагічных рашэнняў, партнерcкой арганізацыі ў дасягненні МУР у Беларусі. Удзел у канферэнцыі прынялі прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Віталь Макей, намеснік начальніка аддзела інтэнсіфікацыі прамысловай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Бялевіч, прадстаўнік Кааліцыі «Чыстая Балтыка» Міхаіл Дуркин і Ану Суона, прадстаўніца WWF Team in Baltics.
Источник информации и фотографий — ecoidea.by
28 лістапада ў Брэсце прадстаўнікі Рэгіянальных працоўных груп па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця сабраліся для абмену вопытам і каардынацыі працы.
У рамках першай сустрэчы свой вопыт па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця прадставіў Брэст – адзін з вядучых рэгіёнаў у працы па дасягненні МУР. Брэст прымае ўдзел у праграме ЮНІСЕФ “Горад дрюжалюбны дзецям”, а да 2050 года тут рэалізуецца праект экалагічна прывабнага горада “Сімбіасіці”. Гэта пілотны для Беларусі праект, які прадугледжвае ўстойлівае развіццё горада ў 6 аспектах: транспарт, экалогія, архітэктура, водазабяспечанне і водаадвядзенне, азяляненне. Першыя змены, якія звязаны з ачысткай і адвядзеннем вады, плануецца ўвесці ў 2019 годзе – да тысячагоддзя горада.
Брэсцкі праект, заснаваны на комплексным падыходзе, вырашае адначасова пытанні чыстай вады і санітарыі (Мэта №6), недарагой і экалагічна чыстай энергіі (Мэта №7), ўстойлівых гарадоў (Мэта №11) і барацьбы са зменай клімату (Мэта №13). Увасабленне праекта не толькі вядзе да дасягнення адразу некалькіх Мэтаў устойлівага развіцця, але і грунтуецца на важным элеменце ўстойлівага развіцця — лакалізацыі МУР. Актыўная праца па імплементацыі Парадку 2030 таксама арганізавана ў Магілёўскай вобласці і горадзе Мінск.
Сустрэча ў Брэсце адзначае пераход ад нацыянальнага ўзроўню будаўніцтва інстытутаў па дасягненні МУР да рэгіянальнага, пра які ішла гаворка на першай сустрэчы Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Марыяны Шчоткінай з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі. Укараненне МУР на мясцовым узроўні (лакалізацыя) — важная ўмова для дасягнення Глабальных мэтаў, якая дазваляе вырашаць найбольш вострыя пытанні ў кожным рэгіёне з улікам іх спецыфікі і інтарэсаў.
14 лістапада ў Мінску быў дадзены старт новаму сумеснаму праекту Еўрапейскага Саюза, Праграмы развіцця ААН і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Праект накіраваны на падтрымку прадпрымальніцтва ва ўсіх 6 рэгіёнах краіны.
На працягу бліжэйшых трох гадоў малыя і сярэднія прадпрыемствы з дапамогай гэтага праекта атрымаюць доступ да грантаў для развіцця сваіх бізнесаў і інфармацыі, неабходнай для паспяховага старту. Прыняць удзел змогуць як новыя, так і ўжо існуючыя кампаніі камерцыйнай і некамерцыйнай накіраванасці.
У малых і сярэдніх прадпрыемствах Беларусі на дадзены момант занята меней за траціну працаздольнага насельніцтва, а сам кластар складае менш за чвэрць ВУП. Праект з агульным бюджэтам 8 мільёнаў еўра будзе напрамую падтрымліваць камерцыйныя і некамерцыйныя прадпрыемствы праз пасяўныя інвестыцыі і гранты, ствараючы новыя працоўныя месцы і дапамагаючы людзям павышаць свой узровень жыцця.
Ажыццяўленне праекта дапаможа Беларусі наблізіцца да дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця, прысвечаных годным ўмовах працы, эканамічнаму, інавацыйнаму і інфраструктурнаму развіццю, а таксама ўплывае на паказчыкі краіны ў дасягненні Мэтаў, прысвечаных ліквідацыі галечы, дасягненні гендэрнай роўнасці і партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця.
Брэсцкі праект, заснаваны на комплексным падыходзе, вырашае адначасова пытанні чыстай вады і санітарыі (Мэта №6), недарагой і экалагічна чыстай энергіі (Мэта №7), ўстойлівых гарадоў (Мэта №11) і барацьбы са зменай клімату (Мэта №13). Увасабленне праекта не толькі вядзе да дасягнення адразу некалькіх Мэтаў устойлівага развіцця, але і грунтуецца на важным элеменце ўстойлівага развіцця — лакалізацыі МУР.
Актыўная праца па імплементацыі Парадку 2030 таксама арганізавана ў Магілёўскай вобласці і горадзе Мінск.
Сустрэча ў Брэсце адзначае пераход ад нацыянальнага ўзроўню будаўніцтва інстытутаў па дасягненні МУР да рэгіянальнага, пра які ішла гаворка на першай сустрэчы Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Марыяны Шчоткінай з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі.
Укараненне МУР на мясцовым узроўні (лакалізацыя) — важная ўмова для дасягнення Глабальных мэтаў, якая дазваляе вырашаць найбольш вострыя пытанні ў кожным рэгіёне з улікам іх спецыфікі і інтарэсаў.
25-26 кастрычніка Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР у Беларусі Марыяна Шчоткіна прадставіла вопыт Беларусі ў сферы ўстойлівага развіцця на Бакінскім форуме па ўстойлівым развіцці.
Марыяна Шчоткіна высттупіла на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Бакінскага форуму па ўстойліваму развіццю, праінфармавала аб працы, якая праводзіцца ў Беларусі па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця, а таксама адзначыла важнасць абмену інфармацыяй і вопытам паміж краінамі па пытаннях дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця.
Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР падзялілася высновамі, атрыманымі ў выніку правядзення Форуму нацыянальных каардынатараў па дасягненні МУР, які прайшоў у лютым 2018 года, а таксама парламенцкіх слуханнях па Мэтах.
Акрамя таго, у рамках форуму адбылася афіцыйная сустрэча паміж Намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Марыянай Шчоткінай і намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана, старшынёй Нацыянальнай каардынацыйнай рады па ўстойлівым развіцці Алі Ахмедавым.
На сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва з асаблівым акцэнтам на ўзаемадзеянні ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця і ўзмацненні партнёрства ў гэтай галіне.
Прадстаўнік азербайджанскага боку высока ацаніў прагрэс Беларусі ў фарміраванні нацыянальнай платформы для маніторынгу рэалізацыі МУР, укараненні глабальных індыкатараў ў нацыянальную сістэму статыстычнай справаздачнасці і вопыт выпрацоўкі статыстычных паказчыкаў.
Гэты вопыт асабліва цікавы Азербайджану. Бакі дамовіліся супрацоўнічаць на ўзроўні саветаў і абмену вопытам у дасягненні МУР і праводзіць сумесныя мерапрыемствы.
З 24 верасня па 20 лістапада 2018 у Беларусі пройдзе конкурс коміксаў сярод моладзі «Супергероі для супермэтаў». Прыдумай свайго супергероя або супергераіню і распавядзі ў коміксе, як ён / яна дапамагае Беларусі дасягаць Мэтаў ўстойлівага развіцця.
Аўтарскі комікс можа быць выкананы ў любой тэхніцы і стылі, на паперы (не больш за фармат А2) або ў графічным рэдактары (у фармаце .jpg або .png). Прыняць удзел у конкурсе могуць маладыя людзі ва ўзросце 12-22 гадоў.
Гатовы комікс разам з запоўненай формай заяўкі (16 KB) да 20 лістапада ўключна дасылай на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Кірава 17, оф.301, Праграма развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь з паметкай «На конкурс коміксаў на лепшага супергероя, супергераіню для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця «Супергероі для Супермэтаў» альбо па электроннай пошце: sdgs.in.belarus@gmail.com.
Кожны ўдзельнік або група можа прадставіць на конкурс толькі адну працу.
Пераможцаў конкурсу на ўрачыстай цырымоніі ўзнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, а вынікі конкурсу і працы пераможцаў будуць апублікаваныя на сайце sdgs.by.
Конкурс праводзіцца ў рамках праекта «Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця», які фінансуецца ПРААН, ЮНІСЭФ, ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы мясцовага сацыяльнага фонду «Добра» і Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА».
Форма заяўкі (16КВ)
КАРТА САЙТА