З 9 па 12 кастрычніка ў Мінску прайшоў 23-ці Беларускі энергетычны форум і выстаўка EnergyExpo, удзельнікі якіх прадставілі больш за 150 распрацовак у сферы энергетыкі і экалогіі. Упершыню ў парадак дня Форума была ўключана тэма, якая тычыцца Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд 2030 года. У межах форуму адбылася пленарная сесія “Мэты ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь. Энергетыка. Экалогія. Энергаэфектыўнасць”.
” scrolling=“no” src=“https://www.youtube.com/embed/n_U4X1uLKAQ” width=«900»>
На сесіі Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч прадставіў даклад па стратэгіі развіцця беларускай энергетыкі, падкрэсліў яе ўзаемасувязь з Мэтамі ўстойлівага развіцця. Ключавымі індыкатарамі для беларускай энергетыкі стануць:
У сесіі таксама прынялі ўдзел Ія Малкіна, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, з дакладам пра тэндэнцыі развіцця энергетыкі ў кантэксце ўстойлівага развіцця і Парыжскага пагаднення па клімаце, Леанід Шэнец, дырэктар дэпартамента па энергетыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі з выступам, прысвечаным перспектывам паліўна-энергетычнага комплексу ЕАЭС, прадстаўнікі Германіі, Аўстрыі і іншых краін. Усяго на форуме сваім вопытам у галіне дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця падзяліліся прадстаўнікі 300 арганізацый з 15 краін свету (Аўстрыя, Беларусь, Германія, Данія, Італія, Кітай, Літва, Польшча, Расія, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швейцарыя).
Мэтам устойлівага развіцця была таксама прысвечана і навукова-практычная канферэнцыя “Мэты ўстойлівага развіцця: навука і інавацыі”. Асноўныя напрамкі па дасягненні экалагічнай устойлівасці для Беларусі агучыла Ія Малкіна, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь: “Безумоўна, для нас ключавымі напрамкамі з’яўляюцца развіццё зяленага электратранспарту, стварэнне сеткі зялёных або разумных гарадоў і ўдасканаленне сістэмы гарадской мабільнасці, складнікамі якой з’яўляюцца і сацыяльны дастатак, і экалагічная бяспека, і энергетычная эфектыўнасць”.
Мой Свет 2030 — гэта глабальнае апытанне, кіруе якім Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і яе партнёры па ўсім свеце. Дадзеныя апытання збіраюцца для таго, каб атрымаць карціну прагрэса ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця на працягу пятнаццаці гадоў і скласці ўяўленне аб грамадскім разуменні і ўспрыманні Мэтаў.
Удзельнікаў просяць абраць 6 найбольш прыярытэтных для іх Мэтаў устойлівага развіцця і ацаніць прагрэс у дасягненні гэтых мэтаў за апошнія 12 месяцаў. Дадзеныя гэтага апытання дазволяць адсачыць прагрэс кожнай краіны і рэгіёну ў дасягненні Мэтаў і прадставіць вынікі сусветным лідарам і мясцовым уладам, якія прымаюць ключавыя рашэнні.
Дадзеныя апытання таксама адкрыты для ўсіх. Убачыць іх можна на сайце http://data.myworld2030.org.
ААН праводзіць апытанне Мой Свет ў другі раз. У першым апытанні ў 2015 годзе прынялі ўдзел 10 мільёнаў чалавек. Менавіта тады на аснове атрыманых дадзеных былі распрацаваны 17 Мэтаў устойлівага развіцця. Апытанне Мой Свет 2030 прызначана дапамагчы адсачыць прагрэс у іх дасягненні цягам 15 год.
Голас кожнага важны! Адкажыце на пытанні — даведайцеся больш пра 17 Мэтаў устойлівага развіцця, раскажыце, якія 6 з іх найбольш прыярытэтныя для вас і які прагрэс ў іх дасягненні вы назіраеце.
Вы таксама можаце дапамагчы распаўсюдзіць інфармацыю — падзяліцеся апытаннем Мой Свет 2030 у сваіх сацыяльных сетках.
25 верасня па ўсім свеце прайшлі акцыі ў падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця, аб’яднаныя ў рух #ACT4SDGs. У Беларусі ў гэты дзень у падтрымку Мэтаў зарэгістравана 56 акцый, якія праходзілі, як 25 верасня, так і на працягу доўгага часу. 18 з іх зарэгістравана ў Мінску, астатнія — у рэгіёнах краіны.
Актыўна ўключыўся ў #ACT4SDGs Полацк — тут прайшло адразу 9 акцый у падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця, арганізаваных Аддзелам спорту і турызму Полацкага раённага выканаўчага камітэта. Асноўны фокус — на Мэту №3 (Добрае здароўе і дабрабыт) і Мэту №11 (Устойлівыя гарады і населеныя пункты). У падтрымку гэтых мэтаў прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе, баскетболе, боксе, футболе і акадэмічным веславанні, веламарафон і майстар-класы па асновах актыўнага турызму і гісторыі рэгіёну.
Мэту №3 падтрымалі і ў Слуцку з трыма акцыямі ў падтрымку здаровага ладу жыцця і ментальнага здароўя. У Слоніме ў падтрымку Мэты №3 прайшлі акцыі па прасоўванні ідэй вегетарыянства, як спосабу захаваць здароўе і экалогію.
У Мінску ў падтрымку Мэтаў каманда супрацоўнікаў ПРААН і агенцтваў сістэмы ААН у Беларусі прыняла ўдзел у Мінскім паўмарафоне. Некамерцыйная арганізацыя «Добра» арганізавала SOCIAL WEEKEND HACKATHON — конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў з прызавым фондам $ 5000 на ўвасабленне праекта сацыяльнай накіраванасці.
Яшчэ адзін хакатон — гэтым разам для дзяцей — арганізавала асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» на базе БДПУ імя Максіма Танка. З дапамогай прафесіяналаў у сферы камунікацый дзеці прыдумлялі спосабы данесці ідэі МУР пры дапамозе сацыяльнай рэкламы. Па ініцыятыве Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя 22 верасня ў Мінску прайшоў дзень без аўтамабіля. У школах, гімназіях і ўніверсітэтах прайшлі круглыя сталы, форумы маладых навукоўцаў і конкурсы, прысвечаныя МУР.
У Гродна ў падтрымку #ACT4SDGs прайшлі экскурсіі для школьнікаў і сустрэчы са студэнтамі, Гродзенская навукова-тэхнічная бібліятэка абвясціла аб стварэнні «Бібліятэкі па ўстойліваму развіццю», а Гродзенская агароднінная фабрыка прысвяціла сваё мерапрыемства «Сонечная энергія і перспектывы яе выкарыстання ў сельскай гаспадарцы» Мэце №7 — Недарагая і чыстая энергія.
Акцыя прыцягнула 1 мільён удзельнікаў у 1234 гарадах 142 краін. Па ўсім свеце да акцыі далучылася 1643 арганізатара — сярод іх як прыватныя асобы, так і бізнес, інстытуцыі і акадэмічныя колы.
Фота: tut.by, Social Weekend.
24-25 верасня ў Нью-Ёрку адбыўся Саміт па ўстойлівым развіцці (Sustainable Development Impact Summit), арганізаваны Сусветным эканамічным форумам (СЭФ). Упершыню ў форуме прыняла ўдзел дэлегацыя з Беларусі на чале з Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця Марыянай Шчоткінай.
У першы дзень Саміту адбыліся сустрэчы Марыяны Шчоткінай з Прэзідэнтам CЭФ Боргам Брэндэ, Членам Выканаўчага камітэта CЭФ Тэры Таётай і выканаўчым дырэктарам Міжнароднага гандлёвага цэнтра UNCTAD/WTO Аранчай Гансалез.
Нацыянальны каардынатар прадставіла беларускі вопыт па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця, а таксама выступіла з дакладамі па пытаннях гендэрнай роўнасці і процідзеяння гандлю людзьмі і прыняла ўдзел у інтэрактыўнай дыскусіі на круглым стале Саміту «Развіццё гендэрнага парытэту».
Саміт па ўстойлівым развіцці прымеркаваны да адкрыцця 73-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Адна з ключавых тэм — узмацненне рэгіянальнага супрацоўніцтва і стварэнне сеткі партнёрскіх сувязяў па пытаннях устойлівага развіцця. На Саміт сабралася больш за 700 прадстаўнікоў арганізацый, урадаў, грамадзянскай супольнасці і акадэмічных колаў з 70 краін.
Фота: Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН @BelarusUNNY
КАРТА САЙТА