17 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся студэнцкі круглы стол «МУР у Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Студэнцкая Рада і Рада зямляцтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Падчас мерапрыемства навучэнцы розных факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прадставілі даклады пра дасягненне МУР у Беларусі, Казахстане, Азербайджане, Узбекістане і Туркменістане. Эканамічны факультэт на мерапрыемстве прадстаўляла Моладзевы пасол МУР 8 Анастасія Коршэк. Яна расказала ўдзельнікам аб дасягненнях Беларусі ў галіне рэалізацыі Парадаку дня – 2030, а таксама праінфармавала аб дзейнасці Моладзевых паслоў МУР і праектах, якія яны рэалізуюць.
Правядзенне студэнцкага круглага стала «МУР у Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах» садзейнічае папулярызацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года сярод дзяцей і моладзі.
У рамках адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка праводзіць III Рэспубліканскі конкурс «Юныя сябры МУР».
Асноўныя мэты конкурсу – папулярызацыя Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд 2030 года сярод дзяцей і моладзі, падтрымка сацыяльна значнай дзейнасці моладзі, а таксама фарміраванне пула актыўных моладзевых лідэраў, веды і дзейнасць якіх будуць мець каштоўнасць для дасягнення МУР у Рэспубліцы Беларусь.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы профільных класаў педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вопыт удзелу ў рэспубліканскім адукацыйным праекце «Урокі ўстойлівага развіцця».
Конкурс прадугледжвае рэалізацыю сацыяльна-значнай ініцыятывы (акцыі, праекта і інш.) па прасоўванні МУР і будзе праходзіць у два этапы:
Заключнае мерапрыемства і ўзнагароджанне пераможцаў будзе праводзіцца з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Моладзевых паслоў МУР.
Падрабязная інфармацыя аб умовах правядзення конкурсу прадстаўлена ў Палажэнні.
Конкурс «Юныя сябры МУР» рэалізуецца Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «Аб нарматыўных прававых актах» для падрыхтоўкі праекта нарматыўнага прававога акта (НПА) неабходна ажыццявіць прагноз наступстваў яго прыняцця (выдання), у тым ліку ацаніць адпаведнасць Мэтам устойлівага развіцця. З гэтай мэтай у Беларусі падрыхтаваны Даведачныя матэрыялы для ацэнкі праектаў нарматыўных прававых актаў на адпаведнасць Мэтам устойлівага развіцця.
У Даведачных матэрыялах прадстаўлены міжнародны і нацыянальны вопыт ацэнкі праектаў НПА на адпаведнасць МУР, а таксама апытальнік ацэнкі праектаў НПА на адпаведнасць МУР у Рэспубліцы Беларусь і яго апрабацыя на прыкладзе праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рыэлтарскай дзейнасці».
Дакумент мае рэкамендацыйны характар і можа прымяняцца нарматворчымі органамі (службовымі асобамі), упаўнаважанымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь на прыняцце (выданне) НПА, пры падрыхтоўцы праектаў НПА.
Даведачныя матэрыялы для ацэнкі праектаў нарматыўных прававых актаў на адпаведнасць Мэтам устойлівага развіцця распрацаваны пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Адпаведнасць нарматыўных прававых актаў глабальным задачам Мэт устойлівага развіцця садзейнічае рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2025 г. № 49 у Беларусі зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2025 год. Асноўная яе мэта – стварэнне і развіццё інжынернай, сацыяльнай, вытворчай інфраструктуры краіны, каб забяспечыць больш камфортныя ўмовы для жыцця.
Усяго ў праграму ўключаны 82 аб’екты. На іх фінансаванне прадугледжана 2 млрд. 207 млн. рублёў. З іх больш за 80% – на рэалізацыю дзяржаўных праграм «Дарогі Беларусі», «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», «Адукацыя і моладзевая палітыка», «Будаўніцтва жылля», «Аграрны бізнес», «Пагранічная бяспека» і іншых.
У асноўным фінансавыя сродкі накіраваны на сацыяльныя аб’екты, уключаючы аб’екты аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, станцыі абезжалезвання вады, арэнднае жыллё. У прыватнасці, у 2025 годзе будуць будавацца і рэканструявацца:
Эфектыўная рэалізацыя мерапрыемстваў інвестыцыйнай праграмы ўнясе ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2025 г. № 91 «Аб парадку ўстанаўлення квот і іх выканання» зацверджана Палажэнне аб парадку ўстанаўлення наймальнікам квот для прыёму на працу людзей з інваліднасцю і іх выканання, а таксама прадстаўлення наймальнікамі інфармацыі аб выдзяленні і (або) стварэнні працоўных месцаў для працаўладкавання і занятасці людзей з інваліднасцю ў лік квоты.
Згодна з Палажэннем, квоты будуць устаноўлены наймальнікам усіх форм уласнасці пры колькасці работнікаў ад 100 чалавек, за выключэннем грамадскіх аб’яднанняў людзей з інваліднасцю і адукаваных імі арганізацый, некамерцыйных арганізацый, бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, працоўнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да працоўнікаў бюджэтных арганізацый.
Квоты для прыёму на працу людзей з інваліднасцю на 2025 год будуць устаноўлены рашэннямі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых выканаўчых камітэтаў не пазней за 1 красавіка 2025 г. Рашэнні па колькасці квот на наступны год для канкрэтнага наймальніка будуць прымацца штогод не пазней за 31 снежня бягучага каляндарнага года.
Стварэнне ўмоў для працаўладкавання людзей з інваліднасцю ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10 і іншых МУР.
Цяпер у Беларусі вядзецца актыўная работа па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця на перыяд да 2040 года (РСУР). З мэтай аказання падтрымкі абласным выканаўчым камітэтам у дадзенай рабоце падрыхтаваны Метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы РСУР у Рэспубліцы Беларусь.
У аснову Метадычных рэкамендацый пакладзены міжнародны і айчынны вопыт распрацоўкі стратэгічных дакументаў устойлівага развіцця, а таксама вынікі навукова-даследчых работ ДНУ «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» па метадычным суправаджэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у працэсе доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага планавання.
Метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы РСУР падрыхтаваны пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Распрацоўка рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця ўнясе важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
12 лютага 2025 года на пляцоўцы Індустрыяльнага парка «Вялікі камень» адбыўся семінар-нарада на тэму «Інвестыцыйны і экспартны патэнцыял беларускай эканомікі».
Асноўныя мэты правядзення семінара-нарады – вывучэнне практычных пытанняў рэалізацыі інвестыцыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў частцы прадастаўлення інвестарам прэферэнцыйных рэжымаў з улікам асаблівасцей рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, а таксама напрамкаў развіцця экспартнага патэнцыялу для актывізацыі прасоўвання беларускіх тавараў на знешнія рынкі.
У сваім выступленні Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатар падрабязна спыніўся на наступных двух ключавых блоках інвестыцыйнай палітыкі, якая рэалізуецца ў Беларусі:
Таксама было адзначана, што інвестыцыйная палітыка краіны і ў далейшым будзе накіравана на ўмацаванне індустрыяльнага патэнцыялу рэгіёнаў, стварэнне вытворчасцей па глыбокай перапрацоўцы мясцовай сыравіны, выпуску камплектуючых для буйных прампрадпрыемстваў, фарміраванне міжгаліновых ланцужкоў і інш.
Эфектыўная рэалізацыя мерапрыемстваў інвестыцыйнай палітыкі робіць уклад у забеспячэнне ўстойлівага развіцця эканомікі Беларусі і ў лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця.
.
Крыніца інфармацыі
КАРТА САЙТА