admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 24 of 182

Конкурсны адбор у сферы лічбавага развіцця праходзіць у Мінскай вобласці

Конкурсны адбор у сферы лічбавага развіцця праходзіць у Мінскай вобласці

Мінскі абласны выканаўчы камітэт праводзіць конкурсны адбор мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця і мерапрыемстваў па маштабаванні вынікаў пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця, якія фінансуюцца са сродкаў інавацыйнага фонду Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2025 – 2026 гадах.

Удзел у конкурсным адборы могуць прымаць структурныя падраздзяленні аблвыканкама, раённыя і Жодзінскі гарадскі выканаўчы камітэты, дзяржаўныя арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Мінскай вобласці або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, гаспадарчыя таварыствы, адносна якіх Мінская вобласць або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка могуць вызначаць рашэнні, якія прымаюцца.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 13 лютага 2025 года.

Пры падрыхтоўцы дакументаў неабходна кіравацца:

Рэалізацыя праектаў і мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

Мінская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў праводзіць Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў.

Конкурс праводзіцца для рэалізацыі праектаў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця жыхароў Мінскай вобласці, у тым ліку на добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Тэрмін рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў – 2025 год.

Ініцыятарамі праектаў могуць стаць грамадзяне, якія дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту і пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі пры падтрымцы раённых або гарадскіх Саветаў дэпутатаў. Выканаўцамі ініцыятыў могуць выступаць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, ініцыятары, якія ажыццяўляюць рэалізацыю ініцыятывы поўнасцю або часткова.

Праекты грамадзянскіх ініцыятыў для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 27 студзеня 2025 года.

Правядзенне Конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў зробіць уклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця.

Падрабязней аб Конкурсе на minsk-region.gov.by

У 2025 годзе Гомельская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» плануе рэалізаваць каля 40 праектаў.

У ліку праектаў адзначаны рэспубліканскія дабрачынныя акцыі, напрыклад «Збяром партфель разам», мерапрыемствы Тыдня бацькоўскага кахання. Таксама да рэалізацыі плануецца шэраг такіх унікальных ініцыятыў як ініцыятыва «Моладзь і прадпрымальніцтва» для студэнтаў ВНУ па фарміраванні стартапаў, дабрачынны анлайн-праект «Бізнес-эфір» для знаёмства прадпрымальнікаў з практычнымі аспектамі развіцця бізнесу ў сацыяльных сетках, ініцыятыва «Сфармуй асяроддзе» для стварэння падтрымліваючага кам’юніці дзелавых лэдзі, праект па прафарыентацыі дзяцей і моладзі «Прафнавігатар».

Вялікая ўвага будзе ўдзелена падтрымцы ўразлівых пластоў насельніцтва. Так, у рамках праекта «Дарога ў жыццё» падтрымку атрымаюць дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Будзе рэалізаваны сацыяльны дабрачынны праект «Дом малюткі» па зборы сродкаў і правядзенні свят для дзяцей з інваліднасцю, праведзены майстар-класы па выяўленчым мастацтве для дзяцей са шматдзетных сем’яў. Працягнуцца праекты: «Казакатэпарыя», «Шчасце кожнаму дзіцяці», «З Новым годам, дзеці!». Яшчэ шэраг праектаў будзе накіраваны на паляпшэнне ўмоў пражывання і павышэння якасці жыцця пажылых людзей і людзей з інваліднасцю ў пансіянатах, падтрымку дамоў-інтэрнатаў для дзяцей з інваліднасцю і дамоў сямейнага тыпу.

Рэалізацыя праектаў Гомельскай абласной арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» уносіць важны ўклад ва ўстойлівае развіццё Гомельскай вобласці.

.

Крыніца інфармацыі

У лясной галіне Рэспублікі Беларусь распрацоўваецца праграма добраўпарадкавання на 2025 год.

Праграма ахопіць шырокі фронт работ: пачынаючы ад добраўпарадкавання адміністрацыйных будынкаў лясніцтваў і лясгасаў і заканчваючы знакавымі сацыяльнымі праектамі з прыцягненнем членаў дашкольных і школьных лясніцтваў. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена санітарнаму стану ляснога фонду, добраўпарадкаванню месцаў масавага адпачынку, устаноўцы нагляднай агітацыі на прыродаахоўную тэматыку.

Акрамя таго, Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе будзе праведзены шэраг акцый па добраўпарадкаванні і аднаўленні лясоў. У прыватнасці, працягнецца распачатая ў 2024 годзе акцыя «Дай лесу новае жыццё!». Вясной і восенню 2025 года плануецца правядзенне акцыі «Чысты лес».

Акрамя таго, запланавана правядзенне агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый ляснога фонду і адміністрацыйных будынкаў сярод лясгасаў і іх структурных падраздзяленняў.

Захаванне і аднаўленне лясных рэсурсаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

З 1 студзеня 2025 года на вэб-партале публічнай кадастравай карты Рэспублікі Беларусь пачала работу карта сацыяльных аб’ектаў, даступных для ўсіх катэгорый грамадзян, у тым ліку людзей з інваліднасцю і фізічна аслабленых.

На карце адлюстраваны аб’екты сацыяльнай інфраструктуры ў краіне: аб’екты аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, сацыяльнага абслугоўвання, магазіны і інш. Каб зразумець, ці з’яўляецца аб’ект даступным, неабходна зайсці на публічную кадастравую карту і знайсці патрэбны аб’ект. Зялёным колерам пазначаны цалкам даступныя аб’екты, а жоўтым – часткова даступныя. Пры гэтым на кожным аб’екце можна ўбачыць, якія элементы даступнага асяроддзя абсталяваны. Звесткі будуць аператыўна абнаўляцца.

Карта даступнасці аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры распрацавана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у рамках АІС «Даступнае асяроддзе» і робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 10 і іншых МУР.

Для інфармавання насельніцтва аб стане навакольнага асяроддзя і мерах па яго ахове Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны экалагічны бюлетэнь «Стан прыроднага асяроддзя Беларусі».

У выданні прадстаўлены асноўныя вынікі:

  • рэгіянальнай комплекснай ацэнкі стану прыроднага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за 2023 год, у тым ліку ў разрэзе абласцей і г. Мінска, з прымяненнем геаграфічных інфармацыйных сістэм (ГІС);
  • разліку рэйтынгу экалагічнага развіцця асобных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь за 2023 год у разрэзе абласных цэнтраў і г. Мінска па катэгорыях: бягучы стан і выкарыстанне кампанентаў навакольнага асяроддзя, уздзеянне асноўных відаў эканамічнай дзейнасці на навакольнае асяроддзе, кіраванне ўздзеяннем на навакольнае асяроддзе і эфектыўнасць экалагічнай палітыкі.

Распаўсюджванне актуальнай інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

.

Крыніца інфармацыі

Адным з кампанентаў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі да 2040 года з’яўляецца прытрымліванне ESG стандартам, якія маюць на ўвазе для бізнесу адказныя адносіны да навакольнага асяроддзя (Environment), высокія сацыяльныя абавязацельствы (Social) і лепшыя практыкі карпаратыўнага кіравання (Governance).

Для ўкаранення прынцыпаў ESG і ўстойлівага развіцця ў дзейнасць суб’ектаў гаспадарання Міністэрства эканомікі распрацавала метадычныя рэкамендацыі.

Метадычныя рэкамендацыі раяць бізнэсу абраць найболей рэлевантныя для сябе мэты, задачы і спосабы дасягнення ўстойлівага развіцця, суразмерныя характары дзейнасці і маштабу ўздзеяння на эканоміку, грамадства і навакольнае асяроддзе. Нараўне з мэтамі бізнэсу варта «распрацаваць і прыняць унутраныя ESG-дакументы» і выбудаваць мадэль арганізацыйнага кіравання, неабходную для эфектыўнага забеспячэння ўліку ESG-фактараў на ўсіх узроўнях прыняцця рашэнняў. Таксама трэба рэалізаваць канкрэтныя мерапрыемствы. Напрыклад, павялічыць колькасць працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю, укараніць сістэму кіравання адходамі, у тым ліку іх сартаванне, перапрацоўку, утылізацыю і паўторнае выкарыстанне і г.д.

Укараненне канцэпцыі ESG у працу кампаній уносіць важны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

.

Крыніца інфармацыі

З 2022 года ў Беларусі рэалізуецца праграма «Адзін раён – адзін праект», накіраваная на ўмацаванне беларускай эканомікі, а таксама актывізацыю інвестыцыйнай дзейнасці.

У развіцці і рэалізацыі праграмы ўрад прыняў пералік, у які ўвайшлі больш за 200 праектаў, якія ўключаюць развіццё новых вытворчасцей і прадпрыемстваў і стварэнне інфраструктуры. У 2021-2023 гадах было рэалізавана 28 такіх праектаў, у 2024 годзе – 180.

Пачынаючы з 2025 года, праграма «Адзін раён – адзін праект» трансфармуецца: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь сумесна з Банкам развіцця распрацоўвае парадак узаемадзеяння па ўкараненні новага механізму «Рэгіянальная ініцыятыва». Яе мэта – аказанне падтрымкі інвестарам без уключэння праектаў у якія-небудзь пералікі. Плануецца прадастаўляць фінансавую падтрымку суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва пры рэалізацыі праектаў у рэгіёнах (за выключэннем сталіцы, абласных цэнтраў і прылеглых да іх раёнаў).

Льготнае фінансаванне змогуць атрымаць:

  • прэферэнцыйныя праекты – з базавым пакетам ільгот згодна з Законам «Аб інвестыцыях»;
  • праекты прамысловай іпатэкі – будаўніцтва і здача ў арэнду плошчаў для новых вытворчасцей;
  • прадпрыемствы-«газэлі» (якія дэманструюць высокія тэмпы росту).

Рэалізацыя праграмы «Адзін раён – адзін праект» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 10, 11 і іншых МУР.

13 снежня 2024 года ў Магілёве ў рамках Mogilev Invest Day 2024 адбылося падвядзенне вынікаў XVIII конкурсу бізнес-праектаў. Мэта конкурсу бізнес-праектаў – уцягванне моладзі ў працэсы, накіраваныя на развіццё бізнес-асяроддзя і павышэнне эфектыўнасці рэальнага сектара эканомікі.

З 41 праекта, пададзенага на конкурс, пераможцамі сталі наступныя 6 праектаў:

  1. «Каб памяць жыла» Максіма Інучанка (Магілёўскі політэхнічны каледж);
  2. вырошчванне мікразелені «Белэкакут» Мікалая Часнакова і Ангеліны Марозавай (Магілёўскі гандлёвы каледж);
  3. касметычны салон «Аркан прыгажосці» Кацярыны Вінаградавай, Марыі Салаўёвай, Дар’і Хандрыка (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых тэхналогій);
  4. праграма «Удасканаленне кадравага забеспячэння бізнесу» Арцёма Багданава (МДУ імя А.А.Куляшова);
  5. вытворчасць агароднінных цукатаў «Краснапольскія паранкі» Кацярыны Чысцяковай (Магілёўскі эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж);
  6. адаптыўныя тэхналогіі пры кантактнай рэльефнай зварцы Антона Сяргейчыка (аспірантура Беларуска-Расійскага ўніверсітэта).

Бізнес-праекты былі прадстаўлены ў такіх намінацыях як:

  • удасканаленне ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу;
  • укараненне практык устойлівага развіцця ў бізнес;
  • кааперацыя буйных прадпрыемстваў і малога бізнэсу;
  • удасканаленне кадравага забеспячэння бізнесу;
  • развіццё жаночага прадпрымальніцтва і інавацыйнага бізнэсу.

У мерапрыемстве, арганізаваным Магілёўскім аблвыканкамам пры падтрымцы ПРААН у рамках праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй, прынялі ўдзел 86 чалавек, 46 з якіх – жанчыны. У ліку ўдзельнікаў прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, райвыканкамаў, бізнэсу, навучальных устаноў, маладыя прадпрымальнікі.

Правядзенне конкурсу бізнес-праектаў робіць уклад ва ўстойлівае развіццё Магілёўскай вобласці, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 11 і іншых МУР.

18-20 снежня 2024 г. адбылася серыя працоўных сустрэч па ўзгадненні праекта Канцэпцыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучую пяцігодку. Дакумент падрыхтаваны рабочымі групамі, створанымі пры Міністэрстве эканомікі Рэспубліцы Беларусь, куды ўвайшлі эксперты ключавых ведамстваў краіны, прадстаўнікі навуковай і дзелавой супольнасці.

У праекце Канцэпцыі ў якасці прыярытэтаў прапанаваны:

  • тэхналагічны рывок – забеспячэнне суверэнітэту ў крытычна важных вытворчасцях на базе «Індустрыя 4.0» і штучнага інтэлекту;
  • інвестыцыйны манеўр – прыярытызацыя інвесціравання ў праекты з высокім мультыплікатыўным эфектам;
  • кадры будучыні – фарміраванне кадравага патэнцыялу пад патрэбнасці лічбавай эканомікі;
  • праактыўны экспарт – інтэнсіўнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з перспектыўнымі краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі;
  • рэгіёны для чалавека – стварэнне экалагічна бяспечных і развітых рэгіёнаў з высокімі стандартамі якасці жыцця.

У сакавіку 2025 г. Канцэпцыя павінна быць унесена ва Урад Рэспублікі Беларусь.

Праграмныя дакументы ў галіне развіцця краіны ўносяць важны ўклад у нацыяналізацыю Мэт устойлівага развіцця.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА