Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў праводзіць рэспубліканскі тэматычны конкурс на суісканне грантаў для маладых вучоных «Штучны інтэлект М-2025».
Мэта конкурсу – падтрымка і прыцягненне таленавітай моладзі да правядзення фундаментальных навуковых даследаванняў па пытаннях развіцця штучнага інтэлекту і яго ролі ў жыццядзейнасці сучаснага грамадства.
Конкурс праводзіцца па навуковых напрамках, якія ўключаюць даследаванні ў галіне тэорыі, алгарытмаў і дадаткаў штучнага інтэлекту. Суіскальнікамі грантаў могуць стаць навуковыя і навукова-педагагічныя работнікі, дактаранты, аспіранты, магістранты і студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі ва ўзросце да 35 гадоў на 1 студзеня 2025 г.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца праз АІС «БРФФД» да 27 снежня 2024 г.
Правядзенне конкурсу «Штучны інтэлект М-2025» зробіць уклад у развіццё тэхналогій і навуковых даследаванняў у галіне штучнага інтэлекту, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
З агульнымі палажэннямі рэспубліканскага тэматычнага конкурсу на суісканне грантаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў для маладых вучоных «Штучны інтэлект М-2025» можна азнаёміцца па спасылцы.
10 снежня 2024 года ў БДПУ адбыўся фінальны занятак Школы валанцёра МУР.
У ходзе інтэнсіўу члены Валанцёрскага атрада МУР азнаёміліся з дзейнасцю Моладзевых паслоў МУР, канцэпцыяй рэспубліканскага конкурсу «Моладзевыя паслы МУР – будучыня планеты ў нашых руках», а таксама вопытам рэалізацыі сацыяльна-значных ініцыятыў, рэалізаваных у БДПУ.
У праграму інтэнсіўу таксама ўвайшоў трэнінг па сацыяльным праектаванні. У ходзе групавой работы па распрацоўцы праектных ініцыятыў студэнты стварылі і прадставілі канцэпцыі пяці праектаў: «Жанчыны ў навуцы» (МУР 5); «Інфацур» (МУР 17); «Шкода самалячэння» (МУР 3); «Партфоліё маладога спецыяліста» (МУР 4); «Псіхалагічнае дабрабыт» (МУР 3). Па выніках прэзентацыі прадстаўленых праектных ініцыятыў плануецца далейшая праца па іх рэалізацыі.
Мерапрыемства праводзілася Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ і Моладзевымi пасламі МУР у рамках праекта «Устойлівы універсітэт». Праект «Устойлівы універсітэт» рэалізуецца пры падтрымцы ЮНІСЕФ у рамках Праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
Правядзенне Школы валанцёра МУР робіць унёсак у папулярызацыю ідэй і каштоўнасцяў Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
6 снежня 2024 г. на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Адукацыя ў інтарэсах будучыні».
Канферэнцыя накіравана на прасоўванне ідэй адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў нацыянальную сістэму адукацыі і будзе садзейнічаць міжнароднаму і міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву ў галіне тэорыі і практыкі абнаўлення зместу адукацыі ў адпаведнасці з прынцыпамі метадалогіі АУР, МУР 4 і задачамі Дарожнай карты АУР – 2030.
Удзел у канферэнцыі ў анлайн і афлайн фармаце прынялі 354 чалавекі з Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана, Узбекістана і Кітая. У іх ліку педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі дарослых, выкладчыкі ВНУ, студэнты, магістранты, аспіранты, Моладзевыя паслы Мэт устойлівага развіцця.
Па выніках работы Канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў, электронная версія якога будзе размешчана на сайце Каардынацыйнага цэнтра, а таксама ў e-library і РІНЦ.
Мерапрыемства арганізавана Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ пры падтрымцы ЮНІСЕФ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця».
Правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Адукацыя ў інтарэсах будучыні» робіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 16, 17 і іншых МУР.
Штогод 5 снежня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень добраахвотнікаў. У гэты дзень у Беларусі праходзяць абласныя злёты валанцёраў «сярэбранага» ўзросту для абмену перадавым вопытам і новымі ініцыятывамі, ушаноўвання найбольш актыўных прадстаўнікоў руху. Новаўвядзеннем 2024 года стаў удзел у мерапрыемствах і маладых валанцёраў, навучэнцаў і студэнтаў устаноў адукацыі.
На сённяшні дзень у Беларусі сваю дзейнасць ажыццяўляюць больш як 6 тыс. маладых валанцёраў і 5 тыс. валанцёраў «сярэбранага» ўзросту. У лідэрах па колькасці «сярэбраных» валанцёраў Гомельская і Віцебская вобласці, у кожнай з якіх сваю дзейнасць ажыццяўляюць больш за 1100 «сярэбраных» валанцёраў. Больш за 90% валанцёраў «сярэбранага» ўзросту Беларусі – жанчыны 70 гадоў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Удзел у валанцёрскай дзейнасці грамадзян пажылога ўзросту дае магчымасць рэалізаваць патэнцыял старэйшага пакалення ў грамадскай дзейнасці, умацоўвае міжпакаленчыя сувязі, садзейнічае захаванню беларускіх традыцый.
Ініцыятывы «сярэбранага» валанцёрства цесна пераплятаюцца з маладзёжнымі валанцёрскімі праектамі, якія актыўна рэалізуюцца ў сацыяльных пансіянатах і тэрытарыяльных цэнтрах. Асноўныя напрамкі валанцёрскіх ініцыятыў:
Развіццё валанцёрскага руху, у тым ліку сярод пажылых грамадзян, садзейнічае стварэнню ўмоў для сацыяльнай актыўнасці насельніцтва, а таксама ўносіць уклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З 29 лістапада па 28 снежня 2024 г. на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка праводзіцца павышэнне кваліфікацыі па тэме «Прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі».
Павышэнне кваліфікацыі праводзіцца па праграме, якая разлічана на 36 гадзін і будзе рэалізавана ў гібрыдным фармаце. Яе змест уключае знаёмства з асноўнымі напрамкамі выхавання, прадстаўленымі ў Праграме бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021–2025 гг., і іх спалучанасці з Мэтамі ўстойлівага развіцця, асваенне метадалогіі адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця, а таксама апрабацыю матэрыялаў факультатыўнага курса «Першыя крокі да ўстойлівай будучыні». Удзельнікамі праграмы сталі 30 педагагічных работнікаў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Праграма павышэння кваліфікацыі праводзіцца Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ пры падтрымка ПРААН у рамках Праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
Рэалізацыя адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі «Прасоўванне ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі» зробіць уклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
.
Крыніца інфармацыі
5 снежня 2024 г. у Мінску адбыўся Форум адказнага бізнесу, арганізаваны сеткай Глабальнага дагавора ААН у Беларусі пры падтрымцы Офіса Пастаяннага каардынатара ААН і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства аб’яднала больш за 150 удзельнікаў, сярод якіх топ-менеджэры беларускага бізнесу, спецыялісты ў галіне ESG, HR, PR і карпаратыўныя сацыяльнай адказнасці, прадстаўнікі агенцтваў ААН, дыпламатычнага корпуса, навуковай супольнасці, грамадскіх арганізацый і бізнес-саюзаў.
Форум стаў унікальнай пляцоўкай для абмеркавання найлепшых рашэнняў па ўкараненні прынцыпаў устойлівасці ў бізнес-працэсы і даў магчымасць знайсці ідэі і партнёраў для новых устойлівых праектаў. Важным аспектам форуму было прыцягненне ўвагі да значнасці мясцовага бізнесу для павышэння якасці жыцця ў краіне і працяг дыскусіі аб ролі бізнесу ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця.
Праграма Форума ўключала правядзенне панэльнай дыскусіі «Выклікі і магчымасці для бізнесу, звязаныя з выкарыстаннем прынцыпаў устойлівага развіцця і ESG-фактараў у сваёй дзейнасці», бізнес гульні: ESG рэйтынгі,
а таксама дзвюх пленарных сесій: «Роля банкаўскага сектара ў стымуляванні ESG трансфармацыі беларускага бізнесу» і «Устойлівае развіццё і ESG у рэальным сектары Рэспублікі Беларусь».
Правядзенне Форуму адказнага бізнесу ўнясе ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Форуме адказнага бізнэсу можна азнаёміцца на сайтах: sb.by і smartpress.by.
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь праводзіць грамадскае абмеркаванне праекту Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя.
Кодэксам урэгуляваны важнейшыя грамадскія адносіны, звязаныя з рэалізацыяй канстытуцыйнага права грамадзян на ахову здароўя, упарадкавана і актуалізавана заканадаўства ў галіне аховы здароўя, забяспечана яго ўзгодненасць, кампактнасць і зручнасць ва прымяненні.
Прапановы і заўвагі па праекце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя можна выказаць з 29 лістапада па 9 снежня 2024 г. у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі.
Прыняцце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 3 і іншых МУР.
3 снежня 2024 г. у Гомелі адбылася Урачыстая цырымонія ўшаноўвання людзей з інваліднасцю «Самы паспяховы чалавек з інваліднасцю Гомельшчыны – 2024». Арганізатарам мерапрыемства выступіла Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Інваліды-спінальнікі» пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
У розных намінацыях назвалі імёны самых паспяховых людзей з інваліднасцю. Так, у намінацыі «Роўны дапамагае роўнаму» лепшым прызнаны Антон Юшчанка, у намінацыі «Развіцці і папулярызацыі інклюзіўнай культуры» – Дзмітрый Герашчанка, у намінацыі «Прызванне даўжынёю ў жыццё» – Сяргей Іваноў, у намінацыі «Рэалізацыя ў спорце» – Яўгена Алісейка, а намінацыя «Адкрыццё года» прысуджана Ганне Суравец. Лепшым інклюзіўным блогерам стаў Станіслаў Самусенка, матыватарам – Уладзімір Шпакоўскі, а грамадскім дзеячам – Аляксей Патапенка. За стварэнне ўмоў для працоўнай рэабілітацыі і абілітацыі людзей з інваліднасцю розных катэгорый дыплом уручылі адкрытаму акцыянернаму таварыству «Гомсельмаш», а ў намінацыі «Дабрачыннасць» узнагароду прымаў калектыў цэнтра інклюзіўнай культуры.
Правядзенне цырымоніі «Самы паспяховы чалавек з інваліднасцю Гомельшчыны – 2024» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 10 і іншых МУР.
Відэазапіс цырымоніі:
КАРТА САЙТА