Экалагічны форум прайшоў у Дзяржынску

22–23 жніўня 2025 года ў Дзяржынску пад дэвізам «У гармоніі з прыродай: устойлівае спажыванне» праходзіў ХVIII Рэспубліканскі экалагічны форум.
Форум аб’яднаў больш за 400 удзельнікаў і стаў унікальнай платформай для кансалідацыі розных груп грамадства з мэтай абмену вопытам, абмеркавання пытанняў аховы навакольнага асяроддзя і фарміравання ключавых рашэнняў у галіне экалогіі і ўстойлівага развіцця Беларусі.
У рамках форуму былі арганізаваны экалагічныя акцыі, майстар-класы, конкурсы і іншыя актыўнасці, а таксама насычаная дзелавая праграма, прысвечаная найбольш актуальным пытанням аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання. Асаблівая ўвага была ўдзелена рэгіянальнай кліматычнай адаптацыі, прынцыпам цыркулярнай эканомікі, захаванню экасістэм і біяразнастайнасці, развіццю экатурызму, уцягванню моладзі ў вырашэнне экалагічных праблем. Дыскусіі форуму акцэнтавалі ўвагу на ўзаемасувязі паміж абаронай навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіццём.
Ключавым мерапрыемствам форуму стала пленарнае пасяджэнне на тэму: «Кліматычны парадак рэгіёнаў Беларусі: курс на цыркулярную эканоміку». Кожны ўдзельнік здолеў знайсці для сябе прыдатную секцыю. Усяго эксперты вынеслі на абмеркаванне больш за 20 зялёных тэм.
Маладзевым складальнікам форуму сталі эка-lounge зона з актыўнасцямі і ініцыятыва «Маладзевы кліматычны старт!», у рамках якіх экаваланцёры і Маладзевыя паслы МУР правялі майстар-класы і расказалі пра практычныя інструменты для кліматычна-дружалюбных дзеянняў.
Правядзенне Рэспубліканскага экалагічнага форуму робіць унёсак у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
.
Крыніцы інфармацыі: minsknews.by, undp.org, sb.by