admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 33 of 182

Самы вялікі ўрок аб МУР

Самы вялікі ўрок аб МУР

Тэматыка ўстойлівага развіцця з’яўляецца асобасна і сацыяльна значнай. Яна звязана з жыццём кожнага з нас і валодае развіваючым патэнцыялам, садзейнічае фарміраванню цэласнай карціны свету, і адэкватнаму разуменню месца чалавека ў ім, развіццю асобасных і прафесійных навыкаў, кампетэнтнасці навучэнцаў у выяўленні і вырашэнні глабальных і лакальных праблем.

Мэта Самага вялікага ўрока аб МУР

Мэтай з’яўляецца сфарміраваць у навучэнцаў разуменне значнасці Мэт устойлівага развіцця ў вырашэнні глабальных праблем сучаснасці і ўсведамленне ролі кожнага жыхара планеты ў працэсах дасягнення МУР.

Меркаваныя вынікі правядзення заняткаў

Удзельнікі ведаюць:

  • значэнне ўсіх 17 МУР для сусветнай супольнасці і для сваёй краіны.

Удзельнікі могуць: 

  • вызначыць, якія МУР з’яўляюцца прыярытэтнымі для развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • растлумачыць, чаму МУР важныя для ўсіх і кожнага;
  • назваць канкрэтныя крокі, якія можа зрабіць кожны, каб стварыць лепшы свет для цяперашніх і будучых пакаленняў.

Матэрыялы навучальнага занятку

‎Дыдактычны сцэнар

Метадычныя рэкамендацыі

Прэзентацыя «Самы вялікі ўрок аб МУР»

Прыкладанне 1

Прыкладанне 2

Прыкладанне 3

Відэа

Матэрыялы Самага вялікага ўрока аб МУР распрацаваны супрацоўнікамі Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыяй.

25 верасня 2024 г. у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка прайшоў адукацыйны квэст «МУР: Шлях наперад», накіраваны на ўсведамленне ідэй і каштоўнасцяў устойлівага развіцця, знаёмства з МУР, разуменне ролі кожнага чалавека ў іх дасягненні. Мадэратарамі квэста выступілі Моладзевыя паслы МУР сумесна з Green Office BSPU і Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ.

Усяго ў квэсты прынялі ўдзел больш за 120 першакурснікаў, якія прадстаўляюць розныя факультэты і інстытуты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Праграма складалася з дзвюх частак. Інфармацыйная частка была накіравана на азнаямленне студэнтаў з прынцыпамі і каштоўнасцямі ўстойлівага развіцця, гісторыяй станаўлення канцэпцыі ўстойлівага развіцця, дасягненнямі і перспектывамі Беларусі. Інтэрактыўная частка квэста ўключала працу 9 станцый: інтэлектуальныя гульні «МУР: Што? Дзе? Калі?», «Свая гульня», лінгвістычная гульня «Меркавання», экалагічныя гульні «Падзяляй з намі», «Сартуй», «Зялёны код», лагічныя гульні «Асацыяцыі», «Гексы», графічная гульня «Pictionary».

Правядзенне адукацыйнага квэста «МУР: Шлях наперад» зробіць уклад у папулярызацыю ідэй і каштоўнасцяў Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

26 верасня 2024 г. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і дзяржаўную ўстанову «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

Прадметам Пагаднення з’яўляецца супрацоўніцтва ў галіне навуковых даследаванняў у сферы распрацовак і ўкаранення найлепшых даступных тэхналогій у галіне прыродакарыстання, стварэння даследчай інфраструктуры для эфектыўнага ўзаемадзеяння навукі і рэальнага сектара эканомікі на базе вытворчых прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ «Магілёў», стварэння эфектыўнай сістэмы падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, павышэння інфармаванасці грамадства аб дасягненнях і перспектывах навукі ў галіне распрацоўкі тэхналогій па ачыстцы атмасфернага паветра, сцёкавых вод, абыходжання з адходамі вытворчасці. Прадугледжана ў Пагадненні і правядзенне сумесных работ па экалагічнай асвеце школьнікаў, студэнтаў, насельніцтва.

Развіццё супрацоўніцтва паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай установай «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» зробіць важны ўнёсак у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

.

Крыніца інфармацыі

Фота: mogilevnews.by

26-27 верасня ў Магілёве прайшла Міжнародная канферэнцыя свабодных эканамічных зон «Развіццё прамысловых вузлоў на прынцыпах экалагічнай нейтральнасці».

Канферэнцыя стала пляцоўкай для абмену міжнародным вопытам у развіцці прамысловых вузлоў, а таксама дэманстрацыі інавацыйных рашэнняў у сферы аховы навакольнага асяроддзя і павышэння прадукцыйнасці працы.

У працы Міжнароднай канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў, абласных і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, навуковай і экспертнай супольнасці, вядучых кансалтынгавых кампаній, свабодных эканамічных зоны Рэспублікі Беларусь, ПРААН, ЮНІДА, іншых міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі гандлёвых і дыпламатычных прадстаўніцтваў Расійскай Федэрацыі, Узбекістана, Венгрыі.

Адкрыў Канферэнцыю кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» Павел Марыненка. Ён падкрэсліў, што мэтазгоднасць правядзення мерапрыемства абумоўлена наяўнасцю шэрага актуальных пытанняў, якія аказваюць комплексны ўплыў на эфектыўнасць работы свабодных эканамічных зон, інвестыцыйнай інфраструктуры і прамысловых прадпрыемстваў у цэлым.

Канферэнцыя ахапіла шырокі спектр пытанняў, сярод якіх: перспектывы развіцця свабодных эканамічных зон, укараненне лічбавых тэхналогій у прамысловасці, сучасныя падыходы да аховы навакольнага асяроддзя, інавацыйныя рашэнні для забеспячэння ўстойлівага росту, практычныя кейсы і абмен досведам паміж удзельнікамі і іншыя. Таксама, у рамках Канферэнцыі адбылося падпісанне пагадненняў па развіццю супрацоўніцтва па пытаннях рэалізацыі сумесных дзяржаўных і камерцыйных праектаў і праграм.

Праграма Канферэнцыі ўключала работу выставы кампаній па вытворчасці абсталявання і аказання паслуг па ахове навакольнага асяроддзя, правядзенне пленарнага пасяджэння, круглага стала, а таксама 4-х тэматычных секцый па напрамках:

  • Міжнародны досвед у развіцці прамысловых вузлоў. Выклікі сучаснасці;
  • Лічбавізацыя як інструмент павышэння эканамічнай эфектыўнасці і павышэння прадукцыйнасці працы;
  • Сучасныя праблемы, звязаныя з аховай навакольнага асяроддзя;
  • Дасягненне ўстойлівага развіцця прадпрыемства праз пераход на эканоміку замкнёнага цыкла.

Падтрымка ў правядзенні секцыі 4 «Дасягненне ўстойлівага развіцця прадпрыемства праз пераход на эканоміку замкнёнага цыкла» аказана ПРААН у рамках праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

Правядзенне Міжнароднай канферэнцыі свабодных эканамічных зон «Развіццё прамысловых вузлоў на прынцыпах экалагічнай нейтральнасці» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 12, 13 і іншых МУР.

Прэзентацыі дакладчыкаў (рус)

Фота: fezmogilev.by

24 верасня 2024 г. адбыўся вэбінар на тэму «Фарміраванне пераліку дзяржаўных праграм на 2026 – 2030 гады».

У ходзе вебинара былі прадстаўлены патрабаванні нарматыўных дакументаў, якія рэгламентуюць парадак фарміравання пераліку, асаблівасці мэтапакладання, правілы фарміравання задач і вызначэння кола заказчыкаў.

Кожная прапрацаваная дзяржаўная праграма выконвае дзве стратэгічныя задачы: дакладнае «пакрокавае» планаванне дасягнення мэты і эфектыўнае выкарыстанне выдзеленых бюджэтных сродкаў. Адзначана, што прапановы па фарміраванні пераліку дзяржпраграм павінны ўлічваць менавіта праграмна-мэтавы метад, які дае магчымасць найбольш эфектыўна мадэляваць будучыню і атрымліваць максімальную аддачу ад укладанняў.

Прапановы па фарміраванні пераліку дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады неабходна ўнесці ў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь не пазней за 25 кастрычніка 2024 г. Праект пераліку дзяржаўных праграм будзе вынесены на разгляд да 1 снежня 2024 г.

Падрабязная інфармацыя аб рэалізацыі і фарміраванні пераліку дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады даступна на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўных праграм уносіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

.

Крыніца інфармацыі

Самы вялікі ўрок у свеце. Частка 1

Самы вялікі ўрок у свеце. Частка 2

Самы вялікі ўрок у свеце. Частка 3

Беларускія знакамітасці аб 17-і Мэтах устойлівага развіцця

Што такое Мэты ўстойлівага развіцця

Вядомыя афрыканскія музыкі напісалі песню ў падтрымку глабальных Мэт устойлівага развіцця

Мэты ўстойлівага развіцця – новыя глабальныя Мэты для планеты (рускія субтытры)

What is Sustainability? Mocomi Kids

What is Sustainability

We’re Scouts for the SDGs

We Love the SDGs

Understanding the Dimensions of Sustainable Development

The UN Sustainable Development Goals – Introduction

UN Sustainable Development Goals – Overview

The UN Sustainable Development Goals

The Goals are the answer. Global Goals

The three Rs: Reduce, Reuse and Recycle. Happy learning for kids

Bringing the SDGs to life: real change for real people

BIC two minutes to understand sustainable development

A Decade of Action. Global Goals

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2040 года.

Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года (НСУР-2040) выступае сістэмаўтваральным дакументам. Яе палажэнні лягуць у аснову стратэгій развіцця галін, дакументаў дзяржаўнага планавання і прагназавання.

Праект НСУР-2040 базуецца на асноўных палажэннях Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і праектных ідэях Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу на 2026-2030 гады і на перыяд да 2045 года.

Дакумент змяшчае асноўныя палажэнні, якія грунтуюцца на сістэмным падыходзе, які раскрывае развіццё трох узаемазвязаных кампанентаў: чалавек, эканоміка і экалогія. На іх аснове выбраны пяць прыярытэтаў доўгатэрміновага развіцця:

  • умацаванне сямейных каштоўнасцяў і забеспячэнне шырокіх магчымасцяў для развіцця асобаснага патэнцыялу;
  • якасная адукацыя, арыентаваная на тэхналагічнае развіццё і новыя жыццёвыя запатрабаванні;
  • тэхналагічная незалежнасць і пабудова інтэлектуальнай эканомікі;
  • канкурэнтнае і даступнае бізнес-асяроддзе, дасягненне балансу інтарэсаў бізнесу і дзяржавы;
  • экалагічная бяспека і рэсурсаэфектыўнасць.

Прапановы і заўвагі па праекце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года можна накіроўваць з 24 верасня 2024 г. па 16 кастрычніка 2024 г. на адрас Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і на электронны адрас prognoz@economy.gov.by.

.

Крыніца інфармацыі

З мэтай павышэння ўцягнутасці школьнікаў і студэнтаў у працэс дасягнення Мэт устойлівага развіцця Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» БДПУ распрацавана серыя постэраў «Мэты ўстойлівага развіцця. Дасягнем разам» і метадычныя рэкамендацыі да правядзення заняткаў з іх выкарыстаннем, якія дазволяць арганізаваць абмеркаванне Парадку дня -2030 з навучэнцамі і студэнтамі ў інтэрактыўным фармаце.

Постэры распрацаваны на аснове матэрыялаў ААН і ЮНЕСКА ў рамках Моладзевай кампаніі «Насустрач будучыні, якой мы хочам», прысвечанай 75-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь.

Вынікам гэтай дзейнасці стане не толькі паглыбленне ў разуменне каштоўнасцей і Мэт устойлівага развіцця, іх значэння і ролі ва ўласным жыцці, але і распрацоўка праектных ініцыятыў па дасягненню Мэт устойлівага развіцця.

Постэры «Мэты ўстойлівага развіцця. Дасягнем разам»

Асноўныя патрабаванні да правядзення заняткаў з выкарыстаннем серыі постэраў «Мэты ўстойлівага развіцця. Дасягнем разам»

Памяшканне
Памяшканне павінна быць дастаткова прасторным для арганізацыі працы малых груп ці працы вялікай групы ўдзельнікаў у коле.Неабходна наяўнасць дошкі або фліпчартаў, дастатковая колькасць сталоў і крэслаў. Паспрабуйце арганізаваць працоўную прастору так, каб стварыць нефармальную, дружалюбную атмасферу, загадзя расстаўце сталы і крэслы для камфортнай працы малых груп.

Постэры
Размясціце раздрукаваныя постэры на сценах кабінета, дошцы ці на фліпчартах у памяшканні для заняткаў. Калі Вы працуеце з электроннымі варыянтамі постэраў, закадуйце спасылкі на постэры, раздрукуйце некалькі лістоў з QR-кодамі і размясціце іх у даступных месцах.

Матэрыялы
Для правядзення заняткаў неабходны: серыя постэраў «Мэты ўстойлівага развіцця. Дасягнём разам», Кіраўніцтва па выратаванні свету для гультаёў, смартфоны/планшэты/кампутары з доступам у Інтэрнэт, аркушы паперы А3/А4, ручкі, маркеры, фліпчарты.

Метадычныя прыёмы правядзення навучальных заняткаў

Тэматычная гутарка «Мэты ўстойлівага развіцця: чаму гэта важна?»

Сусветнае кафэ «Мэты ўстойлівага развіцця: што можна зрабіць ужо зараз?»

Групавая дыскусія «Мэты ўстойлівага развіцця: праца для гультаёў»

«Мэты ўстойлівага развіцця: крок наперад» (фармат змешанага навучання)

Спектр меркаванняў

Парады па арганізацыі эфектыўнага ўзаемадзеяння

Меркаваныя вынікі правядзення заняткаў

Удзельнікі ведаюць:

  • значэнне ўсіх 17 МУР для сусветнай супольнасці і для свайго рэгіёна;
  • як унесці свой асабісты ўклад у дасягненне МУР;
  • як знайсці стэйкхолдэраў/партнёраў у школьнай, універсітэцкай і мясцовай супольнасці і наладзіць з імі супрацоўніцтва па дасягненні МУР.

Удзельнікі могуць: 

  • вызначыць, якія Мэты з’яўляюцца ключавымі, прыярытэтнымі для развіцця іх рэгіёна;
  • прапанаваць праектныя ідэі для дасягнення прыярытэтных МУР у мясцовым кантэксце;
  • арганізаваць у супрацоўніцтве з іншымі членамі каманды сумесны праект па дасягненні ключавых МУР для рэгіёну.

Відэа для ўвядзення ў тэматыку ўстойлівага развіцця

Ведай свае Мэты

Самы вялікі ўрок у свеце. Частка 1

Самы вялікі ўрок у свеце. Частка 2

Самы вялікі ўрок у свеце. Частка 3

Беларускія знакамітасці аб 17-і Мэтах устойлівага развіцця

Што такое Мэты ўстойлівага развіцця

Вядомыя афрыканскія музыкі напісалі песню ў падтрымку глабальных Мэт устойлівага развіцця

Мэты ўстойлівага развіцця – новыя глабальныя Мэты для планеты (рускія субтытры)

What is Sustainability – Mocomi Kids

What is Sustainability

We’re Scouts for SDGs

We Love the SDGs (Sustainable Development Goals)

Understanding the Dimensions of Sustainable Development

UN Sustainable Development Goals – Introduction

UN Sustainable Development Goals – Overview 

The united nations Sustainable Development Goals

The Goals Are The Answer | Global Goals

Reduce, reuse and recycle, to enjoy a better life educational video for kids

Bringing the SDGs to life real change for real people

BIC two minutes to understand sustainable development

A Decade of Action | Global Goals

18-20 верасня 2024 г. у Гомелі праходзіў XVIII Гомельскі эканамічны форум.

Форум з’яўляецца пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў міжнароднага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама наладжвання доўгатэрміновых міжрэгіянальных і кааперацыйных сувязей.

Удзельнікамі XVIII Гомельскага эканамічнага форуму сталі больш за 320 чалавек з 16 краін: Расіі, Казахстана, Кітая, В’етнама, Манголіі, Індыі, Ірана, Палестына, ААЭ, Зімбабвэ, Бразіліі, Пакістана і інш. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычных місій замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі больш як 50 буйнейшых прадпрыемстваў Гомельскага рэгіёну.

Праграма Форума была прысвечана ключавым пытанням развіцця Гомельскай вобласці ў сферах прамысловасці, інавацый, інвестыцый, прадпрымальніцтва, турызму і ўключала правядзенне пленарнага пасяджэння і работу тэматычных секцый «Вытворчы і будаўнічы патэнцыял», «Турызм і сацыяльная сфера» і «Малы і сярэдні бізнес». Таксама ў рамках Форума была арганізавана работа выставы «ПрамБудАгра», удзел у якой прынялі больш за 40 прадпрыемстваў і арганізацый Гомельскай вобласці ў розных галінах вытворчасці і навукі.

Правядзенне Гомельскага эканамічнага форуму ўносіць уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельскай вобласці і ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.

Падрабязная інфармацыя аб XVIII Гомельскім эканамічным форуме даступна на сайце форума.

Падрабязней аб удзеле беларускай дэлегацыі ў Саміце будучыні 22-23 верасня 2024 г.

КАРТА САЙТА