19 верасня 2024 г. у Мінску пад кіраўніцтвам дырэктара ДНУ «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» і з удзелам прадстаўнікоў рэгіёнаў і ПРААН у Рэспубліцы Беларусь адбылося пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця. На пасяджэнні члены рабочай групы абмеркавалі ход распрацоўкі рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця, уключэнне рэгіянальных груп устойлівага развіцця ў гэту працу, прадстаўленне праектаў стратэгій на пасяджэнні Савета па ўстойліваму развіццю, якое запланавана на лістапад 2024 года.
Пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця праводзілася пры падтрымцы ПРААН у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
Штогод у Беларусі ўтвараюцца 4 млн. т цвёрдых камунальных адходаў, з якіх здабываецца больш за 800 тыс. т другасных матэрыяльных рэсурсаў. Чакаецца, што ўзровень здабывання другасных матэрыяльных рэсурсаў складзе 64% да 2025 года, а ўзровень выкарыстання камунальных адходаў да 2035 года – 90%.
Для дасягнення гэтых мэт у Беларусі створана неабходная інфраструктура для раздзельнага збору і сартавання цвёрдых камунальных адходаў і прадаўжаецца работа па яе развіццю.
На сённяшні дзень у рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021–2025 гады ў краіне ўзведзена 10 смеццесарціровачных заводаў, на стадыі будаўніцтва рэгіянальны комплекс па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў Ваўкавыску, а таксама смеццесартавальныя заводы ў Гомелі. Бабруйску.
Эфектыўнае абыходжанне з адходамі робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.
.
Крыніца інфармацыі
Штогод напярэдадні новага навучальнага года ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праводзяцца дабрачынныя акцыі, кірмашы «Школьны ранец», «Збяры дзіця ў школу», «У школу з усмешкай», «Партфель першакласніка» і іншыя мерапрыемствы па аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да школы.
У ліку такіх мерапрыемстваў штогадовая Рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з «Добрым сэрцам», арганізаваная грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У 2024 годзе акцыя праходзіла з 1 жніўня па 5 верасня 2024 г. На працягу гэтага перыяду ў рэгіёнах краіны было арганізавана 550 дабрачынных пунктаў збору неабходных для дзяцей прадметаў і праведзена 581 мерапрыемства па ўручэнні канцылярскіх і спартыўных прылад, тавараў для творчасці, настольных гульняў, навучальных дапаможнікаў, школьнага адзення і абутку.
Усяго ў рамках акцыі «У школу з «Добрым сэрцам» падтрымку атрымалі 6042 дзіцяці, 175 сацыяльных устаноў і 1292 сем’і розных катэгорый: шматдзетныя, няпоўныя, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Акрамя таго, у акцыі прынялі ўдзел 4543 валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца».
Прадастаўленне падтрымкі па падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 4, 10 і іншых МУР.
16–22 верасня 2024 г. у Беларусі праходзіць Тыдзень мабільнасці.
Мэтай правядзення Тыдня мабільнасці з’яўляецца нагадаць аб негатыўным уплыве аўтамабільнага транспарту на навакольнае асяроддзе і падштурхнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыўных сродкаў перамяшчэння.
На працягу ўсяго тыдня ў Беларусі будуць праходзіць розныя мерапрыемствы па папулярызацыі альтэрнатыўных відаў транспарту: велапрабегі, экскурсіі, выставы, паказальныя выступленні, майстар-класы. Таксама запланавана шырокая інфармацыйная кампанія – у сродках масавай інфармацыі рэгулярна будуць асвятляцца праблемы забруджвання паветра, а таксама задачы і мэты Тыдня мабільнасці і экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля».
Завершыцца Тыдзень мабільнасці экалагічнай акцыяй «Дзень без аўтамабіля». У 2024 годзе акцыя пройдзе пад дэвізам «Беларусь за чыстае паветра». У гэты дзень, 22 верасня, аўтаўладальнікі змогуць перамяшчацца на метро і грамадскім транспарце бясплатна. Для гэтага ім трэба будзе прад’явіць вадзіцельскае пасведчанне і пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку.
Скарачэнне выкідаў у атмасферу ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.
10 верасня 2024 г. у Мінску адбылося тэматычнае пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечанае правядзенню Саміту будучыні 22–23 верасня 2024 г. у Нью-Йорку.
Удзел у мерапрыемстве прынялі 150 чалавек (37% жанчыны) – члены Савета па ўстойлівым развіццi, парламентарыі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, бізнесу, дыпламатычнага корпуса, агенцтваў сістэмы ААН у Рэспубліцы Беларусь.
Участие в мероприятии приняли 150 человек (37% женщины) – члены Совета по устойчивому развитию, парламентарии, представители государственных органов, общественных организаций, бизнеса, дипломатического корпуса, агентств системы ООН в Республике Беларусь.
У рамках пасяджэння абмяркоўваўся ўдзел Беларусі ў Саміце будучыні ў кантэксце нацыянальных інтарэсаў, а таксама роля беларускай моладзі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця і фарміраванні бачання будучыні.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці звярнуўся Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка. Ён адзначыў значнасць правядзення пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці напярэдадні Саміту будучыні – аднаго з ключавых міжнародных мерапрыемстваў па тэматыцы ўстойлівага развіцця. Нацыянальны каардынатар падкрэсліў, што ўрад Беларусі адказна падыходзіць да дасягнення Мэт устойлівага развіцця і з’яўляецца галоўным драйверам гэтай работы, што пацвярджаецца міжнароднымі рэйтынгамі. Так, згодна з дакладамі Праграмы развіцця ААН аб развіцці чалавечага патэнцыялу, Беларусь на працягу доўгага часу захоўвае пазіцыі краіны з самым высокім узроўнем развіцця. Акрамя таго, у глабальным рэйтынгу дасягнення МУР 2024 года Беларусь займае 30-е месца. Таксама Сяргей Хаменка паведаміў, што ўсе дасягненні Беларусі ў галіне ўстойлівага развіцця прадстаўлены ў Выніковым дакуменце Другога Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці, які нядаўна быў апублікаваны ў якасці афіцыйнага дакумента Генеральнай асамблеі ААН.Разам з тым, паводле слоў Нацыянальнага каардынатара: «Без устаранення ключавых перашкод і бар’ераў, якімі з’яўляюцца ваенныя канфлікты і незаконныя санкцыі, рухацца наперад становіцца з кожным днём усё цяжэй». Сяргей Хаменка, працытаваў выказванне Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь: «Скончыўшы з войнамі і канфліктамі, міжнародная супольнасць атрымае дастаткова рэсурсаў, каб справіцца з кліматычнымі зменамі і з іншымі глабальнымі выклікамі».
Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Расул Багіраў у сваёй прывітальнай прамове адзначыў, што ў Беларусі Мэтам устойлівага развіцця ўдзяляецца асаблівая ўвага. «МУР з’яўляюцца неад’емнай часткай развіцця краіны. Яны знайшлі сваё адлюстраванне як у праграмных дакументах, так і ў жыцці», – паведаміў Пастаянны каардынатар. Ён таксама падкрэсліў, што Саміт будучыні дае магчымасць не проста праверыць курс развіцця, але і пераналадзіць яго, перазагрузіўшы супрацоўніцтва з улікам патрэбнасці XXI стагоддзя. «Пакт у імя будучыні, ў сваю чаргу, павінен замацаваць і адлюстраваць наша агульнае імкненне і канкрэтныя дзеянні па такіх кірунках, як міжнародны мір і бяспекі, лічбавае супрацоўніцтва, моладзь і будучыя пакаленні, трансфармацыя глабальнага кіравання», – сцвярджае Расул Багіраў. У выступленні ён таксама падкрэсліў неабходнасць умацавання сувязі паміж пакаленнямі і ўключэння моладзі ў прыняцце рашэнняў і выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі мы зможам стварыць больш светлую будучыню для нас саміх і для будучых пакаленняў.
Зараз у Нью-Йорку праходзіць заключны этап падрыхтоўкі да Саміту будучыні, які Арганізацыя Аб’яднаных Нацый склікае ў сувязі з відавочным фактам: глабальныя праблемы эвалюцыянуюць хутчэй, чым установы, закліканыя іх вырашаць.
Намеснік дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Пунчанка акцэнтаваў увагу на тым, што «свет мае патрэбу ў прытоку свежых маладых сіл з шырокім поглядам і ахопам, здольных да нетрывіяльных падыходаў да рашэння вострых праблем сучаснасці. Стварэнне ўмоў для паўнацэннага развіцця маладога пакалення стала адным з найважнейшых фактараў устойлівага развіцця як нацыянальнага, так і глабальнага парадку».
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў з 2022 года арганізуе развіццё моладзевага аналітычнага руху. Беларускія маладыя аналітыкі вылучаюць наступныя трэнды, якія могуць скласці аснову глабальнага парадку дня для выпрацоўкі прыярытэтных напрамкаў развіцця чалавецтва, кансалідацыі намаганняў усіх краін, і, на якія сёння трэба звяртаць увагу як у свеце, так і ў Беларусі:
Намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Святлана Нячай адзначыла важнасць пытанняў грамадскага здароўя і аховы здароўя для Рэспублікі Беларусь.
«Адным з галоўных выклікаў для Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі небяспек з цяжкапрагназуемымі наступствамі з’яўляецца ўзрастанне неінфекцыйнай захваральнасці, якая становіцца прычынай дадатковых эканамічных страт у сувязі з непрацаздольнасцю, выдаткамі на медыцынскае абслугоўванне і залішняй смяротнасцю насельніцтва, асабліва ў працаздольным узросце, – паведаміла Святлана Нячай. – Неінфекцыйныя захворванні ў нашай краіне з’яўляюцца прычынай больш як 80% смерцяў. Пры гэтым, заўчасная смяротнасць у мужчын у тры разы вышэйшая, чым у жанчын».
Рэалізаваная нацыянальная палітыка накіравана на ўмацаванне высокіх пазіцый Рэспублікі Беларусь у важнейшых сусветных рэйтынгах развіцця чалавечага патэнцыялу і забеспячэнне дастойнага ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Адмысловая ўвага надаецца фармаванню здароўя насельніцтва ва ўмовах урбанізаванага асяроддзя пасялення – у краіне рэалізуецца дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровыя гарады і пасёлкі», які ахоплівае 354 населеныя пункты Беларусі.
Яшчэ адным выклікам, які аказвае істотны ўплыў на намаганні па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, з’яўляюцца санкцыі. Ва ўмовах глабалізацыі санкцыі выклікаюць неабходнасць перагляду і адаптацыі механізмаў, патрабуюць уважлівага аналізу і збалансаванага падыходу, каб мінімізаваць іх негатыўныя наступствы і стварыць больш устойлівую сістэму.
Дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Наталля Берчанка паведаміла: «Нягледзячы на ўсе абмежаванні ў сваёй новай Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года, наша рэспубліка дэманструе прыхільнасць Мэтам устойлівага развіцця. У прыярытэтах доўгатэрміновага развіцця з’явіліся новыя аспекты, звязаныя з тэхналагічным развіццём і незалежнасцю, але, разам з тым, рэсурсаэфектыўнасць, арыентаванасць на чалавека і на баланс інтарэсаў бізнесу і дзяржавы захоўваецца. Рэспубліка Беларусь бачыць сваё доўгатэрміновае развіццё ў кантэксце Мэт устойлівага развіцця».
Наталля Берчанка таксама адзначыла, што вопыт Рэспублікі Беларусь дэманструе, што санкцыйныя абмежаванні неабходна разглядаць комплексна і ўлічваць іх уплыў на ўсе аспекты развіцця грамадства, тады яны дадуць станоўчы эфект з пункту гледжання мабілізацыі патэнцыялу нацыянальнай эканомікі і мабілізацыі чалавечага патэнцыялу.
Пры гэтым, ва ўмовах санкцыйнага ціску становяцца асабліва важнымі сацыяльныя гарантыі дзяржавы: забеспячэнне высокага ўзроўню жыцця насельніцтва, сацыяльнага дабрабыту, прадастаўлення доступу да базавых паслуг. Эфектыўныя меры сацыяльнай падтрымкі могуць дапамагчы змякчыць негатыўныя наступствы эканамічных цяжкасцей, умацаваць сацыяльную структуру і садзейнічаць устойліваму развіццю грамадства.
«Ва ўмовах санкцыйнага ціску рэалізацыя сацыяльнай палітыкі – гэта, безумоўна, прыярытэт нашай дзяржавы… Гэта адчувальная сфера, бо на чале стаіць чалавек. Рэалізацыя Мэт устойлівага развіцця ў сацыяльнай сферы, у першую чаргу, накіравана на падтрыманне чалавека і выкананне перад ім абавязацельстваў своечасова і ў поўным аб’ёме», – адзначыла начальнік упраўлення комплекснага аналізу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Вольга Чамярко.
Так, у Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца дзяржаўная палітыка па павышэнні ўзроўню даходаў насельніцтва, садзейнічанні занятасці і забеспячэнню сацыяльных гарантый найбольш уразлівым слаям насельніцтва, фарміруецца безбар’ернае асяроддзе, развіваецца імпартазамяшчэнне сродкаў рэабілітацыі, захавана і прадастаўляецца сацыяльная падтрымка пажылым людзям і людзям з інваліднасцю.
Варта адзначыць, што ўсе глабальныя выклікі, з якімі сутыкаецца кожная асобная дзяржава і сучаснае грамадства, аказваюць значны ўплыў на міжнародныя адносіны, у тым ліку моладзевыя. Яны з’яўляюцца важнай асновай для стварэння больш устойлівага свету, садзейнічаюць пашырэнню гарызонтаў і фарміраванню адказнага і дасведчанага пакалення.
«Моладзевы пасол МУР – гэта чалавек са студэнцкага асяроддзя, які распрацоўвае сваю канцэпцыю дзеянняў для рэалізацыі абранай Мэты ўстойлівага развіцця, – адзначыў Моладзевы пасол МУР 17 4-га склікання, студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ягор Яворец. – Галоўны слоган паслоў: «Ва ўстойлівую будучыню разам».
Моладзевыя паслы МУР вядуць актыўную міжнародную дзейнасць. Як адзначыў Ягор Яравец: «Толькі за лета 2024 года Моладзевыя паслы і дублёры сталі ўдзельнікамі Саміту бязмежных магчымасцей ва Узбекістане, Моладзевага форуму Руху недалучэння па барацьбе са змяненнем клімату у Азербайджане, Праграмы нарошчвання патэнцыялу ў рамках падрыхтоўкі да КООП 29 сярод нацыянальных моладзевых арганізацый Руху недалучэння, Байкальскага моладзевага форуму, Усерасійскага моладзевага адукацыйнага форуму «Тэрыторыя сэнсу», школы саюзных лідэраў, летняй школы маладога аналітыка».
У рамках падрыхтоўкі да Саміту будучыні ў Беларусі было праведзена апытанне маладых людзей для вызначэння іх бачання будучыні і арганізавана Сусветнае кафэ «Устойлівая будучыня» пры ўдзеле Моладзевых паслоў МУР для аналізу вынікаў гэтага апытання. Вынікі апытання і напрацоўкі сустрэчы паслужаць асновай для прапаноў Рэспублікі Беларусь па зместу Пакта ў імя будучыні, прысвечанай моладзі, які будзе прыняты на Саміце будучыні.
У верасні 2021 года Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прадставіў даклад «Наш агульны парадак дня», які стаў напамінам аб неабходнасці паскорыць дасягненне Мэт устойлівага развіцця і надаць дадатковы імпульс выкананню абавязацельстваў.
У 2023 годзе ў дадатак да гэтага даклада Генеральным сакратаром ААН былі распрацаваны і апублікаваны 11 Канцэптуальных запісак з канкрэтнымі прапановамі па рэагаванні на цяперашнія і будучыя выклікі. Яны былі накіраваныя на тое, каб распачаць дыскусію і забяспечыць прыцягненне ўсіх слаёў дзяржаўных органаў улады і арганізацый, грамадзянскай супольнасці і іншых зацікаўленых на розных этапах працэсу падрыхтоўкі да правядзення Саміту будучыні.
«Вывучыўшы прапановы Генеральнага сакратара ААН па трансфармацыі «Нашага агульнага парадку дня», супаставіўшы іх з інтарэсамі беларускай моладзі, і, праверыўшы на стан беларускаму заканадаўству, намі быў выпрацаваны комплексны план, а таксама складзена Дарожная карта ініцыятыў прасоўвання меркавання моладзі Беларусі ў ААН, – паінфармавала Моладзевы пасол МУР 17 3-га склікання, галоўны спецыяліст сектара па працы са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Стэфанія-Віталія Віннічак. – Калі казаць аб прапановах Генеральнага сакратара ААН і іх лакалізацыі ў нашай краіне, то мы выдзяляем для сябе 8 прапаноў і, адпаведна, 10 рэкамендацый ад беларускага боку».
Так, моладзь Беларусі бачыць для сябе найбольш перспектыўнымі такія прапановы, як:
Пры гэтым, Стэфанія-Віталія Віннічак адзначыла, што ў Беларусі створана шматузроўневая сістэма моладзевай палітыкі па падтрымцы і распаўсюджванні ініцыятывы лідэраў меркаванняў: выбудавана сістэма моладзевых арганізацый, інстытут Моладзевых паслоў МУР, Савет працуючай моладзі, а таксама рэалізуюцца такія праекты як «Цягнік памяці», «Супер профі».
У заключэнні пасяджэння Савета па ўстойлівым развіццi Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэт устойлівага развіцця праінфармаваў, што ключавыя элементы дыскусій пасяджэння Савета па ўстойлівым развіццi будуць абагульнены і выкарыстаны пры падрыхтоўцы пазіцый выступленняў нацыянальнай дэлегацыі на Саміце будучыні. Ён таксама адзначыў, што беларуская дэлегацыя будзе ўзнімаць на Саміце будучыніт тэму негатыўнага ўплыву санкцый на працэс устойлівага развіцця ў свеце.
Завяршыў пасяджэнне Сяргей Хаменка цытатай з паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адрас Генеральнага сакратара ААН: «Будучы Саміт будучыні не вырашыць усе праблемы ў палітыцы. У той жа час, мы бачым яго каштоўнасць у іншым – гэта дадатковы шанс для ўсіх краін узгадніць сумесныя дзеяннi, якiя неабходны сёння для вырашэння існуючых праблем. Праз такое мерапрыемства мы зможам умацаваць узаемны давер і павагу, гатоўнасць размаўляць і сумесна працаваць у будучыні для вырашэння больш істотных праблем глабальнай палітыцы. У такім выпадку Саміт будучыні сапраўды апраўдае чаканні краін-удзельніц, уключаючы Беларусь, і стане паваротным пунктам на шляху да лепшага свету».
Дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Наталля Берчанка паведаміла: «Нягледзячы на ўсе абмежаванні, ў сваёй новай Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года, наша рэспубліка дэманструе прыхільнасць Мэтам устойлівага развіцця. У прыярытэтах доўгатэрміновага развіцця з’явіліся новыя аспекты, звязаныя з тэхналагічным развіццём і незалежнасцю, але, разам з тым, рэсурсаэфектыўнасць, арыентаванасць на чалавека і на баланс інтарэсаў бізнесу і дзяржавы захоўваецца. Рэспубліка Беларусь бачыць сваё доўгатэрміновае развіццё ў кантэксце Мэт устойлівага развіцця».
7 верасня 2024 г. у рамках Фестывалю навукі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. Максіма Танка, Моладзевыя паслы МУР і іх дублёры арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку, прысвечаную ўстойліваму развіццю.
Госці Фестывалю змаглі пагрузіцца ў праблематыку ўстойлівага развіцця, пазнаёміцца з гісторыяй станаўлення, сэнсамі і каштоўнасцямі ўстойлівага развіцця дзякуючы розным інтэрактыўным заданням: тэматычным гексам, пазлам, калажам, крыжаванкам, настольным гульням «Меркавання» і «Устойлівыя асацыяцыі».
Арганізацыя інтэрактыўнай пляцоўкі па тэме ўстойлівага развіцця робіць уклад у папулярызацыю ідэй і каштоўнасцяў Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
5 верасня 2024 г. у рамках падрыхтоўкі Рэспублікі Беларусь да Саміту будучыні ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка прайшло Сусветная кавярня «Устойлівая будучыня».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Моладзевыя паслы МУР, члены Моладзевага парламента, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, эксперты агенцтваў ААН у Рэспубліцы Беларусь, валанцёры Дзіцячага Фонду ААН у Беларусі (ЮНІСЕФ), прадстаўнікі сярэбранага ўзросту.
У фармаце дыскусій у невялікіх групах удзельнікі Сусветнай кавярні прааналізавалі вынікі апытання маладых людзей Беларусі (ад 15 да 24 гадоў) па вызначэнні іх бачання будучыні, праведзенага з 27 жніўня па 2 верасня 2024 г. Абмеркаванне бачання будучыні праходзіла па пяці тэматычных напрамках:
Вынікі апытання і напрацоўкі Сусветнай кавярні «Устойлівая будучыня» паслужаць асновай для прапаноў Рэспублікі Беларусь па зместу Пакта ў імя будучыні, прысвечанай моладзі, які будзе прыняты кіраўнікамі дзяржаў на Саміце будучыні 22–23 верасня 2024 г. у штаб-кватэры ААН.
У верасні – снежні 2024 г. у Беларусі будзе праведзена маштабнае абследаванне хатніх гаспадарак па ацэнцы стану здароўя і становішча жанчын у сям’і, якое ахопіць 10,5 тыс. хатніх гаспадарак краіны. На працягу гэтага часу спецыялісты будуць актыўна збіраць даныя, апрацоўкай якіх у далейшым будзе займацца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
У мэтах падрыхтоўкі да гэтага абследавання Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва арганізаваны семінар для спецыялістаў, якія будуць праводзіць апытанне.
У рамках семінара ўдзельнікі абмеркавалі метадалогію абследавання, прынцыпы запаўнення апытальніка, тэхніку правядзення апытання, асноўныя аспекты каманднай працы.
Правядзенне абследавання хатніх гаспадарак па ацэнцы стану здароўя і становішча жанчын у сям’і ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 5 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА