admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 4 of 182

Зацверджана Рэгіянальная стратэгія Віцебскай вобласці да 2040 года

Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам зацверджана Рэгіянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці да 2040 года.

Стратэгія адлюстроўвае патэнцыял, асноўныя праблемы рэгіёна, прыярытэты і практычныя крокі, якія неабходна зрабіць для дасягнення ўстойлівага развіцця вобласці ў сярэднетэрміновай (2025-2030 гг.) і доўгатэрміновай (да 2040 г.) перспектыве. Яна накіравана на забеспячэнне балансу ў вырашэнні эканамічных, сацыяльных і экалагічных праблем шляхам найбольш рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання існуючых рэсурсаў і магчымасцей.

Ключавымі складнікамі поспеху распрацаванай РСУР вызначаны:

  • развіццё чалавечага патэнцыялу;
  • канцэнтрацыя рэсурсаў у найбольш перспектыўных галінах эканамічнай дзейнасці;
  • супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых па дасягненні пастаўленых мэт.

Рэгіянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці да 2040 года накіравана на лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця.

Распрацоўка рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця ажыццяўляецца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

.

Беларусь арыентавана на дасягненне ўстойлівага развіцця, пры якім эканамічны рост ажыццяўляецца без негатыўнага ўздзеяння на прыроду і здароўе грамадзян. Гэта ўзаемасувязь адлюстравана ў дзяржаўнай палітыцы, накіраванай на гарманізацыю эканамічнага развіцця і аховы навакольнага асяроддзя.

Эфектыўнасць гэтай палітыкі пацвярджаюць высокія паказчыкі Беларусі ў сферы экалогіі. Згодна з індэксам экалагічнай эфектыўнасці, краіна займае лідзіруючую пазіцыю сярод дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза і 32-е месца ў глабальным рэйтынгу, які ахоплівае 180 краін, а таксама ўваходзіць у групу дзяржаў з мінімальным узроўнем забруджвання навакольнага асяроддзя.

Акрамя таго, беларускія прадпрыемствы імкнуцца выкарыстоўваць энергаэфектыўныя тэхналогіі і абсталяванне, што прыводзіць да зніжэння ўтварэння адходаў і іх перапрацоўкі, уключэння ў паліўны баланс аднаўляльных крыніц энергіі. Так, за апошнія 20 гадоў практычна ў 7 разоў скарочаны аб’ём скіду недастаткова вычышчаных сцёкавых вод у паверхневыя водныя аб’екты, а агульны аб’ём выкарыстання прэсных вод – у сярэднім на чвэрць. Узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў павялічыўся ў 1,6 раза.

Сярод іншых станоўчых тэндэнцый адзначаецца павелічэнне плошчы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый больш як на 31 тыс. га і складае 9,2% ад плошчы Беларусі. Вынікі маніторынгу атмасфернага паветра таксама сведчаць аб яго добрай якасці. Беларусь займае перадавыя пазіцыі на міжнародным узроўні па захаванні біялагічнай ландшафтнай разнастайнасці.

Змякчэнне негатыўнага ўздзеяння гаспадарчай дзейнасці на экасістэмы і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 14, 15 і іншых МУР.

18–19 верасня 2025 года ў Гомелі адбудзецца XIX Гомельскі эканамічны форум, арганізаваны Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам.

За гады правядзення Форум стаў прызнанай і аўтарытэтнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў міжнароднага гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, устанаўлення надзейных доўгатэрміновых міжрэгіянальных і кааперацыйных сувязей.

Дзелавая праграма Форума будзе прысвечана ключавым пытанням развіцця Гомельскай вобласці ў сферы прамысловасці, экспарту, інавацый і інвестыцый, а таксама працы малога і сярэдняга бізнесу. Сярод іншых мерапрыемстваў запланавана правядзенне пленарнага пасяджэння для абмеркавання эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Гомельскай вобласці, а таксама тэматычных секцый «Вытворчасць і інавацыі», «Турызм», «Фінансавыя інструменты развіцця бізнесу», «Дасягненне Мэт устойлівага развіцця ў Гомельскай вобласці».

Падрабязней з праграмай Форума можна азнаёміцца па спасылцы.

Правядзенне Гомельскага эканамічнага форуму ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.

.

15 жніўня 2025 года ў Оршы прайшоў Віцебскі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці «Устойлівае развіццё: ад канцэпцыі да рэалізацыі», які стаў пляцоўкай для абмену вопытам і дэманстрацыі дасягненняў Віцебскай вобласці па лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця (МУР), а таксама абмеркавання перспектыўных напрамкаў устойлівага развіцця рэгіёну.

У рамках пленарнага пасяджэння Форума ўдзельнікі абмеркавалі Рэгіянальную стратэгію ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці на перыяд да 2040 года, разгледзелі практычныя прыклады лакалізацыі МУР у Віцебскім рэгіёне, а таксама ўклад грамадзян і арганізацый у працэс дасягнення МУР.

Адкрыў Форум Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Сяргей Хаменка. У сваёй прывітальнай прамове ён падкрэсліў, што Беларусь дэманструе значны прагрэс у дасягненні МУР і прыкладае максімум намаганняў для таго, каб сучаснасць і будучыя пакаленні жылі ў мірнай краіне, якая развіваецца.

Старшыня Віцебскай абласной Рады дэпутатаў Зміцер Дзямідаў адзначыў значныя высілкі Віцебскай вобласці ў пасоўванні МУР. Ён падкрэсліў, што МУР інтэграваны ў стратэгічныя і праграмныя дакументы вобласці, створана Віцебская рэгіянальная група па ўстойліваму развіццю, ажыццяўляецца маніторынг дасягнення паказчыкаў пераліку МУР. Асаблівая ўвага ўдзяляецца прыцягненню грамадскіх арганізацый, прадстаўнікоў бізнесу, моладзі і шырокай грамадскасці ў рэалізацыю лакальных ініцыятыў, накіраваных на ўстойлівае развіццё. Дзмітрый Дзямідаў канстатаваў, што мерапрыемства дае магчымасць не толькі прааналізаваць дасягнутыя вынікі, але і абмеркаваць актуальныя выклікі і перспектыўныя напрамкі, а таксама выпрацаваць агульнае разуменне далейшых крокаў па ўмацаванні ўстойлівага развіцця рэгіёну.

Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Расул Багіраў падкрэсліў, што Беларусь дэманструе ўстойлівы прагрэс у рэалізацыі Парадаку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Паводле трэцяга добраахвотнага нацыянальнага агляду, узровень дасягнення МУР складае 80,5%, што адлюстроўвае высокую ступень прыхільнасці краіны да міжнародных абавязацельстваў. Адмысловая ўвага надаецца такім кірункам, як ліквідацыя галечы і голаду, забеспячэнне годнай працы, развіццё інфраструктуры, ахова здароўя і гендэрная роўнасць. Краіна дасягнула значных поспехаў у галіне аховы здароўя, уключаючы зніжэнне мацярынскай смяротнасці і даступнасць высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі.

Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Жэнфэй Лю ў сваім выступленні падкрэсліла асаблівы ўклад ПРААН у развіццё мясцовага прадпрымальніцтва, ахову навакольнага асяроддзя, умацаванне сістэмы аховы здароўя і сацыяльнай абароны Віцебскай вобласці. Яна адзначыла, што распрацаваная пры падтрымцы ПРААН у Віцебскай рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года вызначае інавацыйную, экалагічную і інклюзіўную будучыню рэгіёну і разглядае рэгіён як месца, дзе шануюць гісторыю і традыцыі, ахоўваюць прыроду і забяспечваюць высокую якасць жыцця для ўсіх.

У сваёй вітальнай прамове Намеснік Прадстаўніка ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь Крысцін Ганібе паведаміла, што ЮНІСЕФ актыўна працуе з Віцебскай вобласцю, рэалізуючы ўстойлівыя ініцыятывы, якія маюць вялікі эфект і прыносяць непасрэдную карысць дзецям. Сярод іх – глабальная ініцыятыва «Гарады, дружалюбныя дзецям і падлеткам» да якой далучыліся ўжо пяць гарадоў Віцебскай вобласці (Наваполацк, Полацк, Орша, Браслаў і Віцебск).

Кіраўнік офіса ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь Вольга Атрошчанка ў сваім выступленні адзначыла, што дзейнасць ЮНПФПА ў Віцебскай вобласці сканцэнтравана ў рамках трох напрамкаў: дэмаграфічная ўстойлівасць, гендэрная роўнасць і забеспячэнне роўных правоў і магчымасцей для мужчын і жанчын, рэпрадуктыўнае здароўе.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў Форума звярнуўся Дарадца Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Раман Хасіеў. Ён падкрэсліў, што тэрмін «устойлівае развіццё» з’яўляецца арыенцірам для стварэння спрыяльных умоў для жыцця грамадзян. Адносіны паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь развіваюцца ў рамках саюзніцкага ўзаемадзеяння, заснаванага на шматгадовых гістарычных сувязях і агульных інтэграцыйных інтарэсах. Супрацоўніцтва ахоплівае шырокі спектр напрамкаў – ад эканомікі і энергетыкі да гуманітарнай сферы – і рэалізуецца праз механізмы Саюзнай дзяржавы і іншыя рэгіянальныя платформы.

Ключавой тэмай пленарнага паседжання з’яўлялася прадстаўленне і абмеркаванне Рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці на перыяд да 2040 года, распрацаванай пры падтрымцы ПРААН у Рэспубліцы Беларусь. Стратэгія – гэта дагавор грамадскай згоды, які адлюстроўвае імкненне насельніцтва Віцебскай вобласці жыць у адпаведнасці з прынцыпамі ўстойлівага развіцця.

Намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, старшыня Віцебскай рэгіянальнай групы па ўстойлівым развіцці Анжаліка Нікіціна адзначыла, што ў Стратэгіі, з улікам рэгіянальных асаблівасцей і кампетэнцый, вызначаны ключавыя задачы і напрамкі далейшага развіцця Віцебшчыны, а лозунг Стратэгіі «Будучыня за тэхналогіямі ў гармоніі з прыродай» спалучаны з дасягненнем МУР.

Галоўным вынікам паспяховай рэалізацыі Стратэгіі стане захаванне і памнажэнне чалавечага капіталу, рэальнае ўвасабленне ў жыццё лозунгу «Вярніся на малую радзіму!». Для дасягнення пастаўленай мэты неабходны канцэнтрацыя рэсурсаў у найбольш перспектыўных сферах эканамічнай дзейнасці і супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых: органаў улады, прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дэпутацкага корпуса, насельніцтва.

Падчас пленарнага паседжання арганізацыі Віцебскай вобласці падзяліліся практычнымі прыкладамі лакалізацыі МУР. Так, вопыт укаранення ESG для дасягнення ўстойлівых вынікаў работы быў прадстаўлены галоўным тэхнолагам – начальнікам тэхнічнага аддзела ААТ «Віцебскія дываны» Аксанай Пржэвальскай. Адукацыйную праграму па засваенні ESG практык і інструментаў на аснове тэхналогій анлайн-навучання прадставіла к.э.н., дацэнт кафедры эканомікі і электроннага бізнесу УА ВДТУ Крысціна Краянкова. Дырэктар СТАА «Вікоп-Фагус» Сяргей Рыськоў праінфармаваў аб укараненні прынцыпаў цыркулярнай эканомікі і рэсурсазберажэння. Намеснік старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта Алена Бабінская прадставіла інфармацыю аб развіцці інклюзіўнага турызму ў Браслаўскім раёне на прыкладзе пілотных ініцыятыў па МУР, якія рэалізуюцца ў Віцебскім рэгіёне пры падтрымцы ПРААН у Рэспубліцы Беларусь.

Важны ўклад ва ўстойлівае развіццё Віцебскай вобласці ўносіць уцягванне грамадзян у працэс лакалізацыі МУР, у тым ліку праз рэалізацыю імі мясцовых ініцыятыў. Выканаўчы дырэктар Віцебскай абласной Асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Кацярына Лазоўская падкрэсліла, што ў Беларусі створаны ўмовы для самарэалізацыі асобаснага патэнцыялу кожнага грамадзяніна і адзначыла важную ролю грамадзянскіх ініцыятыў для паляпшэння якасці жыцця.У 2025 годзе на адрас Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў паступіла больш за 60 такіх ініцыятыў, пераможцамі сталі – 11, уключаючы ініцыятывы па забеспячэнні Сенненскага раёна чыстай пітной вадой, па развіцці турыстычнага патэнцыялу Шумілінскага раёна праз геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Валун «Вялікі камень», па развіццю турыстычнага патэнцыялу Шумілінскага і Полацкага раёнаў, па стварэнні секцыі ў Віцебску «Футбол на электракалясках», па развіццю рамёстваў у Шаркаўшчынскім раёне і іншыя.

Уклад у дасягненне МУР уносіць і моладзь Віцебскай вобласці. Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Ілья Мальцаў адзначыў, што ГА «БРСМ» вядзе працу па далучэнні моладзі адразу па некалькіх кірунках і рэалізуе праекты, накіраваныя на якасную адукацыю, добрае здароўе і дабрабыт, годную працу, устойлівае партнёрства і іншыя.

Завяршылася пленарнае пасяджэнне цырымоніяй узнагароджання арганізацый і грамадзян за ўклад у дасягненне МУР.

Пасля пленарнага паседжання Форум працягнуўся ў межах працы трох секцый:

  • «Уклад рэальнага сектара эканомікі ва ўстойлівае развіццё вобласці»;
  • «Адукацыя для ўстойлівага развіцця»;
  • «Устойлівы турызм – каталізатар эканамічнага росту на мясцовым узроўні».

Важнай часткай мерапрыемства стала арганізаваная на пляцоўцы Форума выстава-кірмаш, дзе былі прадстаўлены інавацыйныя праекты і дасягненні Віцебскай вобласці ў сферах экалогіі, энергаэфектыўнасці, сельскай гаспадаркі і цыфравізацыі, турызму і інш.

.

Віцебскі рэгіянальны форум арганізаваны Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і Аршанскім раённым выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

.

Пры напісанні артыкула выкарыстоўваліся фотаматэрыялы з афіцыйнага сайта рэдакцыі «Аршанская газета».

19–21 жніўня 2025 года ў Мінску будзе праходзіць ІІІ Міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстава ЕCOLOGY ЕХРО – 2025. Дэвіз сёлетняга мерапрыемства — «Зялёныя інавацыі для ўстойлівай будучыні».

У мерапрыемствах выстаўкі плануецца ўдзел кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, міжнародных арганізацый і інш. Сярод удзельнікаў чакаюцца таксама прадстаўнікі іншых краін: Бразіліі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Манголіі, Расійскай Федэрацыі, Узбекістана.

Тэматычнымі напрамкамі ЕCOLOGY ЕХРО – 2025 стануць экалагічныя тэхналогіі ў развіцці; тэхналогіі экалагічна сяброўскага будаўніцтва; адходы і другасная сыравіна; экатранспарт; экасерада; экасілкаванне і экаўпакоўка; экатурызм; ахова і рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў; навуковыя даследаванні ў сферы экалогіі, экалагічная адукацыя і асвета.

Праграма выстаўкі ўключае адкрытае пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях абыходжання з адходамі, дыялогавыя пляцоўкі, навукова-практычныя канферэнцыі. Запланавана работа трох інтэрактыўных пляцовак, у ходзе якіх у гульнявой форме будзе прадэманстравана экалагічная дзейнасць устаноў адукацыі, Моладзевых паслоў МУР, экаваланцёраў, маладзёжных аб’яднанняў. Акрамя таго, будзе арганізавана работа экалагічнага кірмашу.

Падрабязная інфармацыя аб выставе размешчана на яе афіцыйным сайце.

Правядзенне Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы ECOLOGY EXPO робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 9, 12, 13, 15 і іншых МУР.

6 верасня 2025 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі правядзе ў Мінску «Фестываль навукі». Падзея традыцыйна збярэ вучоных, студэнтаў, даследчыя арганізацыі і тэхналагічныя кампаніі не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы, з мэтай папулярызацыі навукі, прасоўвання работ вучоных, а таксама садзейнічання прафесійнаму самавызначэнню моладзі.

У рамках Фестывалю будуць арганізаваны тэматычныя пляцоўкі «Космас», «Інтэлектуальныя тэхналогіі», «Смак навукі», «Медыцына», «Лабараторыя», «Экалогія», «Этнаграфія», «Універсітэт будучыні», «НАВУКА 0+», «ATOM TEAM» і іншыя. Наведвальнікаў чакаюць навукова-папулярныя лекцыі ад экспертаў з розных абласцей, майстар-класы, эксперыменты, якія наведнікі змогуць правесці самастойна, маштабныя арт-аб’екты для тлумачэнні навуковых прынцыпаў і з’яў, выставачныя стэнды з распрацоўкамі і экспанатамі, навуковыя шоу, а таксама забаўляльныя квізы і гульні.

Важнай часткай мерапрыемства стане выстава-конкурс «100 інавацый маладых вучоных», на якой будуць прадстаўлены лепшыя распрацоўкі і даследаванні новых таленавітых вучоных краіны.

Акрамя таго, будзе арганізавана спецыяльная выстаўка «Вынаходнікі», дзе будуць прэзентаваны унікальныя ідэі і распрацоўкі, створаныя энтузіястамі, якія імкнуцца зрабіць свет больш зручным, цікавым і лепшым. Заяўкі на ўдзел у дадзенай выставе прымаюцца да 8 жніўня 2025 года.

Правядзенне Фестывалю навукі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў статыстычны зборнік «Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

У зборніку прадстаўлена афіцыйная статыстычная інфармацыя, якая характарызуе розныя аспекты ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь у 2019–2024  гадах.

Акрамя таго, у зборніку:

  • адлюстраваны асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, якія характарызуюць дэмаграфічныя працэсы, рынак працы, дынаміку і структуру грашовых даходаў насельніцтва, выдаткі і спажыванне хатніх гаспадарак, а таксама распаўсюджанасць малазабяспечанасці сярод насельніцтва (хатніх гаспадарак);
  • прадстаўлена інфармацыя аб жыллёвых умовах, стане здароўя і медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, пенсіённым забеспячэнні і сацыяльнай абароне асобных катэгорый насельніцтва, адукацыі, культуры і стане навакольнага асяроддзя;
  • змяшчаюцца статыстычныя паказчыкі, якія характарызуюць развіццё спажывецкага рынку тавараў і паслуг, сеткі ўстаноў турызму і адпачынку, распаўсюджанасць выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
  • прадстаўлены асобныя паказчыкі нацыянальнага пераліку паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця.

Прадастаўленняў дакладнай і своечасовай статыстычнай інфармацыі ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Інвестыцыі – ключавы фактар эканамічнага развіцця любой дзяржавы. У Беларусі ў першым паўгоддзі 2025 года найлепшай дынамікай з асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў валодаюць інвестыцыі ў асноўны капітал, якія выраслі на 14% у параўнанні з папярэднім перыядам. Пазітыўная дынаміка характэрна як для сталіцы, так і ўсіх абласцей краіны.

Паводле інфармацыі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, лідзіруючымі праектамі па прыцягнутых інвестыцыях у асноўны капітал з’яўляюцца ААТ «Светлагорскі ЦКК», ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк».

Асаблівы ўклад у развіццё інвестыцыйнай дзейнасці ў рэгіёнах уносіць ініцыятыва «Адзін раён – адзін праект», якая прадугледжвае стварэнне ў кожным раёне краіны не менш як аднаго вытворчага праекта. Так, паводле звестак на 1 ліпеня 2025 года, у рамках ініцыятывы створана каля 5,8 тысяч новых працоўных месцаў, а ў перспектыве іх павінна быць больш за 9 тысяч. Завершана рэалізацыя 84 праектаў, яшчэ больш як 160 знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі. Асноўная частка праектаў мае вытворчую накіраванасць – гэта сферы будаўніцтва, харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, хімічнай вытворчасці. У той жа час назіраецца расце цікавасць бізнесу да рэалізацыі праектаў у сферах турызму і медыцыны.

Дадатковы імпульс высокай інвестыцыйнай актыўнасці надае новы механізм падтрымкі інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва». У яе пералік могуць уключацца інвестыцыйныя праекты, значныя для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў з улікам галіновых асаблівасцей, а таксама прэферэнцыйныя інвестыцыйныя праекты. На пачатак чэрвеня 2025 года на ўключэнне ў пул інвестпраектаў «Рэгіянальнай ініцыятывы» паступіла 88 заявак, і 39 з іх ужо адобрана.

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у рамках ініцыятыў «Адзін раён – адзін праект» і «Рэгіянальная ініцыятыва» ўносіць важны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця.

.

Паводле звестак ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» за першае паўгоддзе 2025 года ў Беларусі сабрана або нарыхтавана 468,98 тысяч тон другасных матэрыяльных рэсурсаў. Атрыманы паказчык складае 48,3 працэнта ад запланаванага на 2025 год значэння і перавышае на 13,4 працэнта паказчык за такі ж перыяд 2024 года.

У прыватнасці, сабрана:

  • 214,29 тыс. т адходаў паперы і кардону (52,4 працэнта ад гадавога задання)
  • 119,69 тыс. т адходаў шкла (41,4%)
  • 76,24 тыс. т палімерных адходаў (пластыка) (45,9%)
  • 32,8 тыс. т зношаных шын (57,4%)
  • 13,11 тыс. т адпрацаваных алеяў (62,4%)
  • 12,85 тыс. т адходаў электрычнага і электроннага абсталявання (46,6%)

У пераліку на душу насельніцтва за шэсць месяцаў 2025 года кожны жыхар краіны ў сярэднім адправіў на перапрацоўку больш за 50 кг другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Эфектыўнае выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА