1

Зацверджана Рэгіянальная стратэгія Віцебскай вобласці да 2040 года

Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам зацверджана Рэгіянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці да 2040 года.

Стратэгія адлюстроўвае патэнцыял, асноўныя праблемы рэгіёна, прыярытэты і практычныя крокі, якія неабходна зрабіць для дасягнення ўстойлівага развіцця вобласці ў сярэднетэрміновай (2025-2030 гг.) і доўгатэрміновай (да 2040 г.) перспектыве. Яна накіравана на забеспячэнне балансу ў вырашэнні эканамічных, сацыяльных і экалагічных праблем шляхам найбольш рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання існуючых рэсурсаў і магчымасцей.

Ключавымі складнікамі поспеху распрацаванай РСУР вызначаны:

  • развіццё чалавечага патэнцыялу;
  • канцэнтрацыя рэсурсаў у найбольш перспектыўных галінах эканамічнай дзейнасці;
  • супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых па дасягненні пастаўленых мэт.

Рэгіянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці да 2040 года накіравана на лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця.

Распрацоўка рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця ажыццяўляецца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

.