22 траўня 2024 г. у Менску адбыўся круглы стол «Насустрач будучыні: актывізацыя дзеянняў у галіне клімату» і моладзевая выстава «зялёных» рашэнняў, арганізаваныя ААН у Беларусі.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі міністэрстваў, прыватнага сектара, навуковага асяроддзя, няўрадавых арганізацый, устаноў адукацыі, дыпламатычнага корпуса, агенцтваў сістэмы ААН у Беларусі, Моладзевыя паслы МУР.
У час адкрытага абмеркавання ўдзельнікі абмяняліся вопытам і падзяліліся сваімі стратэгічнымі планамі па адаптацыі і змякчэнні наступстваў кліматычных змяненняў, а таксама абмеркавалі напрамкі далейшага шматбаковага супрацоўніцтва ў барацьбе са змяненнем клімату. Падчас мерапрыемства таксама былі прадстаўлены вынікі 28-ай Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату і ключавыя прыярытэты маючай адбыцца 29-ай Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, якая адбудзецца 11-22 лістапада 2024 года ў Азербайджане.
У рамках Парыжскага пагаднення Рэспубліка Беларусь першапачаткова прыняла на сябе абавязацельства скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года на 28% у параўнанні з узроўнем 1990 года. Цяпер, краінай прынята абавязацельства скараціць выкіды на 40%. Гэтыя меры запатрабуюць значных намаганняў і ўдзелу ўсіх сектараў эканомікі і грамадства.
Змякчэнне наступстваў змянення клімату, вырашэнне экалагічных праблем, рэалізацыя палажэнняў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемстве можна азнаёміцца па спасылцы.
З 25 па 28 чэрвеня 2024г. з мэтай прыцягнення навучэнцаў і моладзі да практычнай дзейнасці па захаванні навакольнага асяроддзя і фарміравання экалагічна адказнага светапогляду на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбудзецца Рэспубліканскі злёт юных эколагаў.
У Злёце прымуць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 14-17 гадоў, з ліку пераможцаў эколага-біялагічных конкурсаў, алімпіяд, раённых і абласных злётаў юных эколагаў.
Фарміраванне ў навучэнцаў сістэмы ведаў аб экалагічных праблемах сучаснасці і шляхах іх вырашэння ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 13, 14, 15 і іншых МУР.
Больш падрабязна з умовамі правядзення Рэспубліканскага злёту юных эколагаў можна азнаёміцца па спасылцы.
Згодна з Глабальным інавацыйным індэксам (ГІІ) 2023 года Беларусь знаходзіцца на 22-м месцы па доступе да ІКТ сярод 132 краін свету.
Доступ да ІКТ прадстаўляе зводны індэкс, які прысвойвае вагавыя каэфіцыенты 4 паказчыкам:
Паводле даных на пачатак 2024 года, у Беларусі 99% насельніцтва ахоплена мабільнай сеткай стандарту LTE (4G). Колькасць мабільных падключэнняў складала 120,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. 89,5% хатніх гаспадарак у краіне маюць доступ у Інтэрнэт.
Крыніца інфармацыі
24 траўня 2024г. у рамках адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» адбыўся II Рэспубліканскі форум юных сяброў МУР.
У рамках форуму прайшоў метадычны АУР практыкум, МУР-марафон і прэзентацыя маладзёжных сацыяльна-значных ініцыятыў, рэалізаваных удзельнікамі рэспубліканскага конкурсу «Юныя сябры МУР».
Усяго ў 2023-2024 навучальным годзе ўдзельнікамі праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» сталі 340 навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці з 59 установы агульнай сярэдняй адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны. Удзел у праекце «Урокі ўстойлівага развіцця» дазволіў школьнікам разабрацца ў сэнсах устойлівага развіцця, усвядоміць уласную ролю ў дасягненні МУР, набыць вопыт рэалізацыі сацыяльна-значных ініцыятыў.
Больш інфармацыі аб II Рэспубліканскім форуме юных сяброў МУР даступна па спасылцы.
З мэтай уключэння шырокага кола зацікаўленых у абмеркаванне бачання будучага развіцця ў абласцях Беларусі пройдуць стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця. Правядзенне гэтых сесій запланавана ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.
29–30 мая 2024 г. у Віцебску прайшлі першыя стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця, накіраваныя на фарміраванне мадэлі ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці, распрацоўку асноўных напрамкаў устойлівага развіцця Віцебскай вобласці ў сферы тэхналагічнага, інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця, зялёнай і цыркулярнай эканомікі, зялёнага горадабудаўніцтва.
Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 60 чалавек: прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі, навукі, прыватнага сектара, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, рэгіёнаў вобласці і інш.
Праца сесій была арганізавана ў фармаце дыскусіі ў невялікіх групах па наступных тэматычных напрамках:
У ходзе стратэгічнай сесіі «Майстэрня будучыні» ўдзельнікі вызначылі Віцебскую вобласць да 2040 года як месца з высокім узроўнем жыцця і дзелавой актыўнасці, устойлівым ростам насельніцтва ў гарадской і сельскай мясцовасці, а таксама высокім узроўнем тэхналагічнага развіцця прадпрыемстваў і турыстычнай актыўнасці.
У ходзе фарсайт-сесій «Вызначэнне шляхоў доўгатэрміновага тэхналагічнага, інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на перыяд да 2040 года» i «Вызначэнне шляхоў доўгатэрміновага развіцця Віцебскай вобласці ў сферы «зялёнай», у тым ліку цыркулярнай, эканомікі на перыяд да 2040 года» удзельнікі вызначылі напрамкі ўдасканалення, пункту росту і магчымасці для развіцця Віцебскай вобласці да 2040 года. Сярод прыярытэтных напрамкаў устойлівага развіцця ўдзельнікі вылучылі экалогію, лічбавізацыю і сацыяльную арыентаванасць. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць развіццю высокага ўзроўню жыцця ў сельскай мясцовасці, распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі зялёнай эканомікі, развіццю рэгіянальных кластараў, павышэнні якасці адукацыі з арыентацыяй на патрэбы прадпрыемстваў, развіццю маркетынгавых кампетэнцый галіновых прадпрыемстваў.
Стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці арганізаваны Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
29–30 траўня 2024г. у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка пройдуць мерапрыемствы ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «ЯНА ў мастацтве і жыцці».
Мэта праекта – папулярызацыя творчасці беларускіх мастачак, прасоўванне ідэй гендэрнай роўнасці і партнёрства ў маладзёжным асяроддзі.
У рамках праекта будзе арганізавана выстаўка работ сучасных беларускіх мастачак, праведзены дыскусіі, трэнінгі, майстар-класы, лекцыі, ток-шоу «Жанчына можа…».
Падрабязная праграма мерапрыемстваў у рамках праекта «ЯНА ў мастацтве і жыцці»
Рэалізацыя праекта «ЯНА ў мастацтве і жыцці» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 5, 10, 17 і іншых МУР.
З 24 па 30 мая 2024 г. ва ўстановах адукацыі Беларусі праводзіцца Рэспубліканскі тыдзень турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі. Арганізатарам мерапрыемства выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемствы Тыдня накіраваны на павышэнне якасці работы ўстаноў адукацыі краіны па фарміраванні ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, а таксама папулярызацыю і развіццё турысцка-краязнаўчай і экскурсійнай дзейнасці сярод педагагічных работнікаў і навучальных устаноў адукацыі.
Умовы і рэкамендацыі па правядзенні мерапрыемстваў Рэспубліканскага тыдня турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі
Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе патэнцыялу турызму, краязнаўства і экскурсій з’яўляецца важным рэсурсам, які садзейнічае выхаванню навучэнцаў, фарміраванню ў іх здаровага ладу жыцця і развіццю творчых здольнасцей, што ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 4, 13, 15 і іншых МУР.
23 мая 2024 г. адбылося сумеснае пасяджэнне Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У рамках пасяджэння ўдзельнікамі былі разгледжаны вынікі сумеснай работы па распрацоўцы тэхналагічных карт развіцця галін эканомікі і падрыхтоўцы перспектыўных праектных ідэй, а таксама абмеркаваны пытанні ўзмацнення ролі навукі і інавацый у развіцці эканомікі і выпрацоўкі сумесных падыходаў да метадычных рэкамендацый па распрацоўцы стратэгій развіцця галін эканомікі (відаў эканамічнай дзейнасці) вытворчай сферы на 2026-2035 гады.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб пасяджэнні можна азнаёміцца па спасылцы.
22 мая 2024 г. ААТ «Белаграпрамбанк» і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па падтрымцы і развіцці прадпрымальніцкай дзейнасці.
Пагадненне накіравана на стварэнне спрыяльнага асяроддзя для развіцця малога прадпрымальніцтва, развіццё прадпрымальніцкіх ініцыятыў і інфармацыйна-кансультацыйнага суправаджэння, пашырэнне доступу суб’ектаў МСП да фінансавых рэсурсаў.
У рамках сумеснай інфармацыйна-тлумачальнай работы на пляцоўках Цэнтраў прыцягнення Igrow Белаграпрамбанка з удзелам прадстаўнікоў рэгіянальных службаў занятасці ўжо праводзяцца сустрэчы, накіраваныя на прафарыентацыю моладзі, падтрымку пачынаючых і дзеючых прадпрымальнікаў, садзейнічанне беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, папулярызацыю мер дзяржаўнай падтрымкі. З пачатку 2024 года сустрэчы прайшлі ўжо ў Пінску, Баранавічах, Калінкавічах, Магілёве і Рэчыцы.
Пагадненне стане новым напрамкам работы ААТ «Белаграпрамбанк» і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па падтрымцы прадпрымальніцкай ініцыятывы і дасць магчымасць маштабаваць паспяховую практыку ўзаемадзеяння ва ўсіх рэгіёнах краіны, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10, 17 і іншых МУР.
15 – 16 красавіка 2024 г. у рамках Міжнароднага праекта «Моладзевая сталіца СНД» у Ташкенце праходзіў VIII Форум моладзевых грамадскіх арганізацый дзяржаў – удзельніц СНД. Форум накіраваны на актывізацыю ўзаемадзеяння па стварэнню ўмоў для развіцця патэнцыялу моладзі, стварэння моладзевай інфраструктуры, развіцця міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва як значных фактараў устойлівага развіцця.
Падчас Форума маладыя людзі з 8 краін – удзельніц СНД абмяняліся вопытам і прадставілі сваё бачанне супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый, якія імі прадстаўляюцца, па такіх напрамках як адукацыя, навука, валанцёрская дзейнасць, экалогія, а таксама распрацоўка новых моладзеваых ініцыятыў.
У секцыі «Глабальныя экалагічныя праблемы і шляхі іх вырашэння» Моладзевы пасол МУР 14 Ашарчук Яніна распавяла пра досвед Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні экалагічнай устойлівасці і працэсе дасягнення экалагічных Мэт устойлівага развіцця.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Форуме можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА