admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 48 of 182

У Беларусі спрагназавалі якія прафесіі і кампетэнцыі будуць запатрабаваны праз 10 гадоў

У Беларусі спрагназавалі якія прафесіі і кампетэнцыі будуць запатрабаваны праз 10 гадоў

У лютым-сакавіку 2024 года ў рамках праекта ПРААН «Развіццё інавацыйнага патэнцыялу моладзі для паскоранага ўстойлівага развіцця Беларусі» была праведзена серыя фарсайт-сесій па прагназаванні патрэбнасцей рынку працы на наступныя 10 гадоў.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 70 прадстаўнікоў з больш як 50 арганізацый, а таксама ўстаноў прафесійнай адукацыі.

Усяго было праведзена тры фарсайт-сесіі, кожная з якіх была прысвечана аднаму з сектараў эканомікі: сельскай гаспадарцы, машынабудаванню і будаўніцтву. Па выніках фарсайт-сесій для кожнай галіны былі выдзелены па пяць новых прафесій, якія ўлічваюць трэнды і тэхналогіі, якія будуць актуальныя наступныя 10 гадоў. Акрамя таго, для кожнай прафесіі былі вызначаны кампетэнцыі, якім неабходна навучаць студэнтаў ва ўстановах прафесійнай адукацыі.

Вынікі фарсайт-сесій стануць часткай комплекснага даследавання па ўкараненні новых прафесій у эканоміку краіны.

Актуалізацыя адукацыйных праграм і прафесійных стандартаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.

Больш падрабязна з вынікамі правядзення фарсайт-сесій можна азнаёміцца па спасылцы.

З 6 па 8 мая 2024 года ў Жэневе праходзіла Нарада групы экспертаў па статыстыцы і міграцыі. У рамках мерапрыемства былі разгледжаны пытанні фарміравання статыстычных даных па міграцыі ў рэгіёне ЕЭК ААН, умацавання рэгіянальнага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі афіцыйнай статыстыкі па бежанцах, унутрана перамешчаных асоб і асоб без грамадзянства і інш.

Досвед Рэспублікі Беларусь быў прадстаўлены намеснікам Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Васілеўская Ж.М. У сваім выступленні яна адзначыла, што вынікі, атрыманыя ў ходзе правядзення перапісу насельніцтва, з’яўляюцца найбольш поўнымі, універсальнымі і супастаўнымі, што дае магчымасць праводзіць міжкраінавыя супастаўленні ўнутранай і знешняй міграцыі насельніцтва. Паводле апошняга перапісу ў Беларусі ўнутраная міграцыя значна перавысіла знешнюю і склала 3,4 млн. чалавек, з якіх 57,6% – жанчыны. Сярод асноўных прычын змены месца жыхарства адзначаюцца: сямейныя акалічнасці – 54,8%, праца – 19,8%, вяртанне на ранейшае месца жыхарства – 8,2%. Назіраецца рост удзельнай вагі беларусаў у структуры насельніцтва краіны. Сярод спосабаў распаўсюджвання даных адзначана інфармацыйна-аналітычная сістэма «Выніковыя даныя перапісаў насельніцтва», 10-працэнтная мікравыбарка па дадзеных перапісу насельніцтва 2019 года і інфармацыйна-аналітычная сістэма «Геастатыстыка».

З больш падрабязнай інфармацыяй аб удзеле беларускай дэлегацыі ў Нарадзе можна азнаёміцца па спасылцы.

З мэтай больш шырокага інфармавання патэнцыйных удзельнікаў Конкурсу пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця ў сакавіку-красавіку 2024 г. ва ўсіх абласцях Беларусі былі праведзены інфармацыйныя семінары.

Усяго ў мерапрыемствах у анлайн і афлайн фарматах прынялі ўдзел больш за 500 чалавек, з якіх больш за 85% склалі жанчыны. У ліку ўдзельнікаў – прадстаўнікі абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, грамадскіх арганізацый, прыватнага і банкаўскага сектараў і інш.

У рамках семінараў удзельнікі азнаёміліся з умовамі правядзення Конкурсу пілотных ініцыятыў па МУР, патэнцыйнымі напрамкамі і патрабаваннямі будучых пілотных ініцыятыў у кантэксце 4 акселератараў па дасягненні МУР у Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, удзельнікам быў прадэманстраваны працэс падачы заявак на Конкурс праз спецыяльна створаную платформу sdgidea.by, а таксама прадстаўлены асноўныя патрабаванні заканадаўства Беларусі ў галіне міжнароднай тэхнічнай дапамогі, вопыт лакалізацыі МУР у Беларусі і функцыянавання Нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

Інфармацыйныя семінары праведзены Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з абласнымі выканаўчымі камітэтамі, Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзіцячым Фондам ААН у Беларусі, Фондам ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Падрабязная інфармацыя аб інфармацыйных семінарах даступна па спасылцы.

З мэтай больш шырокага інфармавання патэнцыйных удзельнікаў Конкурсу пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця ў сакавіку-красавіку 2024 г. ва ўсіх абласцях Беларусі былі праведзены інфармацыйныя семінары.

Усяго ў мерапрыемствах у анлайн і афлайн фарматах прынялі ўдзел больш за 500 чалавек, з якіх больш за 85% склалі жанчыны. У ліку ўдзельнікаў – прадстаўнікі абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, грамадскіх арганізацый, прыватнага і банкаўскага сектараў і інш.

У рамках семінараў удзельнікі азнаёміліся з умовамі правядзення Конкурсу пілотных ініцыятыў па МУР, патэнцыйнымі напрамкамі і патрабаваннямі будучых пілотных ініцыятыў у кантэксце 4 акселератараў па дасягненні МУР у Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, удзельнікам быў прадэманстраваны працэс падачы заявак на Конкурс праз спецыяльна створаную платформу sdgidea.by, а таксама прадстаўлены асноўныя патрабаванні заканадаўства Беларусі ў галіне міжнароднай тэхнічнай дапамогі, вопыт лакалізацыі МУР у Беларусі і функцыянавання Нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

Інфармацыйныя семінары праведзены Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з абласнымі выканаўчымі камітэтамі, Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзіцячым Фондам ААН у Беларусі, Фондам ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Падрабязная інфармацыя аб інфармацыйных семінарах даступна па спасылцы.

29–31 кастрычніка 2024 г. на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе праходзіць XIX Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы – 2024».

«Моладзь у навуцы» – штогадовая канферэнцыя для маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, якія працуюць у такіх напрамках навукі як біялагічныя, медыцынскія, фізіка-тэхнічныя, фізіка-матэматычныя, аграрныя, хімічныя навукі, навукі аб Зямлі, гуманітарныя навукі і мастацтва.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна прайсці рэгістрацыю да 14 ліпеня 2024 г.

Правядзенне Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы» садзейнічае развіццю навукова-тэхнічнага і інавацыйнага патэнцыялу моладзі, міжнароднаму абмену вопытам і робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

Падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі даступна па спасылцы.

26 красавіка 2024 г. уступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2023 г. № 294-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя».

Новая рэдакцыя Закона «Аб ахове навакольнага асяроддзя» ўстанаўлівае прававыя асновы аховы навакольнага асяроддзя, прыродакарыстання, захавання і аднаўлення біялагічнай разнастайнасці, прыродных рэсурсаў і аб’ектаў, накіраваныя на забеспячэнне права фізічных асоб на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і на пакрыццё шкоды, прычыненай парушэннем гэтага права.

У ліку асноўных навацый Закона:

  • прынцыпы і напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя дапоўнены такімі палажэннямі як стымуляванне прымянення рэсурсазберагальных тэхналогій, эканамічнае стымуляванне нізкавугляроднай эканомікі, эканамічная ацэнка экасістэмных паслуг, абмежаванне пры вытворчасці прадукцыі прымянення рэчываў і матэрыялаў, для якіх у далейшым адсутнічае магчымасць іх выкарыстання ў якасці другаснай сыравіны;
  • уведзены прынцып экасістэмнага падыходу;
  • вызначаны напрамкі развіцця «зялёнай» эканомікі;
  • урэгуляваны нарматывы якасці навакольнага асяроддзя, дапушчальнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, ліміты на прыродакарыстанне;
  • пашыраны правы фізічных і юрыдычных асоб, грамадскасці, грамадскіх аб’яднанняў па ўдзеле ў працэсе прыняцця дзяржаўнымі органамі рашэнняў па пытаннях, якія датычацца аховы навакольнага асяроддзя.;
  • перагледжаны патрабаванні, якія прад’яўляюцца да ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці і інш.

Рэалізацыя норм Закона будзе садзейнічаць забеспячэнню экалагічна спрыяльных умоў для жыццядзейнасці грамадства і збалансаванаму выкарыстанню прыродна-рэсурснага патэнцыялу краіны, што ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 15 і іншых МУР.

У вёсцы Должа каля возера Сосна тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна рэалізуе сацыяльны праект «Даступны пляж» для людзей з інваліднасцю.

Пляж будзе абсталяваны рознымі варыянтамі спецыяльнага абсталявання для людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, асобнай аўтамабільнай стаянкай з драўляным насцілам да пляжу, парэнчамі ў вадзе, спецыяльнымі біяпрыбіральнямі і кабінкай для перапранання. Таксама побач з пляжам знаходзіцца інклюзіўнае кафэ.

У планах праекта закупіць байдаркі з усёй амуніцыяй – шлемамі, камізэлькамі і вёсламі. Імі змогуць карыстацца таксама і людзі з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, зрокі. Плануецца ўстанавіць інфармацыйны стэнд з абазначэннем месцазнаходжання на пляжы важных аб’ектаў, прадубляваны шрыфтам Брайля.

Рэалізацыя сацыяльнага праекта «Даступны пляж» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы.

Для дапамогі выпускнікам 9-га або 11-га класаў у выбары варыянтаў навучання, спецыяльнасці (кваліфікацыі) у Мінску распрацавана дадатак «Абітурыент Мінск» (Windows, Android).

Дадатак змяшчае інфармацыю аб 19 установах адукацыі г. Мінска, асаблівасцях уступнай кампаніі, актуальных прафесіях на рынку працы. Таксама ў дадатку можна прайсці тэст на прафарыентацыю і задаць пытанне, якое цікавіць.

Дадатак «Абітурыент Мінск» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8 і іншых МУР.

Ва ўсіх абласных цэнтрах і Мінску ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць штогадовую прыродаахоўную акцыю «Зялёныя скарбы Беларусi».

Акцыя накіравана на захаванне папуляцый рэдкіх дзікарослых раслін, аб’яднанне намаганняў усіх зацікаўленых у стварэнні новых экатурыстычных аб’ектаў, а таксама прыцягненне ўвагі да праблемы скарачэння біяразнастайнасці.

У ліку добраўпарадкаваных тэрыторый у рамках акцыі «Зялёныя скарбы Беларусi»: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры», Цэнтр экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, установа адукацыі «Гомельскі абласны цэнтр турызму і экалогіі дзяцей і моладзі», Батанічны сад Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава і інш.

Навядзенне парадку на зямлі і захаванне біяразнастайнасці ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра акцыю можна азнаёміцца па спасылцы.

З 23 красавіка па 23 мая 2024 года з мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў да праблемы змянення клімату, развіцця разумення пісьменнай адаптацыі да гэтых змяненняў, зніжэння нагрузкі на клімат у Беларусі праводзіцца конкурс экалагічных ініцыятыў «Захаваем клімат разам».

Арганізатарамі конкурсу выступае ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» ў партнёрстве з праектам «Кліматычная адукацыя ў мэтах прасоўвання МУР і прасоўвання кліматычнага парадку дня (Кліматычная шкатулка)», які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі.

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях:

  • «Зніжаем вугляродны след» – ініцыятывы (праекты), накіраваныя на стварэнне чыстага навакольнага асяроддзя, сартаванне і ўтылізацыю адходаў, энергазберажэнне, выкарыстанне альтэрнатыўнай энергіі, водазберажэнне, устойлівае прыродакарыстанне, вядзенне экадружалюбнага ладу жыцця і інш.
  • «Адаптуемся да кліматычных змен» – ініцыятывы (праекты), якія падахвочваюць да актыўнай прыродаахоўнай дзейнасці і маюць аб’ектыўны погляд на актуальныя падзеі ў сферы экалогіі, прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку на электронны адрас otd.nipd@mail.ru.

Інфармацыя аб выніках конкурсу будзе размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра да 30 мая 2024 года ўключна.

Правядзенне конкурсу «Захаваем клімат разам» і рэалізацыя экалагічных ініцыятыў унясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 6, 7, 12, 13, 15 і іншых МУР.

Больш падрабязна з умовамі правядзення і патрабаваннямі да праектаў можна азнаёміцца ў Праграме конкурсу «Захаваем клімат разам».

КАРТА САЙТА