admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 54 of 182

Калектыўны цэнтр друку і каваркінг-прастора «#ДРУКАВАЕМУСЕ»

Калектыўны цэнтр друку і каваркінг-прастора «#ДРУКАВАЕМУСЕ»

11 красавіка 2024 г. у Гродне прайшоў інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 112 чалавек, з якіх больш за 80% склалі жанчыны. Да семінара далучыліся прадстаўнікі Гродзенскага абласнога, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі, культуры, грамадскія арганізацыі, якія працуюць у сферы экабудаўніцтва, падтрымкі моладзі, людзей з інваліднасцю, а таксама прыватныя кампаніі ў сферы турызму і аказання бухгалтарскіх паслуг.

У ходзе семінара прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь праінфармаваў аб функцыянаванні нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

Камандай Праграмы развіцця ААН былі прадстаўлены Палажэнне аб правядзенні Конкурсу, патрабаванні да пілотных ініцыятыў па МУР, а таксама прадэманстраваны працэс падачы заявак на Конкурс праз спецыяльна створаную платформу sdgidea.by. Акрамя гэтага, сумесна з прадстаўніком Фонду ААН у галіне народанасельніцтва былі прадстаўлены вопыт лакалізацыі МУР у Беларусі, а таксама патэнцыйныя напрамкі для будучых пілотных ініцыятыў у кантэксце 4 акселератараў па дасягненні МУР у Рэспубліцы Беларусь.

Інфармацыйны семінар быў арганізаваны Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам сумесна з ПРААН у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

Запіс інфармацыйнага семінара аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР у Гродне даступны па спасылцы.

11 красавіка 2024 г. у Гродне прайшоў інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР.

Конкурс пілотных ініцыятыў па МУР праводзіцца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у рамках Сумеснана праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

Падрабязная інфармацыя аб семінары ў Гродне даступна па спасылцы.

У 2023/2024 навучальным годзе ў школах Беларусі стартаваў унікальны праект фінансавай падтрымкі дзяцей «Карта навучэнца», які рэалізуецца ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк».

Карта навучэнца – гэта прадукт для школьнікаў, які спалучае ў сабе функцыі плацежнай карты і дакумента, які пацвярджае статус вучня. Карта дапамагае ўстановам адукацыі ў стварэнні бяспечнага і прадуктыўнага адукацыйнага асяроддзя за кошт яго прымянення як пропуску, чытацкага білета ў бібліятэку або ключа аўтарызацыі ў камп’ютарным класе. Акрамя таго, з Картай навучэнца школьнікі могуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце ў навучальны час. Гэта права ўжо рэалізавана ў горадзе Мінску, Віцебскай, Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях, а таксама ў асобных рэгіёнах Брэсцкай вобласці (Іванаўскі, Столінскі, Ляхавіцкі і Драгічынскі раён).

На сёння да праекта далучыліся 109 гарадоў, 36 пасёлкаў гарадскога тыпу, а таксама 115 сельскіх населеных пунктаў Беларусі. Праект ужо ахапіў 800 устаноў адукацыі, у якіх навучаецца звыш 505 тысяч дзяцей.

Рэалізацыя праекта «Картка навучэнца» дапамагае вучням асвоіць навыкі фінансавай пісьменнасці і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 11 і іншых МУР.

Падрабязней аб праекце «Карта навучэнца» можна азнаёміцца па спасылцы.

5 красавіка 2024 г. адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйнае суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» і Сусветная арганізацыя аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь.

Конкурс праводзіцца штогод з мэтай выяўлення ў краіне населеных пунктаў, якія найлепшым чынам ажыццяўляюць прасоўванне і папулярызацыю дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» сярод сваіх грамадзян.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 84 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (населеных пункта) з усіх абласцей Беларусі і г. Мінска. Прызёрамі конкурсу сталі 18 удзельнікаў – па 3 у кожнай з 6 намінацый конкурсу. У намінацыі «Лепшае інфармацыйнае суправаджэнне Праекта сярод населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва ≥ 60 000 чалавек» пераможцам вызначаны Мазырскі раённы выканаўчы камітэт. У намінацыі «Лепшае інфармацыйнае суправаджэнне Праекта сярод населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва ад 10 001 да 60 000 чалавек» – Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт. У чатырох іншых намінацыях пераможцамі сталі Сенненскі, Дрыбінскі, Гомельскі (аграродак Улукоўе) і Калінкавіцкі (аграгарадок Дудзічы) раённыя выканаўчыя камітэты.

З поўным спісам пераможцаў конкурса можна азнаёміцца па спасылцы.

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйнае суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» садзейнічае папулярызацыі Праекта, што ўносіць важны ўклад у дасягненне медыка-дэмаграфічнай устойлівасці тэрыторый, фарміраванне ў насельніцтва здаровага ладу жыцця, а таксама дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 3 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА