4 красавіка 2024 года ў Мінску адбылося пасяджэнне сумеснай калегіі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
У ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні забеспячэння спалучанасці 10-гадовых стратэгій развіцця галін з мэтамі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года і праектнымі ініцыятывамі Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу на перыяд да 2045 года.
На сённяшні дзень ужо праведзена пэўная работа па распрацоўцы стратэгій развіцця галін на 10 гадоў: сумесна з зацікаўленымі падрыхтаваны больш за 25 тэхналагічных карт – гатовых алгарытмаў фарміравання вытворчых ланцужкоў. Плануецца, што найбольш значныя праекты будуць рэалізаваны ў нафтахіміі, машынабудаванні, фармацэўтыцы, дрэваапрацоўцы, вытворчасці будматэрыялаў. Наступны этап – аналіз тэхналагічных карт на прадмет спалучэння іх з Комплексным прагнозам навукова-тэхнічнага прагрэсу да 2045 года.
Акрамя таго, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь прыняты сумесны загад ад 13 сакавіка 2024 г. № 25/88 «Аб арганізацыі ўзаемадзеяння». Дакумент накіраваны на сінхранізацыю кіраўніцкіх рашэнняў па тэхналагічнаму развіццю галін, узмацнення ролі навукі і інавацый у развіцці эканомікі, распрацоўку метадычных рэкамендацый па фарміраванні стратэгій развіцця галін і фарміраванне канцэптуальных падыходаў да распрацоўкі праекта Стратэгіі тэхналагічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб пасяджэнні можна азнаёміцца па спасылцы.
З 8 па 17 красавіка 2024 г. з мэтай прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблемы правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін у Беларусі будзе праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля!».
На сённяшні дзень у Беларусі функцыянуюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, 2 гарадскія цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей (у Гомелі і Мінску), 134 «крызісныя» пакоі. На сайтах Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне функцыянуе раздзел «Прафілактыка хатняга гвалту». У мэтах асветы людзей з інтэлектуальнымі парушэннямі аб праблеме гвалту ў адносінах да жанчын і дзяцей Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) распрацавана Дапаможнік «Ацэнка ступені рызыкі хатняга гвалту на «Яснай мове».
Правядзенне акцыі «Дом без насілля!» робіць унёсак у рэалізацыю Нацыянальнага плана па забеспячэнні гендэрнай роўнасці Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады і Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З мэтай стварэння спрыяльнага дзелавога асяроддзя для развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021-2025 гады.
Рэалізацыя мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы садзейнічае стымуляванню ініцыятыўнасці грамадзян і ўзмацненню патэнцыялу айчыннага бізнесу, у тым ліку жаночага прадпрымальніцтва, як адной з ключавых пунктаў развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. На сённяшні дзень узровень уцягнутасці жанчын у бізнес асяроддзе ў Беларусі складае 36,4%, што на 4,4% вышэй, чым у 2023 годзе.
Акрамя таго, Дзяржаўнай праграмай забяспечаны шырокі доступ грамадзян да паслуг падтрымкі і фінансавання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У 2021-2023 гадах Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў прафінансавана 114 праектаў МСП на суму каля 19 млн рублёў, арганізавана і праведзена больш за 70 кантактна-кааперацыйных бірж. За апошнія тры гады аб’ём крэдытавання суб’ектаў прадпрымальніцтва Банкам развіцця, Беларусбанкам, Белінвестбанкам і Белаграпрамбанкам перавысіў 29 млрд. рублёў.
Рэалізацыя мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады садзейнічае развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці, павышэнню канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэалізацыі дзяржаўных праграм можна пазнаёміцца па спасылцы.
11 красавіка 2024 года ў Гродна пройдзе інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця. Конкурс накіраваны на падтрымку праектаў у сферы лакалізацыі і папулярызацыі Мэт устойлівага развіцця.
Для ўдзелу ў семінары прайдзіце рэгістрацыю па спасылцы да 9 красавіка 2024 года ўключна.
Конкурс пілотных ініцыятыў па МУР праводзіцца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
16 красавіка 2024 года ў Гомелі пройдзе інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця. Конкурс накіраваны на падтрымку праектаў у сферы лакалізацыі і папулярызацыі Мэт устойлівага развіцця.
Для ўдзелу ў семінары прайдзіце рэгістрацыю па спасылцы да 14 красавіка 2024 года ўключна.
28 сакавіка 2024 г. у Віцебску прайшоў інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш 90 чалавек, з якіх больш за 80% склалі жанчыны. Да семінара далучыліся прадстаўнікі Віцебскага абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, навукі, культуры, грамадскія арганізацыі, якія працуюць у сферы аказання гуманітарнай дапамогі, папулярызацыі спорту для людзей з інваліднасцю, а таксама прыватныя кампаніі ў галіне турызму, банкаўскай і фермерскай справы, анлайн-адукацыі.
У ходзе семінара камандай Праграмы развіцця ААН (ПРААН) былі прадстаўлены Палажэнне аб правядзенні Конкурсу, патрабаванні да пілотных ініцыятыў па ЦУР, а таксама прадэманстраваны працэс падачы заявак на Конкурс праз спецыяльна створаную платформу sdgidea.by. Абавязковай умовай пры правядзенні конкурсу з’яўляецца стварэнне аднолькавых магчымасцей і справядлівага доступу да рэсурсаў і экспертызы для ўсіх заяўнікаў, незалежна ад іх сацыяльнага статусу, культурных асаблівасцей або іншых фактараў.
Камандай ПРААН сумесна з прадстаўнікамі Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) былі прадстаўлены вопыт лакалізацыі МУР у Беларусі, а таксама патэнцыйныя напрамкі для будучых пілотных ініцыятыў у кантэксце 4 акселератараў па дасягненні МУР у Рэспубліцы Беларусь.
Інфармацыйны семінар быў арганізаваны Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам сумесна з ПРААН у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
Запіс інфармацыйнага семінара аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР у Віцебску даступны па спасылцы.
КАРТА САЙТА