admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 56 of 182

Банк ЗГБ (Беларусь) правёў урокі фінансавай пісьменнасці для 800 школьнікаў

Банк ЗГБ (Беларусь) правёў урокі фінансавай пісьменнасці для 800 школьнікаў

Штогод у рамках Тыдня фінансавай пісьменнасці ЗАТ «Банк ЗГБ (Беларусь)» праводзіць навучальныя заняткі для школьнікаў па ўсёй Беларусі.

У 2024 годзе заняткі праводзіліся з 18 па 24 сакавіка і былі арганізаваны ў 20 школах краіны: Мінску і абласных цэнтрах, Бабруйску, Баранавічах, Пінску, Оршы, Мазыры, Салігорску, Лідзе, Полацку, Светлагорску, Крычаве, Быхаве і Шклове.

Удзельнікамі гэтых заняткаў сталі амаль 800 школьнікаў 3-11 класаў. Вучні спрабавалі сябе ў ролі банкаўскіх работнікаў і правяралі на сапраўднасць дакументы і грашовыя купюры. Для студэнтаў мерапрыемствы праводзіліся з акцэнтам на тое, як не стаць ахвярай махляроў, у тым ліку ў інтэрнэце. Заняткі праходзілі ў форме інтэрактыўных урокаў з навучальнымі віктарынамі.

Адукацыйныя мерапрыемствы для школьнікаў дазваляюць дапамагчы падрастаючаму пакаленню атрымаць карысныя веды ў пытаннях фінансавай пісьменнасці і рацыянальнага выкарыстання грошай, што ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 4, 8 і іншых МУР.

Больш падрабязна аб уроках фінансавай пісьменнасці можна азнаёміцца па спасылцы.

У Беларусі дастаткова вялікая ўвага надаецца добраўпарадкаванню дваровых тэрыторый. Работы вядуцца ў двух напрамках. Работы вядуцца ў двух напрамках. Першае — комплексны бягучы рамонт, які выконваецца ў дварах, дзе завершаны капітальны рамонт жылых дамоў, і ўключае рамонт пакрыццяў праездаў і пешаходных сувязей, рамонт або замена дзіцячага і гульнявога спартыўнага абсталявання, малых архітэктурных форм, работы па доглядзе аб’ектаў расліннага свету, аднаўленне пашкоджаных зялёных зон і інш. Другі напрамак — бягучы рамонт, які выконваецца на дваровых тэрыторыях па выніках праведзеных аглядаў жыллёвага фонду ў восеньскі і вясновы перыяды.

На бягучы момант, лідэрам у добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый з’яўляецца г. Мінск. У сталіцы рэалізуецца больш за 50% ад агульнага аб’ёму работ – з 2021 года адрамантавана 2440 двароў, яшчэ каля 1000 будуць абноўлены да канца 2025 года. На 2024 год запланавана абнавіць 864 дваровыя тэрыторыі.

Рамонт і добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 15 і іншых МУР.

Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Рух наперад» праводзяць сёмы набор на ўдзел у праекце Лідэрская платформа «Каманда будучыні».

Лідэрская платформа «Каманда будучыні» — гэта праект па пошуку, прасоўванні і навучанні маладых лідэраў Беларусі (ад 18 да 35 гадоў) тэарэтычным і практычным навыкам у сферы лідэрства і дзяржаўнага кіравання.

Праграма праекта сёмага набору будзе ўключаць правядзенне шэрагу дыялогавых пляцовак, экскурсій у дзяржаўныя структуры і аб’екты, трэнінгаў па майстэрстве публічных выступленняў, развіццю лідэрскіх якасцей і тэхналогіях міжасобасных камунікацый.

Прыняць удзел у праекце можна, даслаўшы заяўку на электронную пошту kbmpns@gmail.com з 26 сакавіка па 12 красавіка 2024 года.

Правядзенне лідэрскай платформы «Каманда будучыні» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы.

2 красавіка 2024 г. у Мінску прайшоў інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР.

Конкурс пілотных ініцыятыў па МУР праводзіцца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у рамках Сумеснана праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

Падрабязная інфармацыя аб семінары ў Мінску даступна па спасылцы.

З 27 па 29 сакавіка 2024 г. у НДЦ «Зубраня» праходзіў Міжнародны моладзевы форум па Мэтам устойлівага развіцця, арганізаваны ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

Удзельнікамі форуму сталі Моладзевыя паслы ЦУР Рэспублікі Беларусь і іх дублёры, прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, Азербайджанскай Рэспублікі, маладзёжная каманда НДЦ «Зубраня».

У рамках форуму ўдзельнікі абмеркавалі асноўныя задачы па рэалізацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, выявілі найбольш актуальныя праблемы па дасягненні МУР і прапанавалі спосабы іх вырашэння. Праграма ўключала правядзенне:

  • Семінар-практыкума «Эфектыўныя практыкі па ўкараненні прамоўніцкага майстэрства ў прасоўванні МУР»;
  • трэнінгу «Праектаванне лакальных ініцыятыў на падставе метадалогіі UPSHIFT»;
  • трэнінгу на камандаўтварэнне;
  • майстар-класа «Праектная дзейнасць, узаемадзеянне з партнёрамі» ад Моладзевых паслоў МУР у Беларусі трэцяга склікання і інш.

Правядзенне Міжнароднага моладзевага форуму па МУР уносіць уклад развіццё міжнароднага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама ў рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

2 красавіка 2024 г. у Мінску прайшоў інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 70 чалавек, з якіх 69% склалі жанчыны.  Да семінара далучыліся прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, культуры, грамадскія арганізацыі, якія працуюць у сферы аказання гуманітарнай дапамогі, падтрымкі людзей з інваліднасцю па зроку, дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю, а таксама прыватныя кампаніі ў галіне турызму, банкаўскай справы, падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, укаранення беспілотных тэхналогій у сельскай гаспадарцы, вытворчасці аўтамабільнай электронікі.

У ходзе семінара прадстаўнік Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь дэталёва спыніўся на патрабаваннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб міжнароднай тэхнічнай дапамозе, прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь праінфармаваў аб функцыянаванні нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

Камандай Праграмы развіцця ААН былі прадстаўлены Палажэнне аб правядзенні Конкурсу, патрабаванні да пілотных ініцыятыў па МУР, а таксама прадэманстраваны працэс падачы заявак на Конкурс праз спецыяльна створаную платформу sdgidea.by. Акрамя гэтага, сумесна з прадстаўніком Фонду ААН у галіне народанасельніцтва былі прадстаўлены вопыт лакалізацыі МУР у Беларусі, а таксама патэнцыйныя напрамкі для будучых пілотных ініцыятыў у кантэксце 4 акселератараў па дасягненні МУР у Рэспубліцы Беларусь.

Інфармацыйны семінар быў арганізаваны Мінскім абласным выканаўчым камітэтам сумесна з ПРААН у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

Запіс інфармацыйнага семінара аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР у Мінску даступны па спасылцы.

У Рэспубліцы Беларусь з мэтай забеспячэння спажыўцоў водазабеспячэннем пітной якасці, а таксама развіцця сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады.

У адпаведнасці з праграмай узровень забяспечанасці насельніцтва цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння і водаадвядзення па выніках 2023 года складае 98,1%, да канца 2025 года гэты паказчык складзе 100%.

У рамках дзяржпраграмы таксама выконваецца будаўніцтва станцый абезжалезвання – да канца 2025 года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю каля 800 станцый. Акрамя таго, да канца 2025 года запланавана рэканструкцыя і ўвод у эксплуатацыю 70 аб’ектаў водаадвядзення, на сённяшні дзень уведзена ў эксплуатацыю 32 аб’екты.

Павышэнне якасці пітной вады ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 6, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб развіцці сістэм водазабеспячэння можна азнаёміцца па спасылцы.

28 сакавіка 2024 г. у Віцебску прайшоў інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР.

Конкурс пілотных ініцыятыў па МУР праводзіцца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у рамках Сумеснана праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

Падрабязная інфармацыя аб семінары ў Віцебску даступна па спасылцы.

Па дадзеных Дакладу ПРААН аб чалавечым развіцці 2023/2024, Рэспубліка Беларусь адносіцца да катэгорыі краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця і знаходзіцца на 69 месцы сярод 193 краін у Глабальным індэксе чалавечага развіцця.

Індэкс чалавечага развіцця – гэта сумарны паказчык для ацэнкі сярэдніх дасягненняў у трох асноўных вымярэннях чалавечага развіцця: доўгае і здаровае жыццё, доступ да ведаў і годны ўзровень жыцця.

Для Беларусі Індэкс чалавечага развіцця ў 2022 годзе склаў 0.801. Сярэдняя працягласць жыцця – 72,4 года, сярэдняя працягласць навучання – 12,2 года і валавы даход на душу насельніцтва ў краіне – 19,104 тыс. долараў ЗША.

Больш падрабязна з Дакладам ПРААН аб чалавечым развіцці і ацэнкай прагрэсу Беларусі па такіх паказчыках, як гендэрны разрыў, няроўнасць, планетарны ціск і шматмерная беднасць можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА