З 21 па 23 лютага 2024 года на базе Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра прайшоў адукацыйны форум для Моладзевых паслоў МУР і іх дублёраў.
Форум праводзіўся ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца агенцтвамі ААН у Рэспубліцы Беларусь і фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Арганізатарамі Форума выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М. Танка, Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр, Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.
Праграма форума ўключала:
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Форуме можна азнаёміцца па спасылцы.
У Беларусі вялікая ўвага надаецца стымуляванню занятасці, стварэнню працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю і падтрымцы спецыялізаваных прадпрыемстваў.
Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі» для людзей з інваліднасцю прадугледжаны: увядзенне кватавання працоўных месцаў з 2025 года, магчымасць атрымання падтрымкі на ўсіх этапах пошуку працы пры садзейнічанні персанальнага асістэнта, павелічэнне тэрміну адаптацыі да працоўнай дзейнасці. Таксама, для стымулявання прадастаўлення працоўных месцаў людзям з інваліднасцю працадаўцы могуць разлічваць на атрыманне кампенсацыі выдаткаў для стварэння працоўных месцаў, выдзяленне сродкаў для правядзення мерапрыемстваў па адаптацыі работнікаў з інваліднасцю да працоўнай дзейнасці, прадастаўленне падатковых ільгот, льгатаванне выплаты абавязковых страхавых узносаў у ФСАН і інш.
Акрамя таго, для сацыялізацыі людзей з інваліднасцю пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання (ТЦСАН) працуюць клубы і гурткі па інтарэсах. Так, у раёнах г. Мінска пры ТЦСАН створаны 13 аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі людзей з інваліднасцю (паслугамі якіх карыстаюцца амаль 800 людзей з інваліднасцю), 320 гурткоў і клубаў па інтарэсах, 20 сацыяльна-працоўных майстэрняў (у якіх працоўнай рэабілітацыяй ахоплены людзей з інваліднасцю).
Стварэнне ўмоў для працоўнай дзейнасці ўсіх грамадзян краіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб забеспячэнні занятасці людзей з інваліднасцю можна азнаёміцца па спасылцы.
15 – 16 лютага 2024 года ў Магілёве праходзіў IV Магілёўскі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці, арганізаваны Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця». ААН і фінансуемага Урадам Расійскай Федэрацыі.
Віртуальны цэнтр рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Мсціслаўля» і Акадэмія Мэт устойлівага развіцця распрацавалі віртуальную квэст-гульню «Падарожжа па Мэтам устойлівага развіцця».
Квэст дапамагае школьнікам у гульнявой форме даведацца аб Мэтах устойлівага развіцця і як яны могуць змяніць сваё жыццё і жыццё навакольных людзей для іх дасягнення. Квэст складаецца з 17 этапаў з простымі заданнямі, разабрацца ў якіх дапамагае дзяўчынка Фрыда.
Квест-гульня «Падарожжа па Мэтам устойлівага развіцця» робіць унёсак у папулярызацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб квэсты можна азнаёміцца па спасылцы.
21 лютага 2024 года у Мінску прайшоў семінар па рабоце з Платформай рэгіянальных дадзеных па ўстойлівым развіцці. Гэтая Платформа дае магчымасць збіраць дадзеныя па паказчыках МУР, праводзіць іх маніторынг і ацэнку, параўноўваць рэгіёны Беларусі паміж сабой, візуалізаваць паказчыкі рэгіянальнага развіцця ў розных разрэзах.
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання – усяго больш за 60 чалавек. Асабліва важным з’явілася шырокае рэгіянальнае прадстаўніцтва ўдзельнікаў, бо кожная вобласць краіны мае сваю спецыфіку ў дасягненні МУР і, адпаведна, свае ўнікальныя наборы дадзеных.
Платформа размешчана на рэсурсах Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь па адрасе sdgregions.belstat.gov.by, і карыстацца размешчанымі на ёй звесткамі могуць не толькі спецыялісты, але і кожны, каму цікавыя пытанні дасягнення МУР і асаблівасці розных рэгіёнаў Беларусі ў гэтых адносінах.
Семінар арганізаваны Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
9 лютага 2024 года ў Мінску прайшла сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, агенцтваў ААН, устаноў адукацыі па пытанні сацыяльнай інклюзіі ў рабоце Моладзевых паслоў МУР.
У ходзе абмяркоўваліся наступныя пытанні:
Інтэграцыя пытанняў інклюзіі ў дзейнасць Маладзевых паслоў МУР IV склікання ўнясе важны ўклад у развіццё інклюзіўнай кампетэнтнасці сярод моладзі, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб сустрэчы можна азнаёміцца па спасылцы.
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2024 года.
На конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы. У намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» бяруць удзел фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў.
Заяўку на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў неабходна запоўніць да 1 жніўня 2024 года.
Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА