Адукацыйны моладзевы форум прайшоў у Мінску

З 21 па 23 лютага 2024 года на базе Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра прайшоў адукацыйны форум для Моладзевых паслоў МУР і іх дублёраў.
Форум праводзіўся ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца агенцтвамі ААН у Рэспубліцы Беларусь і фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Арганізатарамі Форума выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М. Танка, Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр, Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.
Праграма форума ўключала:
- актыўнасці на камандаўтварэнне;
- інтэрактыўную лекцыю «МУР: дасягнем разам»;
- тэматычны семінар «Дынаміка дасягнення МУР у Рэспубліцы Беларусь»;
- метадычны інтэнсіў, які ўключаў серыю інтэрактыўных прыёмаў («ПОПС-формула», «Асацыяцыі», «Паветраны шар», «Зрабі крок наперад» і інш.), дзелавых і ролевых гульняў;
- абмеркаванне плана правядзення Міжнароднага МУР-форуму;
- дыялогавую пляцоўку з намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Форуме можна азнаёміцца па спасылцы.







