admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 69 of 182

Міжнародны конкурс «Зялёная Еўразія» стане маштабнай пляцоўкай для абмену вопытам па ўмацаванні кліматычнай устойлівасці

Міжнародны конкурс «Зялёная Еўразія» стане маштабнай пляцоўкай для абмену вопытам па ўмацаванні кліматычнай устойлівасці

З мэтай выяўлення найбольш эфектыўных практык па кліматычнай мітыгацыі, адаптацыі і ўстойлівым развіцці праводзіцца Міжнародны кліматычны конкурс «Зялёная Еўразія».

Прыняць удзел у конкурсе могуць камерцыйныя арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, органы ўлады і мясцовага самакіравання, некамерцыйныя арганізацыі, фізічныя асобы дзяржаў-членаў ЕАЭС і трэціх краін. Кожны ўдзельнік конкурсу можа падаць не больш за тры заявкі па наступных намінацыях:

  • «Чыстая энергія і энергаэфектыўнасць»;
  • «Чыстая прамысловасць»;
  • «Устойлівая сельская гаспадарка»;
  • «Нізкаўугляродны транспарт»;
  • «Зялёнае будаўніцтва»;
  • «Зялёнае фінансаванне»;
  • «Экалагічная культура і ўцягванне насельніцтва ў кліматычны парадак дня»;
  • «Эфектыўнае абыходжанне з адходамі»;
  • «Дзяржаўная палітыка ў сферы нізкавугляроднага развіцця».

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца з 1 лютага да 31 сакавіка 2024 года. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў маі 2024 года ў рамках Еўразійскага эканамічнага форуму.

Правядзенне Міжнароднага кліматычнага конкурсу «Зялёная Еўразія» ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Павесткі для ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе, а таксама з фіналістамі і пераможцамі конкурсу 2023 можна азнаёміцца па спасылцы.

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект Канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года (НСУР-2040).

Канцэпцыя НСУР-2040 падрыхтавана ДНУ «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» сумесна з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь на падставе прапаноў членаў міжведамаснай і сектаральных груп па распрацоўцы НСУР-2040, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Дакумент змяшчае асноўныя палажэнні, якія грунтуюцца на сістэмным падыходзе, які раскрывае развіццё трох узаемазвязаных кампанентаў: чалавек, эканоміка і экалогія. На іх аснове выбраны пяць прыярытэтаў доўгатэрміновага развіцця:

  • Народазберажэнне і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей;
  • Якасная адукацыя, арыентаваная на тэхналагічнае развіццё і новы светапогляд маладога пакалення;
  • Тэхналагічная незалежнасць і пабудова інтэлектуальнай эканомікі;
  • Канкурэнтнае і даступнае бізнес-асяроддзе, дасягненне балансу інтарэсаў бізнесу і дзяржавы;
  • Экалагічная бяспека і рэсурсаэфектыўнасць.

Прапановы і заўвагі па праекце Канцэпцыі можна накіроўваць на электронны адрас prognoz@economy.gov.by з 8 да 21 студзеня 2024 года.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з яго тэрытарыяльнымі органамі праводзіць рэспубліканскі конкурс па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца суб’екты гаспадарання, якія эксплуатуюць 25 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў. Справаздачу ўдзельніка конкурсу неабходна накіраваць у абласныя і Мінскі гарадскі камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя да 15 лютага 2024 года.

Парадак арганізацыі і правядзення конкурсу вызначаны Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў, зацверджанай Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 29 жніўня 2019 г. № 27.

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 13 і іншых МУР.

ДНУ «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» падрыхтавана Аналітычная справаздача «НСУР-2035 у лічбах: вынікі рэалізацыі прыярытэтаў устойлівага развіцця».

Справаздача ўключае аналіз ступені дасягнення індыкатараў, якія характарызуюць дынаміку ўстойлівага развіцця краіны, адлюстраваных у Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года.

У аснову аналізу пакладзены наступныя падыходы:

  • ацэнка ключавых напрамкаў доўгатэрміновага ўстойлівага развіцця з пазіцыі нацыянальных інтарэсаў і з улікам змены геапалітычнай сітуацыі;
  • ацэнка адпаведнасці мэт і задач, якія змяшчаюцца ў падраздзелах НСУР-2035, Мэтам устойлівага развіцця;
  • аналіз ступені дасягнення паказчыкаў, якія характарызуюць дынаміку працэсаў, адлюстраваных у падраздзелах НСУР-2035, з мэтай устанаўлення прагрэсу ў кожнай сферы.

Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь апублікаваны Нацыянальны даклад аб стане навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за 2019 – 2022 гады. У дакуменце прадстаўлены даныя аб стане і тэндэнцыях змянення клімату, атмасфернага паветра, водных рэсурсаў, зямель і глеб, расліннага і жывёльнага свету, абыходжання з адходамі і радыеактыўнага забруджвання за разгляданы перыяд, адлюстраваны асаблівасці ўздзеяння на навакольнае асяроддзе асноўных відаў эканамічнай дзейнасці, паказаны прыярытэтныя напрамкі дзяржаўнай экалагічнай палітыкі.

Акрамя таго, выйшаў экалагічны бюлетэнь «Стан прыроднага асяроддзя Беларусі» за 2022 год. Выданне адлюстроўвае асноўныя вынікі рэгіянальнай комплекснай ацэнкі стану прыроднага асяроддзя Беларусі за 2022 год, прыведзены разлік рэйтынгу экалагічнага развіцця асобных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, прадстаўлены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне антрапагеннай нагрузкі, з улікам найлепшых міжнародных практык і падыходаў, а таксама комплекс мер па павышэнні эфектыўнасці праводзімай экалагічнай палітыкі.

23 снежня 2023 года з мэтай падтрымкі інавацыйных бізнес-ідэй, а таксама пашырэння ўзаемадзеяння паміж прадпрымальнікамі і інвестарамі Рэспублікі Беларусь у Магілёве прайшоў бізнес-форум UNICORN. Арганізатарамі форуму выступілі ГА «Інвестыцыйны клуб ДЭКРА» і ТАА «ДЭКРА – кансалтынг».

Усяго на форуме было прадстаўлена 13 інавацыйных праектаў з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцам стаў праект «Вытворчасць дражыратараў насення», прадстаўлены Міхеевым Дзянісам, к.т.н. дацэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, дырэктарам ТАА «Тэхнапарк «Горкі». Праект прадугледжвае стварэнне абсталявання для павелічэння пасяўнога патэнцыялу насення шляхам стварэння на іх штучнай абалонкі.

Праграма мерапрыемства таксама ўключала правядзенне майстар-класаў па актуальных пытаннях развіцця бізнесу.

Правядзенне бізнес-форуму UNICORN унясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых ЦУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

Пастановай Савета Міністраў ад 20 снежня 2023 г. № 906 зацверджаны план выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці на 2024-2025 гады.

У план уключаны мерапрыемствы, накіраваныя на ўдасканаленне заканадаўства, механізмаў процідзеяння парушэнням і стымулявання стварэння, прававой аховы і выкарыстання аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, развіццё сістэмы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю і інстытуцыйнай сістэмы, павышэнне ўзроўню прававой культуры і адукаванасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і інш.

Рэалізацыя мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы інтэлектуальнай уласнасці ўносіць важны ўклад у інавацыйнае і сацыяльна-культурнае развіццё Беларусі, а таксама ў рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Пытанні аховы навакольнага асяроддзя і змянення клімату ў Рэспубліцы Беларусь адносяцца да ключавых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі і закранаюць усе прыродныя кампаненты, экасістэмы, эканоміку, ахову здароўя, навуку, адукацыю і іншыя сферы.

Забеспячэнне экалагічнай бяспекі, пераход да рацыянальных мадэляў вытворчасці і спажывання замацаваны ў ключавых стратэгічных дакументах — Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2035 года, Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады, Нацыянальным плане дзеянняў па развіцці «зялёнай» эканомікі і іншых стратэгіях, планах і праграмах.

За апошнія гады сістэма кіравання навакольным асяроддзем у Беларусі паказала сваю эфектыўнасць. Гэта прасочваецца на прыкладзе прадпрыемстваў, якія паслядоўна ўкараняюць энергаэфектыўныя тэхналогіі, працуюць над зніжэннем аб’ёму ўтварэння адходаў і іх перапрацоўкай, уцягваннем у паліўны баланс аднаўляльных крыніц энергіі, ствараюць новыя магчымасці для дадатковай занятасці насельніцтва. У краіне адзначаецца скарачэнне скіду недастаткова вычышчаных сцёкавых вод у паверхневыя водныя аб’екты і выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра. Так, у 2021 годзе Беларусь скараціла выкіды парніковых газаў на 57,8%, што ў паўтара раза больш за ўзятае абавязацельства скараціць выкіды парніковых газаў на 35% да 2030 года ад узроўню 1990 года. Узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў за дзевяць месяцаў 2023 года ў Беларусі склаў 35,5%. Амаль дасягнуты мэтавы параметр па вытворчасці першаснай энергіі з аднаўляльных крыніц энергіі — 9% да агульнага аб’ёму валавога спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў у 2035 годзе. Таксама, у Беларусі развіваецца электратранспарт і адпаведная інфраструктура, «зялёнае» будаўніцтва, лічбавая трансфармацыя галін эканомікі, расце плошча лясоў, аднаўляюцца балотныя экасістэмы.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб кліматычным парадку дня Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.

12-15 снежня 2023 года ў Маскве праходзіў II Міжнародны моладзевы форум дзяржаў–удзельніц СНД па Мэтам устойлівага развіцця. Форум аб’яднаў каля 100 маладых лідэраў дзяржаў–удзельніц СНД, якія актыўна ўдзельнічаюць у прасоўванні і рэалізацыі МУР на прасторы СНД.

У рамках работы форуму Моладзевыя паслы МУР расказалі ўдзельнікам форуму аб вопыце работы Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка па рэалізацыі МУР сярод дзяцей і моладзі, дзейнасці і ключавых праектах Моладзевых паслоў МУР у Беларусі, вывучылі формы работы і вопыт краін СНД у сферы рэалізацыі МУР. Акрамя таго, Моладзевыя паслы МУР сумесна з іншымі ўдзельнікамі форуму распрацавалі праектныя ініцыятывы, накіраваныя на дасягненне МУР і вылучылі прапановы па далейшым супрацоўніцтве ў сферы ўстойлівага развіцця на прасторы СНД.

Правядзенне Міжнароднага моладзевага форуму дзяржаў-удзельніц СНД па Мэтам устойлівага развіцця садзейнічае развіццю міжнароднага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, што ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

20 снежня 2023 года ў Мінску адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці.

У ходзе пасяджэння Савета ўдзельнікі абмеркавалі вынікі работы Савета па ўстойліваму развіццю (СУР) у 2023 годзе і асноўныя напрамкі дзейнасці СУР у 2024 годзе, вынікі дзейнасці па рэалізацыі Парадаку дня – 2030, удасканаленне падыходаў да маніторынгу і ацэнцы прагрэсу дасягнення МУР на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях, распрацоўку канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года, рэалізацыю Стратэгіі развіцця эканомікі замкнёнага цыкла (цыркулярнай эканомікі) на перыяд да 2035 года, уклад бізнесу ў дасягненне МУР.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Бельскі У.І., падкрэсліўшы, што Рэспубліка Беларусь заўсёды была прыхільная Мэтам устойлівага развіцця і ганарыцца вынікамі сваёй працы ў гэтай галіне. Дзейнасць па рэалізацыі Парадаку дня – 2030 будзе прадоўжана як у 2024 годзе, так і ў наступныя гады.

Эрал Ардуч в.а. Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь у сваёй прывітальнай прамове адзначыў важнасць партнёрства для дасягнення МУР і выказаў падзяку за сумесную работу і прадуктыўнае ўзаемадзеянне Нацыянальнаму каардынатару па дасягненню МУР, членам Савета па ўстойліваму развіццю, Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Эрол Ардуч праінфармаваў, што ў 2024 годзе агенцтвы ААН сумесна з нацыянальнымі партнёрамі будуць працаваць над стварэннем новай Рамачнай праграмы ААН па супрацоўніцтве ў галіне ўстойлівага развіцця.

Сёння, можна заўважыць, што працэс дасягнення МУР у свеце запавольваецца, аб чым сведчыць сярод іншага даклад Генеральнага сакратара ААН аб выкананні МУР. Пры гэтым, Беларусь з’яўляецца адным з сусветных лідэраў у прасоўванні Парадаку дня – 2030. Прагрэс дасягнення МУР знаходзіцца на ўзроўні 80%.

Важным складнікам рэалізацыі Парадаку дня – 2030 з’яўляецца ўзаемадзеянне з агенцтвамі ААН у Рэспубліцы Беларусь і ўдзел у міжнародных мерапрыемствах па тэматыцы МУР. У 2023 годзе ў ліку такіх мерапрыемстваў Саміт устойлівага развіцця ў Нью-Йорку, Глабальны форум па міжпарламенцкім супрацоўніцтве ў рэалізацыі МУР у Ташкенце, міжнародны форум у Баку, Рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці ў Жэневе і інш.

Функцыянаванне нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР паказала сваю эфектыўнасць і запатрабаванасць, адзначаецца павелічэнне цікавасці да працы СУР з боку бізнес-супольнасцей і грамадскіх арганізацый. У 2023 годзе праведзена 6 пасяджэнняў Савета па ўстойліваму развіццю, у якіх прынялі ўдзел больш як 20 грамадскіх арганізацый, прадстаўнікоў бізнесу, міжнародных арганізацый. З улікам вынікаў работы СУР у 2023 годзе і на падставе прапаноў зацікаўленых распрацаваны і прадстаўлены на адабрэнне праект плана работы на 2024 год. Планам прадугледжана правядзенне трох пасяджэнняў Савета, а таксама другога Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці (папярэдне 23 мая 2024 г. у Мінску) і іншыя мерапрыемствы.

«У Беларусі вядзецца пастаянная работа па ўдасканаленні метадалагічных разлікаў паказчыкаў, уключаных у нацыянальны пералік. У 2023 годзе на глабальным узроўні поўнасцю завершана распрацоўка метададзеных для ацэнкі дасягнення прагрэсу дасягнення МУР», — праінфармавала першы намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Кухарэвіч А.І.

На сённяшні дзень Нацыянальны пералік паказчыкаў МУР складаецца з 254 паказчыкаў, з якіх 175 адпавядаюць глабальнаму пераліку, 79 – проксі паказчыкі. Па ацэнцы прагрэсу дасягнення МУР у Рэспубліцы Беларусь найбольшы прагрэс назіраецца па МУР 1, 5, 6, 7, 10, 13, 15 і 17. Дадатковыя намаганні патрэбны ў такіх галінах як навукова-тэхнічная дзейнасць, турызм, захаванне экасістэм, прыцягненне замежных інвестыцый.

Вялікая ўвага ў Беларусі ўдзяляецца развіццю рэгіёнаў і малых тэрыторый і іх збалансаванаму развіццю. У 2023 годзе Белстат завяршыў работу па распрацоўцы Платформы рэгіянальных даных па ўстойліваму развіццю, якая ўключае інфармацыю па ўсіх 17 МУР і 138 паказчыках па ўсіх рэгіёнах Беларусі. У 2024 годзе будзе прадоўжана работа па павышэнню даступнасці даных па МУР.

«У 2023 годзе ў Беларусі пачалася распрацоўка Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года. Нацыянальныя стратэгіі з’яўляюцца аднымі з ключавых дакументаў, якія вызначаюць трэк развіцця Беларусі на наступныя 15 гадоў. Нам трэба будзе вызначыць арыенціры доўгатэрміновага развіцця краіны і закласці падмурак, на якім будуць будавацца іншыя праграмы», — падкрэсліла намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, Бранцэвіч Т.У.

Для распрацоўкі НСУР-2040 створаны міжведамасная рабочая група пад кіраўніцтвам Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама тры сектаральныя рабочыя групы, падрыхтавана аналітычная справаздача аб рэалізацыі НСУР-2035, распрацавана першая рэдакцыя Канцэпцыі НСУР-2040. Стратэгічная мэта НСУР-2040 – рост якасці жыцця насельніцтва.

Чаканыя вынікі: павелічэнне чаканай працягласці здаровага жыцця да 74 гадоў у 2040 годзе, павелічэнне долі лічбавай эканомікі ў ВУП да 30% у 2040 годзе, у тым ліку долі ІКТ да 10%, зніжэнне ўзроўню выкідаў парніковых газаў у 2040 годзе на 40% ад узроўню 1990 года. Сярод прыярытэтаў НСУР-2040: народазберажэнне і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, якасная адукацыя, тэхналагічная бяспека і пабудова інтэлектуальнай эканомікі, канкурэнтнае і даступнае бізнес-асяроддзе, забеспячэнне экалагічнай бяспекі і рэсурсаэфектыўнасці.

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнага плана дзеянняў па «зялёнай» эканомікі на 2021-2025 гады ў Беларусі распрацаваны праект Стратэгіі развіцця эканомікі замкнёнага цыкла на перыяд да 2035 года. У Праекце вылучаюцца такія прыярытэтныя напрамкі як экадызайн, рэсурсаэфектыўная вытворчасць, прамысловы сімбіёз, сфера ўпакоўкі, шарынгавая эканоміка. Праект Стратэгіі ўжо прайшоў публічнае абмеркаванне. Цяпер праходзіць працэдура ўзгаднення, пасля чаго праект будзе ўнесены на разгляд у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

«Нашы сумесныя намаганні дазволяць цяперашнім і будучым пакаленням жыць у камфортным і экалагічна чыстым асяроддзі», — падкрэсліў намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Галанаў У.А.

Немалаважным з’яўляецца ўклад бізнесу ў дасягненне МУР. Глабальны дагавор ААН – найбуйнейшая ініцыятыва, якая стварае аснову для ўстойлівага вядзення бізнесу. Толькі ў 70 краінах ёсць Сетка Глабальнага дагавора ААН, у тым ліку Беларусь.

Цяпер Сетка Глабальнага дагавора ААН у Беларусі налічвае 31 удзельніка, 5 з якіх далучыліся ў 2023 годзе.

Кампаніі гатовы публічна казаць аб тым, што яны адданыя ідэям ўстойлівага развіцця. Ступень выканання абавязацельстваў ацэньвае рэйтынгавае агенцтва, якое прысвойвае ESG рэйтынгі. Сярод першых па паказчыках з`яўляюцца банкаўскія арганізацыі.

Поўны запіс пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці ў відэа-фармаце даступны па спасылцы.

КАРТА САЙТА