16 снежня 2023 года ў Мінску прайшоў форум навукі і бізнесу «Інавацыйны шторм», арганізаваны Мінскім гарадскім тэхнапаркам пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Форум дае выдатную магчымасць для абмену ведамі і вопытам паміж вучонымі і прадстаўнікамі бізнесу. Галоўны прынцып форума – «Складаныя паняцці простымі словамі».
У рамках праграмы форума ўдзельнікі абмеркавалі «штучны інтэлект» і спосабы яго прымянення, даведаліся аб эканоміцы ўражанняў на прыкладзе беларускіх і замежных кейсаў, спосабах «продажу» сваёй экспертнасці, прадукту, ідэі, а таксама вывучылі схему падрыхтоўкі публічнага выступу.
Форум навукі і бізнесу «Інавацыйны шторм» садзейнічае ўзаемадзеянню навукова-тэхнічнага прагрэсу з рознымі сферамі бізнесу і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.
12 снежня 2023 года ў Мінску адбылося пасяджэнне міжсектаральнай групы па эканоміцы ў рамках Савета па ўстойлівым развіцці.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з аналітычнай справаздачай аб ходзе рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года, а таксама вынікамі работы па спалучэнні дзяржаўных праграм з мэтамі і задачамі ўстойлівага развіцця, супастаўнасці нацыянальных паказчыкаў з індыкатарамі дасягнення МУР.
У Беларусі праведзена ацэнка зводных мэтавых і мэтавых паказчыкаў дзеючых 26 дзяржаўных праграм, згодна з якой большасць дзяржаўных праграм поўнасцю або часткова супастаўныя з нацыянальнымі паказчыкамі Мэт устойлівага развіцця. Ступень узгодненасці складае 60%. Пры гэтым адзначаны патэнцыял для далейшай імплементацыі МУР.
Акрамя таго, у Беларусі вядзецца работа над распрацоўкай Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года. Ужо вызначаны прыярытэты развіцця і праведзена некалькі фарсайт-сесій, а таксама канферэнцыя, на аснове вынікаў якіх распрацаваны першы варыянт канцэпцыі з улікам аналізу глабальных трэндаў, рызык і магчымасцей для Беларусі.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб пасяджэнні можна азнаёміцца па спасылцы.
30 лістапада 2023 года ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах адбылося ўрачыстае адкрыццё 28-ай Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Дэлегацыю Рэспублікі Беларусь узначаліў Кіраўнік дзяржавы, які выступіў 1 снежня з заявай. З тэкстам выступу можна азнаёміцца па спасылцы.
На працягу двух тыдняў члены дэлегацый, эксперты, аналітыкі, прадстаўнікі СМІ абмяркоўвалі пытанні пераходу да чыстай энергетыкі, дэкарбанізацыі, адаптацыі да змянення клімату, фінансавання кліматычных праектаў, а таксама крокі па паскарэнні прыняцця мер па змякчэнні наступстваў змянення клімату.
Канферэнцыі Бакоў праходзяць штогод з 1995 года як кіруючы орган рэалізацыі Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. У развіццё палажэнняў Рамачнай канвенцыі ў 1997 годзе на чарговай канферэнцыі быў прыняты Кіёцкі пратакол па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, а ў 2015 годзе – дасягнута Парыжскае пагадненне, якое замацоўвае важную для ўсяго чалавецтва мэту не дапусціць павышэння сярэдняй тэмпературы Зямлі больш як на 2°С у бягучым стагоддзі, адначасова імкнучыся зменшыць гэты паказчык да 1,5°С. Беларусь нароўні з больш як 190 краінамі з’яўляецца ўдзельніцай усіх пералічаных міжнародных дакументаў.
У рамках Парыжскага пагаднення Рэспубліка Беларусь першапачаткова прыняла на сябе абавязацельства скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года на 28% у параўнанні з узроўнем 1990 года. Цяпер гэты паказчык павялічаны краінай да 35%. Для рэалізацыі ўзятых на сябе абавязацельстваў у Беларусі распрацоўваюцца стратэгічныя і праграмныя дакументы, у тым ліку планы дзеянняў у галіне адаптацыі да змены клімату, па павелічэнні абсорбцыі паглынальнікамі парніковых газаў, адаптацыі лясной і сельскай гаспадаркі да змены клімату на перыяд да 2030 года, стратэгіі доўгатэрміновага развіцця рэспублікі з нізкім узроўнем выкідаў парніковых газаў. Найбольш уразлівымі да змены клімату ў краіне з’яўляюцца лясная і сельская гаспадарка.
Актыўны ўдзел краіны ў рэалізацыі палажэнняў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 13 і іншых МУР.
Больш інфармацыі аб удзеле дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у КАП–28 можна даведацца па спасылках: https://www.belta.by/president/view/lukashenko-v-dubae-prinimaet-uchastie-vo-vsemirnom-sammite-po-klimatu-602852-2023/, https://www.minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/andrej-xudyk-provel-rjad-vstrech-na-poljax-vsemirnogo-klimaticheskogo-sammita-5384/.
13-15 снежня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіць школа маладога вучонага, арганізаваная з мэтай папулярызацыі навуковай інавацыйнай дзейнасці і аказання падтрымкі маладым вучоным у рэалізацыі іх навуковых ідэй. Арганізатарамі школы выступаюць Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Адукацыйнае мерапрыемства аб’яднае каля 150 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў больш як з 20 устаноў вышэйшай адукацыі.
У рамках заняткаў маладыя вучоныя азнаёмяцца з дзейнасцю Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, сістэмай «Антыплагіят», даведаюцца аб спосабах падтрымкі таленавітай навуковай моладзі. Таксама ўдзельнікі школы навучацца эфектыўнаму менеджменту навуковай працы, прамоўніцкаму майстэрству, медыйнай пісьменнасці, інфармацыйнаму інструментарыю публікацыйнай дзейнасці, асновам інтэлектуальнай уласнасці і інш.
Правядзенне школы маладога вучонага ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб школе можна азнаёміцца па спасылцы.
7 снежня 2023 года ў рамках праекта «Устойлівы ўніверсітэт» Моладзевыя паслы МУР 3 і 5 і члены Валанцёрскага атрада МУР прынялі ўдзел у навучальным семінары для студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка».
Мерапрыемства было арганізавана Рэспубліканскім моладзевым цэнтрам і Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка» з мэтай папулярызацыі Мэт устойлівага развіцця і інфармавання аб конкурсе «Моладзевыя паслы МУР – будучыня планеты ў нашых руках».
У ходзе мерапрыемства была праведзена тэматычная лекцыя «МУР: дасягнем разам», трэнінг па камандаўтварэнні і інтэнсіў па праектнай дзейнасці.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы.
8 снежня 2023 года на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка» адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная падтрымка бацькоўства: вопыт, праблемы, перспектывы».
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел звыш 140 прадстаўнікоў устаноў адукацыі, спецыялістаў-практыкаў з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Узбекістан і Кітайскай Народнай Рэспублікі.
У рамках правядзення фарсайт-сесій, панэльнай дыскусіі і круглага стала эксперты абмеркавалі актуальныя пытанні фарміравання сямейных каштоўнасцей, выхавання дзяцей у сям’і, псіхолага-педагагічнай падтрымкі бацькоў, а таксама вопыт і перспектывы рэалізацыі Рэспубліканскага праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт».
Інстытут сям’і і шлюбу і педагагічна кампетэнтныя бацькі адыгрываюць прыярытэтную ролю ў сацыялізацыі дзіцяці ў грамадстве, што ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
14 снежня 2023 года ДУА «Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь правядзе тэматычны анлайн-семінар па пытаннях павышэння дасведчанасці аб стойкіх арганічных забруджвальніках.
Мерапрыемства арганізавана ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6».
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды, а таксама ўласнікі ПХБ-змяшчальнага абсталявання.
Рэгістрацыя на мерапрыемства даступна па спасылцы.
Павышэнне дасведчанасці аб стойкіх арганічных забруджвальніках уносіць важны ўклад у забеспячэнне аховы здароўя насельніцтва і навакольнага асяроддзя, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 12, 13 і іншых МУР.
У адпаведнасці з Загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2022 г. № 94 «Аб дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе «Рэестр аператараў персанальных даных» з 1 студзеня 2024 года ў Беларусі пачне функцыянаваць інфармацыйны рэсурс «Рэестр аператараў персанальных даных». У тэставым рэжыме ён будзе запушчаны ўжо ў снежні 2023 года.
Рэестр будзе змяшчаць інфармацыю аб інфармацыйных рэсурсах (сістэмах), з дапамогай якіх будзе ажыццяўляцца перадача спецыяльных персанальных дадзеных, апрацоўка біяметрычных і (або) генетычных персанальных дадзеных, персанальных дадзеных больш за 100 тыс. фізічных асоб і больш за 10 тыс. фізічных асоб, якія не дасягнулі ўзросту шаснаццаці гадоў.
Аператару або ўпаўнаважанай асобе неабходна ўнесці звесткі ў рэестр не пазней за 15 студзеня 2024 года. Усе звесткі ўносяцца ў базу ў электронным выглядзе. Для гэтага трэба прайсці працэдуру рэгістрацыі ў асабістым кабінеце і аўтэнтыфікацыю з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу.
Функцыянаванне Рэестра аператараў персанальных даных унясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэестры можна азнаёміцца па спасылцы.
1-2 снежня 2023 года ДУА «Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя» правяло першую серыю мерапрыемстваў Рэспубліканскага семінара «Павышэнне дасведчанасці грамадзянскай супольнасці па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя для дасягнення мэт устойлівага развіцця».
Удзел у мерапрыемстве прынялі грамадскія эколагі, прадстаўнікі тэрытарыяльных органаў, прыродаахоўных устаноў, грамадскіх аб’яднанняў экалагічнай накіраванасці, выкладчыкі ўстаноў адукацыі, ініцыятыўныя грамадзяне.
У рамках семінара былі асветлены прававыя асновы аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання ў Беларусі, абыходжання з адходамі вытворчасці і спажывання, аховы расліннага свету і ўрадлівага пласта глебы, вопыт работы Бярэзінскага біясфернага запаведніка па захаванні, вывучэнні і рацыянальным выкарыстанні прыродных комплексаў. Таксама ўдзельнікі семінара абмеркавалі ўдзел грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў, рацыянальнае выкарыстанне прыродных комплексаў, ролю прыродаахоўных устаноў у развіцці экалагічнай асветы і турызму.
Другая серыя мерапрыемстваў Рэспубліканскага семінара «Павышэнне дасведчанасці грамадзянскай супольнасці па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя для дасягнення мэт устойлівага развіцця» запланавана на 8-9 снежня 2023 года.
КАРТА САЙТА