admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 80 of 182

Мэта 16: Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты

Мэта 16: Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты

Мэта 16. Спрыянне фармаванню міралюбівага і адкрытага грамадства ў інтарэсах устойлівага развіцця, забеспячэнне доступу да правасуддзя для ўсіх і стварэнне на ўсіх узроўнях эфектыўных, падсправаздачных і заснаваных на шырокім удзеле устаноў

Задачы:

16.1 Значна скараціць распаўсюджанасць ўсіх формаў гвалту і паменшыць паказчыкі смяротнасці ад гэтай з’явы ва ўсім свеце 

16.2 Пакласці канец здзекаванням, эксплуатацыі, гандлю і ўсіх формаў гвалту і катаванняў у дачыненні да дзяцей

16.3 Садзейнічаць вяршэнству права на нацыянальным і міжнародным узроўнях і забяспечыць усім роўны доступ да правасуддзя

16.4 Да 2030 года значна паменшыць незаконныя фінансавыя патокі і патокі зброі, актывізаваць дзейнасць па выяўленні і вяртанні выкрадзеных актываў і весці барацьбу з усімі формамі арганізаванай злачыннасці

16.5 Значна скараціць маштабы карупцыі і хабарніцтва ва ўсіх іх формах

16.6 Стварыць эфектыўныя, падсправаздачныя і празрыстыя ўстановы на ўсіх узроўнях

16.7 Забяспечыць адказнае прыняцце рашэнняў рэпрэзентатыўнымі органамі на ўсіх узроўнях, з удзелам усіх слаёў грамадства

16.8 Пашырыць і актывізаваць удзел краін, якія развіваюцца ў дзейнасці органаў глабальнага рэгулявання

16.9 Да 2030 года забяспечыць наяўнасць ва ўсіх людзей законных пасведчанняў асобы, уключаючы пасведчанні аб нараджэнні

16.10 Забяспечыць доступ грамадскасці да інфармацыі і абараніць асноўныя свабоды ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі дамовамі

16.а Умацаваць адпаведныя нацыянальныя ўстановы, у тым ліку дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву, у мэтах нарошчвання на ўсіх узроўнях, у прыватнасці ў краінах, якія развіваюцца, патэнцыялу ў справе прадухілення гвалту і барацьбы з тэрарызмам і злачыннасцю

16.b Заахвочваць і праводзіць у жыццё недыскрымінацыйныя законы і палітыку ў інтарэсах устойлівага развіцця

Мэта 15. Абарона і аднаўленне экасістэм сушы і спрыянне іх рацыянальнаму выкарыстанню, рацыянальнае карыстанне ляснымі рэсурсамі, барацьба з апустыньваннем, спыненне працэсу дэградацыі зямель і іх узнаўленне, а таксама спыненне працэсу страты біяразнастайнасці

Задачы:

15.1 Да 2020 года забяспечыць захаванне, аднаўленне і рацыянальнае выкарыстанне наземных і ўнутраных прэснаводных экасістэм і іх паслуг, у тым ліку лясоў, водна-балотных угоддзяў, гор і засушлівых зямель, у адпаведнасці з абавязацельствамі, якія вынікаюць з міжнародных пагадненняў

15.2 Да 2020 года садзейнічаць укараненню метадаў рацыянальнага выкарыстання ўсіх тыпаў лясоў, спыніць абязлесенне, аднавіць лясы, якія дэградавалі, і значна пашырыць маштабы лесанасаджэння і лесааднаўлення ва ўсім свеце

15.3 Да 2030 года весці барацьбу з апустыньваннем, аднавіць землі і глебы, якія дэградавалі, уключаючы землі, што былі закранутыя апустыньваннем, засухамі і паводкамі, і імкнуцца да таго, каб ва ўсім свеце не пагаршаўся стан зямель

15.4 Да 2030 забяспечыць захаванне горных экасістэм, у тым ліку іх біяразнастайнасці, для таго каб павысіць іх здольнасць даваць выгоды, неабходныя для ўстойлівага развіцця

15.5 Неадкладна прыняць значныя меры па стрымліванні дэградацыі прыродных асяроддзяў пражывання, спыніць страту біялагічнай разнастайнасці і да 2020 года забяспечыць захаванне і прадухіленне знікнення відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання

15.6 Садзейнічаць справядліваму размеркаванні выгод ад выкарыстання генетычных рэсурсаў і спрыяць забеспячэнню належнага доступу да такіх рэсурсаў на ўзгодненых на міжнародным узроўні умовах

15.7 Неадкладна прыняць меры для таго, каб пакласці канец браканьерству і кантрабанднаму гандлю ахоўваемымі відамі флоры і фауны і вырашыць праблемы, якія тычацца як попыту на незаконныя прадукты жывой прыроды, так і іх прапановы

15.8 Да 2020 года прыняць меры па прадухіленні пранікнення чужародных інвазівных відаў і па значным памяншэнні іх уздзеяння на наземныя і водныя экасістэмы, а таксама прыняць меры па прадухіленні абмежавання колькасці або знішчэння прыярытэтных відаў

15.9 Да 2020 года забяспечыць улік каштоўнасці экасістэм і біялагічнай разнастайнасці падчас агульнанацыянальнага і мясцовага планавання і працэсаў развіцця, а таксама пры распрацоўцы стратэгій і планаў скарачэння маштабаў беднасці

15.а Мабілізаваць і значна павялічыць фінансавыя рэсурсы з усіх крыніц у мэтах захавання і рацыянальнага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці і экасістэм

15.b Мабілізаваць значныя рэсурсы з усіх крыніц і на ўсіх узроўнях для фінансавання рацыянальнага лесакарыстання і даць краінам, якія развіваюцца, адэкватныя стымулы для прымянення такіх метадаў кіравання, у тым ліку ў мэтах захавання і аднаўлення лясоў

15.c Актывізаваць глабальныя намаганні па барацьбе з браканьерствам і кантрабандным гандлем ахоўваемымі відамі, у тым ліку шляхам пашырэння наяўных у мясцовага насельніцтва магчымасцяў атрымліваць сродкі да існавання экалагічна бяспечным чынам

Мэта 14. Захаванне і рацыянальнае выкарыстанне акіянаў, мораў і марскіх рэсурсаў у інтарэсах ўстойлівага развіцця

Задачы:

14.1 Да 2025 года забяспечыць прадухіленне і істотнае скарачэнне любога забруджвання марскога асяроддзя, у тым ліку з прычыны дзейнасці на сушы, уключаючы забруджванне марскім смеццем і пажыўнымі рэчывамі

14.2 Да 2020 года забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне і абарону марскіх і прыбярэжных экасістэм з мэтай прадухіліць значнае адмоўнае ўздзеянне, у тым ліку шляхам павышэння стойкасці гэтых экасістэм, і прыняць меры па іх аднаўленню для забеспячэння добрага экалагічнага стану і прадуктыўнасці акіянаў

14.3 Мінімізаваць і ліквідаваць наступствы закіслення акіяна, у тым ліку дзякуючы развіццю навуковага супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях

14.4 Да 2020 года забяспечыць эфектыўнае рэгуляванне здабычы і пакласці канец пералову, незаконнай, непаведамляльнай і нерэгулюемай рыбнай здабычы, пагібельнай рыбапромыславай практыцы, а таксама выканаць навукова абгрунтаваныя планы гаспадарчай дзейнасці, для таго каб аднавіць рыбныя запасы ў самыя кароткія магчымыя тэрміны, давёўшы іх па меншай меры да такіх узроўняў, якія здольныя забяспечваць максімальны экалагічна рацыянальны ўлоў з улікам біялагічных характарыстык гэтых запасаў

14.5 Да 2020 года ахапіць прыродаахоўнымі мерамі па меншай меры 10 адсоткаў прыбярэжных і марскіх раёнаў у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнародным правам і на аснове найлепшай наяўнай навуковай інфармацыі

14.6 Да 2020 года забараніць некаторыя формы субсідый для рыбнай здабычы, якія садзейнічаюць стварэнню празмерных магутнасцяў і пералову, адмяніць субсідыі, якія садзейнічаюць незаконнай, непаведамляльнай і нерэгулюемай рыбнай здабычы, і ўстрымлівацца ад увядзення новых такіх субсідый, прызнаючы, што належнае і эфектыўнае прымяненне асаблівага і дыферэнцыраванага рэжыму ў дачыненні да краін, якія развіваюцца, і найменш развітых краін павінна быць неад’емнай часткай перамоваў па пытанні аб субсідаванні рыбнай здабычы, якія вядуцца ў рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі

14.7 Да 2030 года павысіць эканамічныя выгады, якія атрымліваюцца малымі астраўнымі краінамі, якія развіваюцца, і найменш развітымі краінамі ад экалагічна рацыянальнага выкарыстання марскіх рэсурсаў, у тым ліку дзякуючы экалагічна рацыянальнай арганізацыі рыбнай гаспадаркі, аквакультуры і турызму

14.а Павялічыць аб’ём навуковых ведаў, пашырыць навуковыя даследаванні і забяспечыць перадачу марскіх тэхналогій, прымаючы да ўвагі крытэрыі і кіруючыя прынцыпы ў дачыненні да перадачы марскіх тэхналогій, распрацаваныя Міжурадавай акіянаграфічнай камісіяй, з тым каб палепшыць экалагічны стан акіянскага асяроддзя і павысіць уклад марской біяразнастайнасці ў развіццё краін, якія развіваюцца, асабліва малых астраўных дзяржаў, якія развіваюцца, і найменш развітых краін

14.b Забяспечыць доступ дробных гаспадарак, якія займаюцца саматужным рыбным промыслам, да марскіх рэсурсаў і рынкаў

14.c Палепшыць працу па захаванні і рацыянальным выкарыстанні акіянаў і іх рэсурсаў шляхам захавання нормаў міжнароднага права, замацаваных у Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па марскім праве, якая, як адзначаецца ў пункце 158 дакумента «Будучыня, якую мы хочам», закладвае юрыдычную базу для захавання і рацыянальнага выкарыстання Сусветнага акіяна і яго рэсурсаў

Мэта 13. Прыняцце тэрміновых захадаў па барацьбе са змяненнем клімату і яго наступствамі

Задачы:

13.1 Павысіць супраціўляльнасць і здольнасць адаптавацца да небяспечных кліматычных з’яў і стыхійных бедстваў ва ўсіх краінах

13.2 Уключыць меры рэагавання на змяненне клімату ў палітыку, стратэгіі і планаванне на нацыянальным узроўні

13.3 Палепшыць асвету, распаўсюджванне інфармацыі і магчымасці людзей і ўстаноў па змякчэнні вастрыні і паслабленні наступстваў змены клімату, адаптацыі да іх і ранняга папярэджання

13.а Выканаць абавязацельства, якое ўзялі на сябе развітыя краіны, што з’яўляюцца ўдзельнікамі Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб змяненні клімату, – дасягнуць мэты штогадовай мабілізацыі да 2020 года агульнымі намаганнямі 100 млрд даляраў ЗША з усіх крыніц для задавальнення патрэбаў краін, якія развіваюцца, у кантэксце прыняцця канструктыўных мер па змякчэнні вастрыні наступстваў змены клімату і забеспячэння празрыстасці іх ажыццяўлення, а таксама забяспечыць поўнамаштабнае функцыянаванне Зялёнага кліматычнага фонду шляхам яго капіталізацыі ў самыя кароткія магчымыя тэрміны

13.b Садзейнічаць стварэнню механізмаў па ўмацаванні магчымасцяў планавання і кіравання, якія звязаныя са змяненнем клімату, у найменш развітых краінах і малых астраўных дзяржавах, якія развіваюцца, надаючы, у прыватнасці, павышаную ўвагу жанчынам, моладзі, а таксама мясцовым і маргіналізаваным суполкам

Мэта 12. Забеспячэнне пераходу да рацыянальных мадэлей спажывання і вытворчасці

Задачы:

12.1 Ажыццяўляць Дзесяцігадовую стратэгію дзеянняў па пераходзе да выкарыстання рацыянальных мадэляў спажывання і вытворчасці з удзелам усіх краін, прычым першымі да яе павінны прыступіць развітыя краіны, і з улікам развіцця і патэнцыялу краін, якія развіваюцца

12.2 Да 2030 года дамагчыся рацыянальнага асваення і эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў

12.3 Да 2030 года скараціць удвая ў пераліку на душу насельніцтва агульнасусветную колькасць харчовых адходаў на рознічным і спажывецкім узроўнях і паменшыць страты харчавання ў вытворча-збытавых ланцужках, у тым ліку пасляўборачныя страты

12.4 Да 2020 года дамагчыся экалагічна рацыянальнага выкарыстання хімічных рэчываў і ўсіх адходаў на працягу ўсяго іх жыццёвага цыкла ў адпаведнасці з узгодненымі міжнароднымі прынцыпамі і істотна скараціць іх трапленне ў паветра, ваду і глебу, каб звесці да мінімуму іх негатыўнае ўздзеянне на здароўе людзей і навакольнае асяроддзе

12.5 Да 2030 года істотна паменшыць аб’ём адходаў шляхам прыняцця мер па прадухіленні іх утварэння, іх скарачэнні, перапрацоўцы і паўторным выкарыстанні

12.6 Рэкамендаваць кампаніям, асабліва буйным і транснацыянальным кампаніям, ўжываць ўстойлівыя метады вытворчасці і адлюстроўваць інфармацыю аб рацыянальным выкарыстанні рэсурсаў у сваіх справаздачах

12.7 Садзейнічаць забеспячэнню ўстойлівай практыкі дзяржаўных закупак у адпаведнасці з нацыянальнымі стратэгіямі і прыярытэтамі

12.8 Да 2030 года забяспечыць, каб людзі ва ўсім свеце мелі адпаведную інфармацыю і звесткі аб устойлівым развіцці і вобразе жыцця ў гармоніі з прыродай

12.a Аказваць дапамогу краінам, якія развіваюцца, у нарошчванні іх навукова-тэхнічнага патэнцыялу для пераходу да больш рацыянальным мадэляў спажывання і вытворчасці

12.b Распрацоўваць і ўкараняць інструменты маніторынгу ўплыву на ўстойлівае развіццё устойлівым турызмам, які спрыяе стварэнню рабочых месцаў, развіццю мясцовай культуры і мясцовай вытворчасці прадукцыі

12.с Рацыяналізаваць адрознае неэфектыўнасцю субсідаванне выкарыстання выкапнёвага паліва, якое вядзе да яго марнатраўнага спажывання, з дапамогай ліквідацыі рынкавых дыспрапорцый з улікам нацыянальных умоў, у тым ліку шляхам рэарганізацыі падаткаабкладання і паступовай адмовы ад шкодных субсідый там, дзе яны існуюць, для ўліку іх экалагічных наступстваў, у поўнай меры прымаючы пад увагу асаблівыя патрэбы і ўмовы краін, якія развіваюцца, і зводзячы да мінімуму магчымыя негатыўныя наступствы для іх развіцця такім чынам, каб абараніць інтарэсы бедных і уразлівых груп насельніцтва

Мэта 11. Забеспячэнне адкрытасці, бяспекі, надзейнасці і экалагічнай устойлівасці гарадоў і населеных пунктаў

Задачы:

11.1 Да 2030 года забяспечыць усеагульны доступ да дастатковага, бяспечнага і недарагога жылля і асноўных паслуг і добраўпарадкаваць трушчобы

11.2 Да 2030 года забяспечыць, каб усе маглі карыстацца бяспечнымі, недарагімі, даступнымі і экалагічна устойлівымі транспартнымі сістэмамі, на аснове павышэння бяспекі дарожнага руху, у прыватнасці пашырэння выкарыстання грамадскага транспарту, надаючы асаблівую ўвагу патрэбам тых, хто знаходзіцца ва ўразлівым становішчы, жанчын, дзяцей, інвалідаў і пажылых асоб

11.3 Да 2030 года пашырыць маштабы адкрытай для ўсіх і экалагічна ўстойлівай урбанізацыі і магчымасці для комплекснага і ўстойлівага планавання населеных пунктаў і кіравання імі на аснове шырокага ўдзелу ва ўсіх краінах

11.4 Актывізаваць намаганні па абароне і захаванні сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны

11.5 Да 2030 года істотна скараціць колькасць загінуўшых і пацярпелых і значна паменшыць прамы эканамічны ўрон у выглядзе страт сусветнага валавога ўнутранага прадукту ў выніку бедстваў, у тым ліку звязаных з вадой, надаючы асаблівую ўвагу абароне маламаёмных і уразлівых груп насельніцтва

11.6 Да 2030 года паменшыць негатыўнае экалагічнае ўздзеянне гарадоў у пераліку на душу насельніцтва, у тым ліку з дапамогай надання асаблівай увагі якасці паветра і выдалення гарадскіх і іншых адходаў

11.7 Да 2030 года забяспечыць усеагульны доступ да бяспечных, даступных і адкрытых для ўсіх зялёных зонах і грамадскім месцах, асабліва для жанчын і дзяцей, пажылых людзей і інвалідаў

11.a Падтрымліваць пазітыўныя эканамічныя, сацыяльныя і экалагічныя сувязі паміж гарадскімі, прыгараднымі і сельскімі раёнамі на аснове павышэння якасці планавання нацыянальнага і рэгіянальнага развіцця

11.b Да 2020 года значна павялічыць колькасць гарадоў і населеных пунктаў, якія прынялі і ажыццяўляюць комплексныя стратэгіі і планы, накіраваныя на ліквідацыю сацыяльных бар’ераў, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў, змякчэнне наступстваў змены клімату, адаптацыю да яго змены і здольнасць супрацьстаяць стыхійным бедствам, і распрацаваць і ўкараніць у адпаведнасці з Сендайскай рамачнай праграмай па зніжэнні рызыкі бедстваў на 2015-2030 гады меры па комплексным кіраванні звязанымі з бедствамі рызыкамі на ўсіх узроўнях

11.c Аказваць найменш развітым краінам садзейнічанне, у тым ліку праз фінансавую і тэхнічную дапамогу, у будаўніцтве экалагічна ўстойлівых і трывалых будынкаў з выкарыстаннем мясцовых матэрыялаў

Мэта 10. Памяншэнне няроўнасці ўнутры краін і паміж імі

Задачы:

10.1 Да 2030 года паступова дасягнуць і падтрымліваць рост даходаў найменш забяспечаных 40 адсоткаў насельніцтва на ўзроўні, які перавышае сярэдні па краіне

10.2 Да 2030 года падтрымаць заканадаўчым шляхам і заахвочваць актыўны ўдзел усіх людзей у сацыяльным, эканамічным і палітычным жыцці незалежна ад іх узросту, полу, інваліднасці, расы, этнічнай прыналежнасці, паходжання, рэлігіі і эканамічнага ці іншага статусу

10.3 Забяспечыць роўнасць магчымасцяў і паменшыць няроўнасць вынікаў, у тым ліку шляхам адмены дыскрымінацыйных законаў, палітыкі і практыкі і садзейнічання прыняццю адпаведнага заканадаўства, палітыкі і мер у гэтым кірунку 

10.4 Прыняць адпаведную палітыку, асабліва бюджэтна-падатковую палітыку і палітыку ў пытаннях заработнай платы і сацыяльнай абароны, і паступова дамагацца забеспячэння большай роўнасці

10.5 Удасканальваць метады рэгулявання і маніторынгу глабальных фінансавых рынкаў і ўстаноў і больш паслядоўна ўжываць такія метады

10.6 Забяспечыць большую прадстаўленасць і большае права голасу краінам, якія развіваюцца, у працэсах прыняцця рашэнняў у глабальных міжнародных эканамічных і фінансавых установах, з тым каб зрабіць гэтыя ўстановы больш эфектыўнымі, аўтарытэтнымі, падсправаздачнымі і легітымнымі

10.7 Садзейнічаць упарадкаванай, бяспечнай, законнай і адказнай міграцыі і мабільнасці людзей, у тым ліку з дапамогай правядзення спланаванай і добра прадуманай міграцыйнай палітыкі

10.a Праводзіць у жыццё прынцып асаблівага і дыферэнцыраванага рэжыму для краін, якія развіваюцца, асабліва найменш развітых краін, у адпаведнасці з пагадненнямі Сусветнай гандлёвай арганізацыі

10.b Заахвочваць вылучэнне афіцыйнай дапамогі ў мэтах развіцця і фінансавыя патокі, у тым ліку прамыя замежныя інвестыцыі, у дзяржавы, якія маюць найбольшую патрэбу, асабліва ў найменш развітыя краіны, афрыканскія краіны, малыя астраўныя дзяржавы, якія развіваюцца, і краіны, якія развіваюцца і не маюць выхаду да мора, у адпаведнасці з іх нацыянальнымі планамі і праграмамі

10.c Да 2030 года скараціць аперацыйныя выдаткі, звязаныя з пераводам мігрантамі грашовых сродкаў, да менш за 3 адсоткі ад сумы перавода і ліквідаваць каналы грашовых пераводаў, у якіх гэтыя выдаткі перавышаюць 5 адсоткаў

Мэта 9. Стварэнне трывалай інфраструктуры, спрыянне ўстойлівай індустрыялізацыі і інавацыям

Задачы:

9.1 Развіваць якасную, надзейную, устойлівую і стойкую інфраструктуру, уключаючы рэгіянальную і трансгранічную інфраструктуру, у мэтах падтрымкі эканамічнага развіцця і дабрабыту людзей, надаючы асаблівую ўвагу забеспячэнню недарагога і раўнапраўнага доступу для ўсіх

9.2 Садзейнічаць ўсёахопнай і ўстойлівай індустрыялізацыі і да 2030 года істотна павысіць узровень занятасці ў прамысловасці і долю прамысловай вытворчасці ў валавым ўнутраным прадукце ў адпаведнасці з нацыянальнымі ўмовамі і падвоіць адпаведныя паказчыкі ў найменш развітых краінах

9.3 Пашырыць доступ дробных прамысловых і іншых прадпрыемстваў, асабліва ў краінах, якія развіваюцца, да фінансавых паслуг, у тым ліку да недарагіх крэдытаў, і ўзмацніць іх інтэграцыю ў вытворча-збытавыя ланцужкі і рынкі

9.4 Да 2030 года мадэрнізаваць інфраструктуру і пераабсталяваць прамысловыя прадпрыемствы, зрабіўшы іх устойлівымі за кошт павышэння эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў і больш шырокага прымянення чыстых і экалагічна бяспечных тэхналогій і прамысловых працэсаў, з удзелам усіх краін у адпаведнасці з іх індывідуальнымі магчымасцямі

9.5 Актывізаваць навуковыя даследаванні, нарошчваць тэхналагічны патэнцыял прамысловых сектараў ва ўсіх краінах, асабліва ў краінах, якія развіваюцца, у тым ліку шляхам стымулявання да 2030 года інавацыйнай дзейнасці і значнага павелічэння колькасці работнікаў у сферы НДВКП у разліку на 1 млн чалавек, а таксама дзяржаўных і прыватных выдаткаў на НДВКП

9.a Садзейнічаць развіццю экалагічна ўстойлівай і стойкай інфраструктуры ў краінах, якія развіваюцца, за кошт павелічэння фінансавай, тэхналагічнай і тэхнічнай падтрымкі афрыканскіх краін, найменш развітых краін, краін, якія развіваюцца і не маюць выхаду да мора, малых астраўных дзяржаў, якія развіваюцца

9.b Падтрымліваць распрацоўкі, даследаванні і інавацыі ў сферы айчынных тэхналогій у краінах, якія развіваюцца, у тым ліку шляхам стварэння палітычнага клімату, які спрыяе, у прыватнасці, дыверсіфікацыі прамысловасці і павелічэнню дабаўленай кошту ў сыравінных галінах

9.c Істотна пашырыць доступ да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і імкнуцца да забеспячэння ўсеагульнага і недарагога доступу да Інтэрнэту ў найменш развітых краінах да 2020 года

Мэта 8. Спрыянне паступальнаму, усеахопнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадуктыўнай занятасці і годнай працы для ўсіх

Задачы:

8.1 Падтрымліваць эканамічны рост на душу насельніцтва ў адпаведнасці з нацыянальнымі ўмовамі і ў прыватнасці рост валавога ўнутранага прадукту на ўзроўні не менш за 7 адсоткаў у год у найменш развітых краінах

8.2 Дамагчыся павышэння прадукцыйнасці ў эканоміцы пасродкам дыверсіфікацыі, тэхнічнай мадэрнізацыі і інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку шляхам надання асаблівай увагі сектарам з высокім дабаўленым коштам і працаёмкім сектарам

8.3 Садзейнічаць правядзенню арыентаванай на развіццё палітыкі, якая спрыяе прадукцыйнай дзейнасці, стварэнню годных працоўных месцаў, прадпрымальніцтву, творчасці і інавацыйнай дзейнасці, і заахвочваць афіцыйнае прызнанне і развіццё мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у тым ліку з дапамогай прадастаўлення ім доступу да фінансавых паслуг

8.4 На працягу ўсяго тэрміну да канца 2030 года паступова павышаць глабальную эфектыўнасць выкарыстання рэсурсаў у сістэмах спажывання і вытворчасці і імкнуцца да таго, каб эканамічны рост не суправаджаўся пагаршэннем стану навакольнага асяроддзя, як гэта прадугледжваецца Дзесяцігадовай стратэгіяй дзеянняў па пераходзе да выкарыстання рацыянальных мадэляў спажывання і вытворчасці, прычым першымі гэтым павінны заняцца развітыя краіны

8.5 Да 2030 года забяспечыць поўную і прадукцыйную занятасць і годную працу для ўсіх жанчын і мужчын, у тым ліку маладых людзей і інвалідаў, і роўную аплату за працу роўнай каштоўнасці

8.6 Да 2020 года істотна скараціць долю моладзі, якая не працуе, не вучыцца і не набывае прафесійных навыкаў

8.7 Прыняць тэрміновыя і эфектыўныя меры для таго, каб выкараніць прымусовую працу, скончыць з сучасным рабствам і гандлем людзьмі і забяспечыць забарону і ліквідацыю найгоршых формаў дзіцячай працы, уключаючы вярбоўку і выкарыстанне дзяцей-салдат, а да 2025 года скончыць з дзіцячай працай ва ўсіх яе формах

8.8 Абараняць працоўныя правы і садзейнічаць забеспячэнню надзейных і бяспечных умоў працы для ўсіх працоўных, уключаючы працоўных мігрантаў, асабліва жанчын-мігрантаў, і асоб, якія не маюць стабільнай занятасці

8.9 Да 2030 года забяспечыць распрацоўку і ажыццяўленне стратэгій заахвочвання ўстойлівага турызму, які спрыяе стварэнню працоўных месцаў, развіццю мясцовай культуры і вытворчасці мясцовай прадукцыі

8.10 Умацоўваць здольнасць нацыянальных фінансавых устаноў заахвочваць і пашыраць доступ да банкаўскіх, страхавых і фінансавых паслугах для ўсіх

8.а Павялічыць аказваемую ў рамках ініцыятывы «Дапамога ў гандлі» падтрымку краін, якія развіваюцца, асабліва найменш развітых краін, у тым ліку па лініі пашыранай комплекснай рамачнай праграмы для аказання тэхнічнай дапамогі ў галіне гандлю найменш развітым краінам

8.b Да 2020 года распрацаваць і ўвесці ў дзеянне глабальную стратэгію забеспячэння занятасці моладзі і ажыццявіць Глабальны пакт аб працоўных месцах Міжнароднай арганізацыі працы

Мэта 7. Забеспячэнне ўсеагульнага доступу да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх

Задачы:

7.1 Да 2030 года забяспечыць усеагульны доступ да недарагога, надзейнага і сучаснага энергазабеспячэння

7.2 Да 2030 года значна павялічыць долю энергіі з аднаўляльных крыніц у сусветным энергетычным балансе

7.3 Да 2030 года падвоіць глабальны паказчык павышэння энергаэфектыўнасці

7.a Да 2030 года актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў мэтах палягчэння доступу да даследаванняў і тэхналогій у галіне экалагічна чыстай энергетыкі, уключаючы аднаўляльную энергетыку, павышэнне энергаэфектыўнасці і перадавыя і больш чыстыя тэхналогіі выкарыстання выкапнёвага паліва, і заахвочваць інвестыцыі ў энергетычную інфраструктуру і тэхналогіі экалагічна чыстай энергетыкі

7.b Да 2030 года пашырыць інфраструктуру і мадэрнізаваць тэхналогіі для сучаснага і ўстойлівага энергазабеспячэння ўсіх у краінах, якія развіваюцца, у прыватнасці ў найменш развітых краінах, малых астраўных дзяржавах, якія развіваюцца і краінах, якія развіваюцца і не маюць выхаду да мора, з улікам іх адпаведных праграм падтрымкі

КАРТА САЙТА