admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 81 of 182

Мэта 6: Чыстая вада і санітарыя

Мэта 6: Чыстая вада і санітарыя

Мэта 6. Забеспячэнне наяўнасці і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў і санітарыі для ўсіх

Задачы:

6.1 Да 2030 года забяспечыць усеагульны і раўнапраўны доступ да бяспечнай і недарагой пітной вады для ўсіх

6.2 Да 2030 года забяспечыць усеагульны і раўнапраўны доступ да належных санітарна-гігіенічных сродкаў і пакласці канец адкрытай дэфекацыі, надаючы асаблівую ўвагу патрэбам жанчын і дзяўчынак і асоб, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы

6.3 Да 2030 павысіць якасць вады з дапамогай памяншэння забруджвання, ліквідацыі скіду адходаў і звядзення да мінімуму выкідаў небяспечных хімічных рэчываў і матэрыялаў, скарачэння ўдвая долі неачышчаных сцёкавых вод і значнага павелічэння маштабаў рэцыркуляцыі і бяспечнага паўторнага выкарыстання сцёкавых вод ва ўсім свеце

6.4 Да 2030 года істотна павысіць эфектыўнасць водакарыстання ва ўсіх сектарах і забяспечыць ўстойлівы забор і падачу прэснай вады для вырашэння праблемы недахопу вады і значнага скарачэння колькасці людзей, якія пакутуюць ад недахопу вады

6.5 Да 2030 года забяспечыць комплекснае кіраванне воднымі рэсурсамі на ўсіх узроўнях, у тым ліку пры неабходнасці на аснове трансгранічнага супрацоўніцтва

6.6 Да 2020 года забяспечыць ахову і аднаўленне звязаных з вадой экасістэм, у тым ліку гор, лясоў, водна-балотных угоддзяў, рэк, ваданосных слаёў і азёр

6.a Да 2030 года пашырыць міжнароднае супрацоўніцтва і падтрымку ў справе ўмацавання патэнцыялу краін, якія развіваюцца, у ажыццяўленні дзейнасці і праграм у галіне водазабеспячэння і санітарыі, уключаючы збор павярхоўнага сцёку, апрасненне вады, павышэнне эфектыўнасці водакарыстання, ачыстку сцёкавых вод і прымяненне тэхналогій рэцыркуляцыі і паўторнага выкарыстання

6.b Падтрымліваць і ўмацоўваць ўдзел мясцовых суполак у паляпшэнні воднай гаспадаркі і санітарыі

Мэта 5. Забеспячэнне гендэрнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцей усіх жанчын і дзяўчат

Задачы:

5.1 Паўсюдна ліквідаваць усе формы дыскрымінацыі ў дачыненні да ўсіх жанчын і дзяўчынак

5.2 Ліквідаваць усе формы гвалту ў дачыненні да ўсіх жанчын і дзяўчынак у публічнай і прыватнай сферах, уключаючы гандаль людзьмі і сэксуальную і іншыя формы эксплуатацыі

5.3 Ліквідаваць усе шкодныя віды практыкі, такія як дзіцячыя, раннія і прымусовыя шлюбы і аперацыі, што калечаць, на жаночых палавых органах

5.4 Прызнаваць і шанаваць неаплатную працу па догляду і працу па вядзенні хатняй гаспадаркі, падаючы камунальныя паслугі, інфраструктуру і сістэмы сацыяльнай абароны і заахвочваючы прынцып агульнай адказнасці ў вядзенні гаспадаркі і ў сям’і, з улікам нацыянальных умоў

5.5 Забяспечыць ўсебаковы і рэальны ўдзел жанчын і роўныя для іх магчымасці для лідэрства на ўсіх узроўнях прыняцця рашэнняў у палітычным, эканамічным і грамадскім жыцці

5.6 Забяспечыць усеагульны доступ да паслуг у галіне аховы сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя і да рэалізацыі рэпрадуктыўных правоў у адпаведнасці з Праграмай дзеянняў Міжнароднай канферэнцыі па народанасельніцтве і развіццю, Пекінскай платформай дзеянняў і выніковымі дакументамі канферэнцый па разглядзе ходу іх выканання

5.a Правесці рэформы ў мэтах прадастаўлення жанчынам роўных правоў на эканамічныя рэсурсы, а таксама доступу да валодання і распараджэння зямлёй і іншымі формамі уласнасці, фінансавых паслуг, спадчыннай маёмасці і прыродным рэсурсам у адпаведнасці з нацыянальнымі законамі

5.b Больш актыўна выкарыстоўваць высокаэфектыўныя тэхналогіі, у прыватнасці інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, для садзейнічання пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын

5.с Прымаць і ўдасканальваць разумныя стратэгіі і абавязковыя для выканання законы ў мэтах заахвочвання гендэрнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцяў ўсіх жанчын і дзяўчынак на ўсіх узроўнях

Мэта 4. Забеспячэнне ўсеахопнай і справядлівай якаснай адукацыі для ўсіх, а таксама заахвочванне людзей навучацца цягам ўсяго жыцця

Задачы:

4.1 Да 2030 года забяспечыць, каб усе дзяўчынкі і хлопчыкі завяршалі атрыманне бясплатнай, раўнапраўнай і якаснай пачатковай і сярэдняй адукацыі, якая дазваляе дамагчыся запатрабаваных і эфектыўных вынікаў навучання

4.2 Да 2030 года забяспечыць, каб усе дзяўчынкі і хлопчыкі мелі доступ да якасных сістэм развіцця, догляду і дашкольнага навучання дзяцей малодшага ўзросту, з тым каб яны былі гатовыя да атрымання пачатковай адукацыі

4.3 Да 2030 года забяспечыць для ўсіх жанчын і мужчын роўны доступ да недарагой і якаснай прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі, у тым ліку універсітэцкай адукацыі

4.4 Да 2030 года істотна павялічыць колькасць маладых і дарослых людзей, якія валодаюць запатрабаванымі навыкамі, у тым ліку прафесіянальна-тэхнічнымі навыкамі, для працаўладкавання, атрымання годнай працы і заняткаў прадпрымальніцкай дзейнасцю

4.5 Да 2030 года ліквідаваць гендарную няроўнасць у сферы адукацыі і забяспечыць роўны доступ да адукацыі і прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі ўсіх узроўняў для уразлівых груп насельніцтва, у тым ліку інвалідаў, прадстаўнікоў карэнных народаў і дзяцей, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы

4.6 Да 2030 забяспечыць, каб усе маладыя людзі і значная доля дарослага насельніцтва, як мужчын, так і жанчын, умелі чытаць, пісаць і лічыць

4.7 Да 2030 года забяспечыць, каб усе навучэнцы набывалі веды і навыкі, неабходныя для садзейнічання ўстойліваму развіццю, у тым ліку з дапамогай навучання па пытаннях устойлівага развіцця і ўстойлівага ладу жыцця, правоў чалавека, гендарнай роўнасці, прапаганды культуры міру і ненасілля, грамадзянства свету і ўсведамлення каштоўнасці культурнай разнастайнасці і ўкладу культуры ва ўстойлівае развіццё

4.a Ствараць і ўдасканальваць навучальныя ўстановы, якія ўлічваюць інтарэсы дзяцей, асаблівыя патрэбы інвалідаў і гендарныя аспекты, і забяспечыць бяспечнае, свабоднае ад гвалту і сацыяльных бар’ераў і эфектыўнае асяроддзе навучання для ўсіх

4.b Да 2020 года значна павялічыць ва ўсім свеце колькасць стыпендый, якія прадстаўляюцца краінам, якія развіваюцца, асабліва найменш развітым краінам, малым астраўным дзяржавам, якія развіваюццца, і афрыканскім краінам, для атрымання вышэйшай адукацыі, уключаючы прафесіянальна-тэхнічную адукацыю і навучанне па пытаннях інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, тэхнічныя, інжынерныя і навуковыя праграмы, у развітых краінах і іншых краінах, якія развіваюцца

4.c Да 2030 года значна павялічыць колькасць кваліфікаваных настаўнікаў, у тым ліку з дапамогай міжнароднага супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы настаўнікаў у краінах, якія развіваюцца, асабліва ў найменш развітых краінах і малых астраўных дзяржавах, якія развіваюцца.

Мэта 3. Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і спрыянне дабрабыту для ўсіх людзей у любым узросце

Задачы:

3.1 Да 2030 года знізіць глабальны каэфіцыент мацярынскай смяротнасці да менш за 70 выпадкаў на 100 000 жыванароджанняў

3.2 Да 2030 года пакласці канец папераджальнай смяротнасці нованароджаных і дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў, пры гэтым усе краіны павінны імкнуцца паменшыць неанатальную смяротнасць да не больш за 12 выпадкаў на 1000 жыванараджэнняў, а смяротнасць ва ўзросце да 5 гадоў да не больш за 25 выпадкаў на 1000 жыванараджэнняў

3.3 Да 2030 года пакласці канец эпідэміям СНІДу, туберкулёзу, малярыі і трапічных хвароб, якім не надаецца належнай увагі, і забяспечыць барацьбу з гепатытам, захворваннямі, якія перадаюцца праз ваду, і іншымі інфекцыйнымі захворваннямі

3.4 Да 2030 года паменшыць на траціну заўчасную смяротнасць ад неінфекцыйных захворванняў з дапамогай прафілактыкі і лячэння і падтрымання псіхічнага здароўя і дабрабыту

3.5 Паляпшаць прафілактыку і лячэнне залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў, у тым ліку злоўжыванні наркатычнымі сродкамі і алкаголем

3.6 Да 2020 года ў два разы скараціць ва ўсім свеце лік смерцяў і траўмаў у выніку дарожна-транспартных здарэнняў

3.7 Да 2030 года забяспечыць усеагульны доступ да паслуг па ахове сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя, уключаючы паслугі па планаванні сям’і, інфармаванне і асвету, і ўлік пытанняў аховы рэпрадуктыўнага здароўя ў нацыянальных стратэгіях і праграмах

3.8 Забяспечыць усеагульны ахоп паслугамі аховы здароўя, у тым ліку абарону ад фінансавых рызык, доступ да якасных асноўных медыкасанітарных паслуг і доступ да бяспечных, эфектыўных, якасных і недарагіх асноўных лекавых сродкаў і вакцын для ўсіх

3.9 Да 2030 года істотна скараціць колькасць выпадкаў смерці і захворвання ў выніку ўздзеяння небяспечных хімічных рэчываў і забруджвання і атручвання паветра, вады і глеб

3.a Актывізаваць пры неабходнасці ажыццяўленне Рамачнай канвенцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню ва ўсіх краінах

3.b Аказваць садзейнічанне даследаванням і распрацоўкам вакцын і лекавых прэпаратаў для лячэння інфекцыйных і неінфекцыйных хвароб, якія ў першую чаргу закранаюць краіны, якія развіваюцца, забяспечваць даступнасць недарагіх асноўных лекавых сродкаў і вакцын у адпаведнасці з Дохінскай дэкларацыяй «Пагадненне па ТРІПС і грамадская ахова здароўя», у якой пацвярджаецца права краін, якія развіваюцца, ў поўным аб’ёме выкарыстоўваць палажэнні пагаднення па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці ў дачыненні да праявы гнуткасці для мэт аховы здароўя насельніцтва, у прыватнасці, забеспячэння доступу да лекавых сродкаў для ўсіх

3.c Істотна павялічыць фінансаванне аховы здароўя і набор, развіццё, прафесійную падрыхтоўку і ўтрыманне медыцынскіх кадраў у краінах, якія развіваюцца, асабліва ў найменш развітых краінах і малых астраўных дзяржавах, якія развіваюцца

3.d Нарошчваць патэнцыял ўсіх краін, асабліва краін, якія развіваюцца, у галіне ранняга папярэджання, зніжэння рызык і рэгулявання нацыянальных і глабальных рызык для здароўя

Савет па ўстойлівым развіцці з’яўляецца дарадчым і кансультатыўным органам, часткай нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Савет па ўстойлівым развіцці створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. №181 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненню Мэт устойлівага развіцця».

У склад Савета па ўстойлівым развіцці ўваходзяць прадстаўнікі на ўзроўні не ніжэйшым за намеснікаў кіраўнікоў наступных дзяржаўных органаў і арганізацый:

  1. Генеральная пракуратура;
  2. Нацыянальны банк;
  3. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі;
  4. Нацыянальны статыстычны камітэт;
  5. Следчы камітэт;
  6. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю;
  7. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтвы;
  8. Міністэрства ўнутраных спраў;
  9. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  10. Міністэрства аховы здароўя;
  11. Міністэрства замежных спраў;
  12. Міністэрства інфармацыі;
  13. Міністэрства лясной гаспадаркі;
  14. Міністэрства абароны;
  15. Міністэрства адукацыі;
  16. Міністэрства па падатках і зборах;
  17. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;
  18. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
  19. Міністэрства прамысловасці;
  20. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі;
  21. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання;
  22. Міністэрства спорту і турызму;
  23. Міністэрства транспарту і камунікацый;
  24. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
  25. Міністэрства фінансаў;
  26. Міністэрства эканомікі;
  27. Міністэрства энергетыкі;
  28. Міністэрства юстыцыі;
  29. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях;
  30. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі;
  31. Дзяржаўны мытны камітэт;
  32. Абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты.

Узначальвае Савет па ўстойлівым развіццi Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэт устойлівага развіцця.

У рамках Савета па ўстойлівым развіццi сфарміраваны міжсектаральныя групы па сацыяльных пытаннях, эканоміцы, экалогіі, адукацыі, маніторынгу і ацэнцы дасягнення МУР.

Кіраўніцтва міжсектаральных груп ажыццяўляюць намеснікі кіраўнікоў адпаведных дзяржаўных органаў.

Да работы Савета па ўстойлівым развіццi падключаюцца прадстаўнікі дзелавых колаў, грамадскіх аб’яднанняў і міжнародных арганізацый. Склад удзельнікаў кожнага пасяджэння вызначае Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР зыходзячы з пытанняў, якія разглядаюцца.

Пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіццi праводзяцца раз у год. Нацыянальны каардынатар мае права збіраць Савет часцей, пры неабходнасці абмеркавання асобных пытанняў.

Для каардынацыі намаганняў Рэспублікі Беларусь па дасягненню Мэт устойлівага развіцця Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. № 181 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненні Мэт устойлівага развіцця» заснаваны інстытут Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця з’яўляецца намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка. Ён прызначаны Нацыянальным каардынатарам Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2024 г. № 236 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненні Мэт устойлівага развіцця».

У перыяд з 9 сакавіка 2023 г. па 17 чэрвеня 2024 г. пост Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця займаў Валерый Бельскі.

У перыяд з 21 лютага 2022 г. па 9 сакавiка 2023 г. пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця займаў Леанід Заяц.

У перыяд з 13 лютага 2020 г. па 21 лютага 2022 г. пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця займаў Анатоль Ісачэнка.

У перыяд з 25 мая 2017 г. па 13 лютага 2020 г. пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця займала Марыяна Шчоткіна.

Нацыянальны каардынатар па дасягненню мэтаў ўстойлівага развіцця арганізуе разгляд розных аспектаў дасягнення Мэт ўстойлівага развіцця, уносіць рэкамендацыі па ўдасканаленні гэтага працэсу, праводзіць мерапрыемствы па прасоўванні мэтаў ўстойлівага развіцця і штогадовага дакладвае прэзідэнту аб прагрэсе дасягнення Мэт ўстойлівага развіцця. Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэт ўстойлівага развіцця прадстаўляе Рэспубліку Беларусь на міжнародным узроўні, дакладваючы аб прагрэсе ў дасягненні Мэт ўстойлівага развіцця.

10 кастрычніка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка стартавала «Школа валанцёра МУР-2023».

Яе ўдзельнікамі сталі 28 студэнтаў 1-3 курсаў Інстытута псіхалогіі, Інстытута інклюзіўнай адукацыі, факультэта дашкольнай адукацыі, факультэта прыродазнаўства, факультэта сацыяльна-педагагічнай тэхналогій, факультэта эстэтычнай адукацыі.

Праграма ўключае 9 тэматычных блокаў, прысвечаных ідэям і каштоўнасцям устойлівага развіцця, а таксама спецыфіцы рэалізацыі прынцыпаў адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі.

Правядзенне «Школы валанцёра МУР» накіравана на фарміраванне асобасных і прафесійных кампетэнцый у галіне АУР, а таксама папулярызацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

10 кастрычніка 2023 года Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка была праведзена рэспубліканская інтэрнэт-гульня «Да сябе беражліва», прымеркаваная да Сусветнага дня псіхічнага здароўя.

Інтэрнэт-гульня была прысвечана Мэце ўстойлівага развіцця 3 «Добрае здароўе і дабрабыт» і ўключала рознаўзроўневыя тэматычныя заданні, прысвечаныя спецыфіцы ментальнага здароўя. Яе ўдзельнікамі сталі 152 навучэнцы з 78 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб інтэрнэт-гульні «Да сябе беражліва» можна азнаёміцца па спасылцы.

12 і 13 кастрычніка 2023 г. у Мінску праходзіў II Форум IТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі», арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

У Форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных беларускіх і замежных арганізацый, навуковыя работнікі, спецыялісты навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, якія займаюцца даследаваннямі ў сферы прымянення метадаў штучнага інтэлекту.

Праграма Форума ўключала:

арганізацыю выставы значных айчынных распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі;

прэзентацыю беларускай лічбавай платформы штучнага інтэлекту;

правядзенне адкрытага конкурсу «Лідэры штучнага інтэлекту ў Беларусі – 2023»;

работу тэматычных секцый і круглага стала на тэмы «Тэарэтычныя і практычныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой», «Падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў па распрацоўцы і ўкараненні тэхналогій штучнага інтэлекту», «Перспектывы развіцця штучнага інтэлекту ў Беларусі».

Правядзенне Форума ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» робіць важны ўнёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

10 кастрычніка 2023 года на пляцоўцы Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь адбылася стратэгічная фарсайт-сесія на тэму: «Доўгатэрміновыя трэнды і прыярытэты ўстойлівага развіцця Беларусі».

У мазгавым штурме ўдзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, беларускіх ВНУ, вядучых прадпрыемстваў краіны, вучоныя і эксперты.

У ходзе інтэрактыўнай работы эксперты прааналізавалі глабальныя трэнды, рызыкі і магчымасці для дасягнення доўгатэрміновых мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2040 гады, а таксама вызначылі практычныя крокі па іх рэалізацыі на 2026-2030 гады. Вынікі фарсайт-сесіі лягуць у аснову Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года (НСУР-2040).

З больш падрабязнай інфармацыяй аб фарсайт-сесіі можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА