admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 85 of 182

У Беларусі ствараюцца ўмовы для росту інвестыцыйнай актыўнасці ў рэгіёнах

У Беларусі ствараюцца ўмовы для росту інвестыцыйнай актыўнасці ў рэгіёнах

У Беларусі асаблівая ўвага ўдзяляецца нарошчванню дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці, фарміраванню ўстойлівых пунктаў росту эканомікі рэгіёнаў.

Для змяншэння міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі і надання дадатковага імпульсу рэалізацыі праектаў у рэгіёнах, у Беларусі праведзена работа па зніжэнню існуючых бар’ераў для інвестараў: спрошчаны працэдуры ў будаўніцтве, удасканалены зямельныя адносіны, пашыраны ўмовы інвесціравання, спрошчаны механізм пачатку рэалізацыі інвестпраектаў, абноўлены Закон Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях».

Таксама ў краіне вядуцца работы па развіццю індустрыяльных пляцовак у рэгіёнах. На сённяшні дзень абрана 40 пляцовак у гарадах «80 тысяч плюс» – у Баранавічах і Пінску. На іх базе ствараюцца прамысловыя паркі з невялікім бюджэтным удзелам і прыцягненнем прыватных інвестараў у якасці кіраўніка.

Стварэнне ўмоў для дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.

28-29 верасня 2023 года пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сістэма «навука – тэхналогіі – інавацыі»: метадалогія, вопыт, перспектывы».

Праграма канферэнцыі ўключае:

  • Актуальныя трэнды, стратэгіі, мадэлі і прагнозы развіцця навукова-тэхнічнай сферы;
  • Працэсы дыфузіі тэхналогій у сістэме «навука – вытворчасць»;
  • Рэсурсы і інфраструктура інавацыйнага развіцця;
  • Рэгуляванне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці: досвед і перспектывы.

Па выніках працы Канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў. Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі за 2022 год даступны па спасылцы.

Правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сістэма «навука – тэхналогіі – інавацыі»: метадалогія, вопыт, перспектывы» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусі Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

22 верасня 2023 года адбылося пасяджэнне па пытаннях вызначэння стратэгічных перспектыў устойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2040 года.

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі бізнесу, Нацыянальнага банка, Банка развіцця, Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі, Інстытута эканомікі НАН Беларусі, Беларускага інстытута сістэмнага аналізу.

Удзельнікі нарады абмеркавалі глабальныя трэнды і выклікі сусветнага развіцця, іх уплыў на нацыянальную бяспеку, ключавыя сістэмныя праблемы, якія абумаўляюць дынаміку развіцця краіны, а таксама асноўныя напрамкі адаптацыі эканамічнай мадэлі Беларусі да новых выклікаў і пагроз.

У аснову фарміравання «вобразу будучыні» ляжа шэраг актуальных напрамкаў. Яны закранаюць такія стратэгічныя галіны, як мікраэлектроніка, станкабудаванне, медыцына і фармацэўтыка, дэмаграфія, адукацыя і падрыхтоўка кадраў.

Распрацоўка Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года ўнясе важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Больш падрабязна з інфармацыяй аб пасяджэнні можна азнаёміцца па спасылцы.

З 25 па 30 верасня 2023 года ў рамках інфармацыйнай гадзіны ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе Самы вялікі ўрок аб Мэтах устойлівага развіцця. Урок накіраваны на знаёмства школьнікаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця, фармаванне значнасці МУР у рашэнні глабальных праблем сучаснасці, усведамленне ролі кожнага жыхара планеты ў працэсах рэалізацыі ідэй і прынцыпаў устойлівага развіцця.

З матэрыяламі ўрока можна азнаёміцца па спасылцы.

Правядзенне Самага вялікага ўрока аб МУР зробіць уклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

На базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Веткі імя А. А. Грамыкі» стартаваў праект для школьнікаў «PROF-навігатар». Ён закліканы дапамагчы 9- і 11-класнікам зрабіць усвядомлены выбар будучай прафесіі.

Праект уключае правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне жыццёвых каштоўнасцей, навучанне фінансавай пісьменнасці, вывучэнне навучальных устаноў і прадпрыемстваў Беларусі. Таксама для школьнікаў будуць арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій.

Праект ужо знаходзіць водгук у іншых установах адукацыі краіны. Ім зацікавіліся школы Кармы, Мазыра, Светлагорска, Рагачова.

Рэалізацыя праекта «PROF-навігатар» зробіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы.

20 верасня 2023 года беларуская дэлегацыя на чале з Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Валерыем Бельскім сустрэлася з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Лі Цзіньхуа.

У ходзе сустрэчы беларуская парламенцкая дэлегацыя прадставіла поспехі Рэспублікі Беларусь у дасягненні Мэт устойлівага развіцця, інфармацыю аб характары і ўзроўні ўрону, нанесенага Рэспубліцы Беларусь у выніку санкцыйнага націску і чарнобыльскай катастрофы, а таксама аб намаганнях, якія прыкладае Беларусь па іх пераадоленню. У сваю чаргу намеснік Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях адзначыў уражлівы прагрэс Беларусі ў рэалізацыі Парадку дня — 2030 і ўнікальны вопыт краіны па каардынацыі МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

Штогод з 16 па 22 верасня праходзіць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. Завяршае тыдзень мабільнасці Сусветны дзень без аўтамабіля, які сёлета праходзіць пад дэвізам «Беражыце энергію». Гэты дэвіз звяртае ўвагу грамадскасці да выкідаў забруджвальных рэчываў ад мабільных крыніц, а таксама на тое, колькі рэсурсаў можна зэканоміць з дапамогай устойлівай гарадской мабільнасці.

У гэты дзень у асобных рэгіёнах Беларусі будзе прадугледжаны бясплатны праезд для вадзіцеляў. Гэтую акцыю падтрымаюць Мінск, Салігорск, Гродна, Ваўкавыск, Воранава, Слонім, Гомель, Баранавічы, Пінск і яшчэ 8 раёнаў Беларусі. У Сусветны дзень без аўтамабіля будзе прадугледжана арэнда веласіпедаў і самакатаў, арганізаваны велапрабегі квэсты, майстар-класы, конкурсы.

Па дадзеных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь правядзенне Сусветнага дня без аўтамабіля дазваляе зэканоміць 100-200 тон вугляродных выкідаў у год.

Скарачэнне выкідаў у атмасферу ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.

Штогод у Беларусі рэалізуюцца мерапрыемствы па добраўпарадкаванні, азеляненні і падтрыманні ў належным стане тэрыторый абласцей, раёнаў, гарадоў Беларусі. У рамках мерапрыемстваў рэспубліканскага плана па навядзенні парадку на зямлі на 2023 год у Мінску ўжо добраўпарадкавана 821 дваровая тэрыторыя, што складае 98,2% ад гадавога плана.

У ліку выкананых работ: комплекснае добраўпарадкаванне 138 двароў, рамонт 383,15 тыс. кв.м асфальтавых пакрыццяў, рамонт 87,86 тыс. кв.м пешаходных дарожак, рамонт звыш 1 тыс. спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак, адрамантавана і ўладкавана 496 кантэйнерных. пляцовак для збору адходаў, праведзена пасадка 4,48 тыс. дрэў і 27 тыс. кустоў, добраўпарадкавана больш за 40 га газонаў.

Рэалізацыя мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 11, 12, 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб добраўпарадкаванні Мінска можна азнаёміцца па спасылцы.

23 верасня 2023 года ў рамках глабальнага тыдня #ACT4SDGS у Мінску пройдзе Моладзевы форум «Моладзь за ўстойлівае развіццё».

Праграма Форума ўключае правядзенне Policy Lab «Распрацоўка агульнай пазіцыі беларускай моладзі па МУР для прадастаўлення на міжнародных мерапрыемствах», а таксама дыскусій па такіх тэмах як: змяненне клімату, удзел моладзі ў прыняцці рашэнняў, МУР у Беларусі, правы чалавека, адукацыя для ўстойлівага развіцця.

Уцягванне моладзі ў дасягненне МУР уносіць важны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2023 года.

Маладыя людзі прадставілі сваё бачанне дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі.

КАРТА САЙТА