admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 87 of 182

Грамадскія абмеркаванні праходзіць праект стратэгіі развіцця эканомікі замкнутага цыкла

Грамадскія абмеркаванні праходзіць праект стратэгіі развіцця эканомікі замкнутага цыкла

З 8 па 18 верасня 2023 года праводзяцца грамадскія абмеркаванні праекта пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальнай стратэгіі развіцця эканомікі замкнутага цыкла (цыркулярнай эканомікі) Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года».

Дакумент змяшчае 8 кіраўнікоў і ўяўляе сабой канцэпцыю пабудовы эканамічнай дзейнасці, якая прадугледжвае ўкараненне прынцыпаў пераходу да рэсурсаэфектыўнай і нізкавугляроднай эканомікі, накіраванай на зніжэнне спажывання ўсіх відаў сыравінных і паліўна-энергетычных рэсурсаў і максімальнае выкарыстанне адходаў.

Прыняцце Нацыянальнай стратэгіі развіцця эканомікі замкнутага цыкла (цыркулярнай эканомікі) Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года — важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

9 верасня 2022 г. у Мінску прайшоў Міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва, арганізаваны Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватных кампаній, а таксама дэлегацыі з 21 краіны.

Праграма форуму ўключала правядзенне перагавораў, пленарнага пасяджэння і работу дзвюх панэльных секцый, у ходзе якіх удзельнікі абмеркавалі пытанні развіцця прамысловага супрацоўніцтва па прыярытэтных відах эканамічнай дзейнасці, харчовай бяспекі і інш.

Правядзенне Міжнароднага форуму эканамічнага супрацоўніцтва ўнесла ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 2, 8, 9, 12, 17 і іншых МУР.

7 верасня 2023 года КУП «Мінскзнешгандальінвест» і ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, накіраванае на фарміраванне спрыяльнага бізнес-асяроддзя ў рэгіёнах.

Дакумент прадугледжвае сумесную распрацоўку, рэалізацыю і прасоўванне інавацыйных і партнёрскіх праектаў, інфармацыйнае ўзаемадзеянне, аказанне ўзаемных паслуг, вырашэнне інвестыцыйных пытанняў і шэраг іншых мер, ажыццяўленне якіх дасць магчымасць ініцыятыўным грамадзянам рэалізаваць свой дзелавы патэнцыял.

Стварэнне ўмоў для актывізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы і раскрыцця патэнцыялу грамадзян уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 10 і іншых МУР.

У Беларусі праводзіцца конкурс «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

У конкурсе могуць прыняць удзел кандыдаты навук ва ўзросце да 35 гадоў, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі, і дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў па стану на 1 студзеня 2024 года, якія атрымалі вучоную ступень да 30 і да 40 гадоў адпаведна.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету да 30 кастрычніка 2023 года.

Правядзенне конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.

Для падтрымкі і развіцця студэнцкіх ініцыятыў 7 верасня 2023 года у Мінску прайшоў форум магчымасцяў для будучых прадпрымальнікаў «Space Day». У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 400 студэнтаў.

У рамках форуму кіраўнікі буйных беларускіх кампаній у галіне адукацыі, банкаўскіх паслуг і харчавання падзяліліся вопытам развіцця сваіх бізнес-праектаў ад пачатковай стадыі да сучаснага стану, расказалі аб магчымасцях развіцця прадпрымальніцкай кар’еры. Таксама студэнты пазнаёміліся з новай акселерацыйнай праграмай «Space University», накіраванай на стварэнне і прасоўванне стартапаў студэнтаў.

Правядзенне форуму «Space Day» зрабіла ўклад у стварэнне ўмоў для рэалізацыі маладзёжных стартап-праектаў, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага 8, 9 і іншых МУР.

6 верасня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце прайшла першая інфармацыйная лекцыя ў рамках цыкла мерапрыемстваў па растлумачэнні значэння і палажэнняў Канцэпцыі прававой палітыкі.

Галоўнай мэтай дадзенай інфармацыйнай кампаніі з’яўляецца давядзенне зместу Канцэпцыі прававой палітыкі да студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ навучальных устаноў краіны.

Асноўная ўвага ў абмеркаваннях будзе нададзена перадгісторыі падрыхтоўкі і прыняцця Канцэпцыі прававой палітыкі, адрозненню Канцэпцыі ад іншых падобных дакументаў, палажэнням дадзенай Канцэпцыі, магчымасцям яе выкарыстання ў адукацыйным працэсе і інш.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб першай лекцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

У Беларусі запусцілі інфармацыйны рэсурс «Карта інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва». Рэсурс распрацаваны Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Рэсурс дапаможа знайсці інфармацыю аб дзейных у Рэспубліцы Беларусь інкубатарах малога прадпрымальніцтва і цэнтрах падтрымкі прадпрымальніцтва, а таксама аб той падтрымцы, якую аказваюць гэтыя арганізацыі па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Функцыянаванне інфармацыйнага рэсурсу «Карта інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва» зробіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10 і іншых МУР.

2 верасня 2023 года ў рамках Фестывалю навукі Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка была арганізавана пляцоўка па Мэтах устойлівага развіцця.

Наведвальнікі любога ўзросту маглі прыняць удзел у актыўнасцях пляцоўкі. У ліку прапанаваных заданняў: збіраць пазлы з сімваламі Мэт устойлівага развіцця, ствараць тэматычныя калажы, адгадваць загадкі аб ключавых паняццях устойлівага развіцця, прыняць удзел у гульнях «Меркавання», «Гексы», «МУР асацыяцыі», «МУР: Што? Дзе? Калі?» і інш.

Акрамя таго, для ўдзельнікаў фестывалю, была праведзена інтэрактыўная лекцыя «МУР: крок наперад», дзе былі прадстаўлены гісторыя станаўлення і каштоўнасці канцэпцыі ўстойлівага развіцця, раскрыты прынцыпы метадалогіі адукацыі для ўстойлівага развіцця як вядучага метаду суправаджэння і забеспячэння ўстойлівасці развіцця чалавечых рэсурсаў, людзей, арганізацый, рэгіёнаў.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб пляцоўцы па МУР можна азнаёміцца па спасылцы

29 жніўня 2023 года на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна адбыўся рэспубліканскі семінар «Вывучэнне і ўдасканаленне практыкі аказання паслуг перакладу мовы жэстаў на аснове вопыту работы дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна».

Семінар сабраў больш за 250 удзельнікаў з усёй Беларусі. Праграма мерапрыемства ўключала азнаямленне з дзейнасцю ТЦСАН Барысаўскага раёна, практыку аказання паслуг перакладчыка мовы жэстаў, відэаканферэнцыю, квэсты, прэзентацыі сацыяльных праектаў «Сурдо-відэа-дапамога» і «Арганізацыя культурна-дасугавай дзейнасці, аздараўленчых мерапрыемстваў для людзей з інваліднасцю па слыху», а таксама абмеркаванне актуальных пытанняў узаемадзеяння тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх».

Правядзенне рэспубліканскага семінара ўнесла важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы.

У 2023/2024 навучальным годзе Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць XVI рэспубліканскі конкурс для дзяцей і моладзі «Энергамарафон».

Конкурс накіраваны на фарміраванне ў дзяцей актыўнай сацыяльнай пазіцыі да рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, а таксама выяўлення і распаўсюджвання перадавога вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энергазберажэння.

Рэгіянальныя этапы конкурсу пройдуць ва ўстановах адукацыі абласцей і г. Мінска да канца 2023 года. Заключны этап XVII рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» адбудзецца ў сакавіку 2024 года ў Гомельскай вобласці.

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА