18-19 траўня 2023 года у Віцебску адбыўся XI Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы». Тэма форуму 2023 года: «Крэатыўная эканоміка – стаўка на будучыню».
У форуме прынялі ўдзел дэлегацыі з больш як 190 краін, прадстаўнікі розных рэгіёнаў Беларусі, ключавых прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці.
Праграма форуму ўключала правядзенне выставак, экспазіцый навукова-тэхнічных дасягненняў і дэманстрацыйных пляцовак, выставы-кірмаша «Аграпрамысловы патэнцыял Віцебскай вобласці». Для пашырэння новых рынкаў і ўстанаўлення доўгатэрміновых партнёрскіх сувязей паміж прадстаўнікамі бізнес-супольнасцей у рамках форуму была арганізавана біржа субкантрактацыі па прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, IT-сферы, адукацыі. Акрамя таго, удзельнікі форуму прэзентавалі свае праекты, абмеркавалі праблемныя пытанні, абмяняліся думкамі ў рамках міжнародных канферэнцый навукова-тэхнічных дасягненняў па такіх тэмах, як «Дасягненне мэт устойлівага развіцця рэгіёну шляхам пабудовы міжнародных, рэгіянальных і іншых партнёрстваў», «Турыстычны патэнцыял: развіццё і супрацоўніцтва», «Адукацыя і бізнес: стратэгія інтэграцыйнага ўзаемадзеяння», «Кластэры, тэхнапаркі і індустрыяльныя паркі – драйверы рэгіянальнага развіцця» і інш.
Правядзенне Міжнароднага эканамічнага форума «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11, 17 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.
25 мая 2023 года ў Бабруйску ў рамках Беларускага інвестыцыйнага форуму прайшоў XIV Міжнародны эканамічны форум «Млын поспеху», які прадставіў унікальную магчымасць пазнаёміцца з інвестыцыйнымі і інавацыйнымі праектамі Магілёўскай вобласці.
Форум сабраў удзельнікаў з больш як 20 краін свету – прадстаўнікоў дзяржаўных органаў улады, гандлёва-прамысловых палат, дыпламатычнага корпуса і вядомых сусветных кампаній.
Удзельнікам форуму былі прадстаўлены праекты, якія ўжо рэалізаваны дзякуючы форуму на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, інавацыйны патэнцыял прадпрыемстваў і арганізацый, перспектывы ўнутранага турызму, інвестыцыйныя прапановы ў сферы архітэктуры і будаўніцтва і інш. Акрамя таго, на пляцоўцы форуму дзейнічала выстава арганізацый вытворцаў Магілёўскай вобласці і экспазіцыя інвестыцыйных прапаноў Магілёўскай вобласці.
Правядзенне XIV Міжнароднага эканамічнага форуму «Млын поспеху» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 10, 11 і іншых МУР.
Падрабязней з праграмай форума можна азнаёміцца па спасылцы.
19 мая 2023 года ў Мінску прайшла канферэнцыя «Развіццё рэйтынгавага рынку ў Беларусі: перадумовы і тэндэнцыі», арганізаваная рэйтынгавым агенцтвам «BIK Ratings» сумесна з Асацыяцыяй беларускіх банкаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў рэйтынгавых агенцтваў, органаў дзяржаўнай улады і кіравання, інвестараў, фінансавых інстытутаў і бізнесу, зацікаўленага ў развіцці рынку рэйтынгавых паслуг у Беларусі.
У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі вопыт работы на беларускім рэйтынгавым рынку, перспектывы яго развіцця і ўдасканалення, сістэму рэгулявання рэйтынгавай дзейнасці ў Беларусі, вопыт укаранення рэйтынгаў у інвестыцыйны працэс. Акрамя таго, у рамках дыскусійнай панэлі «Магчымасці імплементацыі крэдытных рэйтынгаў у банкаўскую сістэму Беларусі» ўдзельнікі абмеркавалі магчымасці развіцця нацыянальнай рэйтынгавай індустрыі і абмяняліся прапановамі па ўкараненні рэйтынгаў у банкаўскае заканадаўства і розныя сферы эканомікі.
Імплементацыя выкарыстання рэйтынгаў у рэгуляванні рызык кампаніі па фінансавых, экалагічных, сацыяльных і кіраўніцкіх крытэрыях робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі плануецца распрацоўка адукацыйнай платформы для павышэння лічбавай пісьменнасці насельніцтва.
У рамках гэтай работы прадугледжваецца стварэнне сучаснай тэхналагічнай асновы для рэалізацыі праектаў па навучанні (павышэнні навыкаў) спецыялістаў, адказных за працэсы лічбавага развіцця ў дзяржаўных органах і арганізацыях у галіне прымянення інфармацыйных тэхналогій, забеспячэнне даступнасці для грамадзян навучання па праграмах для атрымання новых запатрабаваных на рынку працы лічбавых кампетэнцый і адаптацыя насельніцтва да ўкараняемых у рамках лічбавага развіцця тэхналагічным навінам.
Распрацоўка адукацыйнай платформы для павышэння лічбавай пісьменнасці насельніцтва ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9 і іншых МУР.
Больш падрабязная інфармацыя аб адукацыйнай платформе даступна па спасылцы.
22 траўня штогод ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці. У 2023 годзе ён праходзіць пад лозунгам «Ад пагаднення да дзеянняў: адновім біялагічную разнастайнасць», які прымеркаваны да Куньмін-Манрэальскай глабальнай рамачнай праграмы ў галіне біяразнастайнасці, прынятай у лістападзе 2022 года ў рамках Канвенцыі ААН аб біялагічнай разнастайнасці.
У гэты дзень у Мінску прайшла прэс-канферэнцыя «Роля навукі ў пытаннях захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці».
У Рэспубліцы Беларусь рэалізуюцца Стратэгія па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці і Нацыянальны план дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2021 — 2025 гады. Фінансаванне мерапрыемстваў нацыянальнага плана дзеянняў ажыццяўляецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2021 — 2025 гады.
Рэалізацыя комплексу мер па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 14, 15 і іншых МУР.
Больш інфармацыі па пытанні захавання біяразнастайнасці ў Беларусі можна даведацца па спасылцы.
17-18 мая 2023 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі прайшла IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Big Data and Advanced Analytics».
Удзельнікамі сталі прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Кітая, В’етнама, Узбекістана і Ірана. Падчас канферэнцый разглядаліся пытанні перспектывы развіцця разумных гарадоў ва ўмовах Industry 4.0, Big Data ў маркетынгу і электроннай камерцыі, Big Data для аптымізацыі IT-рашэнняў і іншыя пытанні.
У 2023 годзе на канферэнцыю даслалі 140 дакладаў 225 удзельнікам. Зборнік навуковых артыкулаў канферэнцыі прадстаўлены па спасылцы.
Правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Big Data and Advanced Analytics» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11 і іншых МУР.
18-19 мая 2023 года ва УА «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сахараўскія чытанні 2023 года: экалагічныя праблемы XXI стагоддзя», прысвечаная ўплыву тэхнічнага працэсу на навакольнае асяроддзе і выпрацоўцы мер па зніжэнні негатыўнага ўздзеяння чалавека на прыроду. Канферэнцыя аб’яднае каля 250 выкладчыкаў з Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Кыргызстана.
У рамках мерапрыемства адбудуцца пленарнае пасяджэнне, тры круглыя сталы і дзевяць тэматычных секцый па абмеркаванні экалагічнай адукацыі, медыцынскай эпідэміялогіі і фізікі, радыяцыйнай біялогіі і радыеэкалогіі, экалагічнай хіміі, біяхіміі, біяфізіцы і малекулярнай біялогіі. Таксама ўдзельнікі абмяркуюць апошнія навуковыя дасягненні ў галіне энергаэфектыўных тэхналогій і энергетычнага менеджменту, інфармацыйных сістэм і тэхналогій у ацэнцы і кіраванні якасцю навакольнага асяроддзя.
Правядзенне Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сахараўскія чытанні 2023 года: экалагічныя праблемы XXI стагоддзя» зробіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 13, 15 і іншых МУР.
12 мая 2023 года ва УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» адбыўся фінал XV Маладзёжнага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё».
У 2023 годзе для ўдзелу ў медыяфестывалі было прадстаўлена 217 работ навучэнцаў і педагогаў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны. Па выніках экспертнай ацэнкі ў фінале быў прадстаўлены 21 медыяпрадукт.
Правядзенне Маладзёжнага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» робіць важны ўклад у папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб пераможцах медыяфестывалю можна азнаёміцца па спасылцы.
З 15 па 19 мая 2023 года ў Мінску праходзіць ІІ Міжнародны маладзёжны экалагічны форум.
Мэта форуму – стымуляванне моладзі ў напрамку генерацыі новых ідэй і тэхналогій у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання, развіццё адукацыйнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва ўніверсітэтаў.
У рамках форуму плануецца правядзенне заняткаў па эколага-прыродаахоўнай адукацыйнай і навуковай дзейнасці ўніверсітэтаў, па стварэнні аб’ектаў экалагічнага турызму, прэзентацыі стартапаў у галіне экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя і водных рэсурсаў, круглы стол па перспектыўных напрамках супрацоўніцтва па тэме «Лес і водныя рэсурсы».
Правядзенне Міжнароднага маладзёжнага экалагічнага форуму ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб форме можна азнаёміцца па спасылцы.
12 мая 2023 года Моладзевы пасол МУР 7 Мартынава Вера правяла ўрок на тэму «Мэта ўстойлівага развіцця №7 «Недарагая і чыстая энергія» для вучняў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №41 ім. А. М. Кузняцова г. Гродна».
Вучні 10 класа даведаліся аб задачах МУР 7, асаблівасцях «зялёнай» энергетыкі і асновах энергазберажэння, а таксама прайшлі тэсціраванне па прадстаўленым матэрыяле.
КАРТА САЙТА