admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 97 of 182

У Беларусі стартаваў конкурс маладзёжных ініцыятыў

У Беларусі стартаваў конкурс маладзёжных ініцыятыў

8 красавіка 2023 года ў Беларусі стартаваў конкурс маладзёжных ініцыятыў, арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Правядзеннем і каардынацыяй рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў будзе займацца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Асноўны напрамак рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў — стварэнне ўмоў для падтрымкі актыўнага ўдзелу маладых грамадзян у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах, фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе будзе ажыццяўляцца да 8 мая 2023 года. З 16 па 26 мая 2023 года будуць вызначаны пераможцы. Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 31 мая 2023 года.

Правядзенне конкурсу маладзёжных ініцыятыў робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

Больш падрабязная інфармацыя аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу маладзёжных ініцыятыў у 2023 годзе даступна па спасылцы.

З 10 па 27 красавіка 2023 года з мэтай садзейнічання фарміраванню ў насельніцтва экалагічнай культуры, прасоўвання экалагічных ведаў і прыцягнення ўвагі да рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праходзіць месячнік папулярызацыі прыродазнаўчых ведаў «Зялёны ўніверсітэт».

У рамках месячніка запланаваны цыкл разнапланавых мерапрыемстваў і сустрэч з прадстаўнікамі абласных і гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў па экалагічнай праблематыцы. Акрамя таго, на працягу месяца ў бібліятэцы будзе экспанавацца выстаўка «Мір. Прырода. Чалавек», дзе будзе прадстаўлена каля 180 інфармацыйных крыніц, а таксама выстава дзіцячых малюнкаў на тэму прыроды і экалогіі.

Правядзенне месячніка «Зялёны ўніверсітэт» зробіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемствах месячніка можна азнаёміцца па спасылцы.

18 і 19 траўня 2023 года ў Віцебску пройдзе XI Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы», цэнтральнай тэмай якога стане «Крэатыўная эканоміка – стаўка на будучыню», асновай якой з’яўляюцца стварэнне і ўкараненне інавацый.

У рамках форуму будуць арганізаваны:

  • пленарная сесія, на якой выступяць кіраўнікі Віцебскай вобласці, партнёрскіх рэгіёнаў, вядучых прадпрыемстваў розных галін, топ-менеджэры і ўласнікі бізнесу;
  • панэльныя дыскусіі па такіх тэмах, як інавацыйнае імпартазамяшчэнне, кластары і тэхнапаркі як драйверы рэгіянальнага развіцця, асаблівыя эканамічныя зоны і іх роля ў развіцці прамысловай кааперацыі, выбудоўванне стратэгій узаемадзеяння адукацыі і бізнесу;
  • тэматычныя экспазіцыі і дэманстрацыйныя пляцоўкі «Тэрыторыя інавацый у прамысловасці», «Лёгкая прамысловасць – платформа магчымасцей кааперацыйнага супрацоўніцтва», «Навацыі ў фармацыі, ахове здароўя, медыцыне», «Энергетыка: рэсурсы і тэхналогіі», «Інавацыйнае абсталяванне і тэхніка», «Турыстычны патэнцыял Віцебскай вобласці»;
  • выстава-кірмаш «Аграпрамысловы патэнцыял Віцебскай вобласці»;
  • біржа субкантрактацыі па прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, IT–сферы, адукацыі.

Правядзенне Міжнароднага эканамічнага форума «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» садзейнічае абмену вопытам у распрацоўцы і выкарыстанні высокіх тэхналогій, што ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

Цыркулярная эканоміка забяспечвае больш рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў. Паўторнае ўцягванне адходаў і другасных рэсурсаў у вытворчы працэс істотна зніжае матэрыялаёмістасць вытворчасці.

На бягучы момант у Беларусі перапрацоўваецца каля 32% другасных рэсурсаў. Да канца 2025 года плануецца нарасціць узровень перапрацоўкі другасных рэсурсаў да 50%. Для гэтага ў краіне створана і развіваецца адпаведная інфраструктура: дзейнічаюць 7 заводаў, 83 лініі па сартаванні другаснай сыравіны, працуюць больш як 1600 пунктаў прыёму другаснай сыравіны ад насельніцтва. Акрамя таго, ужо створана канцэпцыя, запланаваны праекты па далейшаму будаўніцтву заводаў, дзе смецце будзе сартавацца, ачышчацца, прэсавацца і ўключацца ў далейшы эканамічны абарот.

Прымяненне новых тэхналогій і ўдасканаленне сістэмы збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб выкарыстанні другаснай сыравіны можна азнаёміцца па спасылцы.

Міністэрства эканомікі завяршыла прыарытызацыю праектаў актуалізаванага нацыянальнага інфраструктурнага плана Беларусі на 2021-2025 гады.

Рэйтынг праектаў быў складзены з улікам іх уплыву на сацыяльна-эканамічныя і экалагічныя параметры развіцця рэгіёнаў, перспектывы размяшчэння прадукцыйных сіл. У рэйтынг увайшло каля 2 тыс. аб’ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры. Плануецца, што адпрацоўка механізма прыярытызацыі і яго планамерная інтэграцыя ў дзейную сістэму размеркавання рэсурсаў будзе выканана ў 2023-2024 гадах.

Рэалізацыя сістэмнага падыходу да планавання інвестыцый у інфраструктуру ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэйтынгу можна азнаёміцца па спасылцы.

4 красавіка 2023 года ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь, намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерыя Бельскага з Пастаянным каардынатарам ААН і кіраўнікамі агенцтваў ААН у Беларусі.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі сумесную працу і перспектывы ў галіне дасягнення Беларуссю Мэт устойлівага развіцця (МУР), а таксама ход падрыхтоўкі да арганізацыі пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечанага Міжнароднаму дню памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС, які пройдзе 17 красавіка 2023 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб сустрэчы можна азнаёміцца па спасылцы.

29 сакавіка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка прайшоў Маладзёжны форум «МУР: да 16-ці і старэй» — фінальнае мерапрыемства II Рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Дзеці аб МУР», арганізаванага Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. Максіма Танка».

Удзельнікамі форуму сталі прадстаўнікі 32 устаноў адукацыі, сярод якіх дзіцячыя сады, агульнаадукацыйныя школы, ліцэі і гімназіі, цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, палацы дзіцячай творчасці.

У рамках форуму адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Дзеці аб МУР», адукацыйны квэст «МУР: першыя крокі да ўстойлівасці», абарона калажаў, прысвечаных розным Мэтам устойлівага развіцця, а таксама флэшмоб «МУР марафон».

Правядзенне маладзёжнага форуму «МУР: да 16-ці і старэй» уносіць важны ўклад у папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця.

Работы, прадстаўленыя на конкурсе «Дзеці аб МУР», даступныя на сайце праекта.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

1 красавіка 2023 года ў Беларусі стартаваў Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года», арганізаваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь з мэтай папулярызацыі прадпрымальніцтва і стымулявання дзелавой актыўнасці грамадзян.

Конкурс праводзіцца сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і індывідуальных прадпрымальнікаў па наступных намінацыях:

  • «Паспяховы старт»;
  • «Стабільны поспех» (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
  • «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
  • «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;
  • «Эфектыўны індывідуальны бізнес» (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 1 чэрвеня 2023 года запаўняць заяўку.

Правядзенне Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.

29 і 30 сакавіка 2023 года у Жэневе праходзіў штогадовы Рэгіянальны Форум па ўстойлівым развіцці, арганізаваны Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН для краін рэгіёну. Тэма Форума ў гэтым годзе: «Забеспячэнне рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў рэгіёне ЕЭК у часы шматлікіх крызісаў».

Рэспубліка Беларусь прыняла ўдзел у разглядзе працэсаў устойлівага развіцця, маніторынгу прагрэсу і вызначэнні абласцей для пераўтваральных дзеянняў дасягнення МУР.

Выступленні начальніка Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ірыны Вялічкі на мерапрыемствах рэгіянальнага Форума па ўстойлівым развіцці даступныя па спасылках:

Пленарнае пасяджэнне «На паўдарогі да 2030 года – паскарэнне пераўтварэнняў для дасягнення МУР у рэгіёне ЕЭК».

Пасяджэнне сегмента высокага ўзроўню «Забеспячэнне рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў рэгіёне ЕЭК ААН ва ўмовах шматлікіх крызісаў».

Рэспубліка Беларусь прыхільная да ажыццяўлення Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і ўжо зрабіла шэраг важных крокаў для яе рэалізацыі на нацыянальным узроўні. Найважнейшымі задачамі Павесткі-2030 з’яўляюцца выкараненне беднасці і маёмаснай няроўнасці, харчовая бяспека дзяржавы, забеспячэнне даступнасці аховы здароўя і адукацыі для ўсіх грамадзян, садзейнічанне інавацыйнаму развіццю дзяржавы і грамадства, стварэнне ўмоў для рэалізацыі асобаснага патэнцыялу чалавека.

На дасягненне МУР накіраваны Праект «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які будзе рэалізаваны ў наступныя тры гады з аб’ёмам фінансавання больш за 3 млн. долараў ЗША. Праект прадугледжвае серыю мерапрыемстваў у падтрымку функцыянавання нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР, па садзейнічанні ўключэння МУР у сістэму рэгіянальнага планавання, а таксама развіцця і функцыянавання сістэмы збору, маніторынгу, ацэнкі даных па Мэтам устойлівага развіцця. Цяпер вядуцца работы па канкрэтызацыі мерапрыемстваў для рабочага плана на 2023 год.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА