Ініцыятыва шматдзетнай маці Мілы Малой дэманструе, як з дапамогай творчага падыходу, мэтанакіраванасці і актыўнага выкарыстання лічбавых тэхналогій можна дасягнуць поспехаў у кандытарскай справе.
Міла Малая спецыялізуецца на стварэнні ўнікальных і крэатыўна упрыгожаных кандытарскіх вырабаў, уключаючы тарты на замову з асаблівай увагай да дэталяў. Уся прадукцыя адрозніваецца індывідуальным падыходам да дызайну і тэматыкі. Тым не менш, абмежаваны попыт не дазваляе дынамічна разьвівацца яе справе.
Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы
г. Хойнікі, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць
Тэмы ўстойлівага развіцця
Сацыяльнае развіццё Эканамічнае развіццё і рост Тэхналогіі і інавацыі
Змест дзейнасці
Дзякуючы сучасным інструментам электроннай камерцыі, такім як сацыяльныя сеткі і маркетплэйсы, у Мілы з’явілася магчымасць пашырыць любімы занятак. Удзел у конкурсе мясцовых ініцыятыў па паскарэнні ўстойлівага развіцця, якая стартавала ў Хойніцкім і Брагінскім раёнах, дазволіла навучыцца новым метадам прасоўвання ў сацыяльных сетках і павялічыць пазнавальнасць свайго брэнда.
Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:
Вынікі і ўплыў ініцыятывы
Паляпшэнне анлайн-пазіцыянавання і пазнавальнасці брэнда «Мама Міла выпякае» прывяло да росту цікавасці ў сацыяльных сетках, павялічыўшы колькасць праглядаў відэа на старонцы ў Instagram з 200 да 7000 і пашырыўшы кліенцкую базу.
Акцэнт на хатнім камфорце, майстэрстве і высокай якасці прадукцыі сфарміраваў у спажыўцоў трывалую асацыяцыю брэнда з клопатам і індывідуальным падыходам.
Сярод найбліжэйшых планаў – арганізацыя інтэрактыўных майстар-класаў для дзяцей з інваліднасцю. У доўгатэрміновай перспектыве Міла імкнецца запусціць ментарскую праграму і стварыць сацыяльную арт-прастору для абмену ведамі і вопытам з іншымі прадпрымальніцамі.
Источники информации:
КАРТА САЙТА