Ровар у абмен на аўтамабіль - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі
Ровар у абмен на аўтамабіль
11 красавіка 2024
Мэты ўстойлівага развіцця
Кароткае апісанне

Асноўнай мэтай ініцыятывы «Нам аўтамабіль на рамонт, вам – ровар: палепшым экалогію, умацуем здароўе», арганізаванай Грамадскім аб’яднаннем па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёну «ЗОВіК» у г. Маладзечне і СТА «Максаўта», з’яўляецца прасоўванне прынцыпаў устойлівага развіцця, экалагічнай адказнасці і здаровага ладу жыцця праз незвычайную прапанову: бясплатны пракат веласіпедаў для кліентаў СТА падчас рамонту іх аўтамабіляў.

Актыўнасць рэалізавана пры падтрымцы мясцовых арганізацый, такіх як ПУП «Новы падыход», рэдакцыя газеты «Шлях Перамогi», сеткавае выданне «Kraj.by» і «Бярэзінскі аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй», а таксама міжнародных і нацыянальных партнёраў.

Падрабязнае апісанне

    Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы

    г. Маладзечна, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць

    Тэмы ўстойлівага развіцця

    Экалагічная ўстойлівасць і кіраванне рэсурсамі
    Сацыяльнае развіццё
    Жыллё і гарадское асяроддзе

    Змест дзейнасці

    Дзейнасць ініцыятывы ўключала выкананне шэрагу наступных задач: закупка і ўстаноўка сучаснага абсталявання для СТА «Максаўта»; укараненне бясплатнага пракату ровараў для кліентаў СТА «Максаўта»; арганізацыя акцый і мерапрыемстваў для розных груп насельніцтва, у тым ліку сем’і і людзей з інваліднасцю; правядзенне адукацыйных трэнінгаў і майстар-класаў для моладзі і школьнікаў, накіраваных на прафесійную арыентацыю і практычныя навыкі.

    Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:

    • Арганізацыя бясплатнага пракату ровараў. Абсталяванне станцыі тэхабслугоўвання ўласнай веластаянкай і набыццё веласіпедаў для бясплатнага карыстання.
    • Правядзенне прафарыентацыйных мерапрыемстваў для моладзі. Супрацоўніцтва з Бярэзінскім аграрна-тэхнічным прафесійным ліцэем для прадастаўлення навучэнцам вопыту работы на СТА і павышэнне шанцаў на паспяховае працаўладкаванне ў будучым.
    • Правядзенне сямейнай акцыі «Тата можа» для актыўнага прыцягнення бацькоў і іх дзяцей да знаёмства з работай станцыі тэхабслугоўвання. Стымуляванне ўмацавання сямейных сувязей, падкрэсліванне значнасці ўдзелу бацькоў у навучанні і развіцці дзяцей.
    • Правядзенне акцыі для людзей з інваліднасцю. Стварэнне інклюзіўнага асяроддзя на СТА, дзе кожны кліент адчувае сваю каштоўнасць і павагу да сябе, незалежна ад фізічных магчымасцей, праз бясплатнае прадастаўленне асноўных паслуг аўтасэрвісу.
    • Стварэнне новых працоўных месцаў. Арганізацыя новых працоўных месцаў, адаптаваных для асоб, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі пры працаўладкаванні, у тым ліку людзей з інваліднасцю і былых зняволеных. Прадастаўленне роўных магчымасцяў для ўсіх, асабліва для тых, хто часта сутыкаецца з бар’ерамі на шляху да атрымання работы.

    Вынікі і ўплыў ініцыятывы

    Створана 15 новых рабочых месцаў. Сярод іх – два рыбочыя месцы для чалавека з інваліднасцю і былога зняволенага.

    Укараненне бясплатнага пракату веласіпедаў у сэрвіснае абслугоўванне на СТА не толькі павысіла якасць абслугоўвання кліентаў, але і ўзбагаціла сацыяльную ролю прадпрыемства, забяспечыўшы падтрымку разнастайных груп насельніцтва.

    Дзейнасць ініцыятывы садзейнічала ўмацаванню сямейных каштоўнасцей, бацькоўства, а таксама развіццю цікавасці ў дзяцей да тэхнічных спецыяльнасцей і павышэнню іх агульнай тэхнічнай пісьменнасці.

    Прадастаўлены магчымасці для навучання і прафесійнага развіцця 25 навучэнцам, якія імкнуцца да кар’еры ў аўтамабільнай сэрвіснай індустрыі.

    Ініцыятыва «Нам аўтамабіль на рамонт, вам – ровар» дэманструе, што нават такія, здавалася б, нязначныя меры, як арганізацыя пракату ровараў, могуць мець далёка ідучыя наступствы, спрыяючы фарміраванню больш устойлівага і здаровага ладу жыцця ў гарадскім асяроддзі і падтрымцы моладзі.

     

    Источники информации:

    1. Kraj.by
    2. undp.org
    3. максавто.бел

КАРТА САЙТА