Сацыяльнае таксі «AB WAY» – мясцовая ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне якасці жыцця людзей з абмежаванай мабільнасцю і падтрымку сацыяльнага прадпрымальніцтва. Ідэя распрацавана і рэалізавана ў 2022 годзе Жлобінскай міжраённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» у супрацоўніцтве з ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Жлобінскага раёна». Ініцыятыва атрымала падтрымку міжнародных арганізацый, рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання, сацыяльных устаноў і бізнес-сектара.
Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы
г. Жлобін, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць
Тэмы ўстойлівага развіцця
Сацыяльнае развіццё Эканамічнае развіццё і рост Тэхналогіі і інавацыі Жыллё і гарадское асяроддзе
Змест дзейнасці
У Жлобіне і Жлобінскім раёне пражывае каля 3000 чалавек з інваліднасцю і абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння. Нягледзячы на добраўпарадкаванае безбар’ернае асяроддзе на сацыяльна значных аб’ектах у горадзе, людзі з парушэннямі апорна-рухальнай сістэмы маюць цяжкасці з актыўным жыццём і перамяшчэннем на вялікія адлегласці. Гэта асабліва актуальна для людзей з інваліднасцю са Жлобінскага раёна, якім неабходна наведваць горад Жлобін.
Ініцыятыва «Сацыяльнае таксі «AB WAY» вырашае такія задачы, як: павышэнне мабільнасці асоб з парушэннямі апорна-рухальнай сістэмы; садзейнічанне сацыяльнай інтэграцыі і павышэнню якасці жыцця шляхам аблягчэння доступу да ўдзелу ў грамадскіх мерапрыемствах, наведвання медыцынскіх устаноў, адукацыйных устаноў, зон адпачынку і іншых важных аб’ектаў; падтрымка сацыяльнага прадпрымальніцтва як спосабу вырашэння грамадска значных праблем.
Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:
Вынікі і ўплыў ініцыятывы
Дзякуючы гатоўнасці кіраўніцтва таксі «Вязунчык» падтрымліваць сацыяльнае прадпрымальніцтва і дапамагаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі, ініцыятыва знайшла надзейнага партнёра для далейшага развіцця.
Дадзена больш за 350 тэставых бясплатных паездак людзям з інваліднасцю, што пацвярджае важнасць і эфектыўнасць ініцыятывы.
Дзейнасць «Сацыяльнага таксі «AB WAY» садзейнічае павышэнню самастойнасці і якасці жыцця, а таксама сацыяльнай інтэграцыі людзей з інваліднасцю. Яна падкрэслівае важнасць даступнасці і інклюзіўнасці, уносячы ўклад у стварэнне грамадства, дзе кожны чалавек, незалежна ад абмежаванняў, мае магчымасць актыўна ўдзельнічаць у яго эканамічным і сацыяльным жыцці.
Источники информации:
КАРТА САЙТА