Сэрвісны анлайн-цэнтр падтрымкі садоўніцтва і зямецтва «ЭкаСота» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі
Сэрвісны анлайн-цэнтр падтрымкі садоўніцтва і зямецтва «ЭкаСота»
8 красавіка 2024
Мэты ўстойлівага развіцця
Кароткае апісанне

Наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС аказалі значны адмоўны ўплыў на сельскую гаспадарку Брагінскага раёна. Некалькі гадоў таму каманда прыватнай сацыяльна-інфармацыйнай установы «Майстэрня інавацыйных тэхналогій» задумалася аб спосабах падтрымкі мясцовых вытворцаў садоўніцкай і пчалярскай прадукцыі ў дадзеным рэгіёне. Ідэя стварыць анлайн-цэнтр садоўніцтва і пчалярства «ЭкаСота» аказалася своечасовай ініцыятывай і атрымала падтрымку міжнародных арганізацый, мясцовых органаў улады, адукацыйных устаноў і жыхароў Брагінскага раёна.

Падрабязнае апісанне

    Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы

    г. Брагін, Брагінскі раён, Гомельская вобласць

    Тэмы ўстойлівага развіцця

    Сацыяльнае развіццё
    Экалагічная ўстойлівасць і кіраванне рэсурсамі
    Эканамічнае развіццё і рост

    Змест дзейнасці

    Сэрвісны анлайн-цэнтр падтрымкі мясцовых вытворцаў прадукцыі садоўніцтва і зямецтва «ЭкаСота» створаны ў 2021 году, уяўляе сучасную платформу, арыентаваную на выкарыстанне інавацыйных падыходаў і тэхналогій. Задачы анлайн-цэнтра ўключаюць прадастаўленне адукацыйных рэсурсаў і метадычную падтрымку садоўнікам і пчалярам, абмен досведам і пасоўванне прадукцыі мясцовых вытворцаў. Асноўныя раздзелы платформы ўключаюць навіны, інфармацыю аб ініцыятыве, метадычныя матэрыялы, анлайн-курсы, а таксама анлайн-вітрыну фермерскай прадукцыі.

    Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:

    • Аналіз і выбар кірунку. Зыходзячы з гістарычнай значнасці і бягучай радыяцыйнай бяспекі некаторых відаў сельскагаспадарчай дзейнасці для Брагінскага раёна, каманда ініцыятывы вызначыла садоўніцтва і пчалярства, як ключавыя напрамкі развіцця.
    • Інтэграцыя традыцыйных і наватарскіх метадаў. Аб’яднанне традыцыйных сельскагаспадарчых практык з вэб-тэхналогіямі і адукацыйнымі методыкамі забяспечыла стварэнне і змястоўнае развіццё канцэпцыі анлайн-платформы.
    • Шырокая адукацыйная праграма. Бясплатныя анлайн-курсы і майстар-класы па садоўніцтве і зямецтве адкрылі мясцовым жыхарам доступ да актуальных ведаў, неабходных для стварэння і развіцці ўласнага бізнэсу.
    • Фарміраванне бізнес-пакетаў. Наяўнасць бізнес-пакетаў для садаводаў і пчаляроў, агляд нарматыўных і прававых, фінансавых і арганізацыйных аспектаў дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, дапамаглі зменшыць юрыдычныя і адміністрацыйныя перашкоды для маладых фермераў.
    • Лічбавая падтрымка, прасоўванне і сацыяльная інтэграцыя. Стварэнне анлайн-вітрыны вытворцаў падало гаспадаркам прылада для пасоўвання мясцовай прадукцыі, пашырыла магчымасці для яе збыту і пошуку новых кліентаў без неабходнасці арганізацыі ўласных сайтаў. Платформа таксама забяспечыла доступ да неабходнай інфармацыі для неабароненых груп насельніцтва, пашырыўшы магчымасці для іх працаўладкавання і развіцця.
    • Стварэнне брэндаў і маркетынг. Супрацоўніцтва з ДУА «Брагінская дзіцячая школа мастацтваў» дазволіла распрацаваць дызайн мясцовых брэндаў «Залатое яблычак» і «Мядовая планета» і павялічыла пазнавальнасць фермерскай прадукцыі і папулярнасць на мясцовых рынках.
    • Падтрымка супольнасці і развіццё прадпрымальніцтва. Актыўны ўдзел і падтрымка мясцовай супольнасці ў ажыццяўленні ініцыятывы садзейнічалі стварэнню спрыяльных умоў для развіцця і вядзення сельскага прадпрымальніцтва ў сферы садоўніцтва і пчалярства.

    Ключавыя выклікі для развіцця анлайн-цэнтра «ЭкаСота» заключаюцца ў неабходнасці перыядычнага абнаўлення кантэнту, падтрымцы тэхнічнай працаздольнасці і забеспячэнні надзейнага фінансавання для яго бесперабойнай дзейнасці.

    Вынікі і ўплыў ініцыятывы

    Дзякуючы дзейнасці сэрвіснага анлайн-цэнтра падтрымкі мясцовых вытворцаў прадукцыі садоўніцтва і пчалярства «Экасота» былі дасягнуты наступныя вынікі.

    Праведзены кансультацыі і майстар-класы па аднаўленні і доглядзе яблыневых садоў для 50 жыхароў.

    Створаны комплексны бізнес-пакет для садаводаў і пчаляроў, які ўключае кіраўніцтва па кіраванні бізнесам і юрыдычную падтрымку.

    Адкрыта анлайн-вітрына, пачалося яе напаўненне фермерскімі прадуктамі.

    Запушчаны бясплатны анлайн-курс «Пчалярства для пачаткоўцаў», які прайшло 90 чалавек.

    Створана 6 новых працоўных месцаў для людзей з сацыяльна-уразлівых пластоў насельніцтва.

    Аб’ём вытворчасці мёда і прадукцыі пчалярства і садоўніцтва ў Брагінскім раёне павялічыўся ў 3,5 раза. Колькасць пчаласем’яў сярод партнёраў праекта вырасла на 50% за адзін год.

    Абноўлены існуючыя яблыневыя сады ва ўдзельнікаў ініцыятывы, закладзены новы сад з 1500 дрэў.

    Адкрыта міні-вытворчасць фруктовых чыпсаў і вытворчая лінія па разліве мёда, якія служаць навучальнымі і дэманстрацыйнымі пляцоўкамі.

    Інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы спрыялі стварэнню супольнасці энтузіястаў садоўніцтва і пчалярства, падаючы як пачаткоўцам, так і дасведчаным удзельнікам магчымасць для абмену ведамі і ўзаемападтрымкі.

     

    Источники информации:

    1. ecosota.by
    2. undp.org
    3. bragin.by

КАРТА САЙТА