Дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «ЗААшанс» аказвае медыцынскую дапамогу і дапамагае жывёлам знайсці новых гаспадароў. Новая ініцыятыва па стварэнню мабільнай ветэрынарнай хуткай дапамогі, запушчаная ў 2021 годзе, стала магчымай дзякуючы падтрымцы шырокага кола кампаній і валанцёраў, сярод якіх значацца буйныя карпарацыі, накшталт ЗТАА «ПепсіКо», і спецыялізаваныя арганізацыі, уключаючы «AutoGroup», ПГУП «БелАўтаЛідэр», ТАА «Дасто», ТДА «Белвіят», ТАА «Даб Глобал» і многія іншыя.
Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы
г. Мінск, усе вобласці
Тэмы ўстойлівага развіцця
Сацыяльнае развіццё Тэхналогіі і інавацыі
Змест дзейнасці
Мабільная ветэрынарная хуткая дапамога «ЗААшанс» імкнецца палепшыць умовы жыцця бяздомных і хатніх жывёл, асабліва ў аддаленых і малазабяспечаных раёнах Беларусі.
Асноўныя задачы работы ўключаюць стэрылізацыю і кастрацыю для кантролю колькасці папуляцыі жывёл, прафілактыку захворванняў праз вакцынацыю, аказанне экстранай ветэрынарнай дапамогі, а таксама адукацыйныя праграмы для мясцовага насельніцтва.
Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:
Выклік хуткай ветэрынарнай дапамогі ажыццяўляецца пры ўмове захавання некалькіх крытэрыяў: наяўнасць мінімальнай колькасці жывёл, сабраных у адным месцы і якія знаходзяцца ва ўмоўна здаровым стане. Вызначэнне месца выкліку адбываецца на аснове ацэнкі бягучых патрэб і даступных рэсурсаў ініцыятывы, а таксама ў цесным супрацоўніцтве з мясцовымі супольнасцямі і валанцёрамі.
У сваёй дзейнасці ініцыятыва сутыкаецца з шэрагам выклікаў: ад лагістычных і фінансавых цяжкасцей, звязаных з планаваннем выездаў у аддаленыя раёны і забеспячэннем стабільнага фінансавання, да неабходнасці адаптацыі пад абмежаваныя рэсурсы і распрацоўкі стратэгій для эфектыўнага ўзаемадзеяння з мясцовымі супольнасцямі.
Адной з асаблівасцей работы мабільнай ветэрынарнай службы з’яўляецца прыцягненне валанцёраў-хірургаў, якія ў вольны ад асноўнай работы час гатовы аказваць дапамогу ў лячэнні бяздомных жывёл. Галоўнай складанасцю пры гэтым становіцца каардынацыя раскладу і забеспячэнне даступнасці гэтых спецыялістаў для ўдзелу ў планавых выездах. Дадатковай складанасцю для мабільнай ветэрынарнай службы з’яўляецца забеспячэнне неабходнымі, але часта дарагімі медыкаментамі і медыцынскімі матэрыяламі, якія патрабуюцца для правядзення аперацый і лячэння жывёл.
Вынікі і ўплыў ініцыятывы
За два гады працы службы было стэрылізавана 700 катоў і 50 сабак. Дзякуючы стэрылізацыі і кастрацыі істотна знізілася колькасць бяздомных жывёл на вуліцах, што прадухіліла іх пакуты і скараціла рызыку распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў.
Забеспячэнне доступу да якаснай ветэрынарнай дапамогі ў аддаленых і малазабяспечаных раёнах садзейнічае павышэнню ўзроўню здароўя жывёл і агульнага дабрабыту грамадства.
Важным аспектам з’яўляецца таксама адукацыйны ўплыў: інфармацыйныя і адукацыйныя кампаніі, якія праводзяцца ў рамках ініцыятывы, садзейнічаюць росту дасведчанасці насельніцтва аб важнасці адказных адносін да жывёл, вакцынацыі і стэрылізацыі. Гэта ўплывае на фармаванне больш гуманнага і клапатлівага грамадства.
Дзейнасць валанцёрскай хуткай дапамогі для жывёл «ЗААшанс» аказвае значны пазітыўны ўплыў на паляпшэнне ветэрынарнай інфраструктуры, а таксама павышае якасць жыцця і здароўя як жывёл, так і людзей у рэгіёне.
Источники информации:
КАРТА САЙТА