Гімназія г. Мсціслаўля на працягу многіх гадоў выступае адукацыйнай платформай па МУР на мясцовым узроўні. У 2022 годзе на яе базе адкрыўся «Віртуальны цэнтр рэалізацыі МУР» мэтай якога з’яўляецца пашырэнне ахопу насельніцтва і ўзмацненне цікавасці да інфармацыі аб рэалізацыі МУР у Мсціслаўскім раёне. Партнёрамі ініцыятывы выступілі ДУА «Гімназія г. Мсціслаўл», аддзел па адукацыі Мсціслаўскага райвыканкама і сетка ўстаноў адукацыі Мсціслаўскага раёна.
Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы
г. Мсціслаў, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць
Тэмы ўстойлівага развіцця
Сацыяльнае развіццё Эканамічнае развіццё і рост Тэхналогіі і інавацыі Экалагічная ўстойлівасць і кіраванне рэсурсамі
Змест дзейнасці
Віртуальны цэнтр рэалізацыі МУР гімназіі г. Мсціслаўля ўяўляе сабой наватарскую адукацыйную анлайн-платформу, якая прапануе мультымедыйны і інтэрактыўны навучальны кантэнт для больш глыбокага засваення тым, звязаных са ўстойлівым развіццём. Ён распрацаваны пры ўдзеле творчай каманды педагогаў гімназіі г. Мсціслаўля і вырашае такія задачы, як:
Акрамя прадстаўленых задач, віртуальны цэнтр прапануе азнаёміцца з вынікамі інтэрактыўных інтэрнэт-турніраў, арганізаваных для навучэнцаў гімназіі г. Мсціслаўля і ўстаноў адукацыі Мсціслаўскага раёна, а таксама прайсці займальны інтэрактыўны квэст «Падарожжы па МУР».
Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:
Асноўны выклік для развіцця ініцыятывы – неабходнасць стварэння эфектыўнай, пастаянна дзеючай сістэмы падтрымкі. Забеспячэнне тэхнічнай спраўнасці інтэрнэт-рэсурсу, яго бяспекі, адаптацыя пад розныя прылады і браўзэры, а таксама рэгулярнае абнаўленне складу навучальных матэрыялаў патрабуюць комплекснага падыходу і сталай працы як над змястоўным, так і тэхнічным бакамі. Паспяховае вырашэнне гэтай задачы будзе садзейнічаць устойліваму развіццю і маштабаванню дзейнасці «Віртуальнага цэнтра рэалізацыі МУР» у будучым.
Вынікі і ўплыў ініцыятывы
Цяпер ініцыятыва перайшла да завяршальнага этапу рэалізацыі, запланаванага на 2024-25 гады, і прадугледжвае распаўсюджванне назапашанага вопыту і дасягненняў на рэгіянальным і нацыянальным узроўні.
Нягледзячы на абмежаваны бюджэт, калектыву гімназіі г. Мсціслаўля ўдалося кампенсаваць фінансавыя абмежаванні за кошт эфектыўнага выкарыстання існуючай камп’ютарнай тэхнікі і камунікацыйных каналаў. Гэта дазволіла зарэгістраваць больш за 3500 актыўнасцяў на анлайн-платформе, прычым больш за 1000 чалавек ужо скарысталіся магчымасцямі, прадстаўленымі віртуальным цэнтрам.
Арганізавана сістэмная работа па распаўсюджванню інфармацыі аб мэтах устойлівага развіцця сярод школ Мсціслаўскага раёна, а таксама створана анлайн-падтрымка для дапамогі ў іх дасягненні.
Уцягванне ў дзейнасць віртуальнага цэнтра садзейнічала фарміраванню ў вучняў актыўнай жыццёвай пазіцыі ў пытаннях выбару спецыяльнасцей, звязаных з IT-сферай і тэхналагічнымі напрамкамі.
Па рашэнні УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», ДУА «Гімназія г. Мсціслаўля» вызначана як апорны цэнтр арганізацыі адукацыйных практык устойлівага развіцця Магілёўскай вобласці. «Віртуальны цэнтр рэалізацыі МУР» стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы рэалізаваны праект па дасягненню СУР-2035» у рамках конкурсу лепшых практык 2023 года па рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года.
Источники информации:
КАРТА САЙТА