Сацыяльная ініцыятыва «Экакрай» уяўляе сабой прыклад уцягвання ўразлівых груп насельніцтва ў Браслаўскім раёне ў вытворчасць экалагічна чыстай прадукцыі – шматразовых экасумак.
Ініцыятыва рэалізавана на базе ТАА «БелВітДызайн» пры ўдзеле раённага грамадскага аб’яднання трансгранічнага супрацоўніцтва «Еўрарэгіён «Азёрны край», нацыянальных органаў кіравання і міжнародных арганізацый. Мясцовую падтрымку аказалі Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт і ТЦСАН Браслаўскага раёна.
Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы
г. Браслаў, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць
Тэмы ўстойлівага развіцця
Экалагічная ўстойлівасць і кіраванне рэсурсамі Сацыяльнае развіццё Тэхналогіі і інавацыі
Змест дзейнасці
Сацыяльная ініцыятыва «Экакрай» падкрэслівае важнасць стварэння ўмоў для ўключэння ў актыўную працоўную і сацыяльную дзейнасць асоб з фізічнымі абмежаваннямі, якія не перашкаджаюць працоўнай дзейнасці, а таксама часова беспрацоўных.
Дзейнасць арыентавана на вырашэнне такіх задач, як: распрацоўка і адаптацыя працоўных месцаў для інтэграцыі ўразлівых груп насельніцтва ў працоўны працэс з упорам на навучанне і развіццё неабходных навыкаў; забеспячэнне вытворчасці і выпуску экалагічна чыстай прадукцыі; садзейнічанне сацыяльнай інтэграцыі і эканамічнаму развіццю ўразлівых груп праз партнёрства і грамадскі ўдзел.
Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:
Вынікі і ўплыў ініцыятывы
Создано 5 рабочих мест на дому с удобным графиком работ. Дзесяць людзей з інваліднасцю, шматдзетных і беспрацоўных атрымалі магчымасць працаўладкавання, што садзейнічала іх сацыяльнай інтэграцыі і забеспячэнню стабільнай крыніцай даходаў.
Распрацаваны дакументы і тэхналагічныя карты для вытворчасці экалагічна дружалюбнай прадукцыі, закуплена вязальнае абсталяванне і матэрыялы, неабходныя кадры навучаны швейнай справе, пляценню макрамэ і вязанню, выпушчаны першыя ўзоры прадукцыі.
Створаны промасайт з экапрадукцыяй, прадумана лагістычная схема дастаўкі тавараў.
Вытворчасць шматразовых экасумак аказвае значны ўплыў на навакольнае асяроддзе і эканоміку, паколькі садзейнічае змяншэнню забруджвання навакольнага асяроддзя, заахвочвае экалагічна адказнае спажыванне і фарміруе ўстойлівыя бізнес-практыкі.
Стварэнне шматразовых сумак дапамагае скараціць выдаткі на распрацоўку і пасоўванне прадукцыі. Ініцыятыва садзейнічае паляпшэнню экалагічнай сітуацыі, зніжэнню аб’ёму ўтварэння адходаў і павышэнню інклюзіі ў грамадстве.
Источники информации:
КАРТА САЙТА